Здавалка
Главная | Обратная связь

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА



МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне

па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў

 

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

___________________В.А. Богуш

«____» _____________2014 г.

Рэгістрацыйны № ТД- _____ / тып.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА (ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА)

Тыпавая вучэбная праграма па вучэбнай дысцыпліне

для спецыяльнасцей:

 

1-17 01 05 Рэжысура свят (па напрамках), 1-17 03 01 Мастацтва эстрады (па напрамках),1-18 01 01 Народная творчасць (па напрамках), 1-21 04 01 Культуралогія(па напрамках), 1-23 01 11 Бібліятэчна- інфармацыйная дзейнасць, 1-23 01 14 Сацыяльна-культурная дзейнасць; напрамках спецыяльнасцей: 1-15 02 01 -07 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (рэстаўрацыя вырабаў), 1-16 01 06-11 Духавыя інструменты (народныя), 1-16-01 10-02 Спевы (народныя), 1-17 02 01-04 Харэаграфічнае мастацтва (народны танец), 1-17 02 01-05 Харэаграфічнае мастацтва (бальны танец),1-17 02 01-06 Харэаграфічнае мастацтва (эстрадны танец), 1-21 04 02-05 Мастацтвазнаўства (інтэграванае)

УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Начальнік аддзела ўстаноў адукацыі і работы з творчай моладдзю Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ______________А. Р. Гуляева «___» __________2014 г. Начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь _____________ С. І. Раманюк «___» ___________2014 г.  
  Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў ______________ Ю. П. Бондар «___» ___________2014 г.   Прарэктар па навукова- метадычнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» ____________ І. У. Цітовіч «___» ___________2014 г.  
  Эксперт-нормакантралёр ____________________ «___» ___________ 2014 г.

 

Мінск

БДУКМ


 

СКЛАДАЛЬНІКІ:

 

А.М. Пісарэнка, прафесар кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры ўста­новы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

В.А. Гуліцкая, прафесар кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры ўста­новы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

В.В. Шунейка, старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры ўста­новы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

 

 

РЭЦЭНЗЕНТЫ:

кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Г.К .Семянькова, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства ўстановы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.Машэрава”, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

 

 

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ Ў ЯКАСЦІ ТЫПАВОЙ:

кафедрай беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”(пратакол № 9 ад 23.05.2014 г.);

прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 5 ад 18.06.2014 г.);

Саветам прэзідыума вучэбна-метадычнага аб’яднання па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў (пратакол № 2 ад 28.05.2014 г.)

 

Адказны за рэдакцыю: _____________________________________ (ініцыялы, прозвішча)

Адказны за выпуск:____А. М. Пісарэнка__________________________________

(ініцыялы, прозвішча)

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

 

Тыпавая вучэбная праграма “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” распрацавана для ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў па спецыяльнасцях 1-17 01 05 Рэжысура свят (па напрамках), 1-17 03 01 Мастацтва эстрады (па напрамках),1-18 01 01 Народная творчасць (па напрамках), 1-21 04 01 Культуралогія(па напрамках), 1-23 01 11 Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць, 1-23 01 14 Сацыяльна-культурная дзейнасць; напрамках спецыяльнасцей: 1-15 02 01 -07 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (рэстаўрацыя вырабаў),1-16 01 06-11 Духавыя інструменты (народныя), 1-16-01 10-02 Спевы (народныя),1-17 02 01-04 Харэаграфічнае мастацтва (народны танец), 1-17 02 01-05 Харэаграфічнае мастацтва (бальны танец),1-17 02 01-06 Харэаграфічнае мастацтва (эстрадны танец), 1-21 04 02-05 Мастацтвазнаўства (інтэграванае).

Вучэбная дысцыпліна “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” выкладаецца ў адпаведнасці з прынцыпамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў ва ўстанове вышэйшай адукацыі. У ВНУ сферы культуры беларуская мова павінна вывучацца не толькі як сродак прафесійных і сацыяльна-бытавых зносін, але і як сродак эстэтычнага і патрыятычнага выхавання асобы студэнта і састаўная частка беларускай нацыянальнай культуры.

Вучэбная дысцыпліна “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” – гэта пераважна практычны курс, некаторыя раздзелы якога ўтрымліваюць веды экстралінгвістычнага характару і дапамагаюць паказаць багацце беларускай мовы, складаны шлях і этапы яе развіцця, сучасны стан і гісторыю складання беларускай навуковай тэрміналогіі, усвядоміць месца сучаснай беларускай мовы сярод славянскіх і іншых моў свету, а таксама ролю роднай мовы ў станаўленні асобы і фарміраванні яе творчага патэнцыялу. Названаядысцыпліна звязана з іншымі вучэбнымі дысцыплінамі: “Беларуская і сусветная літаратура”, “Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)”, “Моўная камунікацыя (рыторыка)”, “ Сцэнарнае майстэрства і драматургія культурна-адпачынкавых праграм”, “Дзелавы этыкет і камунікацыі”, “Аналіз твораў мастацтва”, “Сцэнічная мова”, “Рэклама ў сферы культуры”, “Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы”, “Этнаграфія, міфалогія і фальклор беларусаў”, “Гісторыя і тэорыя мастацтваў” і інш.

Мэта вучэбнайдысцыпліны – падрыхтаваць не толькі пісьменнага спецыяліста у галіне прафесійна арыентаванага навучання, а і інтэлігента як камунікатыўна развітую асобу, якая зможа на дастаткова высокім узроўні ўдасканальваць сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі. Гэта дапаможа будучаму работніку культуры наладжваць зносіны на роднай мове ў сучаснай сацыякультурнай прасторы, захоўваць нацыянальную спадчыну, праяўляць грамадзянскасць і патрыятызм, што ў сваю чаргу будзе спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Праграма вучэбнайдысцыпліны “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” накіравана на сістэматызацыю і паглыбленне ведаў студэнтаў у галіне фанетыкі і арфаэпіі, марфалогіі і правапісу, лексікалогіі і лексікаграфіі, функцыянальнай стылістыкі і культуры маўлення; на фарміраванне навыкаў і ўменняў ў розных відах маўленчай дзейнасці, на навучанне прыёмам самастойнай работы з моўным і маўленчым матэрыялам у штодзённай вучэбна-навуковай і будучай прафесійнай дзейнасці.

Асноўныя задачы дысцыпліны:

– паглыбляць і замацоўваць тэарэтычныя веды па сучаснай беларускай літаратурнай мове з арыентацыяй на прафесійнае маўленне з улікам сучасных, найноўшых тэарэтычных распрацовак і метадычнага вопыту;

– дыферэнцыявана ўводзіць у моўную практыку спецыяльныя лексемы і фраземы тэрміналагічнага характару;

– развіваць моўна-эстэтычны густ студэнтаў;

– выпрацоўваць у студэнтаў патрабавальнасць да чысціні і правільнасці маўлення ў сацыякультурнай і вучэбна-навуковай сферах дзейнасці;

– узбагачаць прафесійны слоўнікавы запас будучых спе­цыялістаў;

– навучыць карыстацца рознымі лексікаграфічнымі даведнікамі, у тым ліку галіновымі тэрміналагічнымі слоўнікамі;

– пашыраць моўную (вусную і пісьмовую) кампетэнцыю студэнтаў у вучэбна-прафесійнай, вучэбна-навуковай і сацыя­культурнай сферах дзейнасці;

– навучыць кваліфікавана карыстацца сродкамі афіцыйна-справавога і навуковага стылю ў адпаведнасці з маўленчай сітуацыяй;

– далучаць да інтэлектуальнага жыцця грамадства, выхоўваць інтарэс і павагу да мастацкага слова як часткі духоўнай культуры беларускага народа, інтэлектуальнай спадчыны, развіваць пачуццё нацыянальнага ўсведамлення.

Састаўным элементам прафесійна арыентаванага навучання з’яўляецца самастойная праца, якая ўключае разнастайныя віды пазааўдыторнай работы студэнта (практыкаванні лексіка-грама­тычнага і семантыка-стылістычнага характару, вусныя і пісь­мовыя жанрава-стылістычныя заданні, пераклады з рускай мовы на беларускую тэкстаў па спецыяльнасці, маналагічныя тэматычна абумоўленыя выступленні, дыялогі-дыскусіі на выз­начаную групай тэму і інш.). Для ацэнкі самастойнай працы праводзіцца аўдыторны і індывідуальны кантроль з боку выкладчыка.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны ведаць:

– паходжанне і ўмовы развіцця беларускай літаратурнай мовы на розных гістарычных этапах фарміравання нацыі;

– асаблівасці фанетычнай сістэмы сучаснай беларускай мовы, сістэму галосных і зычных гукаў;

– асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення галосных, зычных, іх спалучэнняў у тэрміналагічнай лексіцы іншамоўнага і спрадвечна беларускага паходжання;

– сучасныя нормы беларускага правапісу;

– спецыфіку лексічнага складу беларускай мовы, яго харак­тарыстыку паводле сферы выкарыстання, крыніц папаўнення;

– сутнасць паняццяў “спецыяльная лексіка”, “тэрмін”, “тэрмі­налогія”, “прафесійная лексіка”, “наменклатурныя назвы”;

– асаблівасці і заканамернасці ўтварэння тэрміналагічных слоў;

– марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму;

– моўную спецыфіку функцыянальных стыляў;

– тыпы слоўнікаў беларускай мовы і энцыклапедычныя даведнікі;

– асновы маўленчага этыкету.

Студэнты павінныўмець:

– перакладаць, анатаваць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя тэксты;

– граматна выконваць практычныя заданні па беларускай арфаэпіі, арфаграфіі, граматыцы, стылістыцы;

– знаходзіць і выпраўляць недахопы і памылкі ў перакладзе тэкстаў па спецыяльнасці;

– карыстацца слоўнікамі і даведнікамі рознага тыпу;

– самастойна ствараць розныя віды тэкстаў, у тым ліку навуковага;

– афармляць справавую дакументацыю на беларускай мове з улікам устаноўленых стандартаў;

– правільна ўжываць формы маўленчага этыкету ў сацыя­культурнай і вучэбна-навуковай сферах.

Студэнты павінны валодаць:

– нормамі літаратурнай мовы;

– адпаведным тэрміналагічным апаратам;

– метадамі сістэмнага і параўнальнага аналізу маўленчых фактаў;

– навыкамі тэкстаўтварэння ў межах розных жанраў і стыляў, у прыват-насці навуковага і афіцыйна­-справавога.

Аб'ект вывучэння дысцыпліны – сучасная беларуская літаратурная мова, унармаваная, апрацаваная майстрамі слова, яе паходжанне, развіццё, месца сярод іншых моў свету, законы, нормы, асаблівасці функцыянавання. Прадмет – адзінкі адпаведных раздзелаў лінгвістыкі (фанетыкі, арфаэпіі, графікі, арфаграфіі, граматыкі (марфалогіі), лексікалогіі, культуры маўлення і стылістыкі) у сферы прафесійнага маўлення.

Дысцыпліна “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” выкладаецца на працягу аднаго семестра, у адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі на яе вывучэнне адведзена 68 гадзін, з якіх 34 гадзіны – аўдыторныя (практычныя) заняткі; рэкамендаваная форма кантролю ведаў студэнтаў – залік.

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

Назва тэмы, раздзела Колькасць аўдыторных гадзін
Усяго Лекцыі Практычныя заняткі
Раздзел I. Беларуская мова (прафесійная лексіка) як навука
Тэма 1. Асноўныя паняцці і катэгорыі дысцыпліны “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, яго змест і задачы. Генезіс беларускай мовы, яе развіц­цё ў часе        
Раздзел II. Спецыфіка фанетычна-арфаэпічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы
Тэма 2. Спецыфіка фанетычнай сістэмы беларускай літа­ратурнай мовы      
Тэма 3. Арфаэпічныя нормы беларускай літара­турнай мовы і прычыны іх парушэння        
Раздзел III. Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
Тэма 4. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле пахо­джання  
Тэма 5. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле сфе­ры ўжывання і характары маў­ленчых зносін. Лексікаграфія        
Раздзел IV. Сістэма арфаграфічных нормаў у сферы прафесійнага маўлення
Тэма 6. Графіка. Арфаграфія. Прынцыпы беларускага правапісу  
Тэма 7. Напісанне спецыяльнай лексікі паводле фанетычнага і марфалагічнага прынцыпаў    
Тэма 8. Злітнае і паўзлітнае напісанне. Ужыванне вялікай літары  
Раздзел V. Граматычныя нормы беларускай літаратурнай мовы ва ўмовах білінгвізму
Тэма 9. Нарматыўнае ўжыванне лексіка-грама­тычных разрадаў назоўнікаў    
Тэма 10. Нарматыўнае ўжыванне лексіка-грама­тычных разрадаў прыметнікаў, займен­нікаў і пры­слоўяў  
Тэма 11. Нарматыўнае ўжыванне лексіка-грама­тычных разрадаў лічэбнікаў    
Тэма 12. Нарматыўнае ўжыванне граматычных катэгорый і формаў дзеяслова    
Тэма 13. Спецыфіка структуры і зместу беларускіх словазлучэнняў  
Раздзел VІ. Функцыянальныя стылі і іх маўленчыя якасці
Тэма 14. Паняцце стылю. Характарыстыка функцыянальных стыляў і іх жанраў  
Тэма 15. Маўленчыя адметнасці навуковага стылю  
Тэма 16. Маўленчая спецыфіка афіцыйна-справавога стылю  
Тэма 17. Камунікатыўныя якасці маўлення і іх праяўленне ў функцыянальных стылях      
Усяго  
         

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.