Здавалка
Главная | Обратная связь

Склад класічных балад



1. Гістарычныя балады, у якіх лёс асобнага чалавека падаецца як залежны ад гістарычных акалічнасцей (набегі і войны, палон і продаж у няволю, сутыкненні з татарамі і г. д.). (Адметнасць гістарычных балад у тым, што канфлікт у іх абумоўлены не акалічнасцямі сямейных стасункаў, а пэўнымі гістарычнымі абставінамі. Героямі тут могуць выступаць тыя ж дзяўчына або хлопец, якіх сватаюць за нялюбых, з той розніцай, што «нялюбымі» выступаюць чужынцы татары, якія у выніку бяруць дзяўчыну супраць яе волі, або турэцкі цар, што хоча аддаць сваю дачку за «слаўнага рыцара Байду», але той выбірае лепш смерць, чым шлюб з царэўнай-паганкай. Паланёная дзяўчына, якую вядуць у чужую старану, хоча пазбавіць сябе жыцця, тое самае хоча зрабійь і маладзіца, што вымушана жыць у сям’і татарына, і г. д.

Гістарычныя балады трэба ўмець адрозніваць ад гістарычных песень. Апошнія блізкія да балад сюжэтамі і часта трагічнай афарбоўкай, але адрозніваюцца тым, што звяртаюцца да канкрэтных падзей (напрыклад, асада Крычава татарамі). У баладах жа ўвага скіравана на перажыванні героямі пэўных падзей. Нават калі героем выступае князь, ён паказваецца ў сваіх асабістых, сямейных стасунках, а не дзяржаўнай дзейнасці. Гістарычныя песні робяць акцэнт на патрыятычных і гістарычных ідэях, а балады сканцэнтраваны на выражэнні маральных ацэнак персанажаў, яны абараняюць права на выяўленне пачуццяў і жаданняў асобнага чалавека).

 

2. Навелістычныя бытавыя балады. Іх тыповыя тэмы – сямейныя канфлікты, прыгоды і нягоды кахання, стасункі паміж братам і сястрой, своеўладства і сваявольства, забойства і атручванне, тыповыя персанажы – ахвяры, абгавораныя, нявінна гнаныя і пад. Гэта самая вялікая група баладных песень. Усе падзеі ў іх падкрэслена жыццёвыя, аднак выпадкі, апісаныя ў творах, нечым адметныя – ці то абставінамі, ці то паводзінамі персанажаў. Уся рэальнасць звычайнага жыцця перадаецца ў навелістычных баладах выключна праз адхіленні. Увага канцэнтруецца або на выпадковых трагічных здарэннях па неасцярожнасці, неабачлівасці, залішняй даверлівасці самога чалавека, або на трагедыях, якія адбываюцца пад ціскам абставін, калі злачынства, можна сказаць, вымушанае. Адна справа, калі дзяўчына ненаўмысна падае ў ваду (мора, рэчку) і патанае, зусім іншая, калі яна топіць дзіця, народжанае ў дзявоцтве, ці сама кідаецца ў ваду, бо баіцца зняславіць сям’ю, ганьбы, людскога прысуду. Ахвярамі ўласнай лёгкадумнасці становяцца дзяўчаты, якія паддаюцца на ўгаворы казакоў, матросаў, чужаземцаў, згаджаюцца на вандроўку і гінуць. Паэтыка навелістычных балад адметная тым, што пакуты і смерць герояў служаць выкрыванню зла, несправядлівасці, дэспатызму і тых душэўных заганаў, якія штурхаюць чалавека на злачынства.

 

«Новыя» балады

Адметная рыса «новых балад» – ярка выражаны сацыяльны канфлікт. Такія, напрыклад, балады пра пана Канеўскага і Бандароўну, пра князя Валконскага, яго жонку і яе каханка Ваньку-ключніка, пра халопа і панскую дачку. Другая рыса – новыя персанажы, якіх не было ў класічных баладах (напрыклад, салдат, герой, партызан, купец і пад.), і новы гістарычны фон.

Частка «новых» балад – крыху або значна фалькларызаваныя вершы вядомых паэтаў. У народнае асяроддзе яны траплялі часцей за ўсё з рэпертуару папулярных спявачак канца ХІХ – ХХ стст., цыганскіх хароў, вандроўных груп, а таксама дзякуючы фоназапісам.

 

 

ДА РАЗДЗЕЛА «Сфера пазаабрадавай лірыкі»







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.