Здавалка
Главная | Обратная связь

Разлiк плошчы гадавальнiка.



ЛЯСНЫЯ КУЛЬТУРЫ

 

Метадычны дапаможнiк да курсавога

праектавання для студэнтаў спецыяльнасці 1-75 0101

дзеннага і завочнага навучання

 

Мiнск 2003


 

УДК 630*232

 

Разгледжаны i рэкамендаваны да выдання рэдакцыйна выдавецкай радай унiверсiтэта.

 

Складальнiкi: В.К.Гвоздзеў, М.I.Якiмаў.

Рэцэнзенты: загадчык аддзела лесакарыстання і лесааднаўлення Камітэта лясной гаспадаркі рэспублікі Беларусь А.М. Грышкоў;

загадчык кафедры лесааховы СПБ БДТУ, дацэнт А.І. Блінцоў

 

У метадычным дапаможнiку разгледжваюцца пытанні праектавання сучасных гадавальнiкаў і стварэння лясных культур.

Па тэматычнаму плану ўнутрыўнiверсiтэтскiх выданняў вучэбна-метадычнай лiтаратуры на 2003 год. Паз. 5.

Для студэнтаў спец. 1-75 01 01. “Лясная гаспадарка”.

 

© Беларускi дзяржаўны

тэхналагiчны унiверсiтэт, 2003.

 

© Складанне: В.К.Гвоздзеў, М.I.Якiмаў.

 

 


АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

 

Асноўнай задачай лясной гаспадаркi на сучасным этапе з’яўляецца павышэнне прадукцыйнасцi i якасцi лясоў, паляпшэнне iх пароднага саставу, жыццястойкасцi i даўгавечнасцi. У рашэннi гэтых праблем важнае значэнне прыдаецца штучнаму лесааднаўленню, правiльная арганiзацыя якога дазваляе вырошчваць высокапрадукцыйныя насаджэннi рознага вiдавога саставу i мэтавага назначэння, скарацiць лесааднаўленчы перыяд гаспадарча каштоўных парод.

Мэтай гэтага курсавога праекта з’яўляецца прывiццё будучым iнжынерам лясной гаспадаркi ўстойлiвых навыкаў вырошчвання пасадачнага матэрыялу ў сучасных гадавальнiках, а таксама пры праектаваннi i выконваннi лесакультурных работ у розных лесараслiнных i тэхналагiчных умовах.

Курсавы праект выконваецца кожным студэнтам па асабiстаму заданню i складаецца з агульнай часткi, праекта пастаяннага ляснога гадавальнiка i праекта лясных культур.

 

УВОДЗIНЫ

 

Адзначыць роль і значэнне штучнага лесааднаўлення i лесаразвядзення ў сістэме лясной гаспадаркi. Прывесці звесткі аб колькасці лясных гадавальнікаў у рэспубліцы, іх плошчы, колькасці пасадачнага матэрыялу. Адзначыць дынаміку штучнага лесааднаўлення ў сістэме Камлясгаса Беларусi за апошнія пяць гадоў. Асвяціць значэнне лясных культур у фармiраваннi лясоў будучага.

 

1. ПРЫРОДНЫЯ ЎМОВЫ РАЁНА РАЗМЯШЧЭННЯ

ЛЯСГАСА

 

Прывесці агульныя звесткі об лясгасе, для якога будзе складацца праект: яго назва, адмінстратыўнае размяшчэнне, геабатсанічная падзона і лесараслінны раён.

Клiматычныя ўмовы раёна неабходна ахарактарызаваць наступнымi паказчыкамi: сярэдняй гадавой тэмпературай паветра, сярэдняй тэмпературай самага цёплага i самага халоднага месяцаў, абсалютным мiнiмумам i максiмумам тэмпературы паветра, сярэдняй працягласцю безмарознага перыяду, працягласцю вегетацыйнага перыяду з тэмпературай 10°С, сярэдняй адноснай вiльготнасцю паветра ў цёплы перыяд, гадавой сумай ападкаў, iх колькасцю за летнiя месяцы, працягласцю зiмы, сярэдняй вышынёй снежнага покрыва, глыбiнёй прамярзання глебы, пануючым напрамкам вятроў.

Затым трэба даць агульную характарыстыку клiмату з лесаводчага пункту гледжання i на гэтай падставе ўстанавiць прыкладныя тэрмiны правядзення розных вiдаў работ у гадавальнiку i на лесакультурных плошчах.

Потым трэба прывесцi характарыстыку рэльефу i тыпавых глеб раёна размяшчэння лясгаса, састаў лясных насаджэнняў, асноўныя тыпы ўмоў месцавырастання i найбольш распаўсюджаныя тыпы лесу.

 

2. ПРАЕКТ ПАСТАЯННАГА ЛЯСНОГА

ГАДАВАЛЬНIКА

2.1 Характарыстыка ўчастка, адводзiмага пад гадавальнiк

Лясны гадавальнiк прызначаны для вырошчвання ляснога пасадачнага матэрыялу (ДАСТ 17559-82).

Пастаянны лясны гадавальнiк - гэта буйная высокапрадукцыйная гаспадарка, якая забяспечвае пасадачным матэрыялам розных вiдаў шырокага асартыменту i назначэння лесакультурныя, лесамелiярацыйныя i iншыя работы, звязаныя з пасадкай драўняных раслiн i кустоў.

Паспяховасць вырошчвання маладых раслiн у многiм залежыць ад участка, выбранага пад гадавальнiк. Пры падборы зямельнага ўчастка аналiзуюцца прыродазнаўча-гiстарычныя, тэхнiчныя i арганiзацыйныя ўмовы.

Прыродазнаўча-гiстарычныя ўмовы. Месцапалажэнне ўчастка, яго плошча i канфiгурацыя. Апiсанне ўчастка (высечка, паляна, сельскагаспадарчае карыстанне i г.д.). Рэльеф участка, глеба. Утрыманне гумуса ў верхнiм гарызонце, кiслотнасць глебы (рН). На асобным лiсце зрабiць малюнак глебавага разрэзу з апiсаннем генетычных гарызонтаў, даць поўную назву глебы. Агульны стан участка i асаблiвасцi яго размяшчэння, састаў i вышыня травянога покрыва, наяўнасць пустазелля, заражанасць хваробамi i шкоднiкамi. Коратка апiсаць прылягаючыя да ўчастка тэрыторыi.

Тэхнiчныя ўмовы. Наяўнасць паблiзу гадавальнiка магiстральных i пад’язных дарог. Форма ўчастка, прысутнасць вадаёмаў.

Арганiзацыйныя ўмовы. Размяшчэнне вакол участка буйных населеных пунктаў, магчымасць выкарыстання для працы ў гадавальнiку пастаянных i часовых рабочых. Наяўнасць у населеных пунктах рамонтных майстэрань. Забеспячэнне гадавальнiка электраэнергiяй, тэлефоннай сувяззю. Блiжэйшая чыгуначная станцыя.

 

Разлiк плошчы гадавальнiка.

Пры праектаваннi пастаянных лясных гадавальнiкаў неабходна вызначыць прадуцыруючую, дапаможную i агульную плошчы гадавальнiка.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.