Здавалка
Главная | Обратная связь

Лексіка абмежаванага выкарыстання.



Да лексікі абмежаванага выкарыстання адносяцца словы, уласцівыя мове пэўнай тэрытарыяльнай або сацыяльна абмежаванай групе людзей,
а таксама выкарыстанне якіх абумоўлена спецыфікай іх лексічнага значэн-
ня. У залежнасці ад таго, як яны выкарыстоўваюцца, у рамках лексікі абмежаванага выкарыстання можна вылучыць наступныя спецыфічныя пласты:

1) лексіка, якая абмежавана тэрыторыяй ужывання:

– дыялектная лексіка;

2) лексіка, якая характэрна сацыяльна абмежаванай групе людзей:

– спецыяльная лексіка;

– жаргонная і аргатыўная лексіка.

Дыялектная лексіка (грэч. dialektos – гаворка, дыялект) – гэта сло-
вы, якія ўжываюцца на пэўнай тэрыторыі і вядомы не ўсім носьбітам беларускай мовы, а толькі тым, хто жыве на той тэрыторыі, дзе гэтыя словы бытуюць. Аснову кожнай мясцовай гаворкі складаюць словы агуль-
наўжывальныя. А тая частка лексікі гаворкі або дыялекта, якая адрозні-
ваецца ад лексікі агульнаўжывальнай, і складае дыялектную лексіку. Асоб-
нае дыялектнае слова, уведзенае ў літаратурны тэкст, але поўнасцю не асвоенае літаратурнай мовай, называецца дыялектызмам (англ. dialectism). Дыялектныя словы выкарыстоўваюцца ў паўночна-ўсходніх, паўднёва-заходніх і сярэднебеларускіх народных гаворках.

Дыялектная лексіка – крыніца ўзбагачэння агульнаўжывальнай лексікі беларускай мовы. Шмат слоў некалі вядомых толькі ў асобных гаворках, так пашырылі сферу свайго ўжывання, што сталі агульнаўжывальнымі, напрыклад: аселіца, акрыяць, бруіцца, нягеглы, плён, плённы і інш.

Да спецыяльнай лексікі адносяцца словы, што ўжываюцца прад-
стаўнікамі пэўнай спецыяльнасці ці галіны навукі. Асноўнымі разрадамі спецыяльнай лексікі з’яўляюцца тэрміны, наменклатурныя назвы і пра-
фесіяналізмы.

Паводле семантычных і этымалагічных асаблівасцей лексіку спецы-
яльных навукова-тэхнічных тэкстаў можна падзяліць на тры групы:

1. Вузкаспецыяльная лексіка – спецыяльныя словы і словазлу-
чэнні, якія ўзніклі ў сферы данай навукі, г.зн. уласна тэрміны;

2. Тэрміналагізаваныя словы і словазлучэнні – семантычна спе-
цыялізаваныя словы агульнай мовы, якія выкарыстоўваюцца ў тэрміна-
лагічным значэнні;

3. Нетэрміналагічная лексіка – словы агульнай мовы, якія выка-
рыстоўваюцца ў навуковых тэкстах у звычайным, агульнапрынятым значэнні.

Спецыяльная лексіка ў самым шырокім сэнсе ўяўляе сабой функцы-
янальна абумоўлены пласт лексічных адзінак мовы, які характарызуецца цеснай сувяззю з асобнымі, прыватнымі сферамі дзейнасці людзей,
а менавіта са сферамі навукі, тэхнікі і вытворчасці.

Спецыяльная лексіка – агульнае найменне некалькіх груп, класаў лексічных адзінак, якія абслугоўваюць сферы спецыяльнай камунікацыі. Усе разнавіднасці спецыяльнай лексікі аб’яднаны не толькі адной сферай зносін, але і абавязковай суаднесенасцю са спецыяльным (навуковым або тэхнічным) паняццем. Гэта значыць, што і тэрміны, і прафесіяналізмы,
і наменклатурныя знакі з’яўляюцца назвамі спецыфічных рэалій ці паняц-
цяў галін навукі, тэхнікі, вытворчасці і г. д. і могуць быць вызначаны як тэрміналагічная лексіка.

Акрамя гэтых разрадаў, у складзе спецыяльнай лексікі выдзяляецца клас адзінак, якія не з’яўляюцца знакамі спецыяльнай лексікі, але маюць сваю функцыянальна абумоўленую спецыфіку, якая праяўляецца як у прына-
лежнасці іх да сферы спецыяльнай камунікацыі, так і ў якасна-колькаснай характарыстыцы такіх слоў. Размова ідзе аб так званай агульнанавуковай
і агульнатэхнічнай лексіцы, якая разам з агульнаўжывальнымі словамі фарміруе пласт нетэрміналагічнай лексікі навуковых і тэхнічных тэкстаў.

 

2. Тэрміны, наменклатурныя назвы, прафесіяналізмы

Усе гэтыя разнавіднасці спецыяльнай лексікі аб’яднаны не толькі адной сферай зносін, але і абавязковай суаднесенасцю са спецыяльным (навуковым або тэхнічным), а не агульнаўжывальным паняццем. І тэрміны, і наменклатурныя знакі, і прафесіяналізмы з’яўляюцца назвамі спецыфіч-
ных рэалій або паняццямі сфер навукі, тэхнікі, вытворчасці і г. д. У той жа час класы тэрмінаў і прафесіяналізмаў супрацьпастаўлены па прымеце «афіцыйнае, узаконенае, нарматыўнае найменне спецыяльнага паняцця» – «неафіцыйнае, неўзаконенае, ненарматыўнае найменне паняцця», а таксама сферай функцыянавання: для тэрмінаў – гэта пісьмовае маўленне, для прафесіяналізмаў – вуснае маўленне спецыялістаў і рабочых.

Наменклатура, у сваю чаргу, супрацьпастаўляецца тэрміналогіі як сукупнасць найменняў прадметаў сукупнасці найменняў паняццяў. Намен-
клатурны знак называе канкрэтныя прадметы, дакладней клас аднародных прадметаў, а тэрмін – тэарэтычнае паняцце або агульнае паняцце аб класе прадметаў.

Паколькі праблема лінгвістычнай сутнасці тэрміна канчаткова не вырашана, то тэрмінам можна лічыць слова ці лексікалізаванае спалучэн-
не, якое суадносіцца з адпаведным спецыяльным паняццем навукі ці тэхнікі і мае дэфініцыю
.

Агульнапрынятым у лiнгвiстыцы лiчыцца погляд на тэрмiн як на член адпаведнай тэрмiналагiчнай сiстэмы, якасцi якога прадвызначаны асноўнымi ўласцiвасцямi i заканамернасцямi ўсёй сiстэмы.

Наменклатурныя назвы (лац. nomenclatura – роспіс імён, пералік, спіс) – гэта назвы, якія выкарыстоўваюцца ў якой-небудзь галіне навукі, вытвор-
часці для абазначэння аб’ектаў
(у адрозненне ад тэрміналогіі, дзе ўтрым-
ліваюцца назвы абстрактных паняццяў і катэгорый): трактар «Беларусь».

Прафесіяналізм – гэта слова або выраз, якія характэрны для людзей пэўных прафесій, распаўсюджаны ў гутарковай мове або ўжыты
ў мастацкім творы
. Напрыклад: «халасцяк» (парожні рэйс) – у мове шафёраў, «кок» (повар), «задраіць» (шчыльна закрыць) – у мове матросаў і інш.

Тэрміны і прафесіяналізмы адрозніваюцца паміж сабой цэлым шэрагам прымет:

а) часам і шляхамі свайго фармавання (прафесіяналізмы ўтвараюцца значна раней і стыхійна, а ўтварэнне тэрмінаў адбываецца пазней і носіць мэтанакіраваны характар);

б) нарматыўным статусам (тэрмін з’яўляецца афіцыйна ўзаконенай назвай навуковага паняцця, а прафесіяналізм – гэта слова, уласцівае гаворцы якой-небудзь групы асоб, аб’яднаных агульнай прафесіяй);

в) адносінамі да экспрэсіўнасці (прафесіяналізмы амаль заўсёды экспрэсіўныя, а тэрміны стылістычна нейтральныя);

г) выкарыстаннем у розных тыпах тэкстаў (тэрміны пераважаюць
у пісьмовых тэкстах, а прафесіяналізмы – у вусных);

д) пашыранасцю ў межах агульнанацыянальнай мовы (тэрміны маюць агульнанацыянальны і часам інтэрнацыянальны характар, а прафе-
сіяналізмы нярэдка носяць мясцовы характар);

е) функцыянальнай нагрузкай (у шэрагу выпадкаў прафесіяналізмы з’яўляюцца функцыянальна другаснымі сінонімамі размоўна-экспрэсіўнага характару ў адносінах да эквівалентных ім па значэнні тэрмінаў).

Асвятляючы праблему тэрміна, даследчыкі фармулююць шматлікія патрабаванні, якім павінен адпавядаць тэрмін:

1) тэрмін павінен: дакладна суадносіцца з выражаемым паняццем; быць лексічна сістэмным; адпавядаць сінтаксічным нормам літаратурнай мовы; быць па магчымасці кароткім; быць монасемічным;

2) тэрмін не павінен: быць плеанастычным; змяшчаць у сабе ліш-
кавай інфармацыі; мець сінонімаў, амонімаў, морфаварыянтаў.

Гэтыя патрабаванні павінны ўлічвацца пры стварэнні тэрмінаў любой галіны навукі і тэхнікі.

 

3. Гісторыя развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі

Узнікненне і фарміраванне беларускай тэрміналогіі – працяглы і пе-
рарывісты працэс. Розныя фактары, як адмоўныя, так і станоўчыя, на працягу стагоддзяў уплывалі на яе развіццё. Так, у ХІV–ХVІ ст. фармі-
раванню беларускай тэрміналогіі садзейнічалі наступныя абставіны. Па-першае, з другой паловы ХІV ст. пісьмовая мова, якая склалася да таго часу на тэрыторыі Беларусі і Украіны, стала дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім. Гэта акалічнасць спрыяла ўсебаковаму развіццю старабела-
рускай мовы, фарміраванню яе асноўных стыляў, у тым ліку і навуковага. Па-другое, у першай палове ХVІ ст. ўзнікла, а к сярэдзіне ХVІ ст. на Бе-
ларусі атрымала шырокае распаўсюджанне кнігадрукаванне, якое ў пэўнай ступені станоўча паўплывала на выпрацоўку лексічных норм, пашырэнню слоўніка, замацаванню новых паняццяў у моўнай практыцы.

У ХІV–ХVІ ст. найбольш развітымі галінамі тэрміналогіі былі тыя, якія абслугоўвалі гаспадарчую, грамадскую і навуковую сферы жыцця беларускага народа (грамадска-палітычная, гандлёвая, сельскагаспадарчая, прамысловая, ваенная тэрміналогія, а таксама тэрміналогія мовазнаўства, астраноміі, матэматыкі і інш.). Аднак праца па фарміраванні і уніфікацыі тэрміналогіі, як самастойны від тэрміналагічнай дзейнасці ў старабела-
рускай мове, не вялася (такое заключэнне можна зрабіць па тых помніках старабеларускай мовы, якія захаваліся), хоць сінанімічныя замены тэрмі-
наў, глосы, «прыточнікі» і слоўнікі таго часу, безумоўна, выконвалі такса-
ма і функцыі ўнармавання і уніфікацыі тэрміналогіі.

У канцы ХVІ ст. у сувязі з тым, што Беларусь у выніку Люблінскай уніі аказалася ў складзе Рэчы Паспалітай, пачынаецца актыўны працэс паланізацыі беларускага і ўкраінскага насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. Беларуская мова паступова страчвае сваю поўнафункцыяналь-
насць, выцясняецца з афіцыйнай сферы польскай і лацінскай мовамі.

Забарона беларускай мовы Варшаўскім сеймам у 1696 годзе і нега-
тыўныя адносіны да яе царскага ўрада Расіі выклікалі больш чым стога-
довы разрыў паміж пісьмовымі традыцыямі старабеларускай і сучаснай беларускай мовы ў ХVІІ–ХVІІІ ст., адмоўна ўздзейнічалі на пераемнасць натуральнага фарміравання тэрміналагічнай лексікі, бо замацаванне наву-
ковых тэрмінаў адбываецца перш за ўсё ў працэсе іх ужывання ў дру-
каваных выданнях. Лексікаграфічная і ўласна тэрміналагічная праца ў та-
кіх сацыяльных умовах наогул не магла быць арганізавана.

Уласна тэрміналагічная праца пачала праводзіцца праз навуковыя
і навукова-папулярныя публікацыі ў паслякастрычніцкі час. Гэтыя публі-
кацыі садзейнічалі ўкараненню навуковай тэрміналогіі і дапамагалі далей-
шаму станаўленню беларускай літаратурнай мовы, а таксама развіццю ўсіх яе стыляў.

У распрацоўку тэрміналогіі разнастайных галін ведаў значны ўклад унеслі народныя пісьменнікі Беларусі Янка Купала і Якуб Колас. Вялікую работу ў галіне тэрміналогіі правялі ў 20-я гады ХХ ст. навукоўцы, якія былі складальнікамі адпаведных выпускаў тэрміналагічных зборнікаў,
а таксама прымалі актыўны ўдзел у абмеркаванні прынцыпаў стварэння тэрміналогіі для беларускай нацыянальнай сярэдняй і вышэйшай школы.

Асновы беларускай нацыянальнай тэрмiналогii былі закладзены
ў 20-я гады ХХ ст. Так, у 1919 годзе быў створаны Беларускі школьны савет, які разглядаў і распрацоўваў асноўныя тэрміны для беларускай пачатковай школы. У 1921 годзе была створана Навукова-тэрмiналагiчная камiсiя, на базе якой у пачатку 1922 года быў заснаваны Інстытут бела-
рускай культуры, у складзе якога тры галiновыя тэрмiналагiчныя камiсii працавалi над стварэннем беларускай нацыянальнай тэрмiналогii па роз-
ных галiнах ведаў.

Усяго на працягу 20-х гадоў было выдадзена больш двух дзесяткаў тэрмiналагiчных руска-беларускiх (беларуска-рускiх) слоўнiкаў.

Трэба адзначыць, што не ўсе выдадзеныя слоўнiкi аказалiся адноль-
кава каштоўнымi, i нават лепшыя з iх мелi тыя або iншыя заганы як
у падборы матэрыялу, так i ў яго падачы. Гэта i зразумела, бо нармалiзацыя навуковай i тэхнiчнай тэрмiналогii – вельмi адказная i складаная задача, якая прадугледжвае папярэдняе iснаванне пэўных лiтаратурна-культурных традыцый, наяўнасць адпаведнай тэарэтычнай базы, высокi ўзровень на-
вукi i г. д. Калi мець на ўвазе гэты аспект, то зразумела, што беларускiм тэрмiналагiчным камiсiям прыйшлося пачынаць справу літаральна на го-
лым месцы. Акрамя таго, у час працы тэрмiналагiчных камiсiй адчуваўся востры недахоп як кадраў адпаведных галiн навукi i тэхнiкi, так i квалiфi-
каваных лiнгвiстаў-тэрмiнолагаў.

Стваральнікі беларускай тэрміналогіі ў аснову фарміравання тэрмі-
налагічнай лексікі паклалі прынцып арыентацыі на ўнутрымоўныя струк-
турна-семантычныя магчымасці беларускай мовы. Яна фарміравалася наступнымі шляхамі:

1. Шляхам увядзення ў склад той ці іншай тэрміналогіі агульна-
ўжывальных слоў: лад, стан (тэрміны мовазнаўства), астача, велічыня (тэрміны матэматыкі) і г. д.

2. Шляхам утварэння шматлікіх неалагізмаў: нізкавокасць (бліза-
рукасць), роўніца (плоскасць), выклічча (выклічнік) і інш.

3. Шляхам выкарыстання дыялектных слоў: лужны (шчолачны), аблуда (памылковая думка) і да т. п.

Але на практыцы аказалася, што прынцып арыентацыі на ўласныя моўныя рэсурсы нярэдка перарастаў у прынцып выключнага выкарыстан-
ня гэтых рэсурсаў, у выніку чаго:

§ у склад тэрміналогіі ўводзіліся вузкадыялектныя словы: глыза (глыба), сусолькі (сасочкі);

§ прапаноўваліся няўдалыя пераклады тэрмінаў інтэрнацыяналь-
нага характару і ім аддавалася перавага: бязбольле (амнезія), зваротна-
спадчыннасьць
(атавізм), здань (галюцынацыя), нячуласьць (анастэзія);

§ ствараліся штучныя неалагізмы: развязаньне (рашэнне), зліш-
вольле
(гіпербулія);

§ змяняліся асобныя тэрміны, калі іх выкарыстанне тлумачылася ўплывам рускай мовы: кісьліна (кіслата).

Ужо ў другой палове 20-х гадоў ХХ ст. у працэсе моўнай практыкі паступова пачала выяўляцца нежыццёвасць шмат якіх тэрмінаў, створаных на вузкадыялектнай аснове, штучных неалагізмаў, няўдалых перакладаў.

Такiм чынам, напрыканцы 30-х гадоў ядро беларускай нацыянальнай тэрмiналогii ў асноўным было ўжо акрэслена, тым не менш праблема развiцця i ўдасканалення тэрмiналогii па-ранейшаму заставалася актуаль-
най. Але моўная сiтуацыя ва ўмовах усталявання таталiтарнага рэжыму склалася так, што мэтанакiраваная тэрмiнатворчасць пачала згортвацца.

У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе ў рэспубліцы не было агульнага цэнтра распрацоўкі і ўпарадкавання тэрміналагічнай лексікі.

Толькі ў 1955 годзе ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР ствараецца сектар тэрміналогіі, які функцыянаваў да 1965 года. За гэты час былі падрыхтаваны і выдадзены наступныя слоўнікі: «Русско-белорусско-латинский словарь ботанической терминологии» А. І. Кісялеўскага (Мінск, 1967); «Русско-белорусский словарь сельскохозяйственной терминологии» (рукапіс); «Русско-белорусский словарь общественно-политической терми-
нологии» (Мінск, 1970); «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» А. К. Юрэвіча (Мінск, 1962); «Кароткі слоўнік літаратуразнаўчай тэрміналогіі» А. А. Ма-
карэвіча (Мінск, 1963). Даныя слоўнікі ствараліся на аснове прынцыпу збліжэння беларускай тэрміналогіі з рускай. З 1965 па 1979 гады ў рэс-
публіцы не было спецыяльнага тэрміналагічнага цэнтра.

У 50-я гады ХХ ст. пад кіраўніцтвам Якуба Коласа была праведзена вялікая навукова-арганізацыйная праца па стварэнні тэрміналагічнай камісіі пры Акадэміі навук БССР, у задачы якой планавалася ўключыць каардынацыйную і нармалізацыйную дзейнасць па беларускай тэрміна-
логіі, а таксама выданне бюлетэня рэкамендуемых тэрмінаў. Аднак смерць Я. Коласа перашкодзіла ажыццяўленню гэтай задумы.

Зрух у развiццi беларускай тэрмiналогii адбыўся ў 70–80-я гады, калi распачалася праца над «Беларускай Савецкай Энцыклапедыяй», а таксама «Тлумачальным слоўнiкам беларускай мовы», новымi рэдакцыямi бела-
руска-рускага i руска-беларускага слоўнiкаў. Пры Галоўнай рэдакцыі энцыклапедыі была створана і паспяхова працавала прадстаўнічая Камісія па навуковай і тэхнічнай тэрміналогіі пад кіраўніцтвам народнага пісьмен-
ніка Беларусі К.Крапівы. Камісія правяла вялікую работу па ўпарадкаванні ўжо існуючай тэрміналогіі і па стварэнні шматлікіх новых тэрмінаў. Многія з гэтых тэрмінаў былі ўтвораны шляхам выкарыстання існуючай
у беларускай мове лексікі і на аснове законаў беларускага словаўтварэння. Аднак гаварыць аб якой-небудзь паўнаце ў адлюстраваннi гэтымi слоўнi-
камi спецыяльнай тэрмiналогii не прыходзiцца. Ды гэта i зразумела. Усе названыя выданнi ставiлi сабе iншую задачу, i перыферыйная тэрмiна-
лагiчная лексiка не магла прэтэндаваць на паўнату лексiкаграфiчнай ап-
рацоўкi.

У 1979 годзе ў рэспубліцы створана Тэрміналагічная камісія Акадэміі навук БССР, якая складалася з дзевяці секцый і ўключала вядучых вучоных, спецыялістаў розных галін ведаў. Асноўнымі задачамі камісіі з’яўляліся: распрацоўка тэрміналагічных асноў і методыкі ўпарадкавання беларускай тэрміналогіі; практычнае ўпарадкаванне тэрміналогіі і падрых-
тоўка слоўнікаў, сістэматызацыя рускай тэрміналогіі вядучых у рэспуб-
ліцы галін навукі і тэхнікі; кансультацыя ўстаноў і арганізацый рэспублікі па пытаннях тэрміналогіі і рэкамендацыі навукова-даследчым і навучаль-
ным установам па пытаннях распрацоўкі тэрміналагічнай тэматыкі; пад-
рыхтоўка і выданне тэрміналагічных зборнікаў, абмеркаванне і рэкаменда-
цыя да друку тэрміналагічных выданняў, падрыхтаваных навуковымі ўстановамі рэспублікі; вывучэнне вопыту работы Камітэта навукова-тэхнічнай тэрміналогіі АН СССР і тэрміналагічных органаў рэспублік.

У 1987 годзе з’явiлася манаграфiя Л. А. Антанюк «Беларуская наву-
ковая тэрмiналогiя», у якой разглядаюцца асноўныя этапы фармiравання тэрмiналагiчнай лексiкi беларускай мовы, аналiзуецца структура тэрмiнаў, асвятляюцца асноўныя прынцыпы i заканамернасцi ўпарадкавання тэрмi-
налогii.

У 1991 годзе Тэрміналагічная камісія была ператворана ў Рэспублі-
канскую тэрміналагічную камісію пры АН Беларусі. За перыяд з 1991 па 1995 гады Камісія выдала пяць выпускаў «Тэрміналагічнага зборніка». Паколькі адна Рэспубліканская тэрміналагічная камісія не магла вырашыць усе праблемы фарміравання беларускай тэрміналогіі, а ў 90-я гады ў сувязi з пераходам выкладання шэрагу дысцыплiн у ВНУ на беларускую мову з’явiлася неабходнасць у стварэннi перакладных тэрмiналагiчных слоўнi-
каў, то былі створаны Тэрміналагічная камісія Таварыства беларускай мовы, Тэрміналагічны цэнтр БДУ і шэраг камісій, груп, творчых калек-
тываў у многіх ведамствах, вышэйшых навучальных установах і г.д.

Нашы навукоўцы, зацiкаўленыя ў нацыянальным аблiччы беларускай мовы i культуры, не раз указвалi на неабходнасць распрацоўкi навуковай тэрмiналогii, якая да апошняга часу з’яўлялася «адной з найбольш заняд-
баных галiн беларускага мовазнаўства».

Але, нягледзячы на плённую працу, «распрацоўка нацыянальнай навуковай тэрмiналогii знаходзiцца яшчэ на пачатковым этапе». Актуаль-
нымi застаюцца пытаннi даследавання традыцый i здабыткаў тэрмiналагiч-
най працы 20–30-х гадоў, збору i аналiзу народных тэрмiнаў i наменкла-
туры з пункту погляду шляхоў папаўнення сучаснай тэрмiналогii, адчу-
ваецца вострая патрэба ў распрацоўцы вузкiх тэрмiналагiчных сiстэм. Так, Г. А. Цыхун зазначае, што «ў той час, калi агульныя тэрмiналагiчныя сiстэмы (матэматычная, хімічная, біялагічная і г. д.) ужо ў той або iншай ступенi распрацаваны, то больш вузкiя падсiстэмы ў многiх выпадках маюць значныя лакуны».

 

 

Практычныя заняткі № 5

ТЭРМІНАЛОГІЯ

 

Пытанні:

1. Структурныя тыпы тэрмінаў.

2. Спосабы ўтварэння тэрмінаў.

3. Асноўныя прыметы запазычаных тэрмінаў.

4. Асваенне запазычаных тэрмінаў.

 

1. Структурныя тыпы тэрмінаў

Па сваёй прыродзе тэрмін значна складанейшы, чым слова агуль-
наўжывальнай мовы, таму што ён суаднесены менавіта са спецыяльным паняццем, якое павінна захоўваць сваю цэласнасць незалежна ад спосабаў выражэння паняцця. Межы канкрэтнага тэрміна непасрэдна абумоўлены змястоўнымі межамі тэрмінуемага паняцця. У сувязі з гэтым структурныя тыпы тэрмінаў цалкам не супадаюць са структурнымі тыпамі слоў агуль-
наўжывальнай мовы.

Мінімальная структурная адзінка ў тэрміналогіі – тэрмінаэлемент, які ўключае ў сябе і вытворную аснову, і словаўтваральныя афіксы, і слова
ў складзе складаных слоў, а таксама словазлучэнні, і сімвалы ў складзе сімвала-слоў.

Прынята вылучаць тры асноўныя структурныя тыпы тэрмінаў:

1. Тэрміны-словы, якія падзяляюцца на:

а) невытворныя: акцыя, арэнда, рынак, баланс, метад, талент, характар, спонсар, буцік, стан і г. д.;

б) вытворныя: аўдытар, омметр, перавыкананне, характарыстыка, антырэклама, рэкламаванне, фотамадэль і г. д.;

в) складаныя: славалюбства, дэ-фактэ, сацыяльна-псіхалагічны, самаактуалізацыя, і г. д.;

г) абрэвіятуры: ТЭІ (тэхніка-эканамічная інфармацыя), ЕЭС (Еўра-
пейская эканамічная супольнасць
), ЕШКА (Еўрапейская школа карэспан-
дэнцкай адукацыі
), УСПУ (універсальная сістэма першаснай уліковай дакументацыі) і г. д.

2. Тэрміны-словазлучэнні, якія падзяляюцца на:

а) свабодныя тэрміны-словазлучэнні, у якіх кожны асобны кампанент з’яўляецца тэрмінам: афект неадэкватнасці, неадвольная ўвага, невер-
бальная камунікацыя, педагагічны эксперымент
і да т.п.;

б) несвабодныя тэрміны-словазлучэнні складаюцца з кампанентаў, якія, калі яны ўжыты ізалявана, могуць і не быць тэрмінамі: абараняльны рэфлекс (параўн.: абараняльныя збудаванні), дзіцячы негатывізм (дзіцячы каптурок), парог адчуванняў (парог хаты) і інш.

3. Тэрміны-сімвалы (сімвалы-словы) – асаблівы камбінаваны струк-
турны тып тэрміналагічнай намінацыі, у склад якой побач са слоўнымі знакамі уваходзяць сімвалы (літары, лічбы, графічныя знакі): d1-каэфі-
цыент, Е-хваля, мю-рытм,
χ2-крытэрыі,χ2-размеркаванне, і г. д.

 

2. Спосабы ўтварэння тэрмінаў

Мова навукі не валодае асобымі спосабамі ўтварэння тэрмінаў, яна выкарыстоўвае тыя ж спосабы, пры дапамозе якіх утвараюцца словы агульналітаратурнай мовы.

Лексіка-семантычны спосаб утварэння тэрмінаў.

Уласны лексічны фонд беларускай нацыянальнай мовы ва ўсе часы з’яўляецца асноўнай крыніцай стварэння тэрмінаў. Пры гэтым вельмі важнае значэнне набывае лексіка-семантычная дэрывацыя, сутнасць якой заключаецца ў пераасэнсаванні ўжо існуючых лексічных адзінак для абазначэння навуковых паняццяў шляхам надання гэтым адзінкам у новай функцыянальнай сферы асаблівага тэрміналагічнага значэння. Пры дапа-
мозе лексіка-семантычнага спосабу ўтвараюцца тэрміны пастаянна, хоць
і менш інтэнсіўна з-за меншай здольнасці адпавядаць патрабаванням сло-
ваўтваральнай сістэмнасці тэрміналогіі.

Па суадносінах прымет спецыяльнага паняцця і агульнавядомага прадмета, з’явы, прыметы можна вылучыць наступныя віды лексіка-семантычнага спосабу ўтварэння тэрмінаў:

1) спецыялізацыя значэння агульнаўжывальнага слова;

2) звужэнне значэння агульнаўжывальнага слова;

3) метафарычны перанос;

4) метанімічны перанос;

5) семантычнае калькаванне.

Спецыялізацыя значэння –гэта адзін з відаў лексіка-семантычнай дэрывацыі, дзякуючы якому многія агульнаўжывальныя словы сталі тэрмі-
намі. Спецыялізацыя значэння адбываецца ў тых выпадках, калі ўжо гато-
вая намінацыйная адзінка тыпу каханне, пачуцці, упартасць і іншыя, будучы выкарыстанай у сферы спецыяльнай камунікацыі, набывае спецы-
яльнае тэрміналагічнае значэнне, хоць і суадносіцца з тым самым азна-
чаемым, з якім яна суадносіцца і ў шырокай агульналітаратурнай сферы.

Звужэнне значэння –гэта такі від лексіка-семантычнай дэрывацыі, дзякуючы якому агульнаўжывальнае слова, стаўшы тэрмінам, звузіла сваё значэнне. Напрыклад, тэрмін адчуванне мае значэнне ’псіхічны працэс успрымання з’яў аб’ектыўнага свету пры іх уздзеянні на органы пачуццяў’, а агульнаўжывальнае слова адчуванне мае два значэнні: 1) ’працэс успрымання з’яў аб’ектыўнага свету пры іх уздзеянні на органы пачуццяў’ (адчуванне дотыку); 2) ’стан духоўных і фізічных сіл чалавека’ (кепскае адчуванне). Як паказвае прыклад, тэрмін адчуванне ў тэрміналогіі псіхало-
гіі звузіў сваю семантыку і ўжываецца толькі ў першым значэнні.

Метафарычны перанос. У класічным варыянце сутнасць метафары заключаецца ў прысваенні прадметам імені, якое належыць чаму-небудзь іншаму. Перанос назвы (імені) звычайна адбываецца на аснове падабен-
ства: або па знешніх прыметах і ўласцівасцях, або па функцыях.

Сярод тэрмінаў, што ўзніклі ў выніку метафарызацыі агульналітара-
турных слоў, можна вылучыць некалькі груп у залежнасці ад таго, на аснове якой інтэгральнай прыметы адбыўся метафарычны перанос:

§ на аснове падабенства формы (перанос адбываецца на аснове падабенства знешняга віду спецыяльнага і агульнага паняццяў): мяцёлка, падушачка, парасонік, парус, шапачка;

§ на аснове падабенства выконваемай функцыі(значэнні слоў ва ўсіх выпадках іх ужывання адлюстроўваюць функцыянальную ролю адпаведных прадметаў ці паняццяў): аснова, абгортка, шво;

§ на аснове асацыятыўнага падабенства прадметаў ці з’яў (метафа-
рызаваныя словы цесна звязаны асацыятыўнымі сувязямі са словамі-дамінантамі, пры метафарычным пераносе па асацыяцыі асноўную ролю адыгрываюць эмацыянальныя ўражанні чалавека, таму што прыметы, якія б рэальна існавалі, аб’ектыўна ўспрымаліся, могуць адсутнічаць): бар’ер, пласцінка, тканка;

§ на аснове некалькіх прымет (група тэрмінаў, у якіх цяжка вызначыць адну прымету, на аснове якой адбыўся метафарычны перанос): панцыр, створка.

Метанімічны пераносзаснаваны на пераносе назвы аднаго прадмета ці з’явы на іншы прадмет ці з’яву на аснове пэўнай знешняй ці ўнутранай сувязі паміж імі. У выніку метанімізацыі адбываецца ўзбагачэнне семан-
тычнай структуры слова новым значэннем. Метанімізацыя садзейнічае развіццю мнагазначнасці, ці полісеміі. Напрыклад: ананас – паўднёвая травяністая расліна з прадаўгаватым духмяным і сакавітым плодам
і ананас – ’плод гэтай расліны’ (Тлумачальны слоўнік беларускай літа-
ратурнай мовы. – Мн., 1996, с. 57); кукуруза – ’аднагадовая травяністая расліна сям. злакавых з высокім і тоўстым сцяблом і ядомымі буйнымі жоўтымі зярнятамі, сабранымі ў пачаткі’ і ’зерне гэтай расліны’ (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Т. 3, с. 751); лімон’паўднёвае вечназялёнае цытрусавае дрэва сям. рутавых’ і ’авальны плод гэтага дрэва’ (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Т. 3, с. 45) і да т. п.

Сутнасць семантычнага калькаваннязаключаецца ў тым, што тэрміналагізацыя агульнаўжывальных слоў беларускай мовы адбываецца паводле іншамоўнага ўзору.

Так, у межах тэрмінасістэмы псіхалогіі на пачатковым этапе яе развіцця можна вылучыць такія тэрміны, утвораныя шляхам семантычнага калькавання, як асяродак (бел.) – центр (руск.); сіток— пора; сон – сновидение; прытомны – сознательный да т. п.

Марфалагічны спосаб утварэння тэрмінаў.

Марфалагічнае тэрмінаўтварэнне, як і словаўтварэнне наогул, – гэта працэс узнікнення новых слоў шляхам афіксацыі, аснова- і словаскла-
дання, а таксама бязафіксным спосабам паводле існуючых у мове мадэляў
і заканамернасцяў.

Суфіксальны спосаб – гэта ўтварэнне тэрмінаў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы суфікса: апытванне ← апытваць + нн(е), гутарка ← гутар-ыць + -к-(а), калектывізм ← калектыў + -ізм, разумовы ← розум + -ов-(ы), успрыманне← успрыма-ць + -нн-(е) і да т.п.

Бязафіксны спосаб – разнавіднасць суфіксальнага спосабу пры дапамозе якога ўтвараюцца тэрміны-назоўнікі ад тэрмінаў-дзеясловаў
і тэрмінаў-прыметнікаў: адбор ← адбіраць, дотык ← датыкацца, пера-
нос← пераносіць, даплата ← даплаціць
і інш.

Прыставачны спосаб – утварэнне тэрмінаў далучэннем прыстаўкі да ўтваральнага слова: дэзадаптацыя ← дэз- + адаптацыя, дэкампен-
сацыя ← дэ- + кампенсацыя, неадэкватнасць ← не- + адэкватнасць, неда-
развіты неда- + развіты, падгрупа ← пад- + група
, суадносіны ← су- + + адносіны і г.д.

Прыставачна-суфіксальны спосаб – утварэнне тэрмінаў адначасо-
вым далучэннем прыстаўкі і суфікса да ўтваральнай асновы: міжасабовы між- +асоб-амі + -ов-(ы), міжканфліктны між + канфлікт-ам + -н- (ы), процілеглая проці- + ляж-аць + -л-(ая).

Постфіксальны спосаб – гэта ўтварэнне тэрмінаў далучэннем пост-
фікса да ўтваральнага слова: раскрывацца раскрываць + -ца, тран-
сфармавацца трансфармаваць + -ца
і г.д.

Складанне – спосаб утварэння тэрмінаў шляхам аб’яднання дзвюх
і больш асноў або цэлых слоў: карэкцыйна-падрыхтоўчы, грамадска-палітычны, оптыка-кінетычны, эмацыянальна-валявы, фанетыка-фане-
матычны
і г. д.

Суфіксальна-складаны – складанне ў спалучэнні з суфіксальным спосабам: доўгачасовы ← доўгі час + -ов- (ы), самавыхаванне ← сам выха-
ваць + -нн- (е), самавалоданне ← сам валодаць + -нн- (е)
і інш.

Зрашчэнне – спосаб утварэння, пры якім два словы, звязаныя падпарадкавальнай сувяззю, аб’ядноўваюцца ў адно. У будове складанага слова гэта сувязь захоўваецца; залежнае слова з’яўляецца першай часткай: высокаадукаваны, малазразумелы, паравозавагонарамонтнае дэпо і інш.

Абрэвіяцыя – спосаб утварэння складана-скарочаных слоў, або абрэвіятур, шляхам аб’яднання ўсечаных частак або частак і цэлага слова: ДЦП, ЗПР, МД, СМД, ТСН, ЦНС, райана, педсавет і г. д.

Cінтаксічны спосаб утварэння тэрмінаў.

Акрамя тэрмінаў-слоў, значную колькасць у тэрмінасістэме скла-
даюць тэрміны-словазлучэнні. Прадуктыўнасць састаўных найменняў выклікаецца тэндэнцыяй моўнага развіцця, таму што пры ўтварэнні тэр-
мінаў не прыцягваецца новы моўны матэрыял, не ствараюцца новыя моўныя адзінкі, а выкарыстоўваюцца ўжо існуючыя, на базе якіх і з’яў-
ляюцца састаўныя тэрміны-найменні.

Састаўныя тэрміны менавіта таму распаўсюджаны ў розных тэрміна-
логіях, што цалкам пакрываюць значныя ўчасткі паняційнага поля адпа-
веднай тэрмінасістэмы і па меры назапашвання прымет могуць тэарэтычна бясконца павялічваць склад сваіх кампанентаў.

Сінтаксічны спосаб, як і іншыя спосабы ўтварэння тэрмінаў, мае адметныя рысы. Амаль усе тэрміны-словазлучэнні ствараюцца ў форме іменных словазлучэнняў субстантыўнага характару. Гэта або спалучэнні прыметнікаў ці дзеепрыметнікаў з назоўнікам, або спалучэнні назоўніка
з назоўнікам (прыназоўнікавыя ці беспрыназоўнікавыя). У якасці апорнага кампанента ў тэрмінах-словазлучэннях выкарыстоўваюцца назоўнікі
з прадметным значэннем, якія з’яўляюцца найменнямі родавых паняццяў.

Усе тэрміны-словазлучэнні класіфікуюцца ў залежнасці ад іх струк-
туры на простыя і складаныя.

Простыя словазлучэнні складаюцца з двух тэрмінаэлементаў-слоў,
з якіх граматычна галоўнае выражае больш шырокае паняцце, а другое (залежнае) надае яму відавое класіфікацыйнае значэнне, напрыклад: рынкавая эканоміка, выдаткі вытворчасці, белы верш і інш.

Складаныя словазлучэнні прадстаўляюць сабой лексікалізаваныя спалучэнні, у якіх залежныя тэрмінаэлементы-словы выражаюць розныя сэнсавыя аспекты галоўнага слова з родавым тэрміналагічным значэннем, напрыклад: адмоўная індукцыя нервовых працэсаў, арганізацыя педага-
гічнай працы, дыдактычная гульня з правіламі, трываласць засваення ведаў
адасобленыя члены сказа і г. д.

 

3. Асноўныя прыметы запазычаных тэрмінаў

§ грэцызмаў (тэрмінаў з грэчаскай мовы) – пачатковыя гукі [а], [э] аўтызм, афект, эйфарыя, энцэфалапатыя; зычны [ф] у пачатку слова: фантазія, фонастэнія; спалучэнні зычных [кс], [ск], [пс], [мп], [мв]
у сярэдзіне слова: асфіксія, дыск, сімптом, сімвал; прыстаўкі а-, ан- (ана-), анты-, эў-: атаксія, анартрыя, антыпсіхалогія, эўфемізм; суфіксы -ад-,
-ік- (-ык-), -ос- (-ас-): метад, меланхолік, флегматык, халерык, хаос;

§ лацінізмаў(тэрмінаў з лацінскай мовы) – суфіксы –ум, -ент
(-энт), -ур-, -цыj-, -ат:аграва[цыjа], адапта[цыjа], дыктатура, рэферат, рэферэнт, культура, індывідуум;

§ германізмаў (тэрміны з нямецкай мовы) – спалучэнні зычных [шт], [шп], [хт]: гештальт;

§ англіцызмы (тэрміны з англійскай мовы) – канцавыя спалучэнн- -ер (-эр), -інг (-ынг), -ід, -дж: брэйнштормінг, імідж, маркетынг, суіцыд, трэнінг, холдынг-тэрапія;

§ галіцызмы (тэрміны з французскай мовы) – канцавыя спалучэнні -ым, -оль (-аль), -ер, -ыж: бар’ер, інтрыга, інтым, кантроль, мараль, прэстыж.

Частку іншамоўных тэрмінаў складаюць запазычанні са славянскіх моў, у асноўным з рускай, польскай і ўкраінскай. Значную частку па колькасці слоў складаюць запазычанні з рускай мовы, якія ўзяты без змен (або са зменамі) марфемнай будовы, ці створаны з беларускага моўнага матэрыялу на ўзор адпаведных рускіх тэрмінаў, напрыклад: адносіны, аказаць, адчужэнне, перанос, апазнаванне, абумоўліванне, спадчыннасць, унушэнне, узаемаадзнака, успрыманне і г. д.

 

4. Асваенне запазычаных тэрмінаў

Адрозніваюць графічнае, фанетычнае, марфалагічнае і семантычнае асваенне запазычанняў.

Графічнае асваенне – гэта перадача запазычаных тэрмінаў сродкамі беларускай графікі: абулія (грэч. аbuliа), агравацыя ( лат. аggrovatio), імідж (англ. image)і да т.п.

Фанетычнае асваенне – гэта асваенне іншамоўных тэрмінаў павод-
ле фанетычных законаў беларускай мовы: перанос (перенос) – аканне; рэферат, рэферэнт (реферат, референт)цвёрды гук [р]. Выключэнне складаюць некаторыя іншамоўныя тэрміны, якія захоўваюць фанетычныя рысы той мовы, з якой запазычаны, напрыклад: флегматык, характар, холдынг, парадыгма (флегматик, характер, холдинг, парадигма)[д], [т] не змяняюцца на [дз’], [ц’]; дэкан, дэманстрацыя – ненаціскны [э] не пераходзіць у [а].

Марфалагічнае асваенне – гэта поўнае або частковае захаванне марфемнай будовы, уласцівай словам з мовы крыніцы: адносіны (бел.) – отношение (руск.), адчужэнне (бел.) – отчуждение (руск.), прагрэс
(бел.) – progressus (лац.) і г. д.

Семантычнае асваенне – гэта асваенне семантыкі (значэння) запа-
зычаных тэрмінаў. Напрыклад, адынамія (грэч а- – прыстаўка са значэннем адмаўлення і dinamis – сіла або адсутнасць сілы) у тэрміналогіі дэфекта-
логіі набыло гэта ж значэнне ’стан паталагічнай мышачнай паслабленасці, які перашкаджае рухальнай актыўнасці’; імідж (англ. іmage – вобраз) – ’эмацыянальна афарбаваны вобраз успрымання’ і інш.

 

 

Практычныя заняткі № 6

НАВУКОВЫ ТЭКСТ:
СТРУКТУРА І МОЎНАЕ АФАРМЛЕННЕ

 

Пытанні:

1. Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту.

2. Спосабы выкладу інфармацыі.

3. Асаблівасці тэкстаў навуковага стылю.

4. Жанры навуковай літаратуры.

1. Кампазіцыйна-структурная арганізацыя
навуковага тэксту

Тэкст – гэта напісанае, надрукаванае або выказанае вусна паведам-
ленне, якое характарызуецца сэнсавай і структурнай завершанасцю, яго можна ўзнавіць, паўтарыць у тым самым выглядзе.

Мінімальнай сэнсава закончанай адзінкай тэксту з’яўляецца сказ. Паколькі навуковы тэкст звязаны з адлюстраваннем разумовай дзейнасці чалавека, то часцей за ўсё аўтарамі выкарыстоўваюцца складаныя сказы
з разнастайнымі прычынна-выніковымі, умоўна-выніковымі, мэтавымі
і іншымі значэннямі.

Простыя сказы як правіла маюць дзве часткі: тэму і рэму. Тэма – гэта адпраўны пункт выказвання, нешта ўжо вядомае чытачу або тое, што падказваецца сітуацыяй ці кантэкстам. Рэма – новае, невядомае
ў выказванні. Тэмы выказвання замацоўваюць, злучаюць часткі тэксту,
а рэмы нясуць асноўную камунікатыўную мэту выказвання. Тэма звычайна бывае аднаслоўнай, а рэма можа выражацца словазлучэннем ці ўсёй групай выказніка. Выказванне не можа быць без рэмы, тады як тэма ў ім неаба-
вязковая. Напрыклад: Грашовыя сродкі (Т) за выкананую работу павінны выплачвацца (Р) своечасова.

Важнай кампазіцыйна-структурнай адзінкай тэксту з’яўляецца абзац – частка друкаванага або рукапіснага тэксту ад аднаго чырвонага радка да другога, якая складаецца з аднаго ці некалькіх сказаў і характарызуецца адзінствам і адноснай закончанасцю зместу. У навуковых тэкстах абзац выконвае спецыфічную функцыю актывізатара ўвагі: вось новая тэма, новая думка, на якую трэба звярнуць увагу! Асноўная роля абзаца – аблегчыць чытачу ўспрыняцце тэксту.

2. Спосабы выкладу інфармацыі

Паводле спосабаў выкладу інфармацыі адрозніваюць тры тыпы тэкстаў: апавяданне, апісанне, разважанне.

Апавяданне – такі тып маўлення тэксту, у якім паведамляецца пра дзеянні, падзеі, якія адбываюцца паступова, паслядоўна. Звычайна ў тэк-
стах тыпу апавядання можна знайсці зачын і заканчэнне, а самі падзеі можна паказаць як бы асобнымі кадрамі, якія ідуць адзін за адным. Гэты тып характэрны пераважна для мастацкай літаратуры.

Для навуковай літаратуры больш характэрныя тэксты тыпу апісання і разважання.

Апісанне – гэта дакладная слоўная перадача, адлюстраванне прад-
мета, дзеяння ці стану ў іх істотных прыкметах. У залежнасці ад аб’екта апісання адрозніваюць апісанне, прадмета і апісанне дзеяння, працэсу або доследу, эксперыменту. У навуковых тэкстах апісанне з’яўляецца аб’ек-
тыўным.

Разважанне – гэта тып маўлення тэксту, у якім разгляд пэўных праблем грунтуецца на лагічнасці, аргументаванасці. У сваёй структуры тэксты-разважанні маюць тры часткі: тэзіс, доказы (аргументы), вывады.

 

3. Асаблівасці тэкстаў навуковага стылю

Сфера выкарыстання: гуманітарныя, прыродазнаўчыя, дакладныя
і інш. навукі, галіны тэхнікі і вытворчасці.

Функцыя: паведамленне.

Падстылі: уласна-навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны.

Жанры: манаграфіі, навуковы артыкул, дысертацыя, рэферат, тэзіс, даклад, навуковы даклад, лекцыя і г. д.

Форма рэалізацыі: пісьмовая, вусная.

Асноўныя рысы: адцягненасць, абагуленасць, лагічнасць, сэнсавая дакладнасць, інфармацыйная насычанасць, аб’ектыўнасць выкладу, бяз-
вобразнасць.

Лексічныя асаблівасці.

§ Аснову складаюць стылістычна нейтральныя агульналітара-
турныя словы.

§ Шырокае выкарыстанне тэрмінаў і наменклатуры, што абумоў-
лена імкненнем дасягнуць гранічнай яснасці, дакладнасці навуковага выкладу.

§ Ужыванне спецыяльных слоў, якія падкрэсліваюць абагулена-адцягнены характар маўлення (заўсёды, пастаянна, часта, любы, звычай-
на
і інш.).







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.