Здавалка
Главная | Обратная связь

ПРАВЫ I АБАВЯЗКI ГРАМАДЗЯН У ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ.



Артыкул 15. Правы i абавязкi грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства ў галiне культуры.

 

1. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь у галiне культуры маюць права на:

 

1.1. дастойны ўзровень культурнага жыцця;

 

1.2. атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб культурным жыццi;

 

1.3. удзел у культурным жыццi;

 

1.4. свабоду творчай дзейнасцi;

 

1.5. захаванне i развiццё нацыянальных культурных традыцый;

 

1.6. ахову iнтэлектуальнай уласнасцi ў галiне культуры;

 

1.7. эстэтычнае выхаванне, мастацкую i культуралагiчную адукацыю;

 

1.8. свабоду аб’яднанняў у галiне культуры;

 

1.9. стварэнне арганiзацый культуры.

 

2. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь у галiне культуры абавязаны:

2.1. берагчы гiсторыка-культурную, духоўную спадчыну i iншыя нацыянальныя культурныя каштоўнасцi;

 

2.2. паважаць культуру i мову ўсiх нацыянальных супольнасцяў, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь.

 

3. Бацькi або асобы, якiя iх замяняюць, абавязаны клапацiцца аб эстэтычным выхаваннi, культурным развiццi дзяцей, далучэннi iх да культурных каштоўнасцяў.

 

4. Замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь карыстаюцца правамi i свабодамi i выконваюць абавязкi ў галiне культуры нараўне з грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам, iншымi законамi i мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 16. Права на дастойны ўзровень культурнага жыцця.

 

Грамадзяне маюць права на дастойны ўзровень забяспечанасцi з улiкам iх месца жыхарства агульнадаступнымi паслугамi ў галiне культуры, арганiзацыямi культуры, якiя аказваюць такiя паслугi, аб’ектамi культурнай iнфраструктуры, а таксама якасны ўзровень распаўсюдж-ваемых i папулярызуемых культурных каштоўнасцяў i эстэтычнага жыццёвага асяроддзя.

Артыкул 17. Права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб культурным жыццi.

 

1. Грамадзянам гарантуецца права на атрыманне, захоўванне, распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб змесце культурнай дзейнасцi, культурных каштоўнасцях i аб’ектах культурнай iнфраструктуры.

 

2. Не можа быць прадастаўлена або распаўсюджана iнфармацыя аб культурным жыццi, калi звесткi, што складаюць гэту iнфармацыю, належаць да дзяржаўнай або iншай ахоўваемай законам тайны.

Артыкул 18. Права на ўдзел у культурным жыццi.

 

1. Грамадзяне прымаюць удзел у культурным жыццi шляхам заняцця культурнай дзейнасцю, доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцяў i карыстання iмi.

 

2. Права кожнага на заняцце культурнай дзейнасцю прадугледжвае:

 

2.1. свабоду выбару сферы, вiду, напрамку i формы культурнай дзейнасцi ў адпаведнасцi са сваiмi патрэбнасцямi, iнтарэсамi i здольнасцямi (магчымасцямi);

 

2.2. магчымасць самастойна цi сумесна з iншымi суб’ектамi культурнай дзейнасцi ажыццяўляць выбраную культурную дзейнасць.

 

3. Права кожнага на доступ (далучэнне) да культурных каштоўнасцяў i карыстанне iмi прадугледжвае:

 

3.1. свабоду выбару вiду культурных каштоўнасцяў, якiя цiкавяць, а таксама формы далучэння да iх;

 

3.2. магчымасць наведвання арганiзацый культуры, аб’ектаў культурнай iнфраструктуры з мэтай азнаямлення з культурнымi каштоўнасцямi, iх вывучэння i засваення;

 

3.3. магчымасць далучэння да культурных каштоўнасцяў з дапамогай iнфармацыi, зафiксаванай на матэрыяльных носьбiтах, а таксама аўдыё-, аўдыёвiзуальных i iншых паведамленняў, якiя распаўсюджваюцца сродкамi масавай iнфармацыi;

 

3.4. магчымасць азнаямлення з культурнымi каштоўнасцямi, iх вывучэння i засваення шляхам непасрэднага ўспрымання;

 

3.5. магчымасць выкарыстання культурных каштоўнасцяў у адпаведнасцi з заканадаўствам.

 

4. Права свабоднага доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцяў дзейнiчае ў адносiнах да:

 

4.1. матэрыяльных культурных каштоўнасцяў, якiя належаць дзяржаве i (або) знаходзяцца ў фондах арганiзацый культуры, поўнасцю або часткова фiнансуемых з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў;

 

4.2. нематэрыяльных культурных каштоўнасцяў, выключныя правы на выкарыстанне якiх належаць дзяржаве, арганiзацыям культуры, поўнасцю або часткова фiнансуемым з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, а таксама нематэрыяльных культурных каштоўнасцяў, што перайшлi ў грамадскi набытак.

 

5. Умовы i парадак свабоднага доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцяў, указаных у пункце 4 гэтага артыкула, вызначаюцца гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства.

 

6. Права свабоднага доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцяў, указаных у пункце 4 гэтага артыкула, не выключае магчымасцi ўстанаўлення заканадаўчымi актамi аб культуры або ў адпаведнасцi з iмi абмежаванняў, якiя грунтуюцца на спецыфiцы культурных каштоўнасцяў i (або) неабходнасцi забеспячэння iх захавання.

 

7. Магчымасць доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцяў, не ўказаных у пункце 4 гэтага артыкула, а таксама ўмовы i парадак такога доступу вызначаюцца ўласнiкам або ўладальнiкам выключных правоў на культурныя каштоўнасцi, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi.

Артыкул 19. Права на захаванне i развiццё нацыянальных культурных традыцый.

1. Грамадзяне, якiя належаць да любой нацыянальнай супольнасцi i пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, маюць права захоўваць i развiваць сваю нацыянальную культуру, выхоўваць дзяцей у нацыянальных культурных традыцыях, карыстацца роднай мовай.

 

2. Грамадзяне, якiя належаць да любой нацыянальнай супольнасцi, маюць права на стварэнне ў Рэспублiцы Беларусь грамадскiх аб’яднанняў, што ажыццяўляюць культурную дзейнасць.

Артыкул 20. Права на эстэтычнае выхаванне, мастацкую i культуралагiчную адукацыю.

 

Грамадзяне без абмежаванняў узросту маюць права на выбар формаў i спосабаў эстэтычнага выхавання, мастацкай i культуралагiчнай адукацыi ў адпаведнасцi з гэтым Законам i заканадаўствам аб адукацыi.

ГЛАВА 4 .







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.