Здавалка
Главная | Обратная связь

Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.



1. У беларускай мове больш пашыраны аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы. Напр.: бел. Дом пабудавалі – рус. Дом построен.

2. Лічэбнікі два, тры, чатыры спалучаюцца з назоўнікамі ў Н. скло-
не множ. ліку: два дакументы, тры пастановы, чатыры банкі (рус.: два документа, три постановления, четыре банка).

3. Значэнне прыналежнасці ў беларускай мове выражаецца значна часцей, чым у рускай мове, прыналежнымі прыметнікамі: мужаў аўта-
мабіль, дырэктараў дом (
рус.: автомобиль мужа, дом директора).

4. Нямала разыходжанняў у дзеяслоўным кіраванні:

 

Расійскія канструкцыі Беларускія адпаведнікі
1. Выбрать по своему вкусу Выбраць на свой густ
2. Пойду за водой Пайду па ваду
3. Дым идет по ветру Дым ідзе з ветрам
4. Создан по образцу Створаны на ўзор
5. Стрелять по бандиту Страляць у бандыта
6. Заболеть корью Захварэць на адзёр
7. Читать про себя Чытаць самому сабе
8. Благодарить соседа Дзякаваць суседу
9. Заведующий кафедрой Загадчык кафедры
10. Два раза в неделю Два разы на тыдзень

 

 

Практычныя заняткі № 4

ЛЕКСІКАЛОГІЯ

Пытанні:

1. Лексіка беларускай мовы з пункту погляду сфер яе выкарыстання.

2. Тэрміны, наменклатурныя назвы, прафесіяналізмы.

3. Гісторыя развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі.

 

1. Лексіка беларускай мовы
з пункту погляду сфер яе выкарыстання

Лексіка (ад грэч. lexikós які адносіцца да слова) – гэта сукупнасць слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад. У больш вузкім значэнні лексіка абазначае асобныя пласты слоўнікавага складу мовы, вылучаныя на падставе той або іншай прыметы.

Падзел лексікі з пункту гледжання сфер яе выкарыстання заснаваны на ўліку сацыяльнай структуры таго грамадства, якое абслугоўвае мова. Грамадства – гэта не простая сукупнасць асобных індывідаў, а складаная сістэма самых разнастайных сацыяльных груп насельніцтва: класаў, прафе-
сійных калектываў, грамадскіх і вытворчых арганізацый, прадстаўнікоў розных ідэалагічных, мастацкіх, рэлігійных плыняў, жыхароў адной мясцо-
васці і г. д.

Абмен думкамі з дапамогай мовы адбываецца перш за ўсё ў межах канкрэтных тэрытарыяльных і сацыяльных груп. Карыстаючыся адзіным лексічным запасам, кожная з гэтых груп усё ж характарызуецца пэўнай спецыфічнасцю як у частаце ўжывання тых ці іншых разрадаў слоў, так і ў іх складзе. У сувязі з гэтым слоўнікавы склад мовы «можа быць сістэма-
тызаваны з улікам такога параметра, як агульнаўжывальнасць – абмежа-
ваная ўжывальнасць». На аснове гэтага параметра ўсе словы нацыяналь-
нага лексікону ўмоўна прынята аб’ядноўваць у дзве вялікія групы:

§ лексіку агульнаўжывальную;

§ лексіку абмежаванага выкарыстання.

Агульнаўжывальная лексіка.

Да агульнаўжывальнай лексікі належаць словы, выкарыстанне якіх не залежыць ад месца жыхарства, прафесіі, сацыяльнага становішча людзей, не абмежавана моўнай сітуацыяй (стылем, жанрам, формай мовы), прыналежнасцю да той ці іншай часціны мовы. Агульнаўжывальнымі могуць быць словы ўсіх лексіка-граматычных класаў: назоўнікі (горад, дом, школа, ключ, стол, шчасце, каханне, дабрыня), прыметнікі (белы, вялікі, дарагі, малады, просты, роўны, вясёлы), дзеясловы (радавацца, хваліць, вучыцца, спяваць, есці), лічэбнікі (пяць, першы, тысяча, адна, другая, мільён), прыслоўі (баязліва, важна, добра, моцна, смачна, смела), займеннікі (я, ты, ён, вы, мы, нейкі, што, які, абы-хто), прыназоўнікі (аб, ад, пад, да, каля, перад, за, у), часціцы (аж, не, ні, нават), выклічнік (ах, гей, ох, эх, о). Такія словы маюць устойлівую семантыку, з’яўляюцца агульназразумелымі і выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях мовы.

У межах агульнаўжывальнай лексікі могуць быць вылучаны розныя лексіка-семантычныя катэгорыі (амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы), прадметна-тэматычныя і лексіка-семантычныя групы слоў, іншыя формы сістэмных адносін. А гэта значыць, што агульнаўжывальная лексіка з’яўляецца найбольш важнай часткай слоўніка нацыянальнай мовы, складае ядро лексічнай сістэмы, на базе якога адбываецца яе далейшае ўзбагачэнне і ўдасканаленне.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.