Здавалка
Главная | Обратная связь

Тэма 5. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання



Паняцце лексікі. Спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка. Храналагічныя (агульнаславянскі, усходнеславянскі і ўласнабеларускі) пласты спрадвечнай лексікі. Прычыны, крыніцы і паказчыкі запазычання.

Спецыфіка адлюстравання лексічнага складу беларускай мовы ў лексікаграфічных даведніках. Віды энцыклапедычных і тыпы лінгвістычных слоўнікаў.

Тэма 6. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле сферы ўжывання і характары маўленчых зносін

Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжытку. Спецыяльная лексіка як частка лексікі абмежаванага выкарыстання. Паняцце тэрміна і тэрміналогіі. Супастаўляльная характарыстыка тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі. Віды і спосабы тэрмінаўтварэння: марфемны (суфіксальны, прэфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны), аснова- і словаскладанне, складана-суфіксальны, абрэвіяцыя, лексіка-семантычны, сінтаксічны.(заключны акорд, вакальная партыя, гарадскі фальклор, бібліятэчны запыт, апорны гук). ???????????????

Раздзел IV. Сістэма арфаграфічных нормаў у сферы ў сферы прафесійнага маўлення

Тэма 7. Прынцыпы беларускага правапісу

 

Прынцыпы і раздзелы беларускай арфаграфіі. Фанетычны і марфалагічны прынцыпы правапісу, традыцыйнае і дыферэнцыяванае напісанні.

 

Тэма 8. Напісанне спецыяльнай лексікі паводле фанетычнага і марфалагічнага прынцыпаў

 

Напісанні спецыяльнай лексікі славянскага і іншамоўнага паходжання паводле фанетычнага прынцыпу: правілы акання, якання; правапіс ы, і, й пасля прыставак; правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах; правапіс галосных у складаных словах; правапіс прыстаўных галосных, правапіс прыстаўных зычных; правапіс у-унескладовага (ў); правапіс спалу­чэнняў зычных у корані і на стыку кораня і суфікса; правапіс прыставак на з-(раз-, уз-, без-, цераз-); правапіс д-дз', т-ц'; пра­вапіс падоўжаных зычных.

Напісанне спецыяльнай лексікі славянскага і іншамоўнага паходжання паводле марфалагічнага прынцыпу: правапіс звонкіх-глухіх, у тым ліку прыставак на д-/б- (аб-, ад-, над-, пад- і інш.); правапіс цвёрдых-мяккіх зычных (правапіс мяккага знака і апострафа), правапіс выбухных-афрыкат; напісанне прыназоўніка без і часціцы не.

 

Тэма 9. Злітнае і паўзлітнае напісанне. Ужыванне вялікай літары

Агульныя правілы напісання спецыяльнай лексікі разам, асобна, праз злучок. Злітнае і паўзлітнае напісанне назоўнікаў, прыметнікаў, прыслоўяў.

Ужыванне вялікай літары пры размежаванні ўлас­ных і агульных назваў, пры афармленні простай мовы і цытат.

 

Раздзел V. Граматычныя нормы беларускай літаратурнай мовы ва ўмовах білінгвізму

Тэма 10. Нарматыўнае ўжыванне лексіка-граматычных разрадаў назоўніка

 

Лексіка-граматычная характарыстыка назоўніка. Граматычныя катэгорыі назоўнікаў: лік, род, склон, скланенне. Адзіноч­налікавыя і множналікавыя назоўнікі; несупадзенне ліку аднакарэнных назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Варыянтныя родавыя формы; несупадзенне роду назоўнікаў у беларускай і рускай мовах; вызначэнне роду нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжання (у тым ліку нескланяльных геаграфіч­ных назваў). Вызначэнне роду абрэвіятур. Нарматыўнае ўжыванне склонавых кан­чаткаў у назоўніках-тэрмінах, словах агульнанавуковага выкарыстання і ў некаторых разрадах агульнаўжывальных назоўнікаў.

Назоўнік у структуры іменных тэрміналагічных мадэляў: на­зоўнік (відэатэка, УДК, падгалосак, мікрарэфрэн, бібліяграфія, форс-мажор, біг-бэнд, рэзюме, майстар-клас, маркетынг, супервокладка, рэкламадаўца); назоўнік+назоўнік у родным склоне без прыназоўніка (ядро фонду, бланк падпіскі, аддзел апрацоўкі); назоўнік+назоўнік ва ўскосным склоне з прыназоўнікам (выданне для дзяцей, каляска для кніг, паказальнік да выдання, індэксы па структуры).

 

Тэма 11. Нарматыўнае ўжыванне лексіка-граматычных разрадаў прыметніка, займенніка і прыслоўя

Лексіка-граматычная характарыстыка прымет­ніка. Утварэнне і стылёвая дыферэнцыяцыя поўных і кароткіх прымет­нікаў. Асаблівасці склонавых канчаткаў прымет­нікаў і займеннікаў. Нарматыў­нае ўжыванне кароткай формы прыналежных прыметнікаў.

Асаблівасці ўтварэння і ўжывання ступеняў параў­нання якасных прыметнікаў і прыслоўяў у беларускай мове (параўнальна з рускай). Асаблівасці ўтварэння, функцыянавання і перакладу элятыўных формаў прыметніка і прыслоўя.

Асаблівасці скланення і выкарыстання займеннікаў як слоў СА “замяняльнай”, “указальнай” функцыяй.

Прыметнік у структуры іменных тэрміналагічных мадэляў: прыметнік + назоўнік (дублетны экзэмпляр, вольны час; гукавы рад, каталожная картка, квартавы дыяпазон, тытульны ліст, высокі друк, дапаможны паказальнік, секвентнае паўтарэнне).

 

Тэма 12. Нарматыўнае ўжыванне лексіка-граматычных разрадаў лічэбніка

Лексіка-граматычная характарыстыка лічэбніка. Скланенне розных разрадаў лічэбнікаў. Асаблівасці спалучэння розных разрадаў лічэбнікаў з іншымі часцінамі мовы (сінтаксічная сувязь зборных лічэбнікаў з назоўнікамі; формы прыметнікаў, дзеепрымет­нікаў, займеннікаў-прыметнікаў у колькасна-іменных словазлучэннях; спалучальнасць дробавых лічэбнікаў з назоўнікамі і інш.).

Лічэбнік у вучэбнай, навуковай і сацыякультурнай сферах маў­лення. Роля лічэбніка ў стварэнні тэрміналагічнай лексікі (трып­ціх, дзесяцічная індэксацыя, трохгучча, двухактавы, перша­крыніца).

Тэма 13. Нарматыўнае ўжыванне граматычных катэгорый і формаў дзеяслова

Семантыка-граматычная адметнасць дзеяслова. Граматычныя формы дзеяслова: інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе і спрагальныя формы. Асновы дзеяслова. Граматычныя катэгорыі дзеясловаў: пераходнасць, зваротнасць, стан, трыванне, час, лад, асоба. Спецыфіка спражэння: асаблівасці канчаткаў І і ІІ спражэння дзеясловаў, адметнасць формаў рознаспрагальных дзеясловаў. Асаблівасці суфіксаль­нага афармлення спрагальных дзеяслоўных формаў (ужыванне фармантаў –ірава-/-ва-, -ава-(-ява-)/-ва-, -іва-(-ыва-)/-ва-, -е-/-і-).

Асаблівасці ўтварэння і перакладу дзеепрыметнікаў і дзеепрыметных зваротаў з рускай на беларускую мову(анатаваны каталог, пратэрмінаваная кніга, устарэлая літа­ратура).

Асаблівасці ўтварэння і функцыянавання дзеепрыслоўяў і дзеепры­слоўных зваротаў.

Спецыфіка выкарыстання розных дзеяслоўных формаў у прафесійным маўленні (ПРЫКЛАДЫ)

 

Тэма 14. Структура і спецыфіка беларускіх словазлучэнняў

Асаблівасці будовы беларускіх словазлучэнняў (параў­нальна з рускай): спалучэнні з дзеясловамі жартаваць, смяяцца, рагатаць, здзекавацца, цешыцца, насміхацца, кпіць; з дзеясловамі руху ісці, ехаць, бегчы, ляцець, несціся, а таксама з дзеясловамі волевыяўлення паслаць, выправіць, адправіць; з дзеясловамі думкі, пачуцця, маўлення гаварыць, думаць, непакоіцца, клапаціцца, хвалявацца, маўчаць; з дзеясловамі ветлівасці дзякаваць, дараваць, прабачыць, выбачаць і інш.

Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе. Абумоўленасць формы адзіночнага/множнага ліку выказніка ў залежнасці ад яго семантыкі і ад дзейніка, выражанага рознымі мадэлямі колькасна-іменных словазлучэнняў (група студэнтаў, шасцёра спевакоў, музыкантаў з дваццаць, пяць экспазіцый і інш.).

 

 

Раздзел VІ. Функцыянальныя стылі маўлення

Тэма 15. Паняцце стылю. Характарыстыка функцыянальных стыляў

Паняцце функцыянальнага стылю. Дыферэнцыяцыя моўных стыляў. Агульная характарыстыка кніжных (афіцыйна-справавога, навуковага, публіцыстычнага, мастацкага) і гутарковага стыляў. Узаемадзеянне стыляў і жанраў, адметнасць мастацкага стылю.

 

Тэма 16. Навуковы стыль

Паняцце навуковага стылю. Асноўныя функцыі і прыметы навуковага стылю.

Уласна навуковы (акадэмічны), навучальны (вучэбна-навуко­вы), навукова-папулярны падстылі, іх жанры і кампазіцыйныя асаблівасці.

Лексіка-граматычныя асаблівасці навуковага стылю. Спецы­фіка перакладу на беларускую мову навуковых тэкстаў.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.