Здавалка
Главная | Обратная связь

Спецыяльная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі. Тэрміналогія.



Спецыяльную лексіку складаюць словы, што ýжываюцца людзьмі пэýнай спецыяльнасці, прадстаýнікамі розных галін навукі. Спецыяльная лексіка падзяляецца на тэрміналагічную і прафесійную.

Прафесiяналiзмы - словы, якiя ýжываюцца ý мове прадстаýнiкоý вузкіх спецыяльнасцей і прафесій (цесляроý, ганчароý, пчаляроý, краýцоý і інш).

Прафесiяналiзмы бытуюць галоýным чынам у вуснай, жывой гутарцы. Яны служаць назвамі прылад працы, дзеянняý, прадметаý, якія вядомы людзям той ці іншай прафесіі. Напрыклад, у вуснай мове пчаляроý вядомы такія прафесiяналiзмы: дымар, ляжак, пропаліс, раёýня; плытагоны і людзі, якія працуюць на лесапавале, ужываюць прафесiяналiзмы: апачына, галаýнік, гардзель, гартоль, лотачнік; у мове ганчароý ýжываюцца прафесіяналізмы: спадак (гатунак гліны); шамот (прымесь гліны); гловіца (верхняя частка ганчарнага кругу).

У мастацкай літаратуры прафесiйныя словы і выразы выкарыстоýваюцца для апісання роду заняткаý дзеючых асоб, стварэння моýнай характарыстыкі герояý твора: Ужо гукаюць: “Майна!”, “Віра!” – і лёгкая, як узмах крыла, услед за рукою брыгадзіра плыве ажурная страла.

Тэрмін - гэта слова або спалучэнне слоý, прынятае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяý і абазначэння спецыяльных прадметаý. У адрозненне ад іншых слоý-нятэрмінаý тэрмін увогуле адназначны, не можа быць сінанімічны іншым словам. Адназначнымі, напрыклад, з'яýляюцца мовазнаýчыя тэрміны: назоýнік, выказнік, дзеепрыслоýе, дзейнік, прыназоýнік, суфікс, прыстаýка; матэматычныя тэрміны: мнагачлен, плюс, мінус, тэарэма, лічнік, сінус, тангенс, ромб, трохвугольнік.

Гаварыць аб адназначнасці тэрміна можна толькі ý межах дадзенай тэрміналогіі, у межах канкрэтнай навукі, таму што нярэдка мнагазначнае слова ý розных навуках можа мець зуcім розныя значэнні. (Напрыклад: корань у матэматыкі - велічыня, якая пры ýзвядзенні ý ступень дае пэýны лік; корань у біялогіі - падземная частка расліны, праз якую ýпітваюцца сокі з глебы; корань у лінгвістыцы - асноýная частка слова без прыставак і суфіксаý, якая заключае ý сабе агульнае лексічнае значэнне слоý аднаго словаýтваральнага гнязда.

У публіцыстычных творах прафесіяналізмы і тэрміны могуць выкарыстоўвацца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, як элемент стілізацыі твора.

19 Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння тэрмінаў.

Марфалагічны спосаб утварэння тэрмінаў

Марфалагічнае ўтварэнне — гэта ўтварэнне новых слоў на базе існуючых у мове словаўтваральных афіксаў. Гэты спосаб з’яўляецца найбольш прадуктыўным. Асноўнымі тыпамі марфалагічнага словаўтварэння, якія выкарыстоўваюцца ў тэрміналогіі, з’яўляюцца афіксацыя (утварэнне слоў шляхам далучэння да кораня, асновы ці цэлага слова пэўных афіксаў), аснова- і словаскладанне, абрэвіяцыя.

Суфіксацыязаймае значнае месца ва ўтварэнні тэрмінаў. Найбольш прадуктыўнымі ва ўтварэнні тэхнічных тэрмінаў з’яўляюцца наступныя суфіксы:

● асць-: Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем уласцівасцей;

● -нн-, -энн-, -к-: Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем працэсаў;

● -льнік-, -к-, -ак- (-як-), -ін-: Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем рэчываў;

● -чык, -шчык: Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем назваў прафесій, сфер дзейнасці;

● -льн-: Тэрміны-прыметнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем ‘прызначаны для выканання пэўнага дзеяння; здольны выканаць пэўнае дзеянне; з’яўляецца вынікам пэўнага дзеяння’.

Прэфіксацыя займае меншае месца ва ўтварэнні тэрмінаў у параўнанні з суфіксацыяй. Высокай прадуктыўнасцю характарызуюцца наступныя прэфіксы:

● не- (ня-), якія ўказваюць на адсутнасць таго або процілегласць таму, што названа ўтваральнай асновай

● без- (бяз-) і бес- (бяс-), пры дапамозе якіх утвараюцца тэрміны-прыметнікі са значэннем ‘не мае таго, што абазначана ўтваральнай асновай’

● звыш-, пры дапамозе якога ўтвараюцца тэрміны-прыметнікі, што абаз-начаюць перавышэнне якасці, уласцівасці, абазначанай утваральнай асновай:

Прэфіксальна-суфіксальны спосаб утварэння займае невялікае месца ў тэрміналагічнай намінацыі. Прэфіксальна-суфіксальным спосабам тэрміны ўтвараюцца шляхам адначасовага далучэння да ўтваральнай асновы прэфікса і суфікса:

Аснова- і словаскладанне займае значнае месца ва ўтварэнні тэрмінаў. Складаныя тэрміны (тэрміны-кампазіты) утвараюцца шляхам спалучэння ў адзінае цэлае двух і больш самастойных слоў або асноў. Асновы могуць злучацца паміж сабой злучальнымі галоснымі. Асноваскладанне можа спалучацца з суфіксацыяй.

Абрэвіятурны спосаб — гэта ўтварэнне тэрмінаў у выніку скарачэння слова-злучэння. Актыўнаму ўжыванню іх садзейнічае агульная тэндэнцыя развіцця тэрміналогіі — імкненне да кароткіх тэрмінаў, “эканамічных”.

Лексіка-семантычны спосаб словаўтварэння заключаецца ў тым, што новыя словы ўзнікаюць у выніку разыходжання значэнняў аднаго і таго ж слова, г. зн. расшчаплення слова на амонімы, кожны з якіх выступае як асобная лексічная адзінка са сваім значэннем.

Абрэвіятурны спосаб — гэта ўтварэнне тэрмінаў у выніку скарачэння слова-злучэння. Актыўнаму ўжыванню іх садзейнічае агульная тэндэнцыя развіцця тэрміналогіі — імкненне да кароткіх тэрмінаў, “эканамічных”.

20 Характарыстыка тэрмінаў паводле паходжання.

Сучасная беларуская тэрміналогія разнастайная паводле паходжання. На працягу ўсёй гісторыі фарміраванне яе адбывалася ва ўмовах кантактавання з іншымі мовамі, у тым ліку і неславянскімі.

Беларускую тэрміналагічную лексіку паводле паходжання можна падзяліць на дзве групы:

● уласнамоўныя тэрміны;

● іншамоўныя тэрміны.

Уласнамоўныя тэрміны таксама розныя паводле паходжання. Да іх адносяцца многія словы, якія ўзыходзяць да праславянскіх і агульнаўсходнеславянскіх лексем (акно, бярвенамер, жабры, застаўка, падрашотка, пераходнік, цадзілка, чушка). Уласнабеларускімі лічацца таксама словы, якія ўзніклі ў перыяд самастойнага існавання мовы (буйны, галіна, паверх). Варта адносіць да ўласнабеларускіх даўнія запазычанні нашай мовы з польскай і літоўскай (або праз іх), якія поўнасцю асіміляваліся і не ўспрымаюцца як запазычаныя (адсмоктвальнік, валік, вяндлярня, загатоўка, падбэлька, перашкода, помпа, фарба). Беларускімі лексемамі новага перыяду (ХІХ — ХХ стагоддзяў) з’яўляецца вялікая колькасць слоў, утвораных паводле вядомых са стара-жытных часоў словаўтваральных мадэлей з дапамогай беларускіх дэрывацый-ных (словаўтваральных) сродкаў, і калькі, пераважна з рускай мовы (воданагравальнік, пераключальнік, пераўтваральнік, узмацняльнік).

Запазычаныя тэрміны складаюць значную частку тэрміналагічнага фонду беларускай мовы. Запазычанне з іншых моў — натуральны працэс, які характарызуе кожную развітую нацыянальную мову і мову навукі. Прычыны ўзрастання запазычанняў з іншых моў не бываюць ізаляванымі ад працэсаў развіцця грамадства ўцэлым, ад асаблівасцей развіцця навук і нацыянальнай мовы. У тых выпадках, калі тэрміны ўтвараюцца на базе грэка-лацінскіх моўных элементаў, яны лёгка становяцца інтэрнацыянальнымі, аднак у натуральным працэсе раўнапраўнага ўзаемадзеяння моў навукі нельга не бачыць і фактаў прамога “засілля” англіцызмаў у сучасных нацыянальных мовах навукі. Часткова гэта тлумачыцца шырокім распаўсюджаннем англійскай мовы і выпускам вялікай колькасці навуковай літаратуры на англійскай мове.

Тэхнічная тэрміналогія ўяўляе своеасаблівую лексічную сістэму, якая прайш-ла доўгі шлях свайго развіцця. Нягледзячы на тое, што ў ёй запазычаная лексіка займае вельмі вялікае месца, тэрміны, утвораныя на ўласнамоўным матэрыяле, таксама прысутнічаюць. Гэты пласт лексікі параўнальна невялікі, аднак ён патрабуе пільнай увагі з боку тэрмінолагаў.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.