Здавалка
Главная | Обратная связь

Беларускія піьсьменнікі лаціністы эпохі Рэнесансу. Прусская вайна яна вісліцкага.



Тып Рэнесанснага дзеяча:

- вучоны-энцыклапедыст

- паліглот

- вандроўнік

- патрыёт

- гуманіст

- вальнадумец

Бел літ у эпоху Рэнесанса:

- памяналася філасофія

- з’яўляюцца нац мовы

- свабода нормаў і поглядаў

Майстры: Гусоўскі, Скарына, Кунцэфіч, Вісліцкі.

Нарадзіўся каля 1480 года, як мяркуюць даследчыкі, на тэрыторыі Беларусі. Скончыў Ягелонскі універсітэт у Кракаве.\\Выступаў у пашыраных на той час у свецкай літаратуры жанрах - ода, эпіграма, элегія, пасланне. Пісаў творы на лацінскай мове.\\У 1516 годзе у Кракаве выдаў паэму "Пруская вайна",Таксама вершаваныя «Ода да караля Сігізмунда», «Элегія да Багародзіцы Дзевы Марыі», «Эпіграма на зайдзросніка»..\\Памёр каля 1520 года.

Пруская вайна: У першая частка- паэтычная прылюдыя,экспазіцыя да гераічнага эпасу, ўмоўна-малітоўны зварот да алімпійскіх багоў і музы эпічнай паэзіі Каліопы. ўзнаўляецца легендарная радаслоўная заснавальнікаў польскай дзяржавы.\\У другой – апісваецца захопніцкая палітыка тэўтонскага ордэна, пераможная бітва з рыцарамі Тэўтонскага ордэна пад Грунвальдам. Рыцарам супрацьстаяць беларускія, літоўскія, польскія, рускія, татарскія палкі.Гістарычная крыніца- “Гісторыя Польшчы”(Ян Длугаш). У Гэтай кнігі упершыню нарад с літвінамі узгадваюцца “беларусцы”. Трэцяя частка паведамляе пра вяселле караля Ягайлы з маладзенькай беларускай шляхцінкай Соф'яй Гальшанскай, ад якой 74-гадовы манарх урэшце дачакаўся наследніка. Міфалагічныя персанажы: Юпітэр склікае ісіх алімпійцаў на вяселле: Юнона абяцае шчасце і багацце, Мінеўра-дзецям яе мудрасць, Марс зычыць усё дынастыі ваенную славу. Прысутнічае німфа русінаў Сонька.

Яго паэтычная кніга Пруская вайна ўяўляе сабой збор твораў паэта, цэнтральнае месца сярод якіх займае паэма аднаіменнай назвы. Адзіны экземпляр захаваўся ў Ягелонскай бібліятэцы Кракаўскага універсітэта, з якога былі зроблены польскія перадрукі. З 1354 радкоў зборніка 1057 займае паэма Пруская вайна, напісаная дыкталічным гекзаметрам.

Паэт-новалацініст імкнуўся падняць баявы дух народаў ВКЛ і Польскай кароны, які марнеў ад шматлікіх няўдач і тэрытарыяльных страт у пачатку 16 ст. Прысвяціўшы свой твор Жыгімонту Старому, у асобе якога ЯВ бачыў “непераможнага караля Сармацкай Еўропы, а таксама ўсёй польскай айчыны”. Паэт спадзяваўся звярнуць увагу на сваё мінулае менавіта інтэлектуальнай эліты, магнатаў, праз якіх ушанаванне гісторыі павінна было перадацца і людзям простым, паспалітым. Вось чаму, у адрозненне ад Міколы Гусоўскага, арыентаванага на заходнееўрапейскага чытача, ЯВ адрасата свайго твора бачыў на Радзіме.

Паэт-гуманіст далёкі ад думкі ўзвелічэння якога-небудзь аднаго народа дзяржавы. Услаўляючы сваю дзяржаву, паэт ідэалізуе прадстаўникоў, чые імёны з цягам часу сталі вобразамі-сімваламі Айчыны. Легендарнага ўладара Польшчы Крака ён параўноўвае з Аляксандрам Македонскім, яго дачку Ванду – з Камілай і Сафо, а Ягайлу ён лічыць вышэй за герояў Старажытнага Рыма.

Крылатыя выразы, параўнанні, запазычаныя часцей за ўсё з Вергілія, Авідзія ці Гарацыя, становяцца топасамі (агульнымі месцамі) у творчасці ЯВ, Міколы Гусоўскага і інш.

 

 

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.