Агратэхнiка вырошчвання пасадачнага матэрыялу.
Вырошчванне стандартнага пасадачнага матэрыялу магчыма толькi пры стварэннi аптымальных умоў для росту раслiн. Гэта дасягаецца выкарыстаннем у лясных гадавальнiках комплексу агратэхнiчных мерапрыемстваў: ужываннем розных прыёмаў апрацоўкi глебы, севазваротамi, унясеннем угнаенняў, своечасовымi доглядамi i мерамi барацьбы з пустазеллем, хваробамi i шкоднiкамi. Апрацоўка глебы. У вынiку апрацоўкi павiнна стварацца або падтрымлiвацца мелкакамкаватая структура глебы, якая характарызуецца лепшымi фiзiчнымi ўласцiвасцямi i ўмовамi мiнеральнага харчавання. Акрамя таго, апрацоўка глебы садзейнiчае хуткаму раскладу арганiчнай масы, знiшчэнню пустазелля, шкодных насякомых i хвароб. Пры асваеннi прынятага севазвароту асноўная апрацоўка глебы выконваецца па розных схемах: зяблевая, чорнага папару, ранняга папару, сiдэральнага i занятага папару. Таму студэнт дэталёва апiсвае i абгрунтоўвае прыёмы апрацоўкi глебы па выбранай сiстэме, указвае цягавыя машыны i глебаапрацоўчыя прылады i механiзмы, выкарыстоўваемыя пры гэтым. Севазвароты. Севазвароты з’яўляюцца асновай высокай агратэхнiкi вырошчвання пасадачнага матэрыялу. Севазвароты спрыяюць павышэнню прыроднай урадлiвасцi глебы шляхам аднаўлення яго структурнага стану, паляпшэння фiзiка-хiмiчных уласцiвасцей i накаплення вiльгацi, а таксама барацьбы з пустазеллем, хваробамi i шкоднiкамi. Севазварот - гэта навукова абгрунтаванае чаргаванне культур i папару ў часе i на тэрыторыi або толькi ў часе. Ратацыя севазвароту - гэта перыяд часу, за якi культуры i папары праходзяць праз кожнае поле ў паслядоўнасцi, прадугледжанай схемай севазвароту. Такiм чынам, севазварот прадугледжвае раздзяленне плошчы пасяўнога i школьнага аддзяленняў на пэўную колькасць роўнавялiкiх палёў. У Беларусi на дзярнова-падзолiстых супясчаных i суглiнiстых глебах найбольш эфектыўным з’яўляецца выкарыстанне севазваротаў з аднагадовым утрыманнем глебы ў сiдэральным папару i ў раннiм чыстым папару. Чысты папар выкарыстоўваецца пры забруджанасцi поля пустазеллем, асаблiва злакавымi травамi. Студэнт праектуе севазвароты для ўсiх секцый i школ гадавальнiка. Неабходна скласцi поўныя ратацыйныя таблiцы нармальных севазваротаў на год iх поўнага асвойвання, даць iх абгрунтаванне. Ратацыйная таблiца - гэта план размяшчэння культур i папараў па палях i гадах на перыяд ратацыi севазвароту. У буйных дрэвавых гадавальнiках звычайна выкарыстоўваюцца шматгадовыя севазвароты (3-6-польныя) - табл. 6.
Табл. 6. Ратацыйная таблiца нармальнага чатырохпольнага севазвароту
Выкарыстанне ўгнаенняў. Для паскарэння росту i развiцця сеянцаў у гадавальнiках неабходна ўжываць угнаеннi. Унясенне ўгнаенняў папаўняе запасы элементаў харчавання, паляпшае структуру глебы i яе фiзiчныя ўласцiвасцi, павышае жыццядзейнасць глебавых мiкраарганiзмаў. У лясных гадавальнiках рэкамендуецца ужываць арганiчныя, мiнеральныя, арганамiнеральныя, бактэрыальныя i зялёныя ўгнаеннi. Нормы ўнясення мiнеральных угнаенняў вызначаюцца на падставе рэзультатаў аналiзаў глеб. Дозы азотных угнаенняў залежаць ад колькасцi гумусу ў глебе, а фосфарных i калiйных - ад забеспячэння глеб iх рухомымi формамi. Студэнт на падставе атрыманага задання ўсталёўвае групу забеспячэння глеб гадавальнiка элементамi харчавання (дадат. 6) i вызначае дозы ўнясення мiнеральных угнаенняў (дадат. 7) па форме табл. 7.
Табл. 7. Дозы ўнясення мiнеральных угнаенняў
Для вызначэння норм унясення мiнеральных угнаенняў неабходна зыходзiць з дозы ўнясеня па дзеючаму рэчыву на 1 га (дадат.7 ) і працэнту дзеючага рэчыва, змешчанага ў туку (дадат. 8) Колькасць угнаенняў разлiчваюць па формуле:
, дзе Н- неабходная доза ўнясення прамысловых угнаенняў, кг/га; Д - доза ўнясення дзеючага рэчыва ўгнаення, кг/га; П – утрыманне ў угнаенні дзеючага рэчыва, %. Арганiчныя ўгнаеннi ў якасцi добра раскладзеных кампостаў уносяць у папаравыя палi. Iх дозы вызначаюцца забеспячэннем глеб гумусам i якасцю кампоста (дадат. 9). Унясенне арганiчных угнаенняў з’яўляецца абавязковым, бо пры выкапцы пасадачнага матэрыялу глебы ў значнай ступенi абядняюцца ў вынiку вынасу найбольш урадлiвай гумусiраванай часткi. Аднаўленне гумусу з унясеннем мiнеральных угнаенняў не адбываецца. Студэнт праводзiць разлiк неабходнай колькасцi ўгнаенняў па форме табл. 8.
Табл. 8. Разлiк неабходнай колькасцi ўгнаенняў
Барацьба з пустазеллем. Барацьба з пустазеллем з’яўляецца неабходнай часткай агратэхнiчных мерапрыемстваў пры вырошчваннi высакаякаснага пасадачнага матэрыялу. Яна павiнна быць прадугледжана ў праекце як механiчнымi спосабамi (культывацыя, праполка), так i хiмiчнымi сродкамi – гербiцыдамi. Выкарыстанне гербiцыдаў знiжае працоўныя страты па дагляду за пасевамi i пасадкамi вырошчваемых парод. Пры ўжываннi хiмiчных сродкаў барацьбы з пустазеллем трэба прытрымлiвацца правiла, што многагадовае пустазелле знiшчаецца ў папаравых палях, а ў палях, занятых сеянцамi i саджанцамi, барацьба вядзецца пераважна з насенным пакаленнем пустазелля. Студэнту патрэбна распрацаваць сiстэму хiмiчных мер барацьбы з пустазеллем для ўсiх вытворчых аддзяленняў i секцый, запраектаваць вiд гербiцыду, яго дазiроўку, тэрмiн апрацоўкi, выкарыстоўваючы дадат. 10. Разлiкi праводзяць па форме табл. 9.
Табл. 9. Разлiк неабходнай колькасцi гербiцыдаў
Барацьба са шкоднiкамi i хваробамi. Абавязковай умовай вырошчвання стандартнага пасадачнага матэрыялу з’яўляецца ахова яго ад шкоднiкаў i хвароб. Для прафiлактыкi i актыўнай барацьбы з iмi ўжываюць лесагаспадарчыя, механiчныя, бiялагiчныя i хiмiчныя метады, найлепшы эфект ад якiх дасягаецца пры комплексным iх выкарыстаннi. Вядучым сярод актыўных сродкаў аховы раслiн з’яўляецца хiмiчны метад, якi прадугледжвае выкарыстанне для барацьбы з хваробамi рознага роду фунгiцыдаў. Фунгiцыды i спосаб iх ужывання для папярэджання i лiквiдацыi найбольш небяспечных захворванняў сеянцаў у гадавальнiках прыведзены ў дадат. 11. Трэба коратка апiсаць асноўныя метады барацьбы са шкоднiкамi i хваробамi ў лясных гадавальнiках. Студэнт праектуе мерапрыемствы па папярэджанню i лiквiдацыi найбольш небяспечных хвароб сеянцаў па форме табл. 10.
Табл. 10. Мерапрыемствы па барацьбе з небяспечнымi хваробамi сеянцаў у гадавальнiку
Палiў. Палiў як агратэхнiчны прыём вырошчвання пасадачнага матэрыялу прадугледжваецца ў секцыях аднагадовых і двухгадовых сеянцаў. Саджанцы ў гадавальнiках лясной зоны палiваюцца рэдка. У гадавальнiках па меры неабходнасцi праводзяць палівы на працягу ўсяго вегетацыйнага перыяду: пасля пасеву, пасля з’яўлення масавых усходаў і ў пярыяды ўкаранення і фарміравання сеянцаў. Да з'яўлення масавых усходаў глыбіня прамочвання глебы пры паліве павінна быць не меней 10 см.,а пры наступных палівах – не меней 20 см. Неабходна ўстанавiць колькасць палiваў для кожнай вырошчваемай пароды, палiўныя нормы i разлiчыць арасiцельную норму. Колькасць палiваў i iх вiды залежаць ад патрабавальнасцi ўсходаў i сеянцаў дадзенай пароды да вiльготнасцi глебы i ад асаблiвасцей клiматычных умоў размяшчэння гадавальнiка. Палiўныя нормы ў асноўным залежаць ад вiльготнасцi i механiчнага складу глебы, а таксама ад фiзiялагiчнай фазы развiццця сеянцаў. Пры разлiках норм палiва выкарыстоўваецца формула Е.В.Кручкова: M=100×H×A×(R-r), дзе Н – глыбiня прамочвання глебы, м; А - шчыльнасць глебы, т/м3; R - палявая вiльгацеёмістасць глебы,%; r - зыходная вiльготнасць глебы да палiва, %. Колькасць палiваў, iх размеркаванне па вiдах, а таксама палiўныя нормы для вырошчвання парод прыведзены ў дадат. 12, 13. На падставе гэтых даных неабходна разлiчыць арасiцельныя нормы i фактычны расход вады для палiва ўчастка, занятага сеянцамi кожнай пароды (табл. 11).
Табл. 11. Разлiк арасiцельных норм i фактычнага расходу вады для палiва
©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.
|