Здавалка
Главная | Обратная связь

СІНТАКСІЧНАЯ СПЕЦЫФІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ



 

Пытанні:

1. Сутнасць і асаблівасці білінгвізму.

2. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды.

3. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай.

 

1. Сутнасць і асаблівасці білінгвізму

Рэспубліка Беларусь уяўляе сабой шматнацыянальную дзяржаву
з шырока распаўсюджаным дзвюхмоўем (білінгвізмам). Дзвюхмоўе – гэта папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Сэнс паняцця «дзвюхмоўе» вынікае з выразу дзве мовы. Такая ж структура яго лацінскага эквівалента білінгвім (bi – двойчы і lingua – мова).

На нашай планеце жывуць многія народы. Яны знаходзяцца
ў пастаянным кантакце адзін з адным, асабліва этнасы суседнія, якія часта маюць адну тэрыторыю пражывання або знаходзяцца ў складзе адной дзяржавы. Вядома, напрыклад, што 3–4 тысячы народаў зямлі сёння ўтвараюць усяго каля 200 дзяржаўных аб’яднанняў. Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі і іншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння і выкарыстання ў моўнай практыцы дзвюх і больш моў. Існуюць і іншыя матывы авалодвання дзвюма ці некалькімі мовамі (атры-
манне адукацыі, патрэбы навуковай дзейнасці і г. д.).

Вылучаюць наступныя разнавіднасці дзвюхмоўя:

§ індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асобныя члены калектыву;

§ групавое, калі дзвюхмоўнымі з’яўляюцца цэлыя групы або асоб-
ныя сацыяльныя слаі;

§ поўнае, ці суцэльнае, калі дзвюхмоўе з’яўляецца характэрным для ўсіх сацыяльна-культурных груп народа.

Можна гаварыць і пра нацыянальнае дзвюхмоўе, калі яно пашырана сярод прадстаўнікоў усёй нацыі. Дзяржаўным дзвюхмоўе называюць тады, калі ў адной краіне статус дзяржаўнай, ці афіцыйнай, маюць дзве мовы. Пры гэтым дзяржаўнае дзвюхмоўе можа суправаджацца індывідуальным аднамоўем, калі насельніцтва краіны распадаецца на некалькі аднамоўных калектываў.

Дзвюхмоўе – з’ява складаная, шматбаковая. Яна можа разглядацца
ў трох аспектах: псіхалагічным, педагагічным і сацыялінгвістычным.

Псіхалагічны аспект дзвюхмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхала-
гічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, эмацыянальнай прыстасаванасцю і г.д., з праблемай пераключэння з аднаго моўнага кода на другі.

Педагагічны бок дзвюхмоўя закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой.

Сацыялінгвістычная характарыстыка дзвюхмоўя грунтуецца на такіх параметрах, як:

§ сфера выкарыстання першай і другой мовы;

§ ступень авалодання мовамі;

§ набор сацыяльна-функцыянальных кампанентаў моў, якія выка-
рыстоўвае дзвюхмоўны індывід (літаратурная мова, дыялект, жаргон і г. д.);

§ размеркаванне камунікатыўных функцый паміж мовамі;

§ кантынгент ахопленых дзвюхмоўем членаў соцыуму і шырыня выкарыстання другой мовы;

§ ацэнка дзвюхмоўнымі індывідамі ўласнага дзвюхмоўя як сацы-
яльна-лінгвістычнага феномена.

На тэрыторыі Беларусі дзвюхмоўе існавала здаўна, хоць яго характар і састаўныя кампаненты мяняліся. Так, у перыяд Вялікага Княства Літоў-
скага існавала беларуска-царкоўнаславянскае пісьмовае і вуснае дзвюх-
моўе. З пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы пачало складац-
ца беларуска-польскае дзвюхмоўе. Пазней шырока развіваецца беларуска-рускае дзвюхмоўе. У раёнах сумеснага пражывання беларусаў з іншымі народамі фарміравалася беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае, бела-
руска-яўрэйскае і г.д. дзвюхмоўе.

Такім чынам, моўная сітуацыя на Беларусі ў пэўныя гістарычныя перыяды характарызавалася ў цэлым як шматмоўная, кампанентамі якой былі пералічаныя вышэй канкрэтныя разнавіднасці дзвюхмоўя пры фактычным аднамоўі значнай часткі насельніцтва.

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае дзвюхмоўе. Нацыянальнае беларуска-рус-
кае дзвюхмоўе прадстаўлена:

§ індывідуальным беларуска-рускім дзвюхмоўем, калі побач з род-
най беларускай мовай дзвюхмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову;

§ руска-беларускім дзвюхмоўем, калі побач з рускай мовай дзвюх-
моўны індывід выкарыстоўвае беларускую мову;

§ індывідуальным беларускім ці рускім аднамоўем.

Побач з беларуска-рускім дзвюхмоўем на тэрыторыі Беларусі ў мес-
цах сумеснага пражывання беларусаў з палякамі, літоўцамі, латышамі існуе адпаведнае беларуска-польскае, беларуска-літоўскае, беларуска-ла-
тышскае дзвюхмоўе. Для небеларускага насельнітва яно мае характар польска-беларускага, літоўска-беларускага і г. д. Паколькі ў гэтых раёнах функцыянуе і руская мова, можна гаварыць, напрыклад, пра мясцовае беларуска-польска-рускае і г.д. шматмоўе.

Сёння і беларуская, і руская мовы выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых сфер, аднак у колькасных адносінах пераважае ўсё ж руская. Такое становішча цяжка прызнаць у наш час нармальным.

2. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды

У сітуацыі дзвюхмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыво-
дзіць да інтэрферэнцыі, г. зн. пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы другой мовы. Іншымі словамі інтэрферэнцыя прыводзіць да парушэння нормаў суіснуючых моў. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і шэрагу іншых прычын. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з’ява даволі распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы.

§ фанетыку, калі, напрыклад, у рускай мове дзвюхмоўнага інды-
віда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдыя [р] і [ч] на месцы рускіх мяккіх [р’] і [ч’], дзеканне і цеканне, ярка выра-
жанае аканне і г.д.;

§ акцэнтуацыю, калі дзвюхмоўны індывід размаўляе, напрыклад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск рускай мовы: зá руку (замест за рукý), глі´няны (замест гліня´ны), крапі´ва (замест крапівá), спінá (замест спíна) і г.д.

§ марфалогію, калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме. Напрыклад, карыстаючыся рускай мовай дзвюхмоўны індывід можа няправільна ўжываць родавыя формы назоў-
нікаў (золотой медаль замест золотая медаль, порванный шинель замест порванная шинель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку (озёры замест озёра, окны замест окна) і г.д.

§ лексіку, калі білінгв, напрыклад, у беларускай мове ўжывае выразы тыпу гуляць ролю замест адыгрываць ролю, г. зн. выкарыстоўвае слова з неўласцівым яму ў данай мове значэннем;

§ сінтаксіс, калі пры карыстанні рускай мовай білінгв ўводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, смеяться с него замест смеяться над ним, вернуться со школы замест вернуться из школы і да т. п.

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шмат-
лікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага дзвюхмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах дзвюхмоўя.

 

3. Спецыфічныя рысы беларускай мовы
ў параўнанні з рускай

Ва ўмовах масавага беларуска-рускага білінгвізму вельмі важна вызначыць тыя рысы, якімі характарызуецца беларуская мова ў параўнанні з рускай.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.