Здавалка
Главная | Обратная связь

Пытанне 32. Парадыйна-сатырычная публіцыстыка эпохі барока. Сацыяльна-палітычная і нацыянальна-патрыятычная завостранасць “Ліста да Абуховіча”.



Парадыйная проза. Па сваіх выяўленчых сродках да парадыйна-сатырычнай паэзіі вельмі блізкая беларуская барочная проза. У ей выразна адміралі жанры, звязаныя са старой літаратурай. З’явіліся свецкія творы зусім новага тыпу. Яны парадзіравалі жанры афіцыйнай літаратуры – сеймавыя прамовы, царкоўныя казанні, дзелавыя пасланні. Калі афіцыйная проза сцвярджала існуючы парадак, то парадыйна-сатырычная яго разбурала, паказвала яго абсурднасць. Парадыйная проза – тыповая з’ява пераходнага перыяду. Па сваім змесце і мове яна належыць ужо да новай традыцыі. Гэта ўжо не “службовае”, сінкрэтычнае пісьменства сярэдневякоўя, а прадукт свядомай мастацкай творчасці з ярка выражанымі рысамі новага барочнага стылю (гратэскнасць, парадаксальнасць, шматзначнасць).

Самым значным творам парадыйна-сатырычнага характару эпохі барока безумоўна з’яўляецца “Ліст да Абуховіча”.“Ліст да Абуховіча”, дзякуючы сваей сатырычнай накіраванасці супраць польска-шляхецкай улады карыстаўся выключнай папулярнасцю сярод беларускага народа. Яго чыталі і перапісвалі, пра што сведчаць 3 спіскі, якія захаваліся да нашага часу. Аднак у параўнанні з “Прамовай Мялешкі” гэты сатырычны твор крыху вузейшага маштабу. Сатырычнаму выкрыццю тут падвяргаецца толькі адзін бок тагачаснай рэчаіснасці Рэчы Паспалітай – амаральнасць і прдажнасць службовай шляхты, яе бяздарнасць у дзяржаўным кіраванні.

З’яўленне “Ліста” было абумоўлена канкрэтным гістарычным фактам здачы Смаленска 24 верасня 1654 г. рускаму войску, якім камандваў ваявода П.Шэйн. Камандванне ж смаленскім гарнізонам Рэчы Паспалітай у той час ажыццяўляў Піліп Абуховіч.

Аўтар “Ліста” Цыпрыян Камуняка прытрымліваўся грамадскай думкі, якая абвінавачвала Абуховіча ў прадажніцтве і здрадзе дзяржаўным інтэрэсам Рэчы Паспалітай; з гэтай пазіцыі ен крытыкуе Абуховіча і тым самым выступае супраць польскага засілля на беларускіх землях.

У гэтым памфлеце аўтар высмейвае польскую і мясцовую апалячаную служылую шляхту, прадстаўніком якой быў Піліп Абуховіч, паказвае яе бяздарнасць у ваеннай справе і палітыцы, хцівасць і зайздрасць. “Ліст да Абуховіча” цікавіць нас не толькі як выдатны для свайго часу ўзор вострай палітычнайсатыры, але і як бліскучы літаратурны помнік, напісаны добрай вобразнай, рытмізаванай і рыфмаванай народнай моваю, багата аздобленай шматлікімі мастацкімі выяўленчымі сродкамі вуснай паэтычнай творчасці. Аўтарская мова ўключае параўнанні, фразеалагізмы, прыказкі, прымаўкі, іронію.

Крытыка ў “Лісце да Абуховіча” адрасавана пэўнай асобе, а таму больш рэзкая, хоць і не такая ўсеабдымная. А пачцівыя звароты аўтара да Абуховіча надаюць твору саркастычны характар.

”Ліст да Абуховіча” на раўне з “Прамовай Мялешкі” з’явіўся крокам наперад ў развіцці беларускай літаратуры па шляху ўзмацнення ў ей крытычнага пафасу і далейшай дэмаркатызацыі, шырокага і арганічнага выкарыстання народнай мовы, народнага гумару і сатыры, трапных выяўленчых сродкаў.

 

Пытанне 33. “Прамова Мялешкі” – пародыя на жанр сеймавых прамоў. Гістарычныя, палітычныя і побытавая рэаліі твора. Характарыстыка ўяўнага аўтара.

Найбольш значымым па шырыні пастаўленных сацыяльна-палітычныхпраблем грамадскага жыцця другой чвэрці 17 ст. з‘яўляецца ананімны твор “Прамова Мялешкі”. Выключна свецкая па змесце – гэта літаратурная пародыя на сеймавую прамову, нібыта сказаную Мялешкам у 1589 г. у прысутнасці караля, востры палітычны памфлет, сатыра на грамадска-палітычныя парадкі, якія панавалі ў тагачаснай Рэчы Паспалітай і прывіваліся на Беларусі і Украіне.

Робячы рэальную гістарычную асобу – Івана Мялешку рупарам сваіх грамадскіх і ідэйна-палітычных поглядаў на сучаснае яму жыцце, ананімны аўтар выступае шчырым патрыетам-дэмакратам, для якога былі дарагія радзіма, народ і яго лёс. Гэта быў добра адукаваны шляхціц, які дасканала ведаў палітычнае жыцце тагачаснай Рэчы Паспалітай.

Пісьменнік, вуснамі свайго героя стварыў твор вялікага грамадскага гучання. Яго герой добра разумее тое сумнае, цяжкае і па сутнасці бязвыхаднае становішча, якое склалася для жыхароў ВКЛ пасля Люблінскай уніі.

Ен, трапіўшы па родзе сваей службы на дзяржаўны сейм РП, асмельваецца на выступленне перад каралем і дэпутатамі сейма. Ен праяўляе сябе далека не прасцяком, а прынцыповым і мужным грамадзянінам. Не баючыся, Іван Мялешка супасташляе час панавання Сігізмунда ІІІ з эпохаю Жыгімонта І і падкрэслівае, што такое супастаўленне не робіць першаму, як і яго папярэдніку Жыгімонту ІІ.

Аўтар “Прамовы Мялешкі” падае свайго героя чалавекам старамодным. Крытыка ў творы ўсіх заганных рыс сямейна-бытавога і грамадскага жыцця ў большасці выпадкаў пададзена тонка і дасціпна. Тое, што аўтар імкнуўся надаць герою неаторыя камічныя рысы, цалкам апраўдала сябе і забяспечыла твору шырокую папулярнасць у свій час, аб чым сведчаць рукапісныя спісы, якія захаваліся да нашых дзен. Мова гэтага помніка ўзорная па сваей лексічнай чысціні і граматычным ладзе. Яна багата ўвабрала ў сябе сінанімію і вобразныя выяўленчыя сродкі вуснай народнай творчасці ўсходняй і паўднева-заходняй тэрыторыі тагачасных беларускіх зямель. Пісьменнік імкнуўся пісаць проста і ясна, на эмацыянальна-выразнай мове, аздобленай прыказкамі, прымаўкамі, метафарамі, якія абумовілі больш выразнае гучанне твора.

 

Пытанне 40. “Камедыя” Каэтана Марашэўскага: загадка сцэнічнай неўміручасці твора.

Найбольш значны і самастойны твор з усяго забельскага рэпертуару – “Камедыя” Марашэўскага (1787). Двое з трох асноўных герояў “камедыі”, селянін Дземка і карчмар, гавораць па-беларуску.

“Камедыя” Марашэўскага своеасабліва сінтэзавала старыя традыцыі і новыя, асветніцкія тэндэнцыі. Яшчэ выразна адчуваецца залежнасць ад барочнай драмы-маралітэ (павучальнасць фіналу, адсутнасць жаночых вобразаў, выкарыстанне біблейскага матыву). Асобныя сцэны яшчэ маюць адносна самастойны характар, нагадваюць устаўныя інтэрмедыі. Аднак у цэлым у “Камедыі” пераважаюць ужо рысы новай літаратуры. Тут праўдзіва адлюстроўваліся супярэчнасці прыгоннай вескі, умовы жыцця беларускага сялянства. Галоўны герой п’есы, селянін Дземка, вельмі незадаволены сваім лесам. Ен працуе ад зары да зары, але не бачыць вынікаў гэтай працы, бо яны дастаюцца іншым. Будучыня здаецца герою безвыходнай.

Хто ж вінаваты ва ўсіх няшчасцях інягодах Дземкі? Перш за усе вінават пан, які не лічыць сялян за людзей. Вінаваты карчмар-арандатар, які ашуквае і спойвае прыгонных. Але Дземка ўусе ж перакананы, што прычына ўсіх яго бядот – “грэх” біблейскага Адама. Чорт, які выступае перад героем у вобліку паніча, тут жа абвяргае такія абвінавачванні: Адам проста не мог утрымацца ад спакусы, бо чалавек слабы і бязвольны па сваей натуры. Вось і ен, Дземка, наўрад ці зможа прамаўчаць хаця б з паўгадзіны… Заключаецца заклад на Дземкаву душу. У адпаведнасці з фальклорнымі прынцыпамі чорт тройчы спакушае селяніна, а селянін тройчы парушае дадзенае слова. На першы погляд, ва ўсіх выпадках, прынамсі фармальна, перамог чорт. Але па сутнасці ў маральных адносінах перамогуатрымаў Дземка. Ва ўсіх трох выпадках ен свядома парушаў маўчанне па сваей высакароднасці, бескарысліва прыходзячы на дапамогу іншым. Усе, аказваецца, залежыць толькі ад чалавека, ад яго ўнутраных якасцей. Такая чыста асветніцкая канцэпцыя “Камедыі” была палемічна скіравана супраць сярэдневяковай схаластыкі, якая даказвала прадвызначанасць усіх дзеянняў.

Грамадскі канфлікт, які намеціўся ў “Камедыі” потым вырашаецца ў чыста маральна-этычным плане. У заключным маналогу Дземка раскайваецца ў тым, што ен не слухаў пана і жаліўся на лес, раіць сялянам не грашыць, не красці ў багатых. Пазіцыя аўтара вызначаецца дваістасцю: з аднаго боку, ен сімпатызуе свайму герою, ухваляе яго пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці, з другога боку, заклікае да паслухмянасці.

“Камедыя” Марашэўскага напісана ў адпаведнасці з канонамі класіцысцкай эстэтыкі. У ей захавана адзінства часу, месца і дзеяння, адчуваецца рацыяналістычная зададзенасць. Але аўтар імкнецца ў схематычныя вобразы ўдыхнуць жыцце. Камізм сітуацый у п’есе спалучаецца з камізмам характараў. У Дземкі есць імя, індывідуальнасць, характар, які мяняецца ў залежнасці ад абставін, свой тон і стыль гаворкі. Перад намі ўжо жывы чалавек, надзелены складанымі пачуццямі, станоўчымі і адмоўнымі якасцямі.

Пры ўсей традыцыйнасці “Камедыю” Марашэўскага можна аднесці да катэгорыі п’ес народнага, нацыянальга тэатра. Гэта апошні буйны твор літаратуры пераходнага перыяду і адначасова першае значнае праяўленне новай беларускай літаратуры.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.