Здавалка
Главная | Обратная связь

Асаблівасці беларускай фанетычнай сістэмы



Пранікненне спецыфічных фанетычных рысаў з адной мовы ў другую вядзе да фанетычнай інтэрферэнцыі (напрыклад, у рускім маўленні білінгва сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдае р, ч на месцы рускіх мягкіх р’ і ч’, фрыкатыўнае γ на месцы выбухнога г, мяккія дз’ і ц’ на месцы д’ і т’, афрыката дж, пераход зычных в, л у ў, прыстаўныя зычныя в, г, прыстаўныя галосныя а, і, ярка выражанае аканне і г.д.). Гэтыя асаблівасці вельмі ўстойлівыя і могуць заставацца ў беларуска-рускага білінгва на ўсё жыццё.

 

 

8. Паняцце графікі і гісторыя яе станаўлення. Беларускі алфавіт.


Графіка – раздзел беларускага мовазнаўства у якім вывучаюцца: 1) Сістэма
суадносін паміж літарамі і гукамі; 2) Сукупнасць усіх сродкаў для абазначэння
вуснай мовы на пісьме.; 3) Напісанне літар і іншых графічных знакаў.


Асновай
беларускай графікі з’яўляюцца літары. Акрамя таго, да сродкаў беларускай
графікі адносяцца знакі прыпынку,
апостраф, злучок, розныя прыёмы скарачэння слоў, пропускі паміж словамі, абзац,
знак націску, лічбы, усе матэматычныя адзнакі і інш.


Задача
графікі ўстаналення судносін паміж
літарамі і гукамі сучаснай беларускай мовы.


Графіка
падзяляецца а пісьмовую і друкарскую.


Беларуская
графіка заснаввана на дзвух прынцыпах: гукавым, або пазіцыйным і складовым.
Гукавы прынцып – заключаецца ў тым, што літара як графічны знак можа: 1)
абазначаць два гукі, 2) выконваць, акрамя асноўнай функцыі абазначаць гук,
дадатковую функцыю.


Беларуская
графіка непасрэдна звязана з фанетыкай, таму што яна будуецца ў адпаведнасці з
гукавой сістэмай сучаснай беларускай моваы.


Гісторыя развіцця графікі цесна
звязана з развіццём пісьма.


Сродкам зносін
паміж людзмі, аддалёнымі прасторай і часам, з’явілася пісьмо.


Пісьмо – гэта форма фіксацыі вуснай мовы.


·
Піктаграфія (малюнкавае пісьмо) – старажытны
від пісьма.


·Ідэаграфічнае пісьмо – перадача не выказвання,
а паняцця (орган – хадзіць, вуха – чуць; кожны іерогліф азначае
цэлае слова) Прыклады ідэаграфічнага пісьма: кітайскае пісьмо.


·
Складовае, сілабічнае пісьмо - азначае не слова і паняцце, а фанетычны
склад. Прыклад: сучаснае індыйскае
пісьмо, японскае, карэйскае.


Фанаграфічнае, або літарна-гукавое – кажная
літара абазначае гук. У фанаграфічным пісьме адрозніваюцца тры асноўныя бакі:
графіка, арфаграфія і алфавіт.

Беларускае
пісьмо фанаграфічнае, або літарна гукавое. Яно ўключае сістэму графічных сродкаў, беларускі алфавіт і
агульнапрынятую сістэму правіл напісання слоў і іх форм.

Алфавіт
– сукупнасць літар, размешчаных у агульнапрынятым парадку. Сучасны беларускі
алфавіт складаецца з 32 літар. Кожная літара выступае ў чатырох сваіх
варыянтах: вялікая, малая, друкаваная, рукапісная. Назва кожнай літары – гэта
склад зычнага гука, абазначаннага літарай, і галоснага э або а :

А а
а

Б б
бэ

В в
вэ

Г г
гэ

Д д
дэ

Е е
е

Ё ё
ё

Ж ж
жэ

З з
зэ

І і
і

Й й
і нескладовае


К к
ка

Л л
эл

М м
эм

Н н
эн

О о
о

П п
пэ

Р р
эр

С с
эс

Т т
тэ

У у
у

Ў ў
у нескладовае


Ф ф
эф

Х х
ха

Ц ц
цэ

Ч ч
чэ

Ш ш
ша

Ы ы
ы

Ь ь
мяккі знак

Э э
э

Ю ю
ю

Я я
я

 


Адметнай
рысай беларускага алфавіта, у параўнанні з рускім алфавітам, з’яўляецца
наяўнасць літары ў і літары і . У ім няма рітар щ і ъ

9. Асаблівасці вымаулення зычных і галосных


Улучае 6 галосных і 39 зычных гукаў. Часам да іх далічваюцца 9 падоўжаных адмен зычных гукаў, якія могуць выконваць фаналагічную функцыю. Некаторыя аўтары залічваюць у асноўны гукавы склад толькі 32 зычныя гукі, а 7 зычных азначаюць як рэдкія.

Галосныя: [а], [о], [у], [ы], [е][1], [і].

Зычныя: [б], [б’], [в], [в’], [г][2], [г’][2], [г´][3], [г´’][3], [з], [з’], [д], [дз], [дз’], [ж], [дж], [й], [к], [к’], [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’], [п], [п’], [р], [с], [с’], [т], [ў], [ф], [ф’], [х], [х’], [ц], [ц’], [ч], [ш].

Падоўжаныя адмены зычных: [ж̅] [з̅’̅] [д̅з̅’̅] [л̅’̅] [н̅’̅] [с̅’̅] [ц̅’̅] [ч̅] [ш̅]

У цэлым, галосныя гукі беларускай мовы падобныя да аналагічных гукаў іншых усходнеславянскіх моваў. Але, напрыклад, адсутнічаюць аналагі рускіх [ъ] і [ь]. У складзе зычных гукаў:

існуюць спецыфічныя [дз’], [дж], [ў], [ц’];
няма мяккіх падоўжаных [ж̅’̅] і [ш̅’̅];
заўсёды цвёрдыя [ч] і [р];
гукі [г] заўсёды фрыкатыўныя, выбухныя гукі [г] практычна не існуюць, апроч некалькіх гістарычна іншаземных словаў;
шырока ўжываюцца падоўжаныя зычныя на месцы гістарычнага спалучэння "мяккая зычная+j".

10. Асаблівасці вымаулення гукавых спалучэнняу

"Аканне" і "яканне"

Вымаўленне [о], [а], [э] як [а] (графічна — "а", "я") у ненаціскных складах.
"Дзеканне" і "цеканне"

Пераход гукаў [д] і [т] у, адпаведна, гукі [дз’] і [ц’] пры памякчэнні.
Прыстаўныя і ўстаўныя гукі

Наяўнасць прыстаўных і ўстаўных галосных перад збегам зычных і зычных перад націскнымі галоснымі. Таксама, наяўнасць устаўнога гуку [й] у некаторых[8] іншамоўных словах.
Пераход галосных у зычныя

Пераход гуку [у] ў гук [ў] пасля галосных[9].
Чаргаванне складоў

З'яўленне, у выніку фанетычных працэсаў, чаргавання складоў "ро", "ло", "ле" са складамі, адпаведна, "ры" "лы" "лі".

11. Лексiка беларускай мовы паводле паходжання. Прыметы запазычаных слоӯ.


Лексiка бел мовы паводле
паходжання дзелiцца на:


Спрадвечна беларускiя словы – словы, якiя засталiся ӯ спадчыну з больш
старажытнай мовы – крынiцы або ӯзнiклi ӯ бел мове на базе уласных i запазычаных
лексiчных сродкаӯ: сасна, трава, галава


- агульнаславянскiя – перайшлi ӯ спадчыну да
ӯсходнiх, заходнiх i паӯднёвых славянскiх плямён ад старажытных славян 6-7ст:
бор, лес, дуб, лiпа.


- усходнеславянскiя словы ӯзнiклi ӯ 6-14 ст. i
з´яӯляюцца агульнымi для беларусаӯ, рускiх i ӯкраiнцаӯ: галка, пляменнiк,
кошка, снягiр.


- уласна беларускiя словы пачалi ӯзнiкаць з 13 –
14 ст у перыяд самастойнага iснавання бел мовы: адвячорак, адкуль, амаль,
жыхар, спадчына.


Запазычаныя словы – словы, якiя трапiлi ӯ бел мову з iншых моӯ у вынiку
эканамiчных, навуковых, культурных сувязей: бульба, цыбуля, школа, лiфт


- славянскiя запазычаннi – з польскай i праз
польскую з нямецкай, з рускай, з украiнскай i праз украiнскую з цюрскай.


- неславянскiя запазычаннi – з лiтоӯскай, з
грэчаскай, нямецкай, англiйскай, галандскай, iтальянскай, фiнскай, японскай.


Асноӯныя прыметы запазычання:


1. наяӯнасць у слове ф: фарба, шафа.


2. пачатковае э, о i непрыставачнае а: эра, ода.


3. спалучэннi ге, не, хе у коранi: агент, схема.


4. спалучэннi бю, вю, кю, мю, ню, фю ӯ коранi: бюро,
рэвю, кювет.


5. спалучэннi двух галосных у коранi: аул, iдэал.


6. цвёрдасць зычных д i т у спалучэннях дэ, ды, тэ,
ты: дэтэктыӯ, дэвiдэнт, дыван.


7. прыстаӯкi – а, акты -, архi -, контр -, рэ -, дэ-,
дыс -, амфi -: амаральны, рэфармацыя, контрмера.


суфiксы –iзм (-ызм), -iст (-ыст), -iр (-ыр) i iнш:
арганiзм.


12. Лексiка беларускай мовы паводле сферы ӯжывання


У адносінах выкарыстання словы беларускай мовы не
з’яўляюцца аднолькавымі: адны з іх ужываюцца ўсімі носьбітамі мовы незалежна ад
іх пражывання, прафесіі, узросту, роду заняткаў, адукацыйнага і культурнага
ўзроўню; другія – актыўна ўжываюцца толькі на пэўнай тэрыторыі, прадстаўнікамі
асобных прафесійных ці сацыяльных груп насельніцтва, г.зн. з’яўляюцца тэрытарыяльна,
прафесійна ці сацыяльна абмежаванымі. З гэтага вынікае, што лексіка сучаснай
беларускай мовы ў залежнасці ад сферы выкарыстання падзяляецца на дзве вялікія
групы: агульнаўжывальную і абмежаванага ўжывання.


Агульнаўжывальная (агульнанародная) лексіка з’яўляецца асновай
слоўнікавага складу беларускай мовы. Сюды адносяцца такія словы, якія вядомы
ўсім носьбітам і шырока выкарыстоўваюцца імі без усякіх абмежаванняў. Гэта
словы розных часцін мовы і розных стылістычных разрадаў (дзень, каліна, заўтра, хадзіць, гаварыць, весела, мы, свой, два і многія іншыя).


Лексіка абмежаванага ўжывання падзяляецца на дыялектную, жаргонную і
спецыяльную.


Дыялектную лексіку складаюць словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай
тэрыторыяй, гэта словы мясцовых гаворак (дыялектызмы). На тэрыторыі Беларусі
выдзяляюць наступныя дыя-


лекты: паўночна-ўсходні, паўднёва-заходні
(асноўныя), сярэднебеларускі (цэнтральныя гаворкі) і заходнепалескі
(брэсцка-пінскі).


Дыялектызмы, вядомы толькі тым, хто жыве на той
тэрыторыі, дзе гэтыя словы бытуюць. Напр., савяк (замест літ.
падбярозавік), вятроўкі (замест літ. басаножкі), казлы (люцікі), пасоля (фасоля), ля, паля (паглядзі, глянь), гуліца (вуліца), тамака (там), настольніца (настольнік), барыла (бочка) і інш.


Сярод дыялектызмаў вылучаюць параўнальна невялікую
групу абласных слоў, г.зн. такіх, якія ўжываюцца на больш-менш значнай
тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваюцца ў мастацкіх тэкстах


многіх аўтараў, але яшчэ не сталі літаратурнымі ў
поўным сэнсе гэтага слова.


Жаргонная лексіка (фр. jargon – умоўная гаворка) – гэта гутарковая
мова пэўнай групы людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, звычак, заняткаў,
сацыяльнага становішча і г.д. Жаргонная


лексіка (адвольна выбраныя моўныя элементы)
фарміруецца на базе слоў літаратурнай мовы шляхам іх пераасэнсавання,
метафарызацыі. Так, у мове моладзі, вучняў, студэнтаў можна пачуць такія
жаргонныя словы, як продкі, шнуркі (бацькі), ажур (парадак), гнаць (гаварыць няпраўду), базар (размова), бомбы, шпоры (шпаргалкі);
прыклады армейскіх жаргонаў: салага (увогуле малады салдат), дух, чарпак (ці чайнік), слон, дзед (радавы салдат у залежнасці ад
часу знаходжання на тэрміновай службе), старлей (старшы лейтэнант), кусок (прапаршчык), У часы ВАВ склаўся франтавы жаргон: самавары (мінамёты),
сабантуй (артабстрэл) і інш.


Спецыяльнай лексікай карыстаюцца прадстаўнікі пэўнай галіны навукі,
прафесіі ці роду заняткаў. Асноўнымі разрадамі спецыяльнай лексікі з’яўляюцца
тэрміны, наменклатурныя назвы і прафесіяналізмы.


13. Лексікаграфія


Лексікаграфія— раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца тэорыя і практыка складання слоўнікаў. Задачамі лексікаграфіі з'яўляюцца вызначэнне тыпаў слоўнікаў і будовы слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэння слова, размежаванне ў слоўніках амонімаў.


Слоўнікі беларускай мовы.У слоўніках беларускай мовы сістэматызуецца і апісваецца беларуская лексіка. Вылучаюцца дзве групы беларускіх слоўнікаў —энцыклапедычныя і лінгвістычныя.
Энцыклапедычныя слоўнікі падаюць кароткія звесткі па ўсіх ці асобных галінах навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і інш. Яны тлумачаць не словы, а самі паняцці, прадметы, з'явы, падзеі, расказваюць аб гістарычных асобах, выдатных дзеячах навукі, культуры. Загаловак слоўнікавага артыкула ў такіх даведніках — гэта назоўнік ці словазлучэнне з назоўнікам. Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць агульныя (універсальныя) і галіновыя. Да універсальных належыць «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», у якой расказваецца пра чалавецтва і сусвет, пра мінулае і сучаснае Беларусі, апісваюцца яе гарады і вёскі, рэкі і азёры, раслінны і жывёльны свет.

14. Прынцыпы беларускага правапісу

Арфаграфія (грэч orthographia, ад orthos - правільны і grapho - пішу) - раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы напісання слоў; сістэма агульнапрынятых правіл перадачы вуснай мовы на пісьме.
Фанетычны прынцып заключаецца ў тым, што напісанне слоў і іх частак адпавядае нарматыўнаму літаратурнаму вымаўленню. Сутнасць фанетычнага прынцыпу – у формуле “пішы, як чуеш”, але пры гэтым важна памятаць, што “гучаць” і “чуцца” правільна арфаэпічна правільнае вуснае маўленне.
Марфалагічны прынцып правапісу заключаецца ў аднастайнай перадачы на пісьме марфалагічных частак слова (марфем) незалежна ад іх вымаўлення: гарады – гарадкі – гарадскі, воз – перавозка – возчык. Паводле гэтага прынцыпу на пісьме гукі ў слабых пазіцыях перадаюцца тымі ж літарамі, што і ў моцных.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.