Вырошчванне пасадачнага матэрыялу
2.5.1. Вырошчванне сеянцаў. Вырошчванне сеянцаў выконваецца ў пасяўным аддзяленнi. У праекце прадугледжваецца арганiзацыя секцый у залежнасцi ад вырошчваемага пасадачнага матэрыялу аднагадовага i двухгадовага ўзросту. Неабходна абгрунтаваць ужываемыя схемы пасеву насення хвойных i лiставых парод, прывесцi iх графiчныя схемы з паказаннем шырынi радкоў, адлегласцi памiж радкамi i шырынi мiжстужачнай прасторы. Асаблiвасцi пасеву ўсiх парод адпаведна iндывiдуальнаму заданню прыводзяцца ў табл. 12, дзе. асвятляюцца галоўныя пытаннi: падрыхтоўка насення да пасеву, тэрмiны i нормы высеву, глыбiня загортвання насення. Пры састаўленні табліцы можна карыстацца дадаткамі 3,4,5
Табл. 12 Асноўныя звесткі аб пасеве насення
Пасля гэтага неабходна скласці тэхналагiчную карту вырошчвання сеянцаў па форме табл. 13, у якой прадугледзіць усе асноўныя аперацыі, выконваемыя ў пасяўным аддзяленні.
Табл. 13. Тэхналагічная карта вырошчвання сеянцаў (саджанцаў) у пасяўным (школьным) аддзялені.
Пры састаўленнi табл. 13 можна карыстацца пералiкам асноўных работ па вырошчванню пасадачнага матэрыялу ў гадавальнiках (дадат. 14 ). 2.5.2. Вырошчванне саджанцаў. Вядзецца ў школьным аддзяленнi гадавальнiка. Праектным заданнем прадугледжана вырошчванне не толькi дэкаратыўных саджанцаў, але i саджанцаў хвойных парод для лесакультурных мэт, а таксама саджанцаў пладовых дрэў. Таму праектуецца стварэнне трох школ: камбiнаванай, ушчыльненай i пладовай. Неабходна апiсаць асаблiвасцi вырошчвання саджанцаў у кожнай школе ў наступным парадку. Зазначыць прызначэнне школы, яе асаблiвасцi, абгрунтаваць размяшчэнне пасадачных месцаў, прывесцi схему пасадкi з указаннем адлегласцi памiж радкамi i ў радку. Апiсаць асаблiвасцi вырошчвання саджанцаў у школе (апрацоўка глебы, пасадка, дагляды, выкапка). Затым па форме табл. 13 складаецца тэхналагiчная карта для саджанцаў кожнага года вырошчвання (дадат. 14). 2.5.3. Вырошчванне вегетатыўнага пасадачнага матэрыялу.Для вырошчвання i нарыхтоўкi чаранкоў закладваецца матачная плантацыя таполi або вярбы. Неабходна абгрунтаваць размяшчэнне пасадачных месцаў, прывесцi схему пасадкi. Апiсаць асаблiвасцi вырошчвання i нарыхтоўкi чаранкоў на матачнай плантацыi (апрацоўка глебы, дагляды за глебай i раслiнамi, нарыхтоўка чаранкоў). Скласці тэхналагічную карту па вырошчванню вегетатыўнага пасадачнага матэрыялу па форме табл. 13. У заключэнне раздзела прыводзiцца па форме табл. 13 пералік агульных штогадовых работ ў гадавальнiку (дадат. 14).
Заключэнне
Фармулююцца кароткiя вывады аб значэннi запраектаванага гадавальнiка ў забеспячэннi стандартным пасадачным матэрыялам лесакультурных работ, выконваемых у зоне размяшчэння гадавальнiка, у задавальненнi буйным пасаданым матэрыялам дэкаратыўных i пладовых парод мясцовых калгасаў, саўгасаў, школ i iншых гаспадарак i ўстаноў. Трэба прывесці звесткі аб аб'ёмах штучнага лесааднаўлення асноўных лесаўтваральных парод, правядзенне якіх будзе забяспечана пасадачным матэрыялам запраектаванага гадавальнiка.
3. ПРАЕКТ ЛЯСНЫХ КУЛЬТУР
У гэтым раздзеле трэба прывесцi абгрунтаванне праектуемых лясных культур i скласцi праект лясных культур для чатырох лесакультурных плошчаў эгодна асабiстаму заданню студэнта, якое выдаецца выкладчыкам. Лесакультурная плошча ўяўляе сабой участак зямлi, прызначаны для стварэння лясных культур (ДАСТ 17559-82).
©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.
|