Здавалка
Главная | Обратная связь

Генезіс бел мовы, яе развіццё



Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа. Яна мае шматвяковую гісторыю. Мова прайшла доўгі шлях свайго развіцця – ад мовы беларускай народнасці да сучаснай мовы беларускай нацыі.

У III тысячагоддзi да н.э. склалася славянская этнiчная супольнасць. Перыяд гэты працягваӯся да сярэдзiны I тысячагоддзя н.э. Славяне карысталiся мовая, якую у навуцы прынята называць праславянскай або агульнаславянскай. – першы перыяд агульнаславянскi.

У VI – VII ст. завяршылася рассяленне славян, ӯтварылiся 3гр славянскiх плямён (усходнiя, заходнiя, паӯднёвыя славяне). У наступныя стагоддзi на iх аснове склалiся асобныя славянскiя народнасцi.Беларуская народнасць сфармiравалась на аснове усходнеславянских плямёнаӯ - крывiчаӯ,
дрыгавiчаӯ i радзiмiчаӯ. На працягу Х – ХIII ст карысталiсь адной письмовай (лiтаратурнай) мовай, помнiкам з´яӯляецца «Слова пра паход Ιгараӯ». Гэта першапачатковы этап у гiсторыi бел-ай лит-ай мовы.

Наступны этап ХΙΙΙ – ХVΙΙ ст. ён супадае з утварэннем i далейшым развiццём бел-ай народнасцi як вядучай супольнасцi ӯ складзе ВКЛ. Мову гэтага перыяда прынята называць – старабеларускай. Гэтая мова мела статус афiцыйнай дзяржаўнай мовы ў ВКЛ, таму ўжывалася ва ўсiх сферах грамадскага жыцця. На беларускай мове ўпершыню ў гiсторыi ўсходнiх славян на пачатку XVI стагоддзя з’ўявiлiся друкаваныя кнiгi. Пераклад i выданне на Беларусi рэлiгiйнай лiтаратуры звязаны з дзейнасцю такiх выдатных пiсьменнiкаў-асветнiкаў, як Францыск Скарына, Сымон
Будны, Васiль Цяпiнскi, Пётр Мсціславец, Мялецiй Сматрыцкi, кнiгi якiх
увасобiлi дэмакратызацыю царкоўнаславяншчыны ў напрамку больш зразумелага для чытача пiсьма.

Утварэнне Федыратыўнай дзяржавы – Рэчы Паспалiтай у вынiку аб’яднання Вялiкага княства Лiтоўскага з Польшчай (Люблiнскай унiяй 1569 г.) мела вынiкам значнае ўзмацненне польскага палiтычнага i культурнага ўплыву.

З канца XVI стагоддзя на Беларусi распаўсюджваецца лацiнская мова –
афiцыйная мова Польскай дзяржавы. Яна пачынае выкарыстоўвацца ў судовай практыцы, навуковым ужытку, становiцца прадметам школьнага вывучэння.

У канцы XVIII стагоддзя беларускi народ апынуўся ў новых гiстарычных абставiнах. Некалi Вялiкая Рэч Паспалiтая пасля трох падзелаў памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй у 1795 годзе перастала iснаваць. Беларускiя
землi ўвайшлi ў склад Расiйскай iмперыi. Але ў складзе Расii Беларусь
канчаткова страцiла дзяржаўнасць i нават сваю этнiчную назву, ператварыўшыся ў “Северо-западный край” iмперыi.

Царскi ўрад iгнаруе не толькi дзяржаўную самастойнасць, але i этнiчную,
моўную, культурна-рэлiгiйную адметнасць беларускага народа. Загадам Мiкалая I у 1840 годзе на Беларусi ў якасцi афiцыйнай уводзiцца руская мова. Беларуская мова ў гэты i пазнейшыя часы ў афiцыйны ўжытак, пiсьменнасць, школы не дапускалася.

Канец ХVΙΙ i ӯсё ХVΙΙΙ ст. бел-ая мова знаходзiлась ӯ заняпадзе. Гэта зключны перыяд у гiсторыi старажытнай бел-ай лiтар-ай мовы. Ён прывёӯ да таго, што традыцыi былi па сутнасцi страчаны.

Перыяд новая бел-ай лiт-ай мовы прыпадае на ХΙХ – ХХ ст.

На пачатку ХХст. Падзеяй, што рашуча змянiла ӯмовы культурнага развицця народаӯ царскай Расii, была рэвалюцыя 1905-1907гг. Была знята забарона
карыстацца бел-ай мовай. Гэта быӯ саамы плены перыяд у развiццi новай бел-ай лiтар-ай мовы за ӯвесь час яе адраджэння.

Новы этап у гiсторыi бел-ай лит-ай мовы звязаны з будаӯнiцтвам на пачатку 20-х гг. бел-ай дзяржавы. Беларуская мова набыла статус дзяржаўнай.

2. Беларуская мова срод іншых моу
Усе мовы свету, колькасць ў межах ад 3000 да 6000, лучацца ў генетычна роднасныя сем'і. Найбольш вялікай індаеўрапейская. Усе моўныя сем'і распадаюцца на групы. На еўрапейскім кантыненце самую вялікую па колькасці і тэрыторыі распаўсюджвання групу складаюць славянскія мовы. Упершыню пісьмовыя звесткі пра славян сустракаюцца ў старажытнарымскіх вучоных пісьменнікаў - Герадота, Плінія, Тацыта, Пталамея і інш. яшчэ да нашай эры (звыш 2000 гадоў таму). Да 9 ст. нашай эры гэтае адзінства распалася на тры падгрупы: усходняя, заходняя і паўднёвая Але яшчэ і ў 11 ст. моўныя адрозненні паміж усімі славянскімі плямёнамі не выходзілі за межы міждыялектных адрозненняў, што існуюць унутры любой сучаснай славянскай мовы.
На сённяшні час усходнеславянскія мовы распадаюцца на
беларускую, рускую і ўкраінскую;
заходнеславянскія - на польскую, сербалужыцкую , славацкую, чэшскую
паўднёваславянскія - на балгарскую, македонскую, сербскахарвацкую, славенскую
Да мёртвых славянскіх моў, якія цяпер не выкарыстоўваюцца, адносяцца стараславянская і палабская. Па колькасці асоб, якія карыстаюцца славянскімі мовамі на пачатак 80-х гадоў 20 ст., славяне размяркоўваюцца ў наступнай паслядоўнасці: рускія (159 млн.), украінцы (42,5 млн.), палякі (39 млн.), беларусы (9,3 млн.). Славяне кожнай моўнай падгрупы могуць зносіцца паміж сабой на сваіх мовах і разумець адзін аднаго, што сведчыць пра бліжэйшае падабенства іх моў. Калі да пачатку 20 ст. толькі адна славянская нацыя, рускія, якія дамінавалі ў складзе Расіі, мела дзяржаўнасць, то зараз кожная з іх утварае сваю дзяржаву, a іх мовы маюць пісьменнасць, з'яўляюцца літаратурнымі і прызнаныя адзінымі дзяржаўнымі на сваіх тэрыторыях, за выключэннем Беларусі, дзе дзяржаўнай мовай паводле Канстытуцыі 1996 года абвешчана поруч з беларускай і руская.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.