Здавалка
Главная | Обратная связь

Зборныя лічэбнікі. Парадкавыя. Дробавыя.



Дробавыя абазн. частку адзінкі або цэлы лік і частку адзінкі: тры пятыя, сем цэлых і дзевяць дзесятых. Паводле структуры дроб. ліч.састаўныя. Выдзяляюцца словы паўтара, паўтары. Ліч. паўтара - пры наз. м. і н. р, паўтары - пры наз. ж. р.: паўтара кілаграма, паўтары тоны. Зборныя абазн. колькасць прадметаў як адно цэлае: двое, абодва, абедзве. Зб. не маюць роду і ліку. Зб. ўжыв.: з наз., што называюць маладых істот: двое ягнят, сямёра парасят; з множналікавымі наз.: двое акуляраў, трое сутак; з наз., якія наз. асоб м. полу: чацвёра сяброў, шасцёра хлопцаў; з наз. людзі, дзеці, коні,: трое дзяцей, пяцёра коней; з займ. мы, вы, яны, усе: мы абое, яны абодва,; з субстантываванымі прым.: трое незнаёмых, васьмёра ваенных. Ужыв. зб. ліч. з інш. наз. не з’яўл. літ-най нормай. Парадкавыя – абазн. парадак аднародных прадметаў пры лічэнні і адказваюць на пытанне які?, каторы?: трэці год, сорак дзевятая старонка. Парадкавыя – вытворныя, яны утв. ад адпаведных кольк. ліч. (тры-трэці). Выключэнне – першы, другі. Яны маюць суплетыўную аснову.

 

19.1. Скланенне лічэбнікаў. Тыповыя памылкі ва ўжыванні. Абазначэнне прыблізнай і няпэўнай колькасці.Скланенне ліч. хар-ца вялікай разнастайнасцю. Ліч. адзін скланяецца як прым. Ліч. 2, 3, 4 маюць своеасаблівыя канчаткі, якія нагадваюць канч. прым. у мн.л. Ліч. ад 5 да 30 скланяюцца як наз. 3 склан. тыпу радасць, косць. Ліч. ад 50 да 80 пры скланенні змяняюць абедзве часткі на ўзор наз. 3 склан. (пяцідзесяці, сямідзесяці, пяццюдзесяццю). Ліч. 90 не скланяецца. Ліч. 40 і 100 пры скланненні маюць толькі 2 формы: сто, ста; сорак, сарака. У ліч. ад 200 да 900 змяняюцца абедзве часткі. Ліч. тысяча скланяецца як наз 1 скл. Няпэўна-колькасныя. (многа, мала, трохі, шмат, некалькі). Не адносяцца да ліч., бо не маюць значэння ліку. + 1) спалучэнне ліч. з наз. Р. скл. з прыназ. (каля 10 старонак); 2) гадоў 30; 3) двума ліч. (2-3 дні); 4) наз. тыпу безліч, мноства.

 

20.1 Разнастайнасць значэнняў і ф-цыі займеннікаў. Разрады займеннікаў па значэнні і па суадносінах з інш. часцінамі мовы.Займеннік – ч.м., якая не называе прадмет, прымету, а ўказвае на яго (яе). Ф-ыі: - не называючы, указвае; - здольнасць замяняць імя; эўфемініст. (Мы будзем гаварыць з вамі па ГЭТА). Бываюць: - абагульнена-прадметныя (займ.-наз.), - якасныя (займ.-прым.), - колькасныя (займ.-ліч.). Разрады: 1) асабовыя (я, ты, мы, ен); 2) зваротныя (сябе); 3) указальныя (гэты, той, столькі); 4) прыналежныя (мой, твой, свой); 5) азначальныя (увесь, кожны, любы, сам); 6) пытальныя (хто? які? каторы?); 7) адносныя (хто, што, чый, каторы); 8) адмоўныя (ніхто, ніякі); 9) неазначальныя (нехта, хтосьці, хто-небудзь).

 

21.1. Асаблівасці скланення займеннікаў паводле разрадаў.

Разрады: 1) асабовыя (я, ты, мы, ен); 2) зваротныя (сябе); 3) указальныя (гэты, той, столькі); 4) прыналежныя (мой, твой, свой); 5) азначальныя (увесь, кожны, любы, сам); 6) пытальныя (хто? які? каторы?); 7) адносныя (хто, што, чый, каторы); 8) адмоўныя (ніхто, ніякі); 9) неазначальныя (нехта, хтосьці, хто-небудзь). Паводле скланення неаднастайныя. Парадыгмы іх склонавых формаў у многіх выпадках нагадваюць парадыгмы слоў іншых іменных часцін мовы, якімі яны суадносяцца. Але есць і разыходжанні. + Праскланяць што-небудзь.

 

22.1. Лічэбнік як сродак лагічнай і сінтаксічнай арганізацыі тэксту. Асаблівасці выкарыстання лічэбнікаў у кантэксце. Ліч. - самастойная ч.м., якая абазн. абстрактныя лікі, колькасць, сукупнасць ці парадак прадметаў пры лічэнні: восем, пяцьдзесят, трое. Пэўнакольк (36 слоў). ўказваюць на колькасць аднародных прадметаў або абазначаюць абстрактныя лікі: дзве бярозы, шаснаццаць. Большасць з іх не змяняецца па родах і ліках, акрамя лічэбнікаў адзін, два, тысяча, мільён, мільярд. Ліч. адзін мае формы ўсіх трох родаў у залежнасці ад роду назоўніка, з якім спалучаецца: адзін дзень, адна дарога, адно поле. Яму ўласцівы формы адз. і мн. л.: адзін дом, адны вароты. 90 не склан. Няпэўнаколькасныя абазн. няпэўную колькасць аднародных прадметаў: шмат, многа, мала, некалькі. Яны не маюць катэгорый роду і ліку, спалучаюцца з наз. ў род. скл. мн. л. : шмат дзён, некалькі хвілін. Дробавыя абазн. частку адзінкі або цэлы лік і частку адзінкі: тры пятыя, сем цэлых і дзевяць дзесятых. Паводле структуры дроб. ліч.састаўныя. Выдзяляюцца словы паўтара, паўтары. Ліч. паўтара - пры наз. м. і н. р, паўтары - пры наз. ж. р.: паўтара кілаграма, паўтары тоны. Зборныя абазн. пэўную колькасць прадметаў як адно цэлае: двое, абодва, абедзве. Зб. не маюць роду і ліку. Зб. ўжыв.: з наз., што называюць маладых істот: двое ягнят, сямёра парасят; з множналікавымі наз.: двое акуляраў, трое сутак; з наз., якія наз. асоб м. полу: чацвёра сяброў, шасцёра хлопцаў; з наз. людзі, дзеці, коні,: трое дзяцей, пяцёра коней; з займ. мы, вы, яны, усе: мы абое, яны абодва,; з субстантываванымі прым.: трое незнаёмых, васьмёра ваенных. Ужыв. зб. ліч. з інш. наз. не з’яўл. літ-най нормай. Парадкавыя – абазн. парадак аднародных прадметаў пры лічэнні і адказваюць на пытанне які?, каторы?: трэці год, сорак дзевятая старонка. Парадкавыя – вытворныя, яны утв. ад адпаведных кольк. ліч. (тры-трэці). Выключэнне – першы, другі. Яны маюць суплетыўную аснову.

 

23.1. Семантыка-камунікат. і грам. адметнасць дзеяслова як носьбіта працэсуальнай прыметы дзеяння. Дзеяслоў – знамянальная ч.м., якая абазн. дзеянне або стан як працэс і адказв. на пытанні што (з)рабіць? У сказе – выказнік. Самая ўжывальная ч.м. пасля наз. Лік – сінт. і словазменная катэгорыя; выражае аднесеннасць дзеяння да суб’екта ці да некалькіх суб’ектаў шляхам каардынацыі дзеясл. з адпаведнай формай наз. Род – сінт. катэгорыя; толькі у дзеясл. прош. ч. абвеснага і умоўнага ладу. Спражэнне – змяненне дзеясл. па асобах і ліках у цяп. (буд., прош.) ч. абвеснага ладу. 1- уць\юць, 2- аць\яць. Час– адносіны дзеяння да моманту гутаркі шляхам супастаўлення словаформ. Лад – адносіны дзеяння да рэчаіснасці; значэнне рэальнасці і ірэальнасці. Абвесны – працэс як рэальны факт. Умоўны – дзеянне як магчымае ці пажаданае (б, бы). Загадны – дзеянне як патрабуемае. Трыванне – адносіны да закончанасці дзеяння: закончанае (указвае на закончаннасць) і незакончанае (абазн. дзеянне не паказваючы на яго закончаннасць). Стан – грам. катэгорыя, якая выражае адносіны дзеяння да суб’екта – утваральніка дзеяння. Інфінітыў – нязменная форма дзеясл., якая абазн. дзеянне, не паказваючы на асобу і час. Інфінітыў можа ужывацца ў ролі любога члена сказаў – галоўных яго членаў. Адказвае на пытанні што (з)рабіць? Інфінітыў з'яўл. пачатковай формай дзеясл., якае не мае ні асобы, ні ладу, ні ліку, ні часу, але ўказвае на трыванне, стан, пераходнасць/непераходнасць, зваротнасць/незваротнасць.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.