Здавалка
Главная | Обратная связь

http://www.litara.net/ (Беларуская палічка)



http://www.kamunicat.by/

Спіс тэкстаў для замежных студэнтаў:

А.Адамович. “Каратели”, “Хатынская повесть” – на выбор.

Алексиевич С. “Чернобыльская молитва”.

Рублевская Л. Дети Гомункулуса // Неман. 2001. № 8.

Быков В. Полюби меня, солдатик // Неман. 1996. № 6.

Быков В. Труба // Неман. 1998. № 10.

Быков В. Волчья яма // Неман. 1999. № 4.

Ипатова О. Золотая жрица Ашвинов // Неман. 1998. № 7, 8.

Шамякин И. Полесская мадонна. Неман. 1998. № 4.

Станкевич Ю. Крысы вправе любить ночь // Неман. 1999. № 8.

Козлов А. Дети ночи // Неман. 1999. № 9.

Брыль Я. И о себе… // Неман. 1996. № 1; Пишу, читаю, живу… // Неман. 1998. № 9 (записи на выбор из любого номера).

(Акрамя гэтага спіса на “Беларускай палічцы” аўтары у перакладзе на расейскую мову згодна з пералікам экзаменацыйных пытанняў).


СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(1 курс 1 семестр ФММ)

 

ТЭМА 1. ТВОРЧАСЦЬ В. І. ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА

 

1. Тэатральна-музычнае жыццё Беларусі ў сярэдзіне ХІХ ст. В.І.Дунін-Марцінкевіч і яго грамадска-асветніцкая, літаратурная дзейнасць (паведамленне або прэзентацыя).

 

2. “Ідылія” (“Сялянка”):

- сістэма вобразаў, праблематыка, ідэйны змест;

- праявы сентыменталізму ў творы.

 

3. Сатырычна-выкрывальны пафас “Пінскай шляхты”:

- Кручкоў і Пісулькін як увасабленне расійскага чыноўніцкага самавольства пасля паўстання 1863 г.;

- канцэпцыя вобраза шляхецкага саслоўя, маладое пакаленне беларусаў у творы;

- жанр твора. Актуальнасць гучання, сучаснае тэатральнае ўвасабленне на сцэне.

 

3. Крытычны паказ становішча беларускай паслярэформеннай вёскі ў “Залётах”:

- Антон Сабковіч як новы сацыяльны тып;

- вобраз ідэальнай шляхты і яго роля ў творы.

 

4. Ацэнка творчасці В.І.Дуніна-Марцінкевіча сучасным літаратуразнаўствам.

 

Літаратура

 

Тэксты: “Ідылія”, “Пінская шляхта”.

 

Асноўная:

1. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т.2: Новая літаратура: др.пал. 18—19 ст / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т імя Я.Купалы; навук. рэд. тома У.І.Мархель, В.А.Чамярыцкі. – Мінск: Беларус. навука, 2007. – С. 198—234.

 

Дадатковая:

1. Кісялёў Г. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча. – Мн., 1988.

2. Навуменка І. В.І.Дунін-Марцінкевіч. – Мн., 1992.

3. Янушкевіч Я. Беларускі Дудар. – Мн., 1991.

 


СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(1 курс 1 семестр ФММ)

 

ТЭМА 2. ПРАБЛЕМА НАЦЫЯНАЛЬНАГА АДРАДЖЭННЯ Ў ТВОРЧАСЦІ

ЯНКІ КУПАЛЫ І ЯКУБА КОЛАСА

 

1. Эпічны талент Якуба Коласа (паведамленне студэнта).

2. Паэма “Сымон-музыка” як алегарычнае ўвасабленне гістарычнага лёсу нацыянальнага мастацтва:

- вобраз Сымона-музыкі (як раскрываецца талент у дзяцінстве? чаму менавіта ў такой паслядоўнасці “наканавана” Сымону знаёмства з іншымі персанажамі? чаму Сымонка не змог змірыцца з лёсам жабрака, “прыватнага” і “прыдворнага” музыкі?).

- Ідэя служэння Беларусі і яе рэалізацыя ў сюжэце твора (аналіз уступу да паэмы, сэнс аўтарскага прысвячэння, змест і значэнне алегарычна-казачных уставак; галоўная думка адступлення “О край родны, край прыгожы…”, сімвалічны фінал паэмы і яго варыянты ў розных рэдакцыях паэмы. Чаму, на вашу думку, М.Мушынскі назваў кампазіцыю “Сымона-музыкі” “пяціпялёсткавай”?).

3. Творчасць Янкі Купалы (паведамленне студэнта). Янка Купала і музыка (паведамленне студэнта).

4. Праблема культуры мыслення ў трагікамедыі “Тутэйшыя”:

- Вобраз Мікіты Зносака (якое было выхаванне і адукацыя персанажа, сацыяльнае становішча, чаму ў складаны для ўсіх час імкнецца адсвяткаваць свой дзень народзінаў, якія навукі засвойвае (ці засвойвае?), хто яго настаўнікі, адносіны да маці і іншых персанажаў, сутнасць светапогляду). Чаму Мікіта ў п’есе выконвае ролю “марыянеткі” ў руках Насты Пабягунскай, Спічыні?

- мысленне настаўніка Янкі Здольніка (яго адносіны да Мікіты, Аленкі і яе бацькі, цёткі Марылі, стаўленне да сваёй прафесіі. Чаму Здольнік хоча паехаць жыць і працаваць на вёсцы?).

- роля Заходняга і Усходняга вучоных у сюжэце, іх нацыянальная прыналежнасць. Ці з’яўляюцца яны прафесійнымі навукоўцамі?

- “тутэйшасць” як духоўная хвароба беларускай нацыі. Чаму з’яўляюцца ў жыцці грамадства такія сацыяльныя тыпы, як Зносак, Спічыні, Усходні і Заходні вучоны і інш.? Якую ролю ў іх жыцці займаюць веды? На якой стадыі духоўнага “захворвання” знаходзяцца згаданыя персанажы?

- актуальнасць п’есы, праблема выжывання так званых “малых народаў” у час глабалізацыі.

 

Літаратура

Тэксты: “Сымон-музыка” Я.Коласа, “Тутэйшыя” Я.Купалы.

Асноўная:

1. Гiсторыя беларускай лiтаратуры XX стагоддзя : У 4 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я.Купалы; Навук. рэд.: І.Я.Навуменка, В.А.Каваленка. – Мінск : Бел. навука, 1999–2003. – Т. 1. – С. 121-236.

2. Васючэнка П. Драматургічная спадчына Янкі Купалы: Вопыт сучаснага прачытання. – Мн., 1994.

Дадатковая:

1. Дрозд С. Аб тутэйшых ... // ЛіМ. -- 2000. -- 29 верасня.

2. Казбярук У. Драматургія Янкі Купалы. Творчае пераасэнсаванне традыцый // Казбярук У. Рамантычны пошук. – Мн. , 1983. – С. 150–162.

3. Платонаў Р. Зноў пра “Тутэйшых”: Дакументальная хроніка забароны Купалавай п’есы // ЛіМ. -- 1995. -- 10 лістап.

4. Кабржыцкая Т. Драматургічны геній Я. Купалы // Полымя. – 2001. – № 11. – С. 166–180.

5. Адамовіч А. Якуб Колас у супратыве саветызацыі // Крыніца. – 1998. – № 10.

6. Казбярук У. Рамантычная мара паэта // Полымя. – 1982. – № 2.

7. Мушынскі М.Ад задумы да здзяйснення. Творчая гісторыя “Новай зямлі” і “Сымона-музыкі”. – Мн., 1965 (Або: “Роднае слова”. – 2000. – № 5, 6).


СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(1 курс 1 семестр ФММ)

 

ТЭМА 3. ЛІТАРАТУРА 20-30-х гг. ХХ ст.

(1 курс 1 семестр ФММ)

 

1. Пошук “жывога” чалавека ў прозе К.Чорнага 20-х гг. ХХ ст. (канспект падручніка). Вобраз новага чалавека ў апавяданні “Макаркавых Волька”.

2. Праблемы грамадска-палітычнага і сацыяльнага жыцця ў сатырычным рамане А.Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя” (канспект падручніка па наступных пытаннях: праблематыка рамана, сістэма вобразаў, сутнасць з’явы “самасуеўшчына”, яе актуальнасць).

3. Мастацка-гуманістычная пазіцыя М.Зарэцкага:

- Ці адчувае сябе камфортна ў новым часе гераіня апавядання “Дзіўная”? Якія рысы характару з’явіліся ў асобе Шумавай пад уплывам савецкай ідэалогіі? Ці актуальны змест твора сёння?

- Прынцыпы, мэта, стыль жыцця Яроцкага з аповесці “Голы звер”? Чым небяспечны для кожнага індывіда падобны грамадскі тып? Як можна змагацца з падобнымі праявамі зла?

4. Роздум З.Бядулі над лёсам нацыянальнага мастацтва ў аповесці “Салавей”:

- Вобраз Салаўя ў творы; характарыстыка тэатра пана Вашамірскага; аналіз спрэчкі паміж рэжысёрам і драматургам; аўтарская сатыра на “містэрыю малпавання”.

Літаратура

Тэксты: Зарэцкі М. Аповесць “Голы звер”, апавяданне “Дзіўная”; Бядуля З. “Салавей”; Чорны К. апавяданні “Буланы”, “Макаркавых Волька”, “Маё дзела цялячае”.

Асноўная:

1. Гiсторыя беларускай лiтаратуры XX стагоддзя : У 4 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я.Купалы; Навук. рэд.: І.Я.Навуменка, В.А.Каваленка. – Мінск : Бел. навука, 1999–2003. – Т. 2. – С. 282-369, 504-575, 657-689.

2. Баршчэўскі Л.П., Васючэнка П.В., Тычына М.А. Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён. – Мн., 2006. – С. 285-288, 292-301, 307-317.

 

Дадатковая:

1. Мушынская Т.Ф. Беларуская літаратура 20–40-х гг. – Мн., 1994.

2. Беларуская літаратура ХХ ст.: Вучэб. дапам. / М.І.Мішчанчук, І.С.Шпакоўскі. – Мн., 2001. – С. 50-91, 150–167.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.