Здавалка
Главная | Обратная связь

АРГАНIЗАЦЫI КУЛЬТУРЫ.



Артыкул 21. Вiды i асноўныя тыпы арганiзацый культуры.

 

1. Арганiзацыi культуры ў Рэспублiцы Беларусь па зместу дзейнасцi падзяляюцца на культурна-асветныя i тэатральна-вiдовiшчныя, па асноўнай мэце дзейнасцi — на камерцыйныя i некамерцыйныя, па форме ўласнасцi — на дзяржаўныя i прыватныя.

2. Па характару дзейнасцi арганiзацыi культуры падраздзяляюцца на наступныя асноўныя тыпы:

2.1. бiблiятэкi;

2.2. музеi;

2.3. карцiнныя, мастацкiя галерэi i галерэi мастацтваў, выставачныя залы, панарамы i iншыя выставачныя арганiзацыi ў галiне культуры;

2.4. клубы, палацы (дамы, цэнтры) культуры, цэнтры (дамы) народнай творчасцi (народнага мастацтва, фальклору), цэнтры (дамы) рамёстваў, маладзёжныя культурныя цэнтры, цэнтры нацыянальных культур i iншыя клубныя ўстановы (далей — клубныя ўстановы);

2.5. паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi, заасады (далей — паркi);

2.6. кнiжныя палаты;

2.7. тэатры;

2.8. цыркi;

2.9. фiлармонii i iншыя канцэртныя арганiзацыi (далей — канцэртныя арганiзацыi);

2.10. арганiзацыi кiнематаграфii;

2.11. творчыя майстэрнi;

2.12. арганiзацыi народных промыслаў (рамёстваў);

2.13. навукова-праектныя i вытворчыя рэстаўрацыйныя арганiзацыi;

2.14. навукова-даследчыя ўстановы i метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы).

3. У Рэспублiцы Беларусь могуць стварацца арганiзацыi культуры iншых, не ўказаных у пункце 2 гэтага артыкула тыпаў, у тым лiку змешаных.

4. Арганiзацыйна-прававыя формы, асаблiвасцi прававога становiшча i парадку дзейнасцi асобных тыпаў арганiзацый культуры вызначаюцца гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства.

5. Гэтым Законам, iншымi актамi заканадаўства аб культуры могуць быць прадугледжаны абавязковыя патрабаваннi (умовы), пры выкананнi якiх дапускаецца стварэнне арганiзацый культуры пэўных вiдаў (тыпаў), у тым лiку патрабаваннi да складу фондаў культурных каштоўнасцяў, а таксама маёмасцi, што перадаюцца заснавальнiкам арганiзацыi культуры для ажыццяўлення або забеспячэння культурнай дзейнасцi.

Артыкул 22. Асаблiвасцi ўстаноў культуры як адной з формаў некамерцыйных арганiзацый культуры.

 

1. Установа культуры — арганiзацыя, якая ствараецца для ажыццяўлення iнфармацыйных, асветных, адукацыйных, выхаваўчых, забаўляльных i iншых функцый некамерцыйнага характару ў галiне культуры i фiнансуецца поўнасцю або часткова яе заснавальнiкам.

 

2. Установа культуры дзейнiчае на падставе статута, зацверджанага заснавальнiкам.

 

3. Непасрэднае кiраўнiцтва ўстановай культуры ажыццяўляе кiраўнiк, якi прызначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады заснавальнiкам, а таксама iншыя органы кiравання, вызначаныя заканадаўствам i (або) статутам установы культуры. Заснавальнiк заключае з кiраўнiком установы культуры працоўны дагавор (кантракт) у адпаведнасцi з заканадаўствам.

 

4. Установа культуры валодае, карыстаецца i распараджаецца замацаванай за ёю маёмасцю на праве аператыўнага кiравання.

 

5. Заснавальнiкi ўстаноў культуры абавязаны забяспечыць установы культуры будынкамi або памяшканнямi, абсталяваннем, тэхнiчнымi i iншымi сродкамi, неабходнымi для ажыццяўлення асноўнай дзейнасцi.

 

6. Перавод устаноў культуры ў памяшканнi, якiя пагаршаюць умовы iх дзейнасцi, не дапускаецца.

Артыкул 23. Стварэнне, дзяржаўная рэгiстрацыя, рэарганiзацыя i лiквiдацыя арганiзацый культуры.

 

1. Парадак стварэння, дзяржаўнай рэгiстрацыi, рэарганiзацыi i лiквiдацыi арганiзацый культуры вызначаецца Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi.

 

2. У кожнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнцы Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi прымаюцца меры па стварэнню комплексу дзяржаўных арганiзацый культуры, якi гарантуе задавальненне асноўных духоўных патрэбнасцяў насельнiцтва.

 

3. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы маюць права ствараць дзяржаўныя арганiзацыi культуры любых тыпаў звыш нарматываў, вызначаных дзяржаўнымi мiнiмальнымi сацыяльнымi стандартамi ў галiне культуры.

 

4. Пры планаваннi стварэння дзяржаўных арганiзацый культуры ўлiчваюцца гiстарычныя, нацыянальныя i геаграфiчныя асаблiвасцi мясцовасцi.

 

5. Лiквiдацыя дзяржаўных устаноў культуры не дапускаецца, калi такая лiквiдацыя выклiча немагчымасць выканання дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў у галiне культуры.

 

6. Рэарганiзацыя i лiквiдацыя дзяржаўных устаноў культуры, якiя маюць асаблiвае значэнне для захавання, развiцця i распаўсюджвання беларускай нацыянальнай культуры, ажыццяўляюцца са згоды Урада Рэспублiкi Беларусь. Пералiк такiх устаноў культуры зацвярджаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 5 .







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.