Здавалка
Главная | Обратная связь

Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін ФДП і ПА



Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

інфарматыкі і радыёэлектронікі”

 

Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін ФДП і ПА

 

беларуская мова (культура маўлення) :

Метадычныя рэкамендацыі і кантрольныя заданні для студэнтаў-завочнікаў І курса БДУІР

 

Мінск, 2015

 

 

Метадычныя рэкамендацыі

да выканання кантрольных заданняў

 

Кантрольныя заданні падрыхтаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы “Беларуская мова : культура маўлення”, зацверджанай рэктарам установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі” Батурам М. П. ___________ 2013, рэгістрацыйны № ___________/вуч., і прызначаюцца студэнтам-завочнікам І курса БДУІР.

Складальнікі: А. А. Албут і І. В. Наўроцкая – выкладчыкі кафедры агульнаадукацыйных дысцыплiн установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі”.

Кантрольныя заданні накіраваны на свядомае авалоданне сістэмай арфаэпічных, фанетычных, арфаграфічных, лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы адэкватна мэце і тэме выказвання або сітуацыі прафесійных ці справавых зносін. Выкананне заданняў будзе садзейнічаць авалоданню і павышэнню культуры маўлення, спрыяць фарміраванню камунікатыўна развітай асобы, здольнай наладжваць кантакты на нацыянальнай мове, разбірацца ў тэарэтычных і практычных праблемах функцыянавання сродкаў беларускай літаратурнай мовы.

Выкананне кантрольнай работы па беларускай мове дапаможа студэнтам адэкватна перакладаць і рэферыраваць навуковыя, спецыяльныя і службовыя тэксты з рускай мовы на беларускую і наадварот з улікам стылістычнай прыналежнасці і своеасаблівасці іх лексіка-граматычнай будовы, дазволіць палепшыць арфаграфічную і пунктуацыйную граматнасць, набыць навыкі і ўменні правільнага беларускага маўлення, пісьменнага афармлення справавых лістоў і афіцыйных дакументаў.

Пры падрыхтоўцы кантрольнай работы студэнту неабходна пазнаёміцца з прапанаваным спісам літаратуры, знайсці патрэбныя падручнікі і дапаможнікі, вывучыць правілы адпаведных раздзелаў і толькі тады прыступаць да выканання пэўнага задання кантрольнай работы. Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на афармленне дакументацыі па-беларуску, а таксама на пераклады. Бясспрэчна, самая складаная частка кантрольнай работы – пераклады, паколькі тэксты, як правіла, насычаны тэрмінамі, устойлівымі спалучэннямі слоў, дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, складаным сінтаксісам. Галоўная задача студэнта пры перакладзе – зрабіць яго не толькі дакладным, але і адэкватным мэце і задуме аўтара (гэта значыць перадаць кожнае слова ў кантэксце, а не паасобку).

Важна, што пры перакладзе з некалькіх магчымых слоў неабходна выбраць тое, якое адпавядае кантэксту, стылёвай накіраванасці твора. Напрыклад, для перакладу прапануецца выраз “лица, поступающие на работу на железнодорожный транспорт”. Руска-беларускі слоўнік прапануе да слова “лицо” наступныя адпаведнікі: “твар”, “асоба”. У дадзеным выпадку слова “лицо” мае лексічнае значэнне ‘человек, личность’ і ў гэтым значэнні перакладаецца як “асоба”. Такім чынам па-беларуску выраз гучыць так: “асобы, якія паступаюць на работу на чыгуначны транспарт” – менавіта такі моўны выклад адпавядае кантэксту.

У сувязі з існаваннем беларуска-рускага двухмоўя ў кантрольных работах асаблівая ўвага канцэнтруецца на спецыфічных асаблівасцях беларускай мовы, што патрабуе ад студэнтаў абавязковай работы з арфа- графічнымі, перакладнымі, тлумачальнымі, этымалагічнымі, тэрміналагіч­ нымі і іншымі слоўнікамі.


 

ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ І ВЫКАНАННЯ КАНТРОЛЬНЫХ ЗАДАННЯЎ

 

1. Кантрольная работа па беларускай мове выконваецца і здаецца ў сшытку на 12 лістоў або ў раздрукаваным камп’ютарным варыянце на лістах фармату А4.

Работа падпісваецца на вокладцы (па-беларуску).

Узор:

 

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

інфарматыкі і радыёэлектронікі”

 

 

Кантрольная работа

па дысцыпліне “Беларуская мова : культура маўлення”

 

Студэнта (кі) курса групы

завочнага факультэта

Іванова Пятра Іванавіча

 

Заліковая кніжка № _____

Дамашні адрас: 211440, г.Мінск, вул.К. Маркса, д.10, кв.25, тэл. 283-77-99

 

Праверыў: ___________(Імя, імя па бацьку, прозвішча выкладчыка)

 

Мінск, 20___

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.