Разлiк прадуцыруючай плошчы гадавальніка.
Прадуцыруючая плошча гадавальнiка прызначана для вырошчвання пасадачнага матэрыялу (ДАСТ 17559-82). Разлiк прадуцыруючай плошчы пасяўнога аддзялення праводзiцца асобна па пародах, секцыях, школах адпаведна з дзяржаўным заказам i iншымi патрэбнасцямi. Пры гэтым выкарыстоўваюцца нарматывы па выхаду пасадачнага матэрыялу з адзiнкi плошчы, узрост раслiн i даныя аб севазваротах. Рэкамендуецца ўжываць наступную формулу: , дзе S - прадуцыруючая плошча адпаведнага аддзялення, га; n - колькасць дрэў i кустоў; i - нумар пароды; - колькасць штогодна выпускаемага стандартнага пасадачнага матэрыялу з 1 га, тыс. шт.; - стандартны выхад пасадачнага матэрыялу з 1 га, тыс. шт.; - працягласць вырошчвання пасадачнага матэрыялу i-ай пароды (гадоў); - суадносiны агульнай колькасцi палёў i палёў, занятых пасадачным матэрыялам у выкарыстоўваемым севазвароце. На аснове гэтай формулы распрацаваны разлiковыя таблiцы, якiмi карыстаюцца звычайна пры ўстанаўленнi прадуцыруючай плошчы пасяўнога (табл. 1) i школьнага аддзяленняў (табл. 2). Нормы выхаду пасадачнага матэрыялу ў пасяўным аддзялені прыведзены ў дадатку 1 Разлiк прадуцыруючай плошчы школьнага аддзялення выконваецца па пародах i школах рознага назначэння (камбiнаваная, ушчыльненая, пладовая i iнш.).
Табл. 1. Разлiк прадуцыруючай плошчы пасяўнога аддзялення
Табл. 2. Разлiк прадуцыруючай плошчы школьнага аддзялення.
Прадуцыруючую плошчу матачнага аддзялення па вырошчванню вегетатыўнага пасадачнага матэрыялу зiмовых сцябловых чаранкоў вызначаюць па формуле: , дзе Sм.- прадуцыруючая плошча матачнага аддзялення, га; n - колькасць парод; i - нумар пароды, Wi - колькасць штогодна нарыхтоўваемых чаранкоў i-ай пароды, тыс. шт.; Vi - выхад з 1 га чаранкоў i-ай пароды, тыс. шт. З улiкам гэтай формулы i схемы пасадкi распрацавана разлiковая таблiца, па якой вызначаюць плошчу матачнага аддзялення (табл. 3).
Табл. 3. Разлiк прадуцыруючай плошчы матачнага аддзялення
Пасля ўстанаўлення прадуцыруючай плошчы аддзяленняў трэба для кожнай секцыi пасяўнога аддзялення, школ i матачнага аддзялення падабраць адпавядаючы севазварот, а затым вызначыць прадуцыруючую плошчу з улiкам папаравых палёў для кожнай вытворчай часткi гадавальнiка (табл. 4). Найбольш распаўсюджаны для пасяўнога аддзялення 3-4 польныя севазвароты, для школ – 3-6 польныя. Для матачнага аддзялення праектуецца зменнае поле роўнае па плошчы асноўнаму.
Табл. 4. Разлiк прадуцыруючай плошчы гадавальнiка з улiкам папаравых палёў
2.2.2. Разлiк агульнай плошчы гадавальніка. Агульная плошча гадавальнiка складаецца з прадуцыруючай i дапаможнай. Дапаможная плошча складае каля 20-25 % ад прадуцыруючай i прадстаўлена дарогамi, ахоўнымi насаджэннямi i iншымi ўчасткамi, не ўваходзячымi ў севазварот (табл. 5). Матачны пладовы сад праектуецца для задавальнення патрэб гадавальнiка ў чаранках для акулiроўкi ў пладовай школе. Плошча пладовага сада можа быць прынята ад 2 да 4 га. Размяшчэнне дрэў у садзе 5 X 5 м i радзей. Для закладкi сада трэба выкарыстоўваць сартавы пасадачны матэрыял. Апрацоўку глебы праводзяць па сiстэме сiдiральнага папару. Абавязкова ўжыванне мiнеральных i арганiчных угнаенняў у рэкамендованых дозах. Дэндралагiчны ўчастак служыць для правядзення вопытных работ па селекцыi, iнтрадукцыi i для вывучэння новых спосабаў вырошчвання пасадачнага матэрыялу. Плошча ўчастка звычайна складае 0,2-0,5 га. На гаспадарчым участку гадавальнiка размяшчаюцца службовыя i жыллёвыя памяшканнi, кантора, гараж, павець для лесагаспадарчых машын i прылад, склады, жыллёвыя дамы i г. д. Плошча гэтага ўчастка можа быць прынята ў межах 0,5 – 1 га.
Табл. 5. Разлiк дапаможнай плошчы гадавальнiка
Матачны пладовы сад Дэндралагiчны ўчастак Гаспадарчы ўчастак Полеахоўная паласа Паласа пад жывую агароджу Паласа пад агароджу з металiчнай сеткi Магiстральныя дарогi Навакольная дарога Разваротныя дарогi Дарогi памiж палямi севазваротаў Рэзервовая плошча Усяго:
Полеахоўная паласа закладваецца навокал гадавальнiка супраць шкоднага ўздзеяння вятроў. Калi гадавальнiк прымыкае да лесу, то полеахоўная паласа альбо не закладваецца, альбо ствараецца толькi з адкрытай стараны. У гэтым выпадку ролю аховы тэрыторыі гадавальніка выконвае сцяна лесу, якая яго акружае. Для аховы гадавальнiка супраць шкоднага ўздзеяння вятроў можна рэкамендаваць 5-радную паласу з адлегласцю памiж радамi 2 – 3 м, у радах – 0,75 м з закрайкамi каля 1 м. Полеахоўная паласа ствараецца з хуткарастучых дрэвавых парод (бярозы, таполі і інш.). Патрэбна прывесцi схему пасадкі полеахоўнай паласы, выкарыстоўваючы ўмоўныя абазначэннi (указаць пароды i размяшчэнне пасадачных месцаў). Па межах гадавальнiка для аховы ад патравы жывёлай праектуецца агародджа з металiчнай сеткi i двухрадная жывая агародджа. Адлегласць паміж радамі жывой агародджы – 1,5 м, у радзе – 0,5 м. Ствараць жывую агародджу трэба з калючых кустоў, якiя добра пераносяць стрыжку i ствараюць шчыльную агародджу. У праекце неабходна прывесцi схему жывой агародджы з указаннем адлегласцi памiж радамi i ў радзе. Для безперашкодных зносiн памiж аддзяленнямi, секцыямi, палямi севазваротаў i разваротаў механiзмаў праектуецца дарожная сетка. Шырыня магiстральнай i навакольнай дарог - 6-8 м, разваротных дарог - 4-6 м, дарог памiж палямi севазваротаў - 3 м.
©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.
|