Здавалка
Главная | Обратная связь

Сінтаксічныя асаблівасці.



§ Пабуджальныя сказы служаць не загадам ці просьбай, а запра-
шэннем да сумесных дзеянняў (разважанняў).

§ Сярод простых сказаў распаўсюджаны няпэўна-асабовыя, пэўна-асабовыя, безасабовыя. Намінатыўныя сказы ўжываюцца звычайна ў зага-
лоўках, фармулёўках пунктаў плана.

§ Простыя сказы часта ўскладнены аднароднымі членамі сказа, пабочнымі і ўстаноўнымі канструкцыямі, адасобленымі азначэннямі і ака-
лічнасцямі.

§ Пераважаюць складаназлучаныя і складаназалежныя сказы.

§ Для аб’яднання частак тэксту, у прыватнасці абзацаў, выка-
рыстоўваюцца прыслоўі, прыслоўныя выразы і іншыя часціны мовы тыпу так, такім чынам, больш таго, затым, па-першае, па-другое, з аднаго боку, з другога боку і інш.

 

4. Жанры навуковай літаратуры

У сучаснай навуцы навуковую і навукова-інфармацыйную літара-
туру прынята ўмоўна падзяляць на тры тыпы: 1) навукова-тэхнічная лі-
таратура
(артыкулы, манаграфіі, падручнікі, патэнты, тэхнічныя спра-
ваздачы і апісанні); 2) прававая і палітычная літаратура (пастановы, указы, дагаворы і інш.); 3) дакументальная літаратура кіраўніцтва (загады, дырэктывы, справавыя паперы і пад.).

Праца з навуковым тэкстам патрабуе ад чытача адпаведнай падрых-
таванасці і ўмення заўважаць істотнае, галоўнае, асноўнае, апускаючы другаснае, менш важнае – г. зн. навыкаў аналітыка-сінтэтычнай перапра-
цоўкі навуковага матэрыялу (кампрэсіі, згортвання). Мовазнаўцамі вызна-
чаюцца два шляхі кампрэсіі навуковага тэксту:

§ змяншэнне інфармацыі, якая заключаецца ў тэксце;

§ захаванне інфармацыі ў адносна поўным аб’ёме.

Змяншэнне інфармацыі – гэта такі шлях кампрэсіі навуковага матэ-
рыялу, пры якім адбываецца пропуск падрабязнасцяў у апісанні пэўнага працэсу, з’явы, прадмета і абагульненне тых частак тэксту, якія застаюцца. Гэтым шляхам карыстаюцца пры напісанні рэфератаў, анатацый навуко-
вых прац, а таксама пры падвядзенні вынікаў доследаў, эксперыментаў
у параграфах, заключэннях навуковых прац.

Пры змяншэнні інфармацыі не дапускаецца скажаць сэнс перша-
крыніц, парушаць логіку ў падачы інфармацыі, неапраўдана апускаць важныя і карысныя факты.

Захаванне інфармацыі – гэта такі шлях кампрэсіі навуковага тэксту, пры якім звесткі, змешчаныя ў працы, пры дапамозе прыёмаў апушчэння, сумяшчэння і замяшчэння захоўваецца ў адносна поўным аб’ёме.

Сутнасць прыёму апушчэння ў пропуску пэўных элементаў тэксту (выказнікаў у складаных сказах, калі яны ёсць у папярэднім кантэксце, дублетных слоў, змешчаных у дужках, спасылак на малюнкі, графікі і пад.).

Прыём сумяшчэння – калі два або некалькі сказаў падобнай кан-
струкцыі накладваюцца адзін на адзін і ў выніку гэтага накладання ўтвараецца скарочаны сказ з аднароднымі членамі, звязанымі злучнікамі. Параўн.: Абмежаванасць рынкаў збыту паўстае як галоўная праблема,
з якой сутыкнулася цяпер эканоміка капіталістычных краінаў. Праблема можа ўсё больш і больш абвастрацца з разгортваннем індустрыялізацыі нашай планеты, і цалкам верагодна, што ў найбольш перадавых краінах для аднаўлення і захавання ў будучым поўнай занятасці працоўных умяшанне дзяржавы будзе неабходна, але ўжо ў новых формах
(Анры Дэні). – Пасля сумяшчэння: Абмежаванасць рынкаў збыту паўстае як галоўная праблема, якая ўсё больш і больш абвастраецца з разгортваннем індустрыялізацыі нашай планеты, і цалкам верагодна, што ў найбольш перадавых краінах для аднаўлення і захавання ў будучым поўнай занятасці працоўных умяшанне дзяржавы будзе неабходна, але ўжо ў новых формах.

Прыём замяшчэння – калі замест доўгіх элементаў тэксту ўжываюц-
ца больш кароткія, але сэнс змененых элементаў захоўваецца: Найвялік-
шым інтэлектуальным дасягненнем дзяржавы была выпрацоўка сістэмы правоў індывіда ў сямейным жыцці, дачыненні да ўласнасці і кантрактаў. Сістэма атрымала найменне рымскага права.
– Пасля замены: Сістэма рымскага права – гэта найвялікшае інтэлектуальнае дасягненне дзяр-
жавы ў выпрацоўцы сістэмы правоў індывіда ў сямейным жыцці, дачыненні да ўласнасці і кантрактаў.

Працуючы над навуковым тэкстам, чытач, як правіла, карыстаецца разнастайнымі прыёмамі кампрэсіі тэксту адначасова, што прыводзіць да складання тэксту рэферата і анатацыі.

Рэферат – кароткае паведамленне зместу навуковай працы, арты-
кула, кнігі і пад.; даклад, заснаваны на крытычным разглядзе кніг і пад. Рэферат павінен быць аб’ектыўным, поўным, лагічным, адпавядаць сты-
лістычным нормам.

У залежнасці ад паўнаты выкладу рэфераты падзяляюцца на дзве разнавіднасці:

§ інфарматыўныя (рэфераты канспекты) – змяшчаюць у сабе асноўную інфармацыю рэферыруемай працы ў абагульненым выглядзе.
У іх таксама ўказваецца мэта і задачы даследавання, звесткі пра методыку даследавання, сферу прымянення, прыводзяцца вынікі працы, якія маюць навуковую і практычную значнасць, і інш. Схема такога рэферата наступ-
ная: 1. Уступ (загалоўкавая частка); 2. Апісанне (уласна рэфератыўная частка); 3. Заключная частка.

§ індыкатыўныя (апісальныя, указальныя – рэфераты-рэзюмэ) –
у іх называюцца толькі асноўныя палажэнні, звязаныя з тэмай рэферы-
руемай працы, пералічваюцца назвы раздзелаў, глаў, параграфаў, прыво-
дзяцца ключавыя словы і словазлучэнні (звычайна тэрміны, якія грун-
туюцца на асноўных ідэях і паняццях рэферыруемай працы). Задача такіх прац – «падказаць» чытачу, патрэбна яму звяртацца да першаснага даку-
мента ці не.

Анатацыя – кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і крытычную ацэнку.

Схема анатацыі:

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара;

2. Назва твора;

3. Месца выдання, выдавецтва, год;

4. Аб’ём (колькасць старонак, малюнкаў, табліц);

5. Кароткі змест (пералік асноўных палажэнняў тэксту-крыніцы);

6. Пытанні, разгледжаныя ў заключэнні і вывадах;

7. Выкарыстанне ў тэксце літаратуры;

8. Чытацкае назначэнне.

 

Узор анатацыі

Дэні А. Гісторыя эканамічнай думкі: Дапаможнік для студэнтаў / Пер. з фр. А. Лагвінца, К. Акопава / Пад рэд. Т. Паваліхінай. – Мн.: Тэхна-
логія; Беларускі Фонд Сораса, 1996. – 733 с.

Кніга прысвечана пытанням і праблемам палітэканоміі, яе сувязям з філасофскімі вучэннямі, тлумачэнню сацыяльнай арганізацыі вытворчасці і яе эвалюцыі на працягу гісторыі – ад часоў Старажытнай Грэцыі да нашых дзён. Разглядаюцца асобныя значныя філасофскія і эканамічныя вучэнні, што паўплывалі на развіццё заходняй думкі ў розных яе аспектах, а таксама сучасныя спрэчкі эканамістаў.

Для студэнтаў і аспірантаў вышэйшых навучальных устаноў эканамічнага кірунку, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй, сучасным станам і праблемамі эканамічнай навукі.

Адрозненні паміж рэфератам і анатацыяй.

1. У рэфераце інфармацыя выкладаецца з пазіцый аўтара арыгінала без ацэнкі рэферэнтам выкладаемага, у анатацыі – у фармулёўках рэфе-
рэнта;

2. Рэферат знаёміць чытача з асноўнымі пытаннямі, праблемамі
і пад., дае адказ на пытанне, менавіта якая інфармацыя змяшчаецца
ў тэксце, анатацыя ж толькі павярхоўна дае ўяўленне, аб чым гаворыцца
ў арыгінале, аблягчае пошук неабходнай інфармацыі;

3. Рэферат будуецца на аснове ключавых фрагментаў тэксту, анатацыя ж пішацца сваімі словамі.

 

 

Практычныя заняткі № 7







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.