Здавалка
Главная | Обратная связь

Раздзел II. Спецыфіка фанетычна-арфаэпічнай сістэмы



ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы прарэктар УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры

і мастацтваў”

__________________ Ю.П.Бондар

“____” _________________ 2014 г.

Рэгiстрацыйны № ВД-_____ / баз.

 

 

БЕЛАРУСКАЯ МОВА (ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА)

Вучэбная праграма для спецыяльнасцяў універсітэта

 

 

Мінск 2014


Складальнiкі:

В.А.Гуліцкая, прафесар кафедры беларускай філалогіі і сус­ветнай літаратуры ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

А.А.Жэлуновіч, загадчык кафедры рускай мовы як замежнай установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўнівер­сітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

А.М.Пісарэнка, прафесар кафедры беларускай філалогіі і сусвет­най літаратуры ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўнівер­сітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

В.В.Шунейка, старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі і сусвет­най літаратуры ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўнівер­сітэт культуры і мастацтваў”

Рэцэнзенты:

А.С.Васілеўская, дацэнт кафедры беларускай мовы і методыкі яе выкладання ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педага­гічны універсітэт імя М.Танка”, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

С.А.Паўлава, дацэнт кафедры менеджменту інфармацыйна-дакументнай сферы ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Рэкамендавана да зацвярджэння:

кафедрай беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры ўстано­вы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мас­тацтваў” (пратакол № 3 ад 04.11.2008 г.);

прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” (пра­такол № 5 ад 10.03.2009 г.)

 

 


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

 

Курс “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” чытаецца на ўсіх факультэтах БДУ культуры і мастацтваў у адпаведнасці з прынцыпамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў у вышэйшай навучальнай установе, прызнаннем у сучасным грамадстве беларускай мовы найгалоўнейшым інструментам інфармацыйнага ўздзеяння, а таксама адной з састаўных частак беларускай нацыянальнай культуры.

Мэтакурса: падрыхтаваць у галіне прафесійна арыентаванага навучання не проста граматнага спецыяліста, а інтэлігента як камунікатыўна развітую асобу, якая магла б на дастаткова высокім узроўні развіваць сацыяльна-асобасную кампетэнцыю: наладжваць зносіны на роднай мове ў сацыякультурнай прасто­ры; захоўваць нацыянальную спадчыну; праяўляць грамадзян­скасць і патрыятызм; з’яўляцца актыўным носьбітам культурных здабыткаў, які здольны спрыяць павышэнню грамадскага прэс­тыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Курс “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” павінен сістэматызаваць і паглыбляць веды студэнтаў у галіне фанетыкі і арфаэпіі, марфалогіі і правапісу, лексікалогіі і лексікаграфіі, функцыянальнай стылістыкі і культуры маўлення; сфарміраваць навыкі і ўменні ў розных відах маўленчай дзей­насці, навучыць прыёмам самастойнай работы з моўным і маўленчым матэрыялам у паўсядзённай, вучэбна-навуковай і будучай прафесійнай дзейнасці.

Асноўныя задачы курса:

– паглыбляць і замацоўваць тэарэтычныя веды па ўсіх раздзелах мовазнаўства;

– дыферэнцыравана ўводзіць у моўную практыку спецыяльныя лексемы і фраземы тэрміналагічнага характару;

– развіваць моўна-эстэтычны густ студэнтаў;

– выпрацоўваць у студэнтаў патрабавальнасць да чысціні і правільнасці маўлення ў сацыякультурнай і вучэбна-навуковай сферах дзейнасці;

– узбагачаць прафесійны слоўнікавы запас будучых спе­цыялістаў;

– навучыць карыстацца рознымі лексікаграфічнымі даведнікамі, у прыватнасці, галіновымі тэрміналагічнымі слоўнікамі;

– развіваць моўную (вусную і пісьмовую) кампетэнцыю студэнтаў у вучэбна-прафесійнай, вучэбна-навуковай і сацыя­культурнай сферах дзейнасці;

– навучыць кваліфікавана карыстацца сродкамі афіцыйна-справавога і навуковага стылю;

– выхоўваць інтарэс і павагу да мастацкага слова як часткі духоўнай культуры беларускага народа, інтэлектуальнай спад­чыны, развіваць пачуццё нацыянальнага ўсведамлення.

Курс “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” – гэта ў аснове сваёй практычны курс, некаторыя раздзелы якога ўтрымліваюць веды экстралінгвістычнага характару і дапамагаюць паказаць багацце беларускай мовы, складаны шлях і этапы яе развіцця, сучасны стан і гісторыю складання беларускай навуковай тэр­міналогіі, усвядоміць месца сучаснай беларускай мовы сярод іншых моў свету, а таксама ролю роднай мовы ў станаўленні асобы і фарміраванні яе творчага патэнцыялу.

Выпрацоўка ўменняў і навыкаў практычнага валодання бела­рускай мовай і спецыяльнай тэрміналогіяй патрабуе прадуманай сістэмы навучальных і кантрольных практыкаванняў. У сувязі з гэтым праграма ўтрымлівае дадаткі, у якія ўваходзяць асноўныя паняцці і тэрміны, пытанні для самакантролю.

Састаўным элементам прафесійна арыентаванага навучання з’яўляецца самастойная праца, якая ўключае разнастайныя віды пазааўдыторнай работы студэнта (практыкаванні лексіка-грама­тычнага і семантыка-стылістычнага характару, вусныя і пісь­мовыя жанрава-стылістычныя заданні, пераклады тэкстаў па спецыяльнасці з рускай мовы на беларускую, маналагічныя тэматычна абумоўленыя выступленні, дыялогі-дыскусіі на выз­начаную групай тэму і інш.). Для ацэнкі самастойнай працы праводзіцца аўдыторны і індывідуальны кантроль з боку выкладчыка.

У выніку засваення дадзенага курса студэнты павінны ведаць:

– паходжанне і ўмовы гістарычнага развіцця беларускай літаратурнай мовы;

– асаблівасці фанетычнай сістэмы сучаснай беларускай мовы, сістэму галосных і зычных гукаў;

– асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення галосных, асобных зычных, спалучэння галосных і зычных у тэрміналагічнай лексіцы іншамоўнага паходжання;

– сучасныя нормы беларускага правапісу;

– спецыфіку лексічнага складу беларускай мовы, яго харак­тарыстыку паводле сфер выкарыстання, крыніц папаўнення;

– сутнасць паняццяў “спецыяльная лексіка”, “тэрмін”, “тэрмі­налогія”, “прафесійная лексіка”, “наменклатурныя назвы”;

– асаблівасці і заканамернасці ўтварэння тэрміналагічных слоў;

– марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму;

– моўныя асаблівасці стыляў;

– тыпы слоўнікаў беларускай мовы;

– асновы маўленчага этыкету.

Студэнты павінныўмець:

– перакладаць, анатаваць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя тэксты;

– граматна выконваць практычныя заданні па беларускай арфаэпіі, арфаграфіі, граматыцы, стылістыцы;

– знаходзіць і выпраўляць недахопы і памылкі ў перакладзе тэкстаў па спецыяльнасці;

– карыстацца слоўнікамі рознага тыпу;

– самастойна ствараць розныя віды тэкстаў навуковага і вузкаспецыяльнага зместу;

– афармляць справавую дакументацыю на беларускай мове;

– правільна ўжываць формы маўленчага этыкету ў сацыя­культурнай і вучэбна-навуковай сферах.

Праграма прапануе значны аб’ём літаратуры, якая падзяляецца на асноўную і дадатковую, падаецца спіс энцыклапедычных і лінгвістычных слоўнікаў.

Курс “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” выкладаецца на працягу аднаго семестра. Для дыягностыкі кампетэнцыі, выяў­лення ўзроўню ведаў студэнтаў на прамежкавым і выні­ковым этапах выкарыстоўваюцца тэсты, рознаўзроўневыя пісьмо­выя заданні (у тым ліку дзве кантрольныя работы). Форма кантролю – залік.

 

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

 

Назвы раздзелаў і тэм Колькасць гадзін
усяго лекцыі практ. зан.
Раздзел I. Уводзіны ў дысцыпліну “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”
Тэма 1. Прадмет, задачы і метадалогія вывучэння курса “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”. Генезіс беларускай мовы, яе развіц­цё ў часе  
Тэма 2. Культура маўлення ў прафесійных зносінах: формы і нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы, іх праяўленне ў сферы культуры
Раздзел II. Спецыфіка фанетычна-арфаэпічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы
Тэма 3. Асаблівасці фанетычнай сістэмы беларускай літа­ратурнай мовы  
Тэма 4. Арфаэпічныя нормы беларускай літара­турнай мовы і прычыны іх парушэння  
Раздзел III. Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
Тэма 5. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле пахо­джання  
Тэма 6. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле сфе­ры ўжывання і характары маў­ленчых зносін. Лексікаграфія  
Раздзел IV. Сістэма арфаграфічных нормаў у сферы ў сферы прафесійнага маўлення
Тэма 7. Прынцыпы беларускага правапісу  
Тэма 8. Напісанне спецыяльнай лексікі паводле фанетычнага і марфалагічнага прынцыпаў  
Тэма 9. Злітнае і паўзлітнае напісанне. Ужыванне вялікай літары  
Раздзел V. Граматычныя нормы беларускай літаратурнай мовы ва ўмовах білінгвізму
Тэма 10. Нарматыўнае ўжыванне лексіка-грама­тычных разрадаў назоўнікаў  
Тэма 11. Нарматыўнае ўжыванне лексіка-грама­тычных разрадаў прыметнікаў, займен­нікаў і пры­слоўяў  
Тэма 12. Нарматыўнае ўжыванне лексіка-грама­тычных разрадаў лічэбнікаў  
Тэма 13. Нарматыўнае ўжыванне граматычных катэгорый і формаў дзеяслова  
Тэма 14. Структура і спецыфіка беларускіх словазлучэнняў  
Раздзел VІ. Функцыянальныя стылі маўлення
Тэма 15. Паняцце стылю. Характарыстыка функцыянальных стыляў  
Тэма 16. Навуковы стыль  
Тэма 17. Афіцыйна-справавы стыль  
Разам…
           


Раздзел I. Уводзіны ў дысцыпліну

“Беларуская мова (прафесійная лексіка)”

Тэма 1. Прадмет, задачы і метадалогія вывучэння курса

“Беларуская мова (прафесійная лексіка)”. Генезіс беларускай мовы, яе развіццё ў часе

Прадмет і задачы курса, яго месца ў сістэме сацыяльна-гумані­тарных навук, узаемасувязь з іншымі філалагічнымі дысцыплі­намі. Метады навучання (паводле крыніцы перадачы і ўспрымання інфармаыі, у залежнасці ад логікі інфармацыі, паводле характару вучэбнай дзейнасці). Роля курса ў фарміраванні і развіцці сацыяльна-асобаснай і сацыяльна-прафесійнай кампетэнцыі вы­пускнікоў ВНУ культуры і мастацтваў.

Мова і соцыум. Славянскія мовы ў індаеўрапейскай сям’і. Беларуская мова – адна з формаў нацыянальнай культуры беларусаў і яе функцыі ў грамадстве. Асаблівасці функцыя­навання беларускай літаратурнай мовы ў ХХ – пачатку ХХІ ст.: рэформы беларускай мовы (1933, 1957); Закон “Аб мовах у Беларускай ССР” (1990); Закон Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”.

 

Тэма 2.Культура маўлення ў прафесійных зносінах: формы і нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы, іх праяўленне ў сферы культуры

Мова і маўленне. Праблемы культуры маўлення ва ўмовах білінгвізму. Агульная культура чалавека і прафе­сійна арыентаванае маўленне. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лаканічнасць, лагічнасць, чысціня, багацце, дарэчнасць, выразнасць і вобразнасць.

Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін.

 

Раздзел II. Спецыфіка фанетычна-арфаэпічнай сістэмы







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.