Здавалка
Главная | Обратная связь

ІІІ скланенне. Рознаскланяльныя наз. і іх групы.



3 скл. – жаночы род з нул. канч. (печ, гусь).

Н. – нулявы; Р. –і (-ы)

Д. –і (-ы); В. нулявы

Т. –ю (-у); М. –і (-ы).

Мн. лік:

Н. -ы (-і)

Р. – оў (-ёў)/ -аў (-яў), нулявы, -ей (-эй)/ -ай.

Д. –ам (-ям)

В. як Н. ці Р.

Т. –амі (-ямі), -мі, -ыма (-іма).

Д. – ах (-ях)

Рознаскланяльныя: 1) маладыя істоты (дзіця, цяля, кураня); 2) назоўнікі на –мя (імя, племя, стрэмя); 3) назоўнік маці.

 

11.1 Скланенне наз., якія паходзяць ад прым. і дзеепрым.. Скланенне наз. pluralia tantum. Нескланяльныя наз. Наз., якія маюць форму прым. або дзеепрым. (вартавы, сталовая), адносяцца да ад’ектыўнага скланення, г.зн. скланяюцца як прым. і дзеепрым.Pluralia tantum— разрад наз., якія ужыв. толькі ва мн. ліку. Нескл. наз.- ва ўсіх склонах маюць нязменную форму. Да неск. наз. адносяцца словы замежнага паходжання на -а, -о, э, -і, -у, -ю: пано, мэтро, мэню, факсыміле, трыё, інтэрвію, журы; скарачэнні складаных словаў: БНР, РБ, ДАІ і інш. Род складанаскароч. словаў вызначаецца па родзе апорнага слова на падставе якога ўтварылася дадзенае скарачэнне – іншамоўныя жан. імены (Элізабет, Элен); - славянскія прозвішчы на –о і –ых (Сядых, Гурло).

 

12.1.Семантыка-камунікатыўная і грам. адметнасць прым. як носьбіта непрацэсуальнай прыметы. Прым. - самастойная ч. м., абазначае прымету прадмета і дапасуецца да наз. ў родзе, ліку і склоне: сіняе мора, братаў аўтамабіль. Ф-цыі: намінатыўная, ацэначная. Разрады прым. Паводле лекс. знач. і грам. асаблівасцей прым. на 3 разрады: якасныя, адносныя і прыналежныя.1. Якас. прым- прыметы, якасць прадметаў, што могуць праяўляцца ў большай або меншай ступені: халодны - халаднейшы. Ужыв. звычайна ў поўнай форме і могуць мець грам. асаб.: утв. формы ступеней параўнання: мяккі - мякчэйшы, наймякчэйшы, больш мяккі, самы мяккі; маюць формы ацэнкі: мілы - міленьк; ад іх утвараюцца прыслоўі на -а, -у: гучны - гучна, беларускі - па-беларуску; спалуч. з прысл. меры і ступені: вельмі спакойны, зусім малады. Некат. як. пр.могуць ужывацца і ў кар. форме: весел, міл, рад. Кар. ф. пр. не скланяюцца, яны змяняюцца толькі па родах і ліках. 2. Адн. пр. - прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаў (матэрыялу, месца, часу і інш.): жалезны мост, гарадскі пейзаж, сённяшняе мерапрыемства, студэнцкая аўдыторыя. Некат. ад. пр. пры пераносным ужыванні могуць набываць значэнне як.: жалезныя дзверы - жалезны характар. 3. Прын.пр. -прыналежнасць прадмета асобе ці іншай жывой істоце: бацькаў капялюш, ластаўчына гняздо. Асаблівасць (Мележаўскі раман – мележаўскі стыль). Некат. пр. пр. пры пераносным ужыванні могуць набываць значэнне як.: лісіная нара - лісіная хітрасць, курыны грэбень - курыны почырк.

 

13.1. Якасныя прыметнікі. Ступені параўнання якасных прыметнікаў.

Якас. прым- прыметы, якасць прадметаў, што могуць праяўляцца ў большай або меншай ступені: халодны - халаднейшы. Ужыв. звычайна ў поўнай форме і могуць мець грам. асаб.: утв. формы ступеней параўнання: мяккі - мякчэйшы, наймякчэйшы, больш мяккі, самы мяккі; маюць формы ацэнкі: мілы - міленькі; ад іх утвараюцца прыслоўі на -а, -у: гучны - гучна, беларускі - па-беларуску; спалучаюцца з прысл. меры і ступені: вельмі спакойны, зусім малады. Некат. як. пр.могуць ужывацца і ў кар. форме: весел, міл, рад. Кар. ф. пр. не скланяюцца, яны змяняюцца толькі па родах і ліках. + Сцягнутыя (дзявочу красу). Ступені параўнання: а) вышэйная ступень (кампаратыў) пры дапамозе прыназ. за, злучн. чым, як; найвышэйшая ступень (элятыў). Простыя формы (сінтэтычныя), складаныя формы (аналітычныя). Не з’яўл. кампаратывам: тэрміналагічныя спалучэнні (малодшы лейтэнант, старэцшы навуковы супрацоўнік); малодшы брат, старэйшае пакаленне. Не маюць ступені параўнання: 1) масці жывел (вараны, буланы); 2) колер праз адносіны да інш. прадметаў (вішневы, бэзавы); 3) прыметы колькасна нязменныя (глухі, лысы, нямы і г.д.) і інш.

 

14.1. Адносныя прым.. Функцыянальныя асаблівасці, сінаніміка прыналежных прыметнікаў і роднага прыналежнасці. Адн. пр. - прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаў (матэрыялу, месца, часу і інш.): жалезны мост, гарадскі пейзаж, сённяшняе мерапрыемства, студэнцкая аўдыторыя. Некат. ад. пр. пры пераносным ужыванні могуць набываць значэнне як.: жалезныя дзверы - жалезны характар. Прын.пр. -прыналежнасць прадмета асобе ці іншай жывой істоце: бацькаў капялюш, ластаўчына гняздо. Асаблівасць (Мележаўскі раман – мележаўскі стыль). Некат. пр. пр. пры пераносным ужыванні могуць набываць значэнне якас.: лісіная нара - лісіная хітрасць, курыны грэбень - курыны почырк. Прыналежныя (уласнапрынал. і агульнапрынал.)

 

15.1. Скланенне прыметнікаў. Утварэнне прыметнікаў. Ад'ектывацыя.Поўныя прым. у адз. л. змяняюцца па родах, ліках, склонах, г. зн. скланяюцца. У мн. л. прым., як і наз., па родах не змяняюцца і склонавыя канчаткі ўсіх 3-ох родаў супадаюць: новыя (сталы, кнігі, вокны). Адрозніваюць 2 тыпы скланення: 1) скланенне якасных і адносных прым.; 2) скланенне прыналеж. прым. (ва ўсіх склонах, апрача В. і Н. маюць канчаткі аднолькавыя з канч. якасн. і аднос. прым. Там яны маюць кароткую форму.).

Прым. ўтв. практычна ад усіх самастойных ч.м., але найбольш актыўна ад наз. і дзеясл. Найбольш прадуктыўныя пры ўтварэнні прым. афіксацыя (прыстав. і прыст-суф.) і словаскладанне. Наз., якія маюць форму прым. або дзеепрым. (вартавы, сталовая), адносяцца да ад’ектыўнага скланення, г.зн. скланяюцца як прым. і дзеепрым.

 

16.1. Семантыка-камунікатыўная і грам. адметнасць лічэбнікаў як слоў з колькасна-лікавымі знач.. Ліч. - самастойная ч.м., якая абазн. абстрактныя лікі, колькасць, сукупнасць ці парадак прадметаў пры лічэнні: восем, пяцьдзесят, трое. Разрады ліч. Паводле структуры падзяляюцца на простыя, якія маюць 1 корань: два, дзесяць; складаныя, утвораныя з 2 або нек. асноў: пяцьдзесят, двухсотмільённы; састаўныя, у якіх спалучаюцца 2 і больш словы-лікі: шэсцьдзесят пяць, дзве тысячы шэсць. Паводле значэння і грам. асаблівасцей падзяляюцца на колькасныя: тры, сорак пяць; парадкавыя: сёмы, пяцьдзесят трэці. 1. Кольк. ліч. падзяляюцца на пэўнаколькасныя, няпэўнаколькасныя, дробавыя і зборныя. Пэўнакольк.. ўказваюць на колькасць аднародных прадметаў або абазначаюць абстрактныя лікі: дзве бярозы. Няпэўнаколькасныя ліч. абазначаюць няпэўную колькасць аднародных прадметаў: шмат, многа, мала, крыху, некалькі.. Дробавыя ліч. абазначаюць частку адзінкі або цэлы лік і частку адзінкі: тры пятыя, дзевяць дзесятых. Зборныя ліч. абазначаюць пэўную колькасць прадметаў як адно цэлае: двое, абодва, абедзве. 2. Парадкавыя ліч. – абазн. парадак аднародных прадметаў пры лічэнні і адказваюць на пытанне які?, каторы?: трэці год, сорак дзевятая старонка. Парадкавыя – вытворныя, яны утв. ад адпаведных кольк. ліч. (тры-трэці). Выключэнне – першы, другі. Яны маюць суплетыўную аснову.

 

17.1. Колькасныя лічэбнікі і іх групы. Сінт. сувязь лічэбнікаў з наз.Кольк. ліч. падзяляюцца на пэўнаколькасныя, няпэўнаколькасныя, дробавыя і зборныя. Пэўнакольк (36 слоў). ўказваюць на колькасць аднародных прадметаў або абазначаюць абстрактныя лікі: дзве бярозы, шаснаццаць. Большасць з іх не змяняецца па родах і ліках, акрамя лічэбнікаў адзін, два, тысяча, мільён, мільярд. Ліч. адзін мае формы ўсіх трох родаў у залежнасці ад роду назоўніка, з якім спалучаецца: адзін дзень, адна дарога, адно поле. Яму ўласцівы формы адз. і мн. л.: адзін дом, адны вароты. 90 і 40 не склан. Няпэўнаколькасныя абазн. няпэўную колькасць аднародных прадметаў: шмат, многа, мала, некалькі. Яны не маюць катэгорый роду і ліку, спалучаюцца з наз. ў род. скл. мн. л. : шмат дзён, некалькі хвілін. Дробавыя абазн. частку адзінкі або цэлы лік і частку адзінкі: тры пятыя, сем цэлых і дзевяць дзесятых. Паводле структуры дроб. ліч.састаўныя. Выдзяляюцца словы паўтара, паўтары. Ліч. паўтара - пры наз. м. і н. р, паўтары - пры наз. ж. р.: паўтара кілаграма, паўтары тоны. Зборныя абазн. пэўную колькасць прадметаў як адно цэлае: двое, абодва, абедзве. Зб. не маюць роду і ліку. Зб. ўжыв.: з наз., што называюць маладых істот: двое ягнят, сямёра парасят; з множналікавымі наз.: двое акуляраў, трое сутак; з наз., якія наз. асоб м. полу: чацвёра сяброў, шасцёра хлопцаў; з наз. людзі, дзеці, коні,: трое дзяцей, пяцёра коней; з займ. мы, вы, яны, усе: мы абое, яны абодва,; з субстантываванымі прым.: трое незнаёмых, васьмёра ваенных. Ужыв. зб. ліч. з інш. наз. не з’яўл. літ-най нормай.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.