Здавалка
Главная | Обратная связь

Азначэнне, спецыфіка фальклору.



Беларускі фальклор

Курс лекцый

 

 


УДК 398 (476) (042.4)

Рэкамендавана да друку вучоным саветам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы


Навуковы рэдактар:

доктар філалагічных навук, прафесар А.С. Фядосік

Рэцэнзент:

доктар філалагічных навук А.У. Марозаў

 

Казакова І.В.

Навуковае выданне

 

 


 

ЗМЕСТ

Азначэнне, спецыфіка фальклору ...........................................................................4

Замовы.........................................................................................................................5

Каляндарна-абрадавая паэзія....................................................................................6

Зімовы цыкл……………………………….………………………………..6

Веснавы цыкл………………………………….……………………………8

Летні цыкл....................................................................................................14

Восеньскі цыкл…………………………………………………………….20

Сямейна-абрадавая паэзія............;...........................................................................22

Радзінная паэзія ...........................................................................................22

Вясельная паэзія...........................................................................................25

Хаўтурныя галашэнні...................................................................................29

Пазаабрадавыя лірычныя песні ...............................................................................31

Песні пра каханне.........................................................................................31

Сямейна-бытавыя песні...............................................................................33

Сацыяльна-бытавыя песні...........................................................................35

Балады........................................................................................................................38

Прыказкі і прымаўкі ................................................................................................41

Загадкі........................................................................................................................42

Казкі ..........................................................................................................................43

Казкі пра жывёл………………...................................................................43

Кумулятыўныя казкі....................................................................................44

Чарадзейныя казкі........................................................................................45

Сацыяльна-бытавыя казкі ..........................................................................47

Неказачная проза......................................................................................................49

Паданні.........................................................................................................49

Легенды .......................................................................................................50

Анекдоты, жарты……………….............................................................................51

Прыпеўкі ..................................................................................................................52

Народны тэатр..........................................................................................................54

Дзіцячы фальклор....................................................................................................57

Збіранне і даследаванне беларускага фальклору..................................................59


Азначэнне, спецыфіка фальклору.

Дэфініцыя тэрміна "фальклор" (англійскае слова {folklore - народная мудрасць) у славянскай фалькларыстыцы атаясамліваецца з тэрмінам "вусна-паэтычная народная творчасць". У іншых народаў існуюць тэрміны "народная творчасць", "народныя традыцыі", "народнае мастацтва". Неаднолькавае разуменне тэрміна "фальк-лор" у розных краінах выявілася ў Камітэце па захаванню фалькло-ру ЮНЕСКА, які працаваў у Парыжы ў 80-х гадах. Прынятае на 25-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА 15 лістапада 1989 года ў Парыжы азначэнне фальклору ўвабрала ў сябе болыл шы-рокае разуменне зместу тэрміна, характэрнае для многіх краін. Рэкамендавалася наступнае азначэнне: "Фальклор (або традыцый-ная і народная культура) - ёсць сукупнасць заснаваных на трады-цыях культурнага суіснавання тварэнняў, выражаных групай або індывідуумамі і прызнаных у якасці адлюстравання спадзяванняў грамадства, яго культурнай і сацыяльнай самабытнасці; фальклор-ныя ўзоры і каштоўнасці перадаюцца вусна, шляхам імітацыі або іншымі спосабамі. Яго формы ўключаюць, у прыватнасці, мову, літаратуру, музыку, танцы, гульні, міфалогію, абрады, звычаі, рамёствы, архітэктуру і іншыя віды мастацкай творчасці. ("Рэкамендацыя аб захаванні фальклору, прынятая Генеральна й канферэнцыяй на яе дваццаць пятай сесіі. Парыж, 15лістапада 1989г.")

Ва ўсходнеславянскай фалькларыстыцы (навуцы аб фальклоры) як сінонім ужываюцца тэрміны "вусная паэтычная творчасць" (тэрмін звужае азначэнне) і "народная творчасць" (у гэты тэрмін уключаецца этнамузыкалогія, народнае тэатральнае мастацтва, народнае прыкладное дойлідства і інш. - амаль усё, адзначанае ў дэфініцыі Генеральнай асамблеі ЮНЕСКА). Калі прыняць рэка-мендаванае ЮНЕСКА азначэнне фальклору, то тэрмін "вусна-па-этычная народная творчасць", які і зараз часта выкарыстоўваецца ў фалькларыстыцы, можна лічыцьяк частку фальклору, або фаль-клор у вузкім значэнні тэрміна, для якога характэрна вуснасць, калектыўнасць, ананімнасць, варыятыўнасць. Рускі фалькларыст В.Я.Гусеў адзначыў, што "ва ўсходнеславянскай фалькларыстыцы пераважае разуменне фальклору як формы творчай дзейнасці на-родныхмас, якая сацыяльна абумоўлена і гістарычна развіваецца, характарызуецца сістэмай спецыфічных прыкмет (калектыўнасць творчага працэсу як дыялектычнае адзінства індывідуальнай і масавай творчасці; традыцыйнасць, нефіксіруемыя формы перадачы твораў, варыятыўнасць, поліэлементнасць, поліфункцыянальнасць) і цесна звязаная з працоўнай дзейнасцю, побытам, звы-чаямі народа"1.

У беларускай фалькларыстыцы выкарыстоўваецца тэрмін "фальклор" і ў шырокім і ў вузкім сэнсе слова, але часцей ужываецца тэрмін "вусна-паэтычная народная творчасць", або "народна-паэтычная творчасць". Фалькларыстыка цесна звязана з іншымі сумежнымі гуманітарнымі навукамі: этналогіяй, літаратуразнаўствам, тэатральным мастацтвам, музычным мастацтвам, без вывучэння якіх немагчыма зразумець узаемаўплыў і ўзаемадзеянне фальклору з літаратурай і мастацтвам. Вельмі блізкая да фалькларыстыкі этналогія, якая вывучае побыт, матэрыяльную і духоўную культуру народа.

У глыбокай старажытнасці з фальклору як сінкрэтычнага віду народнай культуры бралі пачатак усе віды мастацтва, літаратуры. Жыватворнай крыніцай для іх развіцця народная творчасць з'яўляецца і зараз. Паскоранае развіццё беларускай літаратуры менавіта звязана з фальклорам, які асабліва вялікі ўплыў аказаў на твор-часць В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, М.Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, К.Крапівы, П.Глебкі, Н.Гілевіча, Р.Барадуліна і многіх іншых беларускіх пісьменнікаў.

Фальклор адыграў велізарную ролю ў фарміраванні этнасу, нацыянальнай самасвядомасці, менталітэту нацыі. Выдатны рускі фалькларыст К.В.Чыстоў вызначыў стадыі развіцця фальклору і адзначыў, што "ўжо на архаічнай (сінкрэтычнай) стадыі развіцця духоўнай культуры ўзнікаюць і функцыяніруюць вельмі складаныя па свайму саставу і структуры сістэмы фальклорных тэкстаў, якія абслугоўваюць самыя розныя патрэбы грамадства - камунікатыўныя, пазнавальныя, сацыяльна-класіфікацыйныя, семіятыч-ныя, магічныя, рэлігійныя, этнічныя, гульнявыя і г.д... Фальк-лор на архаічнай стадыі адыгрывае інтэгральную ролю не толькі ў абрадавай сферы, але наогул ва ўсёй сферы духоўнай культуры.."2. К.В.Чыстоў звужвае значэнне тэрміна фальклор, лічыць яго "су-купнасцю традыцыйных вусных тэкстаў, якія функцыяніруюць у народным побыце"3, прызнае, што такое азначэнне не прэтэндуе на паўнату.

К.В.Чыстоў справядліва сцвярджае, што першая стадыя ду-хоўнай культуры архаічнага тыпу мае монафальклорны характар, у ёй яшчэ няма нефальклорных формаў, звязаных з мовай. "Усе другасныя моўныя мадэліруючыя сістэмы, стабілізаваныя ў традыцыі, - фальклорныя", - падкрэслівае даследчык. Другі перыяд развіцця культуры ён называе "стадыяй культурнага дуалізму, для якога характэрна ўжо не архаічная гамагенная монафальклорнасць, а паралельнае існаванне бытавых і, умоўна кажучы, "небытавых" формаў духоўнай культуры, звязаных з мовай"4. Побач з традыцыйным фальклорам узнікае прафесійнае мастацтва, літаратура. На думку К.В.Чыстова, працэс узаемадзеяння і паралельнага існавання фальклорных і нефальклорных формаў адбываецца на працягу ўсяго перыяду феадалізму, таму ён лічыць, што ўмоўна можна было б назваць гэту стадыю "сярэдневяковай"5.

"Такім чынам, фальклор на гэтай стадыі, па-першае, перастае быць адзінай формай духоўнай культуры, звязанай з мовай, хоць колькасна ў маштабах этнасу яшчэ і працягвае пераважаць, таму што ў побыце народных мас ён па-ранейшаму адыгрывае важнейшую ролю; па-другое, паступова страчвае цэлы шэраг сваіх традыцыйных функцый, дакладней - перадае іх літаратуры, пра-фесійнаму тэатру, прафесійнаму мастацтву (музыка, танец і г.д.)"6. Разам з тым даследчык адзначае, што ў ніжэйшых пластах грамадства "фальклор працягвае існаваць як цэласная сістэма", якая эвалюцыянуе і "адначасова ўстойліва захоўвае сваю цэлас-насць"7.

Трэцюю стадыю "суадносін фальклорных і нефальклорных формаў духоўнай культуры" К.В.Чыстоў звязвае з перыядам фарміравання і развіцця сучасных нацый і сучаснай нацыянальнай самасвядомасці". Гэту стадыю ён умоўна называе стадыяй ур-банізацыі або пост-дуальнай стадыяй, і падкрэслівае, што для яе "характэрна не толькі далейшае абмежаванне поля дзейнасці фаль-клорных формаў, але і нарастанне, пранікненне прафесійных формаў у быт нацыі праз школу, кнігу, педагагічны друк, кіно, радыё, тэлебачанне, гукавытворныя механізмы і г.д."8.

Даследчык не адмаўляе ролі фальклору і ў гэты перыяд, падкрэслівае, што функцыяніраванне традыцыйных паэтычных фор-маў у розных народаў неаднолькавае: у адных, асабліва ў заход-нееўрапейскіх, яны не бытуюць, у другіх - асобныя ўзоры жанраў і відаў жывуць, але функцыі іх змяніліся. Апошняе характэрна і для беларускага фальклору.

 

1 Гусев В.Е. Фольклор / Восточнославянский фольклор: Словарь науной и народной терминологии. – Мн., 1993. С. 378.

2 Чистов К.В. Народные традиции и фольклор: Очерки теории. Л., 1986. С.32 – 33.

3 Тамсама. С.34.

4 Тамсама. С.35.

5 Тамсама. С.36.

6 Тамсама. С.37 – 38.

7 Тамсама.

8 Тамсама. С.38 – 39.


Замовы

Звернемся да аднаго з самых старажытных жанраў фалыслору - замовы. Што такое замова? "Замова - гэта своеасаблівая славес-ная формула, якая паводле прымхлівых уяўленняў мае магічную сілу - здольна абавязкова ўздзейнічаць у пажаданым кірунку на знешні свет"1.

Як вядома, магічныя дзеянні амаль заўсёды суправаджаліся заклінаннямі. Слова наогул з'яўляецца адным з самых асноўных сродкаў магіі. Вера ў магічную сілу слова была заўсёды вельмі моцнай. Месца і значэнне заклінанняў у абрадзе вызначалася іх сутнасцю. Яны мелі тую ж дамінантную функцыю, што і ўвесь абрад цалкам. Мэтай іх было паўплываць на навакольны свет, выклікаць неабходную з'яву. Слова ўспрымалася як дзеянне. Яно арганічна злівалася з дзеяннем, тлумачыла і як бы замацоўвала яго. Адным з першых на магчымасці слова ў замовах засяродзіў увагу М.Крушэўскі. Ен вызначыў замовы як "выказанае словамі пажаданне, злучанае з пэўным абрадам ці без яго, пажаданне, якое павінна абавязкова здзейсніцца"2.

Заклінанне заўсёды мела выразна акрэсленую магічную функ-цыю і вымаўлялася з мэтай выклікаць пажаданы вынік. Менавіта з магічныхзаклінанняў і ўзнік самы архаічны жанр фальклору - за-мовы. Г.А.Барташэвіч на падставе аналізу замоў сцвярджае:

"Заклінанні з'яўляюцца той прасцейшай формай слоўных формул магічнага характару, на якой развілася больш складаная паэтыч-ная сістэма - замовы"3. Як і заклінанні, яны выражалі патрабаван-не або просьбу і выконвалі пэўную магічную функцыю. У народ-зе замовы называюць загаворамі, нагаворамі, шэптамі, словамі, малітвамі і гэтак далей. Але як бы іхне называлі, прызначэнне за-стаецца тое ж самае - дапамагчы здзяйсненню пэўнага магічнагя дзеяння.

Шмат вучоных займаліся даследаваннем замоў і агульнымі пытаннямі чарадзейства. Гэта М.Доўнар-Запольскі ("Чародейство в Северо-Западном крае в ХVII - XVIII вв. Историко-этнографический этюд") і І. А. Берман ("Чаровники и знахари северо-запад-ното простонародья"). Разглядалі замовы Я.Ф.Карскі, К.П.Кабашнікаў, М.Я.Грынблат, М.А.Янкоўскі, грунтоўна даследавала беларускія замовы Г.А.Барташэвіч.

Сярод публікацый беларускіх замоў вылучаецца збор Е.Р.Раманава (850 тэкстаў). Замовы склалі амаль цэлы том яго "Беларускага зборніка" (вып.5, 1891). 3 іншых публікацый варта адзна-чыць падборкі замоў у П.В.Шэйна ("Материалы для изучения бы-та й языка русского населения Северо-Западного края", Т.І. 4.1. 1887; Т.2, 1893), А. Шлюбскага ("Матэрыялы да вывучэння фаль-клору і мовы Віцебшчыны". Мн. 1927. ч. 1), М. Федароўскага ("Люд беларускі" Кракаў, 1897. Т. 1), У.М.Дабравольскага ("Смоленский этнографйческий сборнмк" СПб, 1891, ч. 1). Най-больш поўны зборнік беларускіх замоў падрыхтаваны Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фольклору НАН Беларусі ("Замовы", Мн., 1992, у шматтомнай серыі "Беларуская народная твор-часць").

Розныя даследчыкі фальклору прапануюць свае класіфікацыі замоў. Праблема класіфікацыі замоў, як і наогул любога фальклорнага жанру, даволі складаная. Разнастайнасць замоў па зместу, прызначэнню, форме, спалучальнасці формул і іншых асаблівас-цях абцяжарвае задачу стварэння універсальнай класіфікацыі, якая б улічвала ўсе гэтыя аспекты. У акадэмічным зборніку замоў прапануецца сістэматызацыя іх па прызначэнню, што адлюстроўваецца ў тэматыцы замоў. Вылучаецца некалькі вялікіх груп, у якія ўключаюцца творы, блізкія па сваёй агульнай накіраванасці, але размеркаваныя па асобныхпадраздзелаху залежнасці ад канкрэтнай прызначанасці. Першая група - "гэта замовы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю (пры земляробстве, паляванні, лоўлі рыбы, пры развядзенні пчол і інш.). Сюды ж уваходзяць і ахоўныя" замо-вы (ад розных прыродных з'яў, ад злыхдухаў, ад звяроў, ад злога чаравання)4. Прывядзем некаторыя прыклады:

Паляўнічая

Іду на 'хвоту ў чыстае поле чэраз парогі, крыжовыя дарогі, там звер у варотах5.

На ўраджай

Жыта часць, сеяць цябе час. На сам сабою, Госпад Бог мой са мною6.

Ад ведзьмы

Чур неба, чур зямля, чур звёзды, чур луна' А ты, акаянная, стой, ні зместа?7

Другая вялікая група ўключае ў сябе ўсе творы лекавага характару - ад розныххвароб, на забеспячэнне здароўя:8

На забеспячэнне здароўя

Прашу я Бога і цябе, зямелька, ад цябе прытча стала. Калі не дзівіла - дак не дзіві, а падзівіла - дак адпусці. За тваю дабра-ту хлеб-соль кладу. Прымай і здароўе надзяляй.9

Па колькасці лекавыя замовы пераважалі сярод іншых. Абумоўліваецца гэта перш за ўсё недастатковай медыцынскай дапамо-гай і неэфектыўным лячэннем некаторых хвароб. У адчаі людзі звярталіся да лекараў, якія карысталіся і замовамі, і сродкамі народнай медыцыны (травамі, націраннямі, псіхічным унушэннем і інш.). Хваробы, для лячэння якіх выкарыстоўваліся замовы, налічваліся дзесяткамі, а замовы - тысячамі.

"I апошняя група - гэта замовы, звязаныя з сямейным і грамадскім бытам"10, напрыклад:

На любоў

Ламаю дубіну, штоб хлопцы любілі, ламаю дубіну, пггоб хлопцы любілі, ламаю дубіну, штоб хлопцы любілі. Цар садзіў, Бог радзіў, матка Прачыстая палівала, мне на помач давала. Цар садзіў, Бог радзіў, матка Прачыстая палівала, мне на помач да-вала. Цар садзіў, Бог радзіў, матка Прачыстая палівала, мне на помач давала.11

Сярод замоў, звязаных з грамадскімі і сямейнымі адносінамі, апрача любоўных, адну з якіх мы прывялі, бытавала нямала твораў на ўмацаванне сямейнага шчасця, захаванне кахання мужа і жонкі, дзяўчыны і хлопца, абарону ад благіх людзей, поспех у салдацкай службе, у судзе і інш.

Прыведзеныя намі нешматлікія прыклады, зразумела. не дазваляюць нават у агульных рысах раскрыць тэматычную разнастайнасць і магічную поліфункцыянальнасць замоў, адлюстраван-не ў іх светапогляду народа, міфалагічных уяўленняў, якія захаваліся ў іх змесце, уплыў хрысціянскай рэлігіі, прычыны жывучасці. Яшчэ ж у XIX ст. этнолагі і фалькларысты прадказвалі не-пазбежнае хуткае знікненне замоў, а яны жывуць у народзе і зараз і, як гэта не парадаксальна, часам дапамагаюць дзякуючы веры ў магічную сілу слова, у яго гіпнатычнае і псіхалагічнае ўздзеянне.12 Не апошнюю ролю ў гэтым адыграла вобразная каларытная мова замоў, мастацкая дасканаласць пераважнай большасці іх,

эмацыянальнасць выканання.

 

1 Беларуская вусна-паэтычная творчасць. Мн., 1988. С. 108.2

2 Крушевский Н. Заговоры как вид русской народной поэзии//Варшавскйе университетскне известия. Варшава, 1876. № 3. С. 23.3

3 Барташэвіч Г.А. Магічнае слова. Мн., 1990. С. 24.

4 Замовы./ Склад. Г.А. Барташэвіч. - Мн., 1992, С. 14.

5 Тамсама. С. 33.

6 Тамсама. С. 38.

7 Тамсама. С.14.

8 Тамсама. С.63.

9 Тамсама. С.153.

10 Тамсама. С.14.

11 Тамсама. С.378.

12 Сведчаннем асаблівай папулярнасці жанра беларускіх замоў з'яўляецца і іх супастаўленне з замовамі іншых славянскіх народаў. Гэта відавочна з паказальніка сюжэтаў, апублікованага У.Л. Кляусам: Кляус В.Л. Указатель сюжетов н сюжетных снтуацнй заговорных текстов восточных и южных славян. М.: Наследие, 1997. 463 с. У ім змешчана звыш 3 тысяч тэкстаў, у тым ліку 1567 беларускіх замоў (больш палавіны!). Гэта пацвярджае думку аб добрай захаванасці і пашыранасці замоўных традыцый у беларусаў. Запісы твораў гэтага жанру працягваюцца і ў наш час. Апошнія публікацыі замоў (з 1995 г.) не уключаны У.Л. Кляусам у паказальнік







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.