Здавалка
Главная | Обратная связь

Коска пры выклічніках і гукаперайманнях



1. Коскамі аддзяляюцца выклічнікі, калі яны не маюць падкрэсленай клічнай інтанацыі і знаходзяцца ў пачатку ці ў сярэдзіне сказа.

2. Коскамі аддзяляюцца выклічнікі і гукаперайманні, калі яны знаходзяцца ў сярэдзіне або ў канцы сказа ці паўтараюцца.

3. Не аддзяляюцца коскамі выклічнікі перад асабовымі займеннікамі.

Напрыклад:

4. Не з’яўляецца выклічнікам і не аддзяляецца коскай часціца о пры зваротку, адмоўі, сцвярджэнні, а таксама не аддзяляюцца коскай узмацняльныя часціцы, аднолькавыя па гукавым складзе з выклічнікамі.

 

35. Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях, пры пытальных, адмоўных, сцв. Словах.

1. Коскамі выдзяляюцца пабочныя словы і канструкцыі, якія стаяць у сярэдзіне або ў пачатку сказа:безумоўна,бясспрэчна,вядома і ін.

2. Не выдзяляюцца коскамі тыя словы, якія ўжываюцца ў ролі мадальнай часціцы або са значэннем прыслоўя і выражаюць сцвярджэнне, узмацненне: можа, няйначай, пэўна, напэўна, канечне,

3. Выдзяляюцца коскамі спалучэнні слоў і сказы, якія маюць значэнне эмацыянальнай ацэнкі фактаў рэчаіснасці, а таксама перадаюць пачуццёвую рэакцыю на тыя факты, пра якія гаворыцца ў сказе: на жаль, на вялікі жаль, на шчасце, як на тое шчасце, на маё здзіўленне

4. Коскамі выдзяляюцца словы, спалучэнні слоў і сказы, якія паказваюць на крыніцу паведамлення,

5. Коскамі выдзяляюцца словы, спалучэнні слоў і сказы, якія перадаюць адносіны да спосабу выражэння думкі, матывацыю спосабу выказвання ці выбару стылістычных сродкаў мовы: адным словам, словам

6. Коскамі выдзяляюцца словы, спалучэнні слоў і сказы, што выражаюць адносіны гаворачай асобы да слухача: бачыш (бач),

9. Спалучэнні слоў між тым, тым не менш, да таго ж, якія ўжываюцца ў пачатку сказа або другой часткі складанага сказа, выконваюць функцыю злучніка і коскай не аддзяляюцца.

13. Паміж пабочнымі словамі, спалучэннямі слоў і сказамі, якія ідуць адно за адным, ставіцца коска.

14. Пабочныя словы, спалучэнні слоў і сказы аддзяляюцца коскамі ад папярэдніх злучнікаў, якія звязваюць члены сказа або часткі складанага сказа.

15. Злучнік а, калі ён складае адно цэлае з наступным пабочным кампанентам сказа, не аддзяляецца ад апошняга коскай: а можа, а магчыма, а значыцца, а між іншым, а па-другое.

16. Не аддзяляецца коскай ад пабочных кампанентаў узмацняльная часціца і.

17. Коска не ставіцца паміж пабочнымі словамі і часціцамі, якія да іх адносяцца і стаяць пасля іх.

18. Коскамі выдзяляюцца ўстаўныя словы, спалучэнні слоў і сказы, якія выконваюць удакладняльную функцыю (тлумачэнні, заўвагі, дадатковыя звесткі і інш.).

Коска пры сцвярджальных, адмоўных і пытальных словах

1. Коскай аддзяляюцца сцвярджальныя, адмоўныя і пытальныя словы ў пачатку сказа, калі яны звязаны са сказам, які раскрывае, канкрэтызуе іх сэнс: так, але, ага, ну, што ж, як жа, не, што, як і інш.

*Калі пры такіх словах стаяць узмацняльныя часціцы, то коскай яны аддзяляюцца разам.

2. Калі сцвярджальныя, адмоўныя і пытальныя словы паўтараюцца, то яны раздзяляюцца коскамі.

3. Сцвярджальныя, адмоўныя і пытальныя словы ў сярэдзіне сказа выдзяляюцца коскамі з двух бакоў. Напрыклад:Работа, што ж, у лес не пабяжыць.

4. У канцы сказа перад сцвярджальнымі, адмоўнымі і пытальнымі словамі ставіцца коска, а пасля –– знак прыпынку ў адпаведнасці з агульнымі правіламі. Напрыклад: Цяпер ты пойдзеш спаць, так?

 

36. Коска ў складаназлучаным сказе, складаназлучаным, складаназалежным

1. Коскай аддзяляюцца часткі складаназлучаных сказаў, якія аб’яднаны злучнікамі і, ды (у значэнні «і»), дый (ды і), або (альбо), ці.

2. Перад злучнікамі і, ды (у значэнні «і»), або, ці коска не ставіцца:

калі ў складаназлучаным сказе (звычайна ў пачатку) ёсць агульны член, які адносіцца да першай і да другой частак, або агульная часціца ці пабочнае слова.

3. Коскай аддзяляюцца часткі, якія аб’яднаны ў складаназлучаны сказ злучнікамі але, а, ды (у значэнні «але»), ж (жа), аж, аднак, затое, толькі і інш.

4. Коскай аддзяляюцца часткі, якія аб’яднаны ў складаназлучаны сказ пры дапамозе паўторных злучнікаў і... і, ні... ні, то... то, не то... не то, або (альбо)... або (альбо), ці... ці, ці то... ці то.

Коска ў бяззлучнікавым сказе

Коскай аддзяляюцца часткі складанага бяззлучнікавага сказа, якія па сэнсе і інтанацыйна звязаны паміж сабой. Напрыклад: Цвітуць лугі, жаўцее проса, уздымае жыта каласы (С. Грахоўскі)

Коска ў складаназалежным сказе

1. Коска ставіцца:паміж галоўнай і даданай часткамі. Напрыклад:Пасаджу каля вёсак сады маладыя, каб ты вечна

*паміж даданымі часткамі, якія адносяцца да адной і больш галоўных частак.

*Калі даданая частка стаіць у сярэдзіне галоўнай, яна выдзяляецца коскамі з двух бакоў. Напрыклад:Над ускрайкам лесу, дзе пачыналіся жоўтыя пяскі, зазвінела песня ляснога жаваранка (Я. Колас).

2. Калі аднародныя даданыя часткі звязваюцца пры дапамозе адзіночных злучнікаў і, ды (у значэнні «і»), або, ці, то паміж імі коска не ставіцца.

3. Коска не ставіцца перад злучнікамі і, ды (у значэнні «і»), або, ці, што звязваюць дзве галоўныя часткі, да якіх адносіцца агульная даданая частка.

4. Калі даданая частка звязваецца з галоўнай пры дапамозе састаўных падпарадкавальных злучнікаў (перш чым, затым што,

5. У залежнасці ад сэнсу коска можа ставіцца пасля першай часткі састаўнога падпарадкавальнага злучніка.

6. Коска не ставіцца перад як, калі, што і інш., якія ўваходзяць у склад устойлівых выразаў тыпу як не трэба лепш, як ні ў чым не бывала, калі б то ні было, што б там ні было і інш.

7. Калі побач стаяць два падпарадкавальныя злучнікі (ці злучнік і злучальнае слова), а таксама злучальны і падпарадкавальны злучнікі (у сказах з рознымі відамі сувязі), то паміж імі ставіцца коска.

9. Калі перад падпарадкавальным злучнікам ці злучальным словам стаіць адмоўе не або злучальны злучнік (і, ці, або і інш.), які звязаны з даданай часткай, то яна не аддзяляецца коскай ад галоўнай часткі.

10. Даданая частка ў пазіцыі пасля галоўнай, выражаная толькі адным злучальным словам або спалучэннем слоў, коскай не аддзяляецца.

 

38. Правілы пастаноўкі дужак і двукосся

1. У дужкі бяруцца ўстаўныя словы, спалучэнні слоў і сказы, якія аб’яднаны з асноўным сказам сэнсавай сувяззю і служаць у якасці заўваг, удакладненняў і пад.

2. У дужкі бяруцца словы і спалучэнні слоў (разам з адпаведным знакам прыпынку), якія выражаюць рэакцыю, адносіны слухачоў да чыёй-небудзь прамовы, выказвання, рэплікі.

3. У дужкі бярэцца прозвішча аўтара або прозвішча аўтара і крыніца (назва твора), з якой прыводзіцца цытата.

4. Пасля цытаты, непасрэдна за якой у гэтым жа радку ў дужках змяшчаецца спасылка на аўтара або на аўтара і крыніцу (г. зн. перад адкрывальнай дужкай), захоўваецца адпаведны знак прыпынку –– пытальнік, клічнік або шматкроп’е.

5. Калі ж спасылка на аўтара ці на аўтара і крыніцу змяшчаецца асобна ўнізе пад тэкстам, тады ў канцы тэксту (цытаты) ставіцца кропка ці іншы адпаведны знак прыпынку (пытальнік, клічнік, шматкроп’е) і спасылка ў дужкі не бярэцца.

6. У дужкі бяруцца рэмаркі аўтара ў драматургічным творы.

7. Пасля ўстаўной канструкцыі (перад закрывальнай дужкай) ставіцца пытальнік, клічнік або шматкроп’е, якія патрабуюцца кантэкстам, а кропка не ставіцца.

Правілы пастаноўкі двукосся

1. У двукоссе бяруцца словы, якія ўжыты ў іранічным сэнсе або ў якім-небудзь асобым, незвычайным значэнні.

2. У двукоссе бяруцца назвы:ганаровых званняў, некаторых ордэнаў і медалёў,літаратурных твораў, навуковых прац, газет, часопісаў, рубрык, спектакляў, танцаў, музычных твораў, карцін.

прадпрыемстваў, устаноў, вытворчых аб’яднанняў, станцый, санаторыяў, гасцініц, кінатэатраў і іншых арганізацый: адкрытае акцыянернае таварыства «Камунарка»,

3. У двукоссе не бяруцца назвы, у склад якіх уваходзяць словы імя, памяці.

4. У двукоссе бяруцца словы іншых часцін мовы, што выступаюць у ролі назоўнікаў. Напрыклад:Увесь час у яго гэтае «гэй» на языку верціцца (Я. Колас).

 

40. Правілы пастаноўкі спалучэнняў знакаў прыпынку

1. Калі пытальнік, клічнік, кропка, шматкроп’е або коска ўжываюцца ў спалучэнні з працяжнікам, то працяжнік ставіцца пасля пералічаных знакаў прыпынку. Напрыклад:«Хлопец твой ужо добра падрос?» –– спытаў той прыглушана (Я. Брыль).

2. Калі пасля працяжніка стаяць словы, якія выдзяляюцца па адпаведных правілах коскамі (напрыклад, пабочнае слова), то коска перад ім апускаецца.Напрыклад: Удасца ім зашыцца ў лес –– напэўна, адарвуцца ад даганятых..

3. Коска і працяжнік ставяцца:

*перад словам, якое паўтараецца для таго, каб звязаць з яго дапамогай даданую частку складаназалежнага сказа, састаўную частку складаназлучанага ці частку простага сказа разгорнутай канструкцыі.

4. У канцы пытальных сказаў, якія вымаўляюцца з клічнай інтанацыяй, спачатку ставіцца пытальнік, а потым –– клічнік.

5.У канцы клічных сказаў, якія вымаўляюцца з пытальнай інтанацыяй, спачатку ставіцца клічнік, а потым ––пытальнік.

6. Перад закрывальным двукоссем захоўваецца кропка, якая паказвае графічнае скарачэнне.

7. Калі перад закрывальным двукоссем стаіць пытальнік або клічнік, то коска ставіцца паводле кантэксту.

8. Пытальнік, клічнік і шматкроп’е ставяцца перад закрывальным двукоссем, калі яны адносяцца толькі да слоў, узятых у двукоссе; пасля закрывальнага двукосся гэтыя знакі ставяцца тады, калі адносяцца да ўсяго сказа, які заканчваецца словамі, узятымі ў двукоссе.

9. Калі перад закрывальным двукоссем стаіць пытальнік, клічнік або шматкроп’е, то яны паўторна не ставяцца пасля двукосся; неаднолькавыя знакі (калі яны патрабуюцца ў залежнасці ад характару адпаведных частак тэксту) ставяцца перад двукоссем і пасля яго.

10. У межах аднаго сказа коска, кропка з коскай, двукроп’е ці працяжнік ставяцца толькі пасля закрывальнай дужкі на месцы разрыву асноўнага сказа ўстаўной канструкцыяй. Напрыклад:Палілася печ (нанач браўся мароз); у печы скварылася свежына (К. Чорны).

11. Кропка, пытальнік, клічнік ці шматкроп’е ставяцца перад закрывальнай дужкай, калі яны адносяцца толькі да слоў, узятых у дужкі.

12. Пры спалучэнні пытальніка або клічніка са шматкроп’ем гэтыя знакі ставяцца на месцы першай або першай і другой кропак. Напрыклад:Ганна, што з табою робіцца?.. Чаму ты такою стала?.. (К. Чорны).

13. Пры спалучэнні шматкроп’я з коскай коска не ставіцца.

14. Перад шматкроп’ем можа ставіцца двукроп’е ці коска, калі ёсць неабходнасць паказаць пералік цытат, якія прыводзяцца не поўнасцю. Напрыклад:У тэлеграмах паведамлялася: ... ваенны пераварот у Грэцыі, рабочыя ў Францыі адмовіліся разгружаць судны з ваеннымі грузамі...

41. Правілы паслядоўнасці знакаў прыпынку пры спасылках

1. Коска, кропка з коскай, двукроп’е і кропка ставяцца пасля лічбы або зорачкі, якія з’яўляюцца знакамі-паказальнікамі спасылкі (каб указаць, што спасылка адносіцца да пэўнага слова ці групы слоў): ...¹, або ...²; або ...*: або ...**.

2. Пытальнік, клічнік, шматкроп’е і двукоссе ставяцца перад знакам спасылкі (лічбай ці зорачкай): ...?¹ або ...!² або ...»*.

3. Пасля знака спасылкі (лічбы ці зорачкі), які размешчаны за двукоссем, кропка захоўваецца: ...»¹. або ...»**.

 

 

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.