Здавалка
Главная | Обратная связь

КАДРАВАЕ I ФIНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦI.



Артыкул 47. Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка работнiкаў культуры.

 

1. Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка работнiкаў культуры ажыццяўляюцца ва ўстановах адукацыi, iншых арганiзацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам.

 

2. Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка работнiкаў культуры ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, сродкаў фiзiчных i юрыдычных асоб.

 

3. Парадак падрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi работнiкаў культуры, прысваення iм квалiфiкацыйных катэгорый вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Артыкул 48. Атэстацыя работнiкаў культуры.

 

1. Работнiкi культуры, акрамя дзеячаў культуры i мастацтва, падлягаюць атэстацыi не радзей чым адзiн раз у пяць гадоў, калi заканадаўчымi актамi не ўстаноўлены iншы тэрмiн.

 

2. Парадак правядзення атэстацыi работнiкаў культуры, а таксама кола асоб, якiя не падлягаюць атэстацыi, вызначаюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Артыкул 49. Фiнансаванне культурнай дзейнасцi.

 

1. Асновай дзяржаўных гарантый захавання, развiцця i распаўсюджвання культуры з’яўляецца бюджэтнае фiнансаванне.

 

2. Аб’ём бюджэтнага фiнансавання на ўтрыманне i развiццё галiны культуры i мастацтва ўстанаўлiваецца ў памеры да 1 працэнта ад валавога ўнутранага прадукту.

 

3. Фiнансаванне дзейнасцi дзяржаўных устаноў культуры, дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў у галiне культуры, дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, — iншых культурных праграм (праектаў, мерапрыемстваў) ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў.

 

4. У Рэспублiцы Беларусь могуць стварацца ў адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды фiнансавання культуры.

 

5. Дадатковымi крынiцамi фiнансавання дзейнасцi ўстаноў культуры з’яўляюцца:

 

5.1. даходы ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, калi ажыццяўленне такой дзейнасцi прадугледжана статутам установы культуры i заканадаўствам;

 

5.2. крэдыты банкаў;

 

5.3. добраахвотныя ахвяраваннi фiзiчных i юрыдычных асоб;

 

5.4. iншыя крынiцы, не забароненыя заканадаўчымi актамi.

 

6. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы маюць права ў адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам ствараць фонды для фiнансавання культурнай дзейнасцi.

ГЛАВА 11.

МIЖНАРОДНАЕ КУЛЬТУРНАЕ СУПРАЦОЎНIЦТВА.

Артыкул 50. Задачы мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва.

 

Задачамi суб’ектаў культурнай дзейнасцi пры ажыццяўленнi мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва з’яўляюцца:

 

- узбагачэнне культурнага жыцця беларускага народа, далучэнне грамадзян, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, да каштоўнасцяў сусветнай культуры;

 

- азнаямленне сусветнай грамадскасцi з культурай Беларусi;

 

- iнтэграцыя беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную культуру i сусветную iнфармацыйную прастору.

Артыкул 51. Прынцыпы мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва.

 

Суб’екты культурнай дзейнасцi пры ажыццяўленнi мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва кiруюцца наступнымi прынцыпамi:

 

прызнанне i павага годнасцi, каштоўнасцi i неабходнасцi захавання кожнай культуры, роўнасць культур, роўная вартасць нацыянальных культур для сусветнай культуры, разгляд усiх культур у iх разнастайнасцi ў якасцi складанай часткi агульнага набытку чалавецтва;

 

служэнне культуры справе мiру, развiццю мiрных i дружалюбных адносiнаў памiж дзяржавамi;

 

узаемавыгаднасць (узаемная карысць) культурнага супрацоўнiцтва;

 

абавязковасць абароны культурных каштоўнасцяў у мiрны i ваенны час.

Артыкул 52. Напрамкi i прававыя асновы мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва.

1. Напрамкамi мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва з’яўляюцца:

 

1.1. мiжнародны культурны абмен;

 

1.2. культурныя сувязi з суайчыннiкамi, якiя пражываюць за мяжой;

 

1.3. захаванне i ахова культурных каштоўнасцяў;

 

1.4. сумесная дзейнасць па стварэнню i выкарыстанню культурных каштоўнасцяў;

 

1.5. навукова-даследчая дзейнасць у галiне культуры;

 

1.6. правядзенне фестываляў, конкурсаў, аглядаў i iншых культурных мерапрыемстваў.

 

2. Прававымi асновамi мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва з’яўляюцца Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, гэты Закон, мiжнародныя дагаворы Рэспублiкi Беларусь, рашэннi мiжнародных арганiзацый, удзельнiцай якiх з’яўляецца Рэспублiка Беларусь.».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем пункта 2 артыкула 49 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь» у рэдакцыi гэтага Закона, якi ўступае ў сiлу з 1 студзеня 2009 года з паэтапным павелiчэннем з 1 студзеня 2004 года ў адпаведнасцi з законам аб бюджэце на чарговы фiнансавы (бюджэтны) год расходаў на культуру i мастацтва ў памеры 0,1 працэнта ад валавога ўнутранага прадукту з улiкам фiнансава-эканамiчнага становiшча, якое склалася ў рэспублiцы.

 

Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн пасля ўступлення ў сiлу гэтага Закона:

 

- падрыхтаваць i ўнесцi ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

- прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

 

- забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону;

 

- прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.

 

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА.

 

18 мая 2004 года, г.Мiнск.

№ 282—З.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.