Здавалка
Главная | Обратная связь

КАЛЕКТЫВЫ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI.



Артыкул 24. Вiды, жанры i формы калектываў мастацкай творчасцi.

 

1. Калектывы мастацкай творчасцi могуць стварацца ў выглядзе:

 

1.1. прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi (далей — прафесiйны калектыў);

 

1.2. непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi (далей — аматарскi калектыў);

 

1.3. аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасцi (далей — фальклорны калектыў).

 

2. Прафесiйным калектывам прызнаецца калектыў, што складаецца з фiзiчных асоб, якiя сумесна займаюцца мастацкай творчасцю на прафесiйнай аснове (як правiла, у якасцi асноўнага занятку, што прыносiць даход).

 

3. Аматарскiм калектывам прызнаецца калектыў, што складаецца з фiзiчных асоб, якiя сумесна займаюцца мастацкай творчасцю, як правiла, на грамадскiх пачатках, за выключэннем кiраўнiка аматарскага калектыву, якi працуе на прафесiйнай аснове. Статус аматарскага калектыву пацвярджаецца пашпартам аматарскага калектыву.

 

4. Фальклорным калектывам прызнаецца калектыў, што складаецца з фiзiчных асоб, звязаных з натуральным фальклорным асяроддзем канкрэтнай мясцовасцi, якiя атрымалi i перадаюць фальклорныя веды i навыкi ў парадку вуснай традыцыi, сумесна займаюцца мастацкай творчасцю на аснове самаарганiзацыi i самакiравання. Прававое становiшча фальклорнага калектыву вызначаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

 

5. У Рэспублiцы Беларусь могуць стварацца калектывы мастацкай творчасцi, розныя па жанрах (тэатральныя, вакальна-харавыя, харэаграфiчныя, музычна-iнструментальныя, дэкаратыўна-прыкладныя, выяўленчыя, цыркавыя i iнш.) i формах (хор, ансамбль, аркестр, студыя i iнш.).

Артыкул 25. Статус прафесiйных i аматарскiх калектываў, якiя не з’яўляюцца арганiзацыямi культуры.

 

1. Прафесiйны калектыў, якi не з’яўляецца арганiзацыяй культуры, ствараецца ў якасцi структурнага падраздзялення юрыдычнай асобы i дзейнiчае на падставе палажэння, зацверджанага заснавальнiкам прафесiйнага калектыву.

 

2. Аматарскi калектыў, якi не з’яўляецца арганiзацыяй культуры, можа быць створаны ў якасцi структурнага падраздзялення юрыдычнай асобы або ў iншых формах, прадугледжаных заканадаўствам. Аматарскi калектыў, якi не з’яўляецца арганiзацыяй культуры, дзейнiчае на падставе агульнага палажэння аб аматарскiм калектыве ў Рэспублiцы Беларусь, якое зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, i пашпарта аматарскага калектыву.

Артыкул 26. Пашпарт аматарскага калектыву.

1. Пашпарт аматарскага калектыву — дакумент, якi змяшчае асноўныя звесткi аб гэтым калектыве. Пашпарт аматарскага калектыву выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь ва ўстаноўленым парадку.

 

2. Форма пашпарта аматарскага калектыву зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 27. Парадак стварэння прафесiйных i аматарскiх калектываў, якiя не з’яўляюцца арганiзацыямi культуры.

 

1. Заснавальнiкам прафесiйнага або аматарскага калектыву, якi не з’яўляецца арганiзацыяй культуры, можа выступаць юрыдычная асоба, у структуры якой ствараецца гэты калектыў.

 

3. Асаблiвасцi стварэння аматарскiх калектываў, якiя не з’яўляюцца арганiзацыямi культуры, у дзяржаўных клубных установах могуць устанаўлiвацца заканадаўствам аб культуры i (або) статутам (палажэннем) адпаведнай клубнай установы.

Артыкул 28. Адносiны памiж заснавальнiкамi, прафесiйнымi i аматарскiмi калектывамi, якiя не з’яўляюцца арганiзацыямi культуры, i iх удзельнiкамi.

 

1. Удзельнiкi прафесiйнага калектыву, якi не з’яўляецца арганiзацыяй культуры, ажыццяўляюць сваю дзейнасць на аснове ўдзелу (членства) у юрыдычнай асобе, якая выступае заснавальнiкам прафесiйнага калектыву, цi на падставе працоўнага або грамадзянска-прававога дагавора (кантракта), заключанага з заснавальнiкам прафесiйнага калектыву ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

 

2. Удзельнiкi аматарскага калектыву, якi не з’яўляецца арганiзацыяй культуры, ажыццяўляюць сваю дзейнасць на аснове ўдзелу (членства) у юрыдычнай асобе, якая выступае заснавальнiкам аматарскага калектыву, або прыёму (запiсу) у аматарскi калектыў, што праводзiцца на аснове добраахвотнага волевыяўлення фiзiчнай асобы, у тым лiку па вынiках папярэдняга адбору (конкурсу).

 

3. У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, удзельнiкi аматарскага калектыву, якi не з’яўляецца арганiзацыяй культуры, маюць права на атрыманне ад заснавальнiка аматарскага калектыву ўзнагароды, а таксама кампенсацыi расходаў, звязаных з ажыццяўленнем iмi культурнай дзейнасцi.

Артыкул 29. Кiраванне ў прафесiйным i аматарскiм калектывах, якiя не з’яўляюцца арганiзацыямi культуры.

 

1. Кiраванне ў прафесiйным або аматарскiм калектыве, якi не з’яўляецца арганiзацыяй культуры, ажыццяўляецца заснавальнiкам i кiраўнiком калектыву ў адпаведнасцi з заканадаўствам, устаноўчымi дакументамi (дакументамi, што вызначаюць статус) заснавальнiка калектыву, а ў прафесiйным калектыве — i палажэннем аб iм.

 

2. Кiраўнiк прафесiйнага або аматарскага калектыву, якi не з’яўляецца арганiзацыяй культуры, назначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады заснавальнiкам калектыву. Кiраўнiк калектыву нясе адказнасць за дзейнасць калектыву перад заснавальнiкам.

 

3. Формай самакiравання ў прафесiйным або аматарскiм калектыве, якi не з’яўляецца арганiзацыяй культуры, выступае мастацкi савет, што складаецца з удзельнiкаў гэтага калектыву.

Артыкул 30. Правы прафесiйнага i аматарскага калектываў, якiя не з’яўляюцца арганiзацыямi культуры.

 

1. Прафесiйны i аматарскi калектывы, якiя не з’яўляюцца арганiзацыямi культуры, маюць права:

 

1.1. самастойна вызначаць рэпертуарную палiтыку i змест культурных праграм, калi iншае не ўстаноўлена палажэннем аб прафесiйным калектыве;

 

1.2. ажыццяўляць навучальна-творчую, рэпетыцыйную i iншую дзейнасць, накiраваную на падрыхтоўку канцэртаў, спектакляў i iншых публiчных паказаў, выставак, iншых культурных мерапрыемстваў;

 

1.3. ажыццяўляць тэатральную, канцэртную i выставачную дзейнасць, удзельнiчаць у фестывалях, аглядах, конкурсах i iншых культурных мерапрыемствах;

 

1.4. удзельнiчаць у выкананнi сацыяльна-творчых заказаў.

 

2. Усе здзелкi i iншыя юрыдычныя дзеяннi, накiраваныя на рэалiзацыю i абарону правоў, указаных у пункце 1 гэтага артыкула, а таксама iншых правоў, прадастаўленых прафесiйнаму або аматарскаму калектыву, якi не з’яўляецца арганiзацыяй культуры, як суб’екту культурнай дзейнасцi ў адпаведнасцi з гэтым Законам, ажыццяўляюцца заснавальнiкам калектыву па прадстаўленню яго кiраўнiка.

 

3. Адказнасць за дзейнасць прафесiйнага або аматарскага калектыву, якi не з’яўляецца арганiзацыяй культуры, перад дзяржавай, фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi нясе яго заснавальнiк.

Артыкул 31. Заслужаныя калектывы Рэспублiкi Беларусь.

 

1. Прафесiйным i аматарскiм калектывам, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры i маюць адметныя дасягненнi ў галiне мастацтва на працягу 10 гадоў, могуць быць прысвоены званнi «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь» i «Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь».

 

2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння i пазбаўлення прафесiйнага калектыву звання «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь», аматарскага калектыву звання «Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь», асаблiвасцi iх прававога становiшча вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 32. Народныя (узорныя) аматарскiя калектывы.

 

1. Пастаянна дзеючым аматарскiм калектывам пры наяўнасцi адпаведнага мастацкага ўзроўню i творчых паказчыкаў, прадугледжаных Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, можа быць прысвоена найменне «народны» («узорны»).

 

2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення наймення «народны» («узорны»), асаблiвасцi прававога становiшча аматарскага калектыву з такiм найменнем вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 33. Нацыянальныя i акадэмiчныя калектывы.

 

1. Прафесiйным калектывам, якiя з’яўляюцца рганiзацыямi культуры i ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай культуры i мастацтва, можа быць прысвоены статус «нацыянальны», «акадэмiчны».

 

2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу «нацыянальны», «акадэмiчны», асаблiвасцi прававога становiшча прафесiйнага калектыву з такiм статусам вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 34. Спыненне дзейнасцi прафесiйнага i аматарскага калектываў, якiя не з’яўляюцца арганiзацыямi культуры.

 

Спыненне дзейнасцi прафесiйнага або аматарскага калектыву, якi не з’яўляецца арганiзацыяй культуры, ажыццяўляецца па рашэнню заснавальнiка калектыву, а таксама на падставах, прадугледжаных заканадаўствам.

ГЛАВА 6.

КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦI.

Артыкул 35. Вiды культурных каштоўнасцяў.

 

У залежнасцi ад асаблiвасцяў захоўвання (аховы) i выкарыстання культурныя каштоўнасцi падраздзяляюцца на:

 

- гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, унесеныя ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублiкi Беларусь;

 

- культурныя каштоўнасцi, якiя складаюць бiблiятэчны, музейны i архiўны фонды Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем прызнаных гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi;

 

- культурныя каштоўнасцi, прадстаўленыя ва ўстаноўленым парадку для надання iм статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцяў;

 

- iншыя культурныя каштоўнасцi.

Артыкул 36. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi.

 

Парадак надання найбольш адметным матэрыяльным аб’ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека, што маюць выдатную духоўную, эстэтычную i дакументальную вартасць, статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцяў, пытаннi аховы i выкарыстання гiсторыка-культурнай спадчыны рэгулююцца заканадаўствам аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.

Артыкул 37. Увоз, вываз i вяртанне культурных каштоўнасцяў.

 

1. Увоз у Рэспублiку Беларусь i вываз за яе межы матэрыяльных рухомых культурных каштоўнасцяў ажыццяўляюцца пад дзяржаўным кантролем.

 

2. Забараняецца вываз за межы Рэспублiкi Беларусь матэрыяльных рухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцяў на пастаяннае захоўванне.

 

3. Вываз на пастаяннае захоўванне за межы Рэспублiкi Беларусь матэрыяльных рухомых культурных каштоўнасцяў, што складаюць бiблiятэчны, музейны i архiўны фонды Рэспублiкi Беларусь (за выключэннем прызнаных гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi), а таксама прадстаўленых у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь для разгляду пытання аб наданнi iм статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцяў, не дапускаецца, акрамя выпадкаў, калi такi вываз ажыццяўляецца згодна з уступiўшым у сiлу мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь аб рэстытуцыi культурных каштоўнасцяў на падставе рашэння Урада Рэспублiкi Беларусь, прынятага па кожнаму факту перамяшчэння культурных каштоўнасцяў.

 

4. Часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь матэрыяльных рухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцяў, культурных каштоўнасцяў, указаных у пункце 3 гэтага артыкула, а таксама вываз (часова або на пастаяннае захоўванне) iншых матэрыяльных рухомых культурных каштоўнасцяў, што падпадаюць пад катэгорыi культурных каштоўнасцяў, вываз якiх з тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь абмежаваны, дапускаюцца пры наяўнасцi пiсьмовага дазволу, выдадзенага Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. Спiс катэгорый культурных каштоўнасцяў, вываз якiх з тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь абмежаваны, зацвярджаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

 

5. Тэрмiн часовага знаходжання матэрыяльных рухомых культурных каштоўнасцяў за межамi Рэспублiкi Беларусь не можа перавышаць шасцi месяцаў у год.

 

6. Дзеянне пунктаў 2 — 5 гэтага артыкула не распаўсюджваецца на культурныя каштоўнасцi iншых краiн, часова ўвезеныя на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь i аформленыя ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

 

7. Матэрыяльныя рухомыя культурныя каштоўнасцi, вывезеныя за межы Рэспублiкi Беларусь з парушэннем актаў заканадаўства i мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь, якiя дзейнiчалi ў Рэспублiцы Беларусь на момант iх вывазу, а таксама часова вывезеныя за межы Рэспублiкi Беларусь у эвакуацыю або на iншай падставе i не вернутыя ў Рэспублiку Беларусь без законных падстаў, падлягаюць абавязковаму вяртанню незалежна ад часу, абставiнаў i месца вывазу.

ГЛАВА 7.

АСАБЛIВАСЦI ПРАВАВОГА СТАНОВIШЧА I ПАРАДКУ ДЗЕЙНАСЦI АСОБНЫХ ТЫПАЎ АРГАНIЗАЦЫЙ КУЛЬТУРЫ.

Артыкул 38. Тэатры, цыркi i канцэртныя арганiзацыi.

 

1. Тэатрам, цыркам або канцэртнай арганiзацыяй прызнаецца арганiзацыя культуры, якая ажыццяўляе падрыхтоўку, арганiзацыю, паказ i правядзенне спектакляў, канцэртаў або iншых публiчных паказаў з мэтай эстэтычнага выхавання фiзiчных асоб, фармiравання i задавальнення iх патрэбнасцяў у сцэнiчным (музычным) мастацтве, папулярызацыi твораў сцэнiчнага (музычнага) мастацтва, а таксама мастацкай творчасцi выканаўчых калектываў i асобных выканаўцаў.

 

2. Усе тэатры, цыркi i канцэртныя арганiзацыi адчынены для публiчнага наведвання i прагляду спектакляў, iншых публiчных паказаў, праслухоўвання твораў музычнага мастацтва.

 

3. У тэатры, цырку або канцэртнай арганiзацыi ствараецца i дзейнiчае мастацкi савет. Мастацкi савет з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам, якi забяспечвае ўдзел калектыву тэатра, цырка або канцэртнай арганiзацыi ў вырашэннi творчых пытанняў.

Артыкул 39. Клубныя ўстановы i iх дзейнасць.

 

1. Клубнай установай прызнаецца ўстанова культуры, якая ажыццяўляе асветныя, выхаваўчыя i забаўляльныя функцыi праз стварэнне фiзiчным асобам спрыяльных умоў для заняцця народнай i мастацкай творчасцю, задавальнення iх пазнавальных патрэбнасцяў, а таксама патрэбнасцяў у самаадукацыi, духоўным i фiзiчным развiццi, мiжасобасных адносiнах i адпачынку.

 

2. Дзяржаўныя клубныя ўстановы даступныя для наведвання iх фiзiчнымi асобамi. Дзейнасць дзяржаўных клубных устаноў грунтуецца на добраахвотнасцi ўдзелу фiзiчных асоб у клубных фармiраваннях, прызнаннi ў якасцi асновы iх функцыянавання грамадскай iнiцыятывы i самадзейнасцi, на спалучэннi iндывiдуальнай i групавой работы, кiравання i самакiравання.

 

3. Статут клубнай установы павiнен змяшчаць указанне на правы i абавязкi фiзiчных асоб, якiя наведваюць клубную ўстанову.

 

4. Вiды клубных устаноў, iх прававое становiшча i парадак дзейнасцi вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 40. Паркi i iх дзейнасць.

 

1. Паркамi прызнаюцца арганiзацыi культуры, якiя ажыццяўляюць забаўляльныя, асветныя, эстэтычна- i эколагавыхаваўчыя функцыi праз стварэнне на сваёй тэрыторыi спрыяльных умоў для адпачынку i забаў фiзiчных асоб, распаўсюджвання i папулярызацыi культурных каштоўнасцяў i ведаў аб прыродзе, фармiравання беражлiвых i гуманных адносiнаў да навакольнага асяроддзя.

 

2. Усе паркi адчынены для публiчнага наведвання.

 

3. Статут парку павiнен змяшчаць указанне на землекарыстальнiка, звесткi аб зямельным участку, што складае тэрыторыю парку, вызначаць правы, абавязкi парку i фiзiчных асоб, якiя наведваюць парк.

 

4. Парк ствараецца са згоды мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы знаходжання тэрыторыi парку.

 

5. Парк абавязаны мець генеральны план, зацверджаны адпаведным мясцовым выканаўчым i распарадчым органам.

 

6. Адносiны памiж паркам i мясцовым выканаўчым i распарадчым органам па месцы знаходжання тэрыторыi парку рэгулююцца дагаворам.

 

7. Правядзенне паркам мерапрыемстваў або ажыццяўленне iншай дзейнасцi, якiя могуць мець экалагiчныя, сацыяльныя i iншыя вынiкi, што закранаюць iнтарэсы насельнiцтва адпаведнай тэрыторыi, узгадняюцца з мясцовым выканаўчым i распарадчым органам па месцы знаходжання тэрыторыi парку.

 

8. Парк ажыццяўляе каардынацыю дзейнасцi арганiзацый грамадскага харчавання, гандлю, камунальнай гаспадаркi, добраўпарадкавання i азелянення, а таксама iншых арганiзацый, размешчаных на тэрыторыi парку.

 

9. Прававое становiшча паркаў, парадак iх дзейнасцi вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 41. Навукова-даследчыя ўстановы i метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы).

 

1. У мэтах правядзення фундаментальных i прыкладных навуковых даследаванняў у галiне культуры, аказання метадычнай дапамогi суб’ектам культурнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь ствараюцца навукова-даследчыя ўстановы або структурныя падраздзяленнi арганiзацыi ў галiне культуры, метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы).

 

2. Прававое становiшча, парадак дзейнасцi навукова-даследчых устаноў у галiне культуры вызначаюцца заканадаўствам аб навуковай дзейнасцi. Прававы статус метадычных цэнтраў народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы) вызначаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 42. Бiблiятэкi, музеi, арганiзацыi кiнематаграфii.

 

Асаблiвасцi прававога становiшча i парадку дзейнасцi бiблiятэк, музеяў, арганiзацый кiнематаграфii вызначаюцца заканадаўствам.

ГЛАВА 8.

АСАБЛIВАСЦI НЕКАТОРЫХ НАПРАМКАЎ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦI.

Артыкул 43. Гастрольна-канцэртная дзейнасць.

 

1. Юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi маюць права ажыццяўляць арганiзацыю i правядзенне спектакляў, канцэртаў i iншых публiчных паказаў, тэатральна-вiдовiшчных мерапрыемстваў (далей — гастрольна-канцэртная дзейнасць) на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у парадку, якi вызначаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

 

2. Не дапускаюцца:

 

2.1. распаўсюджванне друкаваных рэкламных матэрыялаў аб тэатральна-вiдовiшчных мерапрыемствах без выхадных даных, прадугледжаных дзяржаўнымi стандартамi, а таксама рэкламнай iнфармацыi ў любой форме без указання спецыфiкi праводзiмага тэатральна-вiдовiшчнага мерапрыемства (наяўнасць або адсутнасць фанаграмы);

 

2.2. ажыццяўленне гастрольна-канцэртнай дзейнасцi з парушэннем аўтарскага права i сумежных правоў, з выкарыстаннем звестак, што складаюць дзяржаўную або iншую ахоўваемую законам тайну.

Артыкул 44. Дзейнасць творчых саюзаў i творчых работнiкаў. Народнае мастацтва, народныя промыслы (рамёствы).

 

1. Асаблiвасцi прававога становiшча i парадку дзейнасцi творчых саюзаў i творчых работнiкаў вызначаюцца заканадаўствам аб творчых саюзах i творчых работнiках.

 

2. Асаблiвасцi дзяржаўнага рэгулявання i падтрымкi народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) вызначаюцца заканадаўствам аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах).

ГЛАВА 9.

УСТАНОВЫ АДУКАЦЫI Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ.

Артыкул 45. Установы адукацыi ў галiне культуры.

 

1. Да ўстаноў адукацыi ў галiне культуры адносяцца ўстановы, якiя падпарадкоўваюцца Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь i забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай i паслявузаўскай адукацыi, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку работнiкаў культуры.

 

2. Вырашэнне асобных задач у галiне культуры могуць ажыццяўляць установы, якiя падпарадкоўваюцца Мiнiстэрству адукацыi Рэспублiкi Беларусь, мясцовым выканаўчым i распарадчым органам, iншым заснавальнiкам i забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi.

Артыкул 46. Установы пазашкольнага выхавання i навучання ў галiне культуры.

 

1. Установамi пазашкольнага выхавання i навучання ў галiне культуры прызнаюцца ўстановы, якiя ажыццяўляюць эстэтычна-выхаваўчыя i асветныя функцыi праз мэтанакiраванае навучанне дзяцей i моладзi розным вiдам мастацтваў, стварэнне спрыяльных умоў для развiцця i рэалiзацыi iх творчых здольнасцяў, прафесiйнага самавызначэння. Пералiк устаноў пазашкольнага выхавання i навучання ў галiне культуры зацвярджаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

 

2. Прававое становiшча, парадак дзейнасцi ўстаноў пазашкольнага выхавання i навучання ў галiне культуры вызначаюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

ГЛАВА 10.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.