Здавалка
Главная | Обратная связь

Тэатральнае і мучычнае жыццё Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст.



У другой палове XIX ст. толькі рускі тэатр атрымаў на Бе-ларусі права на існаванне. Урад не шкадаваў сродкаў на ўзвядзен-не ў губернскіх гарадах тэатральных будынкаў. У Мінску і Магілё-ве яны захоўваюцца і цяпер. На тэатр ускладалася русіфікатар-ская місія. Аднак насуперак разлікам вялікадзяржаўных шавіністаў вядучым у тэатральным мастацтве стаў дэмакратычны накіру-нак. Інакш і не магло быць, бо да таго вымушала беларуская куль-турная традыцыя. У рускамоўнай форме на беларускай сцэне ўжы-валіся толькі агульначалавечыя каштоўнасці. Мясцовая публіка вельмі цёпла прымалавялікую рускую актрысу М.Савіну і слынна-га акцёра В.Далматава, якія сваю тэатральную кар'еру пачыналі ў 1869 г. на мінскай сцэне. Вельмі блізкай да беларускага ўспры-мання была ўкраінская драматургія, якую дэманстравалі ў бела-рускіх гарадах трупы М.Старыцкага і М. Крапіўніцкага.

У пач. 20 ст. адбывалася станаўленне беларускага прафесійнага тэатра на аснове сінтэзу народных традыцый і творчага засваення здабыткаў расійскага, украінскага і польскага тэатраў. Арганізоўваліся беларускія вечарыны, першая беларуская трупаі Ігната Буйніцкага ў 1910-1913 г, Першае беларускае таварыства драмы і камедыі ў 1917-1920 г. Фармавалася шкопа нацыянопь-• нспі музыкі: Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні (1911- j 1916). творчасць кампазітараў Л.Рагоўскага і С.Шымкуса


34. Беларуская культура ў складаных умовах ваенных ліхалеццяў і барацьбы за беларускую дзяржаўнасць(1914- 1920).

Першы вопыт беларускай дзяржаўнай нацыянальна-культурч най палітыкі звязаны з дзейнасцю Беларускай Народнай Рэспублііа (БНР), якая была абвешчана ва ўмовах нямецкай акупацыі 25 сан кавіка 1918 г. 12 красавіка Народны сакратарыят БНР прыняў па«| станову аб абвяшчэнні беларускай мовы дзяржаўнай. Намаган-j нямі Браніслава Тарашкевіча, Антона Луцкевіча, Язэпа Лёсіка, Янкі Станкевіча распрацоўваліся яе правапіс і нормы граматыкі,пашьн ралася беларуская тэрміналогія. Шмат увагі дзсячы БНР удзялялі пытанням адукацыі. Яўхім Карскі апекаваўся сярэднімі школамй Вацлаў Іваноўскі - прафесійнымі, а Браніслаў Тарашкевіч - на-роднымі пачатковымі школамі. Пры народным сакратарыяце дзейЧ нічалі бюро па распрацоўцы школьных падручнікаў і таварыствя «Прасвета», што займалася іх выданнем. Урад БНР арганізаваў збор ахвяраванняў на развіццё асветы. У Мінску ўжо ў ліпені дзей-j нічалікаля 20 пачатковых школ, адчыніўся Беларускі педагагічн інстытут. Яго рэктарам стаў В.Іваноўскі, а выкладчыкамі Я.Карскі, Б.Тарашкевіч, У.Ігнатоўскі. Намаганнямі прафесар Жураўлёва была створана першая Беларуская ўрадавая кансерва торыя. Спецыяльная камісія на чале з прафесарам Мітрафанал Доўнар-Запольскім рыхтавала адкрыццё Беларускага дзяржаўна га універсітэта. У Слуцку і Браславе адчыніліся гімназіі, у Свісла чы - настаўніцкая семінарыя. У 1918 r. y БНР на беларускай мов( выходзіла 6 газет і 3 часопісы, працавалі 11 выдавецтваў, якія вы пусцілі 35 беларускіх кніг. Актывізавалася мастацкае жыццё. Цэн трам яго ў Мінску стаў Беларускі народны дом імя М.Багданові ча, адчынены 19 мая. На базе Таварыства драмы і камедыі ўзні Беларускі дзяржаўны тэатр БНР. Са жніўня культурна-асветна дзейнасцю займаліся такія таварыствы, як «Бацькаўшчына». «Мінскае таварыства навукі, літаратуры і мастацтва». Па ініцыяты-ве Івана Луцкевіча над вывучэннем беларускага мастацтва сістэ-матычна і планава працавалі нямецкія вучоныя дактары Іпель, Энке і Гайгалат. прафесары Швіндрацгейм і Вэбэр. Яны пакінулі цікавыя беларусазнаўчыя даследаванні. У маі-чэрвені 1918 г. у Вільні прай-шла выстава беларускай культуры. Яе ініцыятарамі выступілі гер-манскія беларусазнаўцы доктар Энке, публіцыст Брамэр і Іван Луц-кевіч. Выстава беларускага мастацтва была арганізавана і ў Мінску. Рыхтавалася выстава памяці Ф.Скарыны... На жаль, з-за склада-нага комплексу прычынаў БНР не стала рэальнай дзяржавай.

3 1920 г, пасля выгнання з Беларусі палякаў, распачынаецца ажыццяўленне савецкай нацыянальнай палітыкі ў галіне культур-нага будаўніцтва. 3 гэтага часу наступае перыяд у гісторыі культу-ры Беларусі, які можна акрэсліць як перыяд дамінацыі савецкай ідэалогіі. Галоўнай мэтай ставілася стварэнне новай, т.зв. «сацыя-лістычнай» культуры, якая павінна была пераўзыйсці дарэвалюцый-ную. Паступова фармавалася савецкая кулыпура, у якой перава-жала выхаваўчая функцыя. Асноўнай мэтай мастацкіхтвораў было ідэалагічнае ўздзеянне на народ у патрэбным Камуністычнай партыі накірунку. Стваральная функцыя культуры, якая стымулюе новыя ідэі і рэформы грамадства, прыгняталася, бо камуністычная утопія лічылася нязменным узорам. Творчай інтэлігенцыі прадпісвалася прытрымлівацца «адзіна правільнай ідэалогіі». У савецкай культу-ры былі свае эстэтычныя каноны - сацыялістычны рэалізм, адсту-піцца ад якога ніхто не меў права.

Адметнай рысай савецкай культуры з'яўляецца тое, што яна ў большасці выпадкаў не мае нацыянальнага адрасата. Яна - ні беларуская, ні ўкраінская, ні нават руская. Напрыклад, белару-скую савецкую літаратуру можна назваць у большасці выпадкаў нацыянальнай толькі ўмоўна, паколькі яна стваралася на белару-скай мове. Нацыянальныя матывы не выключаліся поўнасцю, але яны прабіваліся ўтворах спантанна, выпадкова, амаль што інстынк-тьіўна. Менавіта такія творы заслугоўваюць асаблівай увагі. Са-вецкая культура стваралася не ў адзін момант. Вылучаюцца пэў-ныя этапы ў яе станаўленні і развіцці.


35. Культурная сітуацыя ў БССР у 20-я гады. Ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі.

Культурнае жыццё Беларусі пасля ўсталявання Савецкай улаДьі набыло харакгар духоўнага ўздыму, які У.І.Навіцкі акрэслівас як паспярэвалюцыйнае нацыянальна-культурнае адраджэнне.

Гэта быў час усеагу'льнага ўздыму беларускага жыцця, які філосаф Уладзімір Самойла назваў перыядам беларускага актывізму. a Уладзімір Глыбінны - часам адноснага рэнесансу беларус* культуры. Цяжкія і нестабільныя абставіны, што склаліся пас грамадзянскай вайны, прымусілі крамлёўскае кіраўніцтва фа мальна прызнаць права кожнай нацыі на ўласнае культурнае ра віццё. I нацыянальна свядомая інтэлігенцыя не ўпусціла моманті каб актывізаваць беларускую культурную дзейнасць. У першыі гады савецкай улады нібы па інерцыі фактычна працягвалася на шаніўскае адраджэнне. Але перыяд натуральнай беларусізацыі працягваўся нядоўга. Культурны працэс набываў для цэнтра не] бяспечны накірунак. Таму з 1924 г, пасля вядомага «узбуйненч ня», беларуская справа бралася пад партыйны кантроль шляхаш распачынання афіцыйнай палітыкі «беларусізацыі», Пачатак бе-І ларусізацыі як афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі адносіцца да \Ш ліпеня 1924 г, калі адбылася ІІ-я сесія ЦВК БССР. Спецыяльная] камісія на чале з А.І.Хацкевічам вызначыла тры накірункі бела-І русізацыі: перавод партыйнага. дзяржаўнага, прафсаюзнага. каа-І ператыўнага апарату і Чырвонай Арміі (на тзрыторыі БССР) на] беларускую мову; вылучэнне беларусаў на адказныя пасады;[ развіцце беларускай літаратуры і навукова-даследчай работы па вывучэнкю гісторыі, філасофіі, эканомікі Беларусі. Нацыянальна-І свядомае ядро сярод вышэйшых партыйных і савецкіх работні-каў (У.М.Ігнатоўскі, А.Л.Бурбіс, З.Ф.Жылуновіч, А.В.Баліцкы П.В.Ільючонак і інш.) імкнуліся скарыстаць усе магчымасці для| паскарэнняразвіцця нацыянальнай культуры.

Несумненна, да 1928 г. беларусізацыя дасягнула значных по-| спехаў і абапіралася на падтрымку беларускага насельніцтва. Яна| дапамагала яму ўсвядоміць сябе нацыяй. За некалькі гадоў было] створана тое, што іншыя нацыі стваралі дзесяцігоддзямі: уласныя j даследчыя ўстановы (Інстытут беларускай культуры), нацыяналь-] ная асвета, нацыянальны тэатр (Беларускі дзяржаўны драматыч-1 ны тэатр (БДТ-1), БДТ-2 у Віцебску, трупа Галубка (БДТ-3)). кіно, I склалася шматлікая плынь беларускіх літаратараў і інш. Беларусі-1 зацыя абудзіла да свядомага нацыянальнага жыцця шырокія слаі I беларускага насельніцтва. На жаль, таталітарны рэжым, які фарма- j ваўся ў краіне, нанёс па ёй удар.

Ацэньваючы вынікі развіцця беларускай культуры ў 20-я г., трэба ўлічваць, што стварэнне падабенства нацыянальна-культурна п;~- аўтаноміі Беларусі было вымушанай мерай крамлёўскіх уладаў думку З.В.Шыбекі, беларусізацыя была ў руках бальшавікоў збр яй сазетызацыі жыхароў БССР. Гэта не заўсёды ўсведамляла ларуская творчая інтэлігенцыя. I толькі створанае ў 1926 г. аб'я нанне літаратараў «Узвышша» знаходзілася пзўны час у сапрау най апазіцыі да бальшавіцкага кіраўніцтва культурай. Беларусізаі гарадоў заклала новую саветызаваную беларускую культуру, ян мела плебейскі (пралетарскі) змест і супрацьпастаўлялася «на ніўскай», што захоўвалася ў Заходняй Беларусі і ў эміграцыі. гэта істотна зніжала яе прываблівасць і збядняла нацыянальны зме Праўда, на працягу 20-х г. у ёй яшчэ зберагалася нацыянальная метнасць, а вынікі саветызацыі яшчэ не сталі для беларускага мадства разбуральнымі. Удалося захаваць традыцыйную сялянск культуру. Беларусы дабіліся прызнання статусу самабытнасці і метнасці, у якім царскі рэжым ім увогуле адмаўляў

Аднак на працягу другой паловы 20-х г. паступова нараста тэндэнцыі. што прывялі да згортвання беларусізацыі і рэзкага пав роту ў нацыянальна-культурнай палітыцы кіраўніцтва краіны. бьгў выкліканы ўмацаваннем сталінскай сістэмы і таталітарна рэжыму. Першыя спробы замарудзіць працэс нацыянальнага раджэння беларускі гісторык з Беластоку Я.Мірановіч датуе яь 1925 г. (пастанова пленума ЦК КП(б)Б «Аб нацыянальнай паліі цы»). Пачатак адкрытага змагання з беларускай культурай і інтз генцыяй гэты даследчык звязвае з двумя чарговымі зезда КП(б)Б. якія адбыліся ў студзені і кастрычніку 1927 г. Аднак! 1929 г. ствараліся толькі ідэалагічныя і прапагандысцкія падста^ для расправы над беларускімі інстытутамі нацыянальнага жыці творцамі беларускай культуры.-


36. Культура Беларусі ва ўмовах бальшавіцкага генацыду ЗО-х гадоў. Палітычныя рэпрэсіі супраць беларускай інтэлігенцыі.

Усталяванне ў СССР таталітарнага палітычнага рэжыму пры-' да дэфармацыі нацыянальна-культурнай палітыкі. Палітыка <<вялікага скачка» патрабавала хуткага і глыбокага ўкаранення сацыялістычнай ідэі ў масавай самасвядомасці. Уніфікацыя духоў-нага жыцця была несумяшчальнай з палітыкай «беларусізацыі» Удар быў нанесены найперш па нацыянальнай інтэлігенцыі, якая была аб-вінавачана ў «нацыянал-дэмакратызме». Пад гэтым тэрмінам разу-мелі ідэалогію і практыку, накіраваную на рэстаўрацыю капіталізму ў Веларусі. Аднымі з першых былі абвінавачаны А.Р.Чарвякоў, З.Ф.Жылуновіч, У.М.Ігнатоўскі. Але асноўны ўдар наносіўся сфаб-рыкаванай справай «Саюза вызвалення Беларусі» (1930-1931 г), Гэта была першая вялікая правакацыя, накіраваная супраць беларускай інтэлігенцыі: арыштаваны 108 чал. Чарговая хваля рэпрэсій пракаці-лася ў 1933 - 1934 г. (справа «Беларускага нацыянальнага цэнтра»). Самыя трагічныя наступствы мелі 1937-1938 г: расстрэльвалі амаль усіх, хто меў якое-небудзь дачыненне да беларускага нацыянальна-га руху, асветы, навукі, культуры. Страцілі жыццё 90 % работнікаў АН, большасць выкладчыкаў БДУ, работнікаў Тэатра оперы і бале-та, Дзяржаўнай філармоніі. Па падліках Я.Мірановіча, з ліку 238 бе-ларускіх літаратараў эпоху Сталіна перажылі толькі 20 творцаў. За-пнулі амаль усе арганізатары беларускага палітычнага, навуковага і культурнага жыцця 20-х г. Астатняя частка інтэлігенцыі вымушана была стаць на шлях прыстасавальніцтва да рэжыму.

Новае папаўненне работнікаў ітэлектуальнай працы склалі вылучэнцы з асяроддзя рабочых і сялян, а таксама маладыя кад-ры - выпускнікі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. За 20 - 30-я г. былі падрыхтаваны больш за 40 тыс. спе-цыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Але ў выніку рэпрэсій была па-рушана пераемнасць пакаленняў інтэлігенцыі: маладыя кадры, якія атрымалі адукацыю ва ўмовах бальшавіцкай дыктатуры, былі паз-баўлены многіх з тых ведаў нацыянальных культурных традыцый, якімі вызначаліся іх папярэднікі.

Велізарны ўрон, нанесены інтэлігенцыі, згубна адбіўся на куль-турным развіцці ў 30-я г. і наступныя дзесяцігоддзі. Беларусізацыя была спынена. Больш таго, пачалася «контрбеларусізацыя». У 30-я г. паступова звужваецца сфера ўжывання беларускай мовы, найперш у школах, дзе перавага аддаецца рускай мове навучання. 25 жніўня 1933 г. выйшла пастанова СНК БССР «Аб зменах і спраш-чэннях беларускага правапісу». Адбылося штучнае скажэнне лек-січных і граматычных нормаў беларускай мовы, у выніку чаго яна значна наблізілася да рускай мовы. Адначасова пачалося скара-чэнне колькасці беларускамоўных школ. народных дамоў, хат-чы-тальняў, змяншэнне выдання беларускіх кніг і газет і г.д. Былі рас-пушчаны краязнаўчыя арганізацыі, спынена этнаграфічнае дасл даванне рэспублікі і музейная справа. Некаторыя з тых, хто пры-стасаваўся да новага ладу (М.М.Нікольскі, М.Я Грынблат, СЯ.Вольф-сан і інш.). пачалі чарніць вядомых прадстаўнікоў «старой» культу-ры. Паэт-дэмакрат. заснавальнік крытычнага рэалізму ў бела-рускай літарап,фы Ф.Багушэвіч быў абвешчаны «кулацкім паэтам», а філолаг-славяніст, заснавальнік беларускага мовазнаўства Я.Карскі - «вялікадзяржаўным чарнасоценцам», пісьменнікі і літа-ратуразнаўцы М.Гарэцкі і М.Каспяровіч - контррэвалюцыянерамі. Савецкая гістарычная навука для абазначэння бальшавіцкіх пераўтварэнняў у галіне культуры выкарыстоўвалатэрмін «кулыпур-ная рэвалюцыя», якая лічылася складовай часткай праграмы пабу-довы сацыялізму ў СССР. У канцы 30-х г. камуністычныя ідэолагі заяўлялі, што ў СССР, у тым ліку і ў БССР, у міжваенны перыяд быў пабудаваны сацыялізм і здзейснена культурная рэвалюцыя. У па-цвярджэнне прыводзіліся факты і лічбы пра пашырэнне дашкольных і школьных устаноў, ліквідацыю непісьменнасці сярод дарослага на-сельніцтва, развіццё сярэдняй і вышэйшай школы, фармаванне новай інтэлігенцыі, працу культурна-асветніцкіх устаноў. Падменай якас-ных паказчыкаў колькаснымі, папулярызацыяй масавых відаў твор-часці стваралася ілюзія «вялікіх» перамог у галіне культуры - «са-цыялістычнай па зместу і нацыянальнай па форме».

У 30-я г. адбываецца рост колькасці культурна-асветных ус-таноў: колькасць клубаў за 1930-1940 г. павялічылася з 266 да 1776. хат-чытальняў - з 461 да 1387. Ім надавалася важнае зна-чэнне ў справе выхавання мас у духу ідэалогіі таталітарызму Але працавалі яны дрэнна з прычыны слабасці матэрыяльна-тэхнічнай базы і нізкага ўзроўня кадраў.

Рэгулярна адбывалася чыстка бібліятэк ад нацдэмаўскай і «варожай» літаратуры - навуковых работ М.Гарэцкага, Я.Лёсіка, А.Смоліча, У.Ігнатоўскага; твораў У.Дубоўкі, Я.Пушчы, Ц.Гарт-нага і інш. Бібліятэкам даводзіўся кантрольны спіс выданняў, якія падлягалі тэрміноваму знішчэнню. Напрыклад. у спісе 1935 г зна-чылася 1778 назваў кніг. З'явіліся спецсховішчы, куды пападала забароненая літаратура.

Такім чынам, у 30-я г. элітарны культурна-духоўны працэс у савецкай Беларусі канчаткова быў адарваны ад нацыянальнай гле-бы і падпаў пад кантроль Масквы. Культурная творчасць кантра-лявалася праз створаныя Саюзы пісьменнікаў. кампазітараў. мас-такоў. архітэкгараў. Поспехі ў культурным развіцці, несумненна, былі. Аднак таталітарная палітыка 30-х г. прывяла да грубых дэфарма-цый і ў гэтай галіне. Культура развівалася больш ушыр, чым уг-лыб, не на нацыянальнай аснове, а ў супярэчнасці з ёю.


37. Развіццё асветы і навукі ў БССР 20 - 30-я гады.

Пры аналізе станаўлення савецкап сістэмы адукацыі неаб-1 ходна звярнуць увагу на яе агульныя рысы ў мсжах РСФСР і СССР 1 і таксама своеасаблівыя рысы. У прыватнасці, натэрыторыі Бела-1 русі адсутнічалі школы II-й ступені (згодна з Палажэннем аб адзі-най працоўнай школс) Замест іх ствараліся сямігодкі. У сувязі л ; цяжкім фінансавым становішчам была ўведзена аллата за вучобу. Абавязковая пачатковая адукацыя для дзяцей ад 8 да 11 гадоў па-чынае ўстанаўлівацца толькі з 7 кастрычніка 1926 г.

Развіццё адукацыі адбывалася ў рэчышчы палітыкі беларусі-зацыі, якая наклала на яе свой адбітак. У БССР у 1929 / 1930 н.г. налічвалася 456 беларускіх, 70 рускіх. 55 яўрэйскіх, 28 польскіх, 5 латышскіх, 5 літоўскіх, 3 украінскіх і I нямецкая школы. А ўсяго колькасць агульнаадукацыйных школ дасягнула 5723.

Поспехі ў развіцці народнай адукацыі суправаджаліся пасту-повай ідэалагізацыяй школы, пашьфэннем яе антырэлігійнага і інтэр-нацыянальнага характару.

У 1918-20-я г. адбываецца арганізацыя сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі ў БССР. У 1919 г распачаў працу Горы-Го-рацкі зямляробчы інстытут (з 1925 г. - Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі), а ў 1921 г. быў урачыста адкрыты Беларускі дзяржаўны універсітэт, які складаўся з трох факультэ-таў: грамадскіх навук, медыцынскага, рабочага. Патрэбы аграр-нага развіцця рэспублікі выклікалі стварэнне Віцебскага ветэры-нарнага інстытута (1924 г). а ідэалагізацыя грамадскагажыцця -Камуністычнага універсітэта (1925 г).

Дасяіненнем Савецкай улады лічыцца ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці сярод насельніцтва (у 1920 г. у БССР на 1000 чалавек прыходзілася 673 непісьменных). Рэспубліканская надзвы-чайная камісія арганізавала школы і лікпункты. а ў 1923 г. была пры-нята 15-гадовая праграма навучання непісьменных ад 16 да 35 га-доў. Пад кіраўніцтвам старшыні ЦВК БССР А.Р.Чарвякова ў рэс-публіцы актыўна дзейнічала таварыства «Прэч непісьменнасць».

Беларуская савецкая навука канцэнтравалася вакол Інбелкульта

{Інстытута беларускай культуры), які быў арганізаваны ў студзені 1922 г. Перад ім стаяла задача вывучэння мовы, літаратуры,этнаграфіі, гісторыі, прыроды. эканомікі Беларусі. Вакол Інбслкульта г>ртавалася каля 300 навуюўцаў. Гэта была інтэлектуальная эліта нацыі. Кіруючыя партыйныя колы нацыянальным дзеячам ніколі не давяралі Паказальна, што рашэнне аб мэтазгоднасці рэарганізацыі інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук (БАН) прымалася ў Маскве (сакавік 1928 г), атакому рашэнню мясцовыхуладаў папяРэднічала пастанова ЦК КП(б)Баб узмацненні крытыкі буржуазнага нацыяналізму (верасень 1928 г.) Ішла падрыхтоўка да расправы з оеларускай інтэлігенцыяй. У ЗО-х - пачатку 50-х г. большасць інбелкультаўцаў сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій.

Першапачатковую задачу культурнага развіцця бальшавікі бачылі ў ліквідацыі непісьменнасці. На пачатак 1939 г. доля пісьмен-ных ва ўзросце ад 9 да 49 гадоў склала ў БССР 80,8 %. Але гэта аказалася ніжэй за сярэднія дадзеныя па СССР. Адмоўна адбілася скасаванне палітыкі беларусізацыі. Адначасова прадпрымаліся крокі па развіццю агульнаадукацыйнай школы. 3 мая 1934 г. пачы-наецца уніфікацыя сістэмы адукацыі на ўсёй тэрыторыі СССР. Асноўнымі тыпамі школ сталі пачатковыя (1-4 класы), няпоўныя сярэднія (1-7 класы) і сярэднія (1-10 класы). Групы сталі называц-ца класамі, з'явіўся інстытут класных кіраўнікоў, пяцібальная сістэ-ма, была ўведзена школьная форма. Усяго ў БССР у 1937 г. дзей-нічала 7132 школы з ахопам больш за 1 млн. навучэнцаў. А для дарослага малапісьменнага насельніцтва арганізуюцца вячэрнія школы з трохгадовым тэрмінам навучання.

У галіне вышэйшай адукацыі ішоў працэс драблення ВНУ на так званыя «карлікавыя» ўстановы без падрыхтоўкі адпаведнай матэрыяльна-тэхнічнай базы. Толькі з БДУ выйшла 6 спецыяліза-ваных ВНУ, з Беларускай сельскаг аспадарчай акадэміі -11. Коль-касць вышэйшых навучальных устаноў у 1932 г. дасягнула 31, алс потым пачала скарачацца. У 1938 г. у БССР дзейнічала 25 ВНУ

Цэнтрам навуковага жыцця, хоць і абмсжаванага жорсткімі ідэалагічнымі рамкамі. з'яўлялася Беларуская акадэмія навук. якая ў 1931 г. перайшла зсістэмы кафедраў насістэму інстытутаў: гісто-рыі. мовы. эканомікі. геалогіі і г.д. (усяго 14). Актыўна дзсйнічала аспірантура


38. Літаратура ў БССР у 20 - 30-я гады.

Мастацкая літаратура была цесна звязана з жыццём народа, з грамадскімі пераменамі. Якуб Колас у паэме «Новая зямля» прадставіў цэласнае ўяўленнс аб cnaj дзяваннях беларускага сялянства, яго духоўных памкненнях. У ра| мане К.Крапівы «Мядзведзічы», аповесці С.Баранавых «Межы»] нарысе М.Зарэцкага «Падарожжа на новую зямлю» і інш. адлюст^ раванажьшцс, праца і мары чалавека-працаўніка.

На нівсбеларусізацыі плённа працаваў З.Ф.Жылуновіч (Ціш* Гартны), які пакінуў нам першы беларускі раман «Сокі цаліны» каларытным вобразам сялян-местачкоўцаў; М.І.Гарэцкі - аўтар «Гісторыі беларускай літаратуры. IX ст. - 1905 г», Е.А.Міровіч| (Дунаеў) - аўтар п'есы «Машэка» і інш.

У 20-я гады ў беларускую літаратуру ўвайшла плеяда мала^ дых таленавітых пісьменнікаў і паэтаў- У.Дубоўка, М.Чарот. Я.Нё-1 манскі, П.Галавач, К.Чорны, М.Лынькоў, Б.Мікуліч, А.Мрый. Яны прынеслі з сабой энтузіязм, аптымізм, рэвалюцыйную рамантыку.З

Плюрапізм літаратурнага жыцця праявіўся ў стварэннм шэрагу літаратурных аб'яднанняў. У лістападзе 1923 г. маладыяТ паэты і пісьменнікі на чале з М.Чаротам арганізавалі суполку «Ма-І ладняк». якая паступова расла і аб'яднала больш за 300 чалавек.І У склад «Маладняка» ўваходзілі А.Дудар, К.Чорны, К.Крашва,! П.Броўка, М.Лынькоў, М.Лужанін і інш. Суполка аб'ядноўвала літа-І ратараў з рознымі мастацкімі схільнасцямі і партыйнымі поглядамі.І Таму заканамерна, што ў 1926 г. шэраг пісьменнікаў і паэтаў (З. дуля, П.Глебка, УДубоўка і інш.) утварылі новую арганізацыю -] «Узвышша». Затым з'яўляюцца «Пробліск», «Літаратурна-мастац-| кая камуна». Пісьменнікі старэйшага пакалення (Ц.Гартны, Я.Ку-1 пала, Я.Колас, М.Зарэцкі і інш.) сфармавалі ў канцы 1927 г. літара4 турнае аб'яднанне «Полымя». Але ў наступным годзе яно былоі рэарганізавана ў Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменні-J каў і паэтаў (БелАПП). Новая структура ўвайшла ва УсесаюзнаеТ аб'яднанне АПП і распачала змаганне з іншадумцамі. У сувязі з гэтым не дайшоў да друку верш Алеся Дудара «Пасеклі край наші папалам» (1928 г.) аб трагічных выніках падзелу Беларусі памЬм Расіяй і Польшчай. У 1929 г. было забаронена друкаванне раманаі Міхася Зарыцкага «Крывічы», дзе знайшлі адлюстраванне праб-лемы развіцця беларускай культуры і мовы.

На развіццё літаратуры адмоўна паўплываў татальны кант-роль з боку дзяржавы. Негатыўную ролю адыграла вядомая па-станова ЦК УКГТ(б) 1932 г. «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый». Пастанова перакрэсліла плюралізм думак і падыхо-даў да рэчаіснасці. паставіла задачу паслядоўнага правядзення ў жыццё прынцыпа сацыялістычнага рэалізму Крытыцы былі пад-вергнуты творы Л.Калюгі. С.Русаковіча і інш. У 1934 г. афармля-ецца саюз пісьменнікаў Беларусі. які становіцца звяном камандна-адміністрацыйнай сістэмы Але, з другога боку. з'яўляецца шэраг літаратурных твораў, якія сведчылі аб глыбіні літаратурнага патэн-цыялу М.Лынькова, Р.Мурашкі, З.Бядулі. М.Гарэцкага. К.Чорнагаі інш (раман М.Зарэцкага «Вязьмо» (1932 г), апавяданне М Лынь-кова «Саўка - агіцірнік» (1932 п). аповесць-казка З.Бядулі «Сярэб-раная табакерка» (1940 г). раман М.Гарэцкага «Віленскія камуна- ры» (1932 г.) і інш.)


39. Архітэктура і мастацтва ў БССР у 20 - 30-я гады.

На плюралістычнай аснове адбывалася развіццё беларускага прафесійнага тэатра ад Першага беларускага таварыства дра-1 мы і камедыі (1917-1920 г.) да БДТ - 1 (1920 г, г.Мінск) і БДТ - 21 (1926 г. Віцсбск). Сярод арганізатараў нацыянальнага тэатра вы-1 лучаліся Я.Міровіч, Ф.Ждановіч. У.Галубок. Апошні стварыў Бо-4 ларускі дзяржаўны вандроўны тэатр (БДТ-3), які карыстаўся вялі ай павагай у глсдачоў за нацыянальны каларыт. Рэпертуар скла-

ауся з пастановак айчынных і замежных аўтараў. Напрыклад, «Вяселле» А.Чэхава, «Паўлінка» Я.Купалы, «Кастусь Каліноўскі» Е.Міровіча. «Пшская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча і інш.

3 другой паловы 20-х г. тэатральны рэпертуар трапляе пад кантроль партыйных органаў праз Галоўрэперткам пры Галоўліце. у 1926 г. з рэпертуара БДТ-1 выкінулі п'есу Я.Купалы «Тутэйшыя». у 1927 г. той жа лёс напаткаў п'есу АМрыя (сапр прозвішча Шашалевіч) «Апраметныя», у якой у казачнай форме паказвалася барацьба беларусаў за родную мову.

Развіццё выяўленчага мастацтва немагчыма ўявіць без ха-рактарыстыкі Віцебскай мастацкай школы (1918 г), арганізатарам якой быў Юдаль Пэн, настаўнік Марка Шагала. У лісталадзе 1919 г. туды прыехаў Казімір Малевіч - аўтар знакамітага «Чорнага квадрата», заснавальнік супрэматызму. Вакол Малевіча фармуец-ца аб'яднанне мастакоў - авангардыстаў «УНОВМС». Віцебскі рэвалюцыйны авангард у мастацтве стаў здабыткам усяго свету. Але бальшавікі паступова разагналі авангард. Мастакі раз'ехалі-ся Марк Шагал пакінуў Віцебск у 1921 г. Была Масква, а потым замежжа, дзе ён стаў знакамітым на ўвесь свет.

На акадэмічных пазіцыях заставаліся В.Волкаў - мастак вы-ключна пралетарскай тэматыкі («Барыкады»), Я.Кругер (партрэты палітычных дзеячаў, «Дзіцячая калонія»), Ю.Пэн («Шавец-камса-молец», «Пекар»), У.Кудрэвіч («Стары Мінсю>. «Над Свіслаччу»), М.Станюта («Шклозавод», «На будоўлі») і інш. Найбольшае ўва-сабленне беларуская традыцыя і гісторыя знайшлі ў творчасці ма-ладога мастака М.Філіповіча («Бітва на Нямізе», «Паўстанне К.Ка-ліноўскага» і інш). Стварэнне Белдзяржвыдавецтва (дырэктар 3. Жьілуновіч) і пачатак кнігавыдання ў БССР садзейнічалі развіццю кніжнай графікі (М.Філіповіч, А.Тычына, П.Гуткоўскі). У 20-я г. па-чыналі сваю творчасць ск>'льптары А.Грубе, А.Бразер, З.Азгур.

3 усталяваннем Савецкай улады разгортваецца дзейнасць куль-турна-асветных устаноў, прадстаўленых хатамі-чытальнямі ў вёсках і народнымі дамамі ў раённых цэнтрах. У 1927 г. іх налічвалася адпа-ведна 271 і 95. У гарадах ствараліся таксама клубы, бібліятэкі, музеі.

Бсларускае кіно нарадзілася ў Ленінградзе з прычыны ад-с>тнасці матэрыяльнай базы і кадраў у БССР. Там была арганіза-вана кшаст^'дыя «Савецкая Беларусь". якая затым пераехала ў М'нск Першапачаткова здымалася кінахроніка, але ў 1928 г. на Экран выйшаў першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» рэжысёра Юрыя Тарыча. У 1930 г. беларускі кінематограф стаў кавым Аднак з Масквы паступіў загад, каб кінастужкі рабіліся толькі на рускай мове.

Неглядзячы на партыйны манапалізм у духоўным жыцці, развівалася тэатрапьнае мастацтва. Вядучае месца належыла БДГ-1, дзе ажыццяўляліся пастаноўкі нацыянальнай драматургіі (ар-тысты Г.Глебаў, І.Ждановіч). Сімвалам БДТ-2 стаў яркі, самабытны спектакль «Несцерка» В.Вольскага. Беларускі дзяржаўны ванд-роўны тэатр пад кіраўніцтвам У.Галубка ў 1931 г. быў рэарганіза-ваны ў БДТ-3 (г. Віцебск). Аднак ён ў 1937 - 1938 г. быў расфар-міраваны, як і тэатр рабочай моладзі. У.Галубка абвшавацілі ў шкод-ніцкай дзейнасці і расстралялі. Такі ж лёс спасціг кіраўніка Дзяр-жаўнага яўрэйскага тэатра Міхаіла Рафальскага.

3 1932 г пачала працу Беларуская кансерваторыя, якая пад-рыхтавала нацыянальныя кампазітарскія кадры (У.Алоўнікаў, А.Ба-гатыроў, М.Крошнер. Д.Лукас, П.Падкавыраў і інш.) Беларускі тэатр оперы і балета стаў адным з лепшых оперных калектываў СССР. У 1937 - 1938 г. былі заснаваны беларуская дзяржаўная філармонія і Ансамбль песні і танца Беларускай ваенннай акругі.

Бсларускія мастакі ствараюць нямала карцін, прысвечаных рэвалюцыйным падзеям і ўсталяванню Савецкай улады, працоў-ным будням савецкіх людзей і г.д. Афіцыйная прапаганда патраба-вала паказаць трыумф партыі і геніяльнасць I B Сталіна. Сярод твораў выяўлснчага мастацтва можна адзначыць «У падпольнай друкарш» К Касмачова. «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск у 11)20 г» Я.Зайцава. «Сустрэча савецкіх танкістаў у Заходняй Бела-русі. 1939 г» М.Манасзона, «Курлаўскі растрэл» І.Давідовіч і інш. У 1939 г. пачала працаваць Дзяржаўная карцінная галерэя. а ў Віцеб-ску - мастацкая галсрэя Ю.ГТэна. якая размяшчалася ў былой ква-тэры мастака


40. Грамадска-культурная сітуацыя ў Заходняй Беларусі (20 - 30-я гады). Умовы і асаблівасці развіцця беларускай культуры.

Савецкая гістарыяграфія малявала гісторыю заходнебсла-рускіх земляў перыяду II Рэчы Паспалітай выключначорнымі фар-бамі. Між тым, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, беларуская культура ў складзе польскай дзяржавы працягвала развівацца і мела значныя здабыткі, хаця, зразумсла, не пазбегла і стратаў

Цэнтральным працэсам сацыякультурнай трансфармацыі, якую перажывала Заходняя Бсларусь ў 20-30 г. XX ст., з'яўлялася сво-сасаблівая канкурэнцыя паміж польскай і беларускай нацыяналь-нымі культурамі, якія імкнуліся заняць тут дамінуючае месца На думку Эдуарда Мазько, гэта быў галоўны фактар, які ўплываў на фармаванне культ> рнай сітуацыі ў рэгіёне. Сярод іншых фактараў неабходна вылучыць асіміляцыйна-уніфікатарскую палітыку польскай дзяржавы. беларускі нацыянальны рух, культурна-асвет-ніцкую дзейнасць бсларускай інтэлігенцыі, канфесійны аспекті інш.

Ва ўмовах асіміляцыйнай палітыкі польскіх уладаў грамад-скія арганізацыі Заходняй Беларусі, дзеячы культуры і ггалітыкі імкну-ліся забяспечыць развіццё беларускай к>;льтуры, найперш асветы. Аднак колькасць беларускіх школ памяншалася. У 1921 г. іх на-лічвалася каля 400, у 1927-1928 г. засталося 29 беларускіх і 49 змешаных беларуска-польскіх школ. Беларускія гімназіі дзейнічалі ў Вільні, Клецку. Наваградку, Радашковічах і інш. Але ў першай палове 30-х г. былі закрыты амаль усе беларускія навучальныя ўстановы. Беларускія арганізацыі спрабавалі выкарыстаць польскія школы. Аднак беларускія дзеці не маглі іх наведваць з прычыны вялікай аплаты. Доля непісьменных сярод беларусаў была вельмі высокай і дасягала 35 % (1939). Беларускіх настаўнікаў. як праві-ла. адхілялі ад работы і замянялі польскімі.

Вядучай культурна-асветнай арганізацыяй Заходняй Беларусі з'яўлялася Таварыства беларускай шкопы (ТБШ), створанае ў 1921 г. У склад кіраўніцтва ўваходзілі Б Тарашкевіч, Р.Астроўскі, І.Двар-чанін, А.Луцкевіч, П.Мятла і інш. Арганізацыя выступала супраць паланізацыі, адкрывала беларускія шіюлы, павышала агульнааду-кацыйны ўзровень насельніцтва, яго нацыянальную свядомасць. Была забаронена польскімі ўладамі ў 1936 г.

У 1925-1927 г. на ўсю сілу разгарнулася дзейнасць магутнай нацыянальна-вызваленчай арганізацыі Беларускай сялянска-работ-ніцкай грамады (каля 120 тыс. членаў). Дзеячы Грамады перанялі кантроль над ТБШ, Беларускім навуковым таварыствам, Беларускім выдавецкім таварыствам, віленскім Беларускім нацыянальным ка-мітэтам, Беларускім сіудэнцкім саюзам і інш. Стыхійнасць грама-даўскага рух>' і адначасна легальныя метады дзейнасці - засноўванне чытальняў, бібліятэк, структур ТБШ, пазыковых касаў, сельскагас-падарчых кааператываў самадзейных калеісгываў і выдавецтваў -выклікалі бяссілле паліцыі і мясцовай адміністрацыі.

Пасля разгрому грамадаўскага руху працягвалі легальную дзейнасць цэнтрысцкія і памяркоўныя нацыянальна-дэмакратыч-пыя партыі і к>'льтурна-асветныя арганізацыі. Беларуская хрысці-янская дэмакратыя, Беларускі сялянскі саюз. Цэнтральны саюз ісультурных і гаспадарчых арганізацый і інш. партыі і арганізацыі часам дамагаліся ўступак у галіне беларускай нацыянальнай куль-туры. Прыкметнай была дзейнасць Беларускага інстытута гаспа-даркі і культуры, які існаваў у 1926-1937 г., Таварыства белару-скай асветы і інш.

Большасць грамадска-палітычных і культурна-асветных ар-ганізацый Заходняй Беларусі размяшчаліся ў Вільні, у тым ліку выдавецтвы: Беларускае выдавецкае таварыства, выдавецтв ТБШ, выдавецтва БІПК і інш.

Партыі левага накірунку, напрыклад. КПЗБ. мелі свае падполь-ныя друкарні. КПЗБ выдавала газету «Чырвоны сцяг», часопіс «Бальшавік» і інш. перыядычныя выданні на беларускай, польскай, рускай, літоўскай і яўрэйскай мовах. У 1926 - 1928 г. выходзіў пра- j грэсіўны сатырычны часопіс «Маланка», у 1934 г. - «Асва». Гэтыя выданні шырока асвятлялі пытанні культурнага жыцця Заходняі Беларусі і нацыянальна-вызваленчага руху. Дэпутацкі клуб «Зма-ганне» легальна друкаваў газеты: «На варце», «Свет», «Світанне», «Да працы», «Голас працы» і інш.

На вялікі жаль, лёс многіх з прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі Заходняй Беларусі склаўся трагічна. Так, асуджаныя правадыры Грамады пасля некалькіх гадоў пабыўкі ў польскіх турмах былі перададзены ўладам СССР у рамках абмену палітвязнямі. Загінулі яны падчас бальшавіцкай расправы над беларускім нацыянальным рухам у 1937-1938 г% абвінавачаныя ў шпіёнскай дзейнасці на карысць Польшчы.


41. Асвета і навука ў Заходняй Беларусі (20 - 30-я гады).


42. Літаратура і мастацтва ў Заходняй Беларусі (20 - 30-я гады).

Развівалася беларуская літаратура. У 20-30-я г. на бела-рускі нацыянальна-вызваленчы рух паўплывалатворчасць М.Тан-ка (Я.І.Скурко), П.Пестрака, В.Таўлая, Л.Родзевіча, М.Васілька, А.Салагуба, М.Засіма, Н.Арсенневай, Х.Ільяшэвіча. П.Карузы, М.Краўцова, А.Стаповіча, М.Машары і інш.

Піліп Пестрак, які за сваю рэвалюцыйную дзейнасць правёў 11 гадоў у польскіх турмах, выдаў зборнік вершаў «На варце», які з'явіўся ў друку толькі ў 1940 г., бо быў прысвечаны барацьбе беларускага народа супраць польскай улады. Былі надрукаваны зборнікі вершаў: «На павольных гонях» Родзевіча (1928 г), «На этапах», «Журавіны цвет», «Пад мачтай» М.Танка (1936-1938). Шэраг з іх былі канфіскаваны паліцыяй. Таксама выдаваліся пад-ручнікі для беларускіх школ С.Рак-Міхайлоўскага, С.Паўловіча.

У 30-я гады пачынаюць сваю пісьменніцкую дзейнасць такія літаратары, як А.Іверс, Ф.Грышкевіч, Н.Тарас, Я.Брыль, С.Кры-вец, Г.Новік і інш. Вакол «Беларускай газеты» у 1933 г. аб'ядналіся паэты з мэтай стварэння пісьменніцкай арганізацыі. У снежні 1933 г. адбыўся нелегальны зезд заходнебеларускіх літаратараў. на якім яны заявілі аб сваім адзінстве з беларускім народам. У студзені 1934 г. улады забаранілі «Беларускую газету» і арыштавалі най-больш акгыўных яе супрацоўнікаў.

Прыкметны след у заходнебеларускім мастацтве пакінулі Я.Горыд. Я.Драздовіч, П.Сергіевіч. М.Сеўрук. Язэп Драздовіч (188X-I954) першым у беларускім мастацтве пачаў касмічную тэму. Ім створаны тры серыі: «Жыццё на Марсе» (1931). «Жыццс на Сатурне» (1932), «Жыццё на Месяцы» (1932). Сваімі этнаграфі-чнымі замалёўкамі Я.Драздовіч афармляў заходнебеларускі ча-сопіс «Маланка». але найбольш выдатнымі ў яго былі малюнкі ста-ражытных помнікаў Літвы і Беларусі. Разам а ім у часопісе праца-ваў Язэп Горыд, які быў выдатным майстрам карыкатуры.

Багатую спадчыну пакінуў Пётр Сергіевіч (1900-1984), які атрымаў адукацыю на мастацкім факультэцс Віленскага універсі-тэта. Сярод яго твораў можна вылучыць «Усяслаў Полацкі» (1932), «Каліноўскі сярод паўстанцаў» (1936) і інш.

У Вільні пачаўся творчы шлях Міхася Сеўрука (1905-1974). Там сн стварае тэматычныя карціны «На ўборцы буракоў» (1936), «Ля студні», «Стрыжка авечак» (1939). Яго шматфігурная кампа-зіцыя «Жніво» (1937) уваходзіць у залаты фонд выяўленчага мастацтва Беларусі.

3 прадстаўнікоў музычнай культуры вылучаюцца К.Галкоўскі. Л.Рагоўскі, М.Забэйда-Суміцкі. Плённую работу па стварэнню народных хораў і збору беларускіх народных песень праводзілі А.Грыневіч, Р.Шырма, Г.Цітовіч і інш.

Народнае мастацтва канцэнтравалася ў вёсках. Развівалі-ся народныя промыслы, якія забяспечвалі насельніцтва неабход-нымі рэчамі, а таксама задавальнялі эстэтычныя патрэбы. У нека-торых вёсках ствараліся цудоўныя драўляныя малыя архітэктур-ныя формы для ўпрыгожвання дамоў - ганкі, ліштвы, франтоны.

Ва умовах падаўлення беларускай нацыянальнай культуры важнае значэнне набывала развіццё беларускага вясковага фальк-лору. Родная мова захоўвалася ў гутарцы вяскоўцаў, у іх песнях, загадках. прыказках, прымаўках і г.д. Асабліва яскрава гэта пра-яўлялася падчас народных абрадаў, калі спраўлялі вяселле, на-раджалася дзіця, хавалі нябожчыка і г.д. Абраднасць атрымала шырокае распаўсюджанне, што было зафіксавана беларускімі і польскімі этнографамі.

Такім чынам, у Заходняй Беларусі ў 1920—1930-я гады, ня-гледзячы на процідзеянне польскіх уладаў, захоўваліся і развіваліся традыцыі культурна-адраджэнскагабеларускагаруху нашаніўскай пары Развіццю нацыянальнай культуры і свядомасці садзейнічалі Таварыства беларускай школы, Беларуская сялянска-работніцкая грамада. Беларускае навуковае таварыства. Беларускі музей у Вільні. Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і інш арганізацыі, а таксама дзеячы культуры і палітыкі Заходняй Беларусі: А.Луцкевіч. Б.Тарашкевіч. С.Рак-Міхайлоўскі. П.Мятла. П.Валошын і інш.. за-ходнебеларускі перыядычны друк, творчасць пісьменнікаў Н.Ар-сенневай. М.Васілька. У.Жылкі. І.Канчэўскага. М.Машары. П.Пестрака, А.Салагуба. М.Танка. В Таўлая і інш.. шырокае развіццё самадзейнага і паўпрафесійнага тэатральнага мастацтва. Заход-небеларускія асветнікі, пісьменнікі, дзеячы мастацтва і навукі здо-лелі супрацьстаяць паланізацыі. захаваць тыя традыцыі белару-скай дарэвалюцыйнай культуры. якія былі пад забаронай і «класа-вым астракізмам» у БССР Дзякуючы культурна-асвстніцкай дзей-насці беларускай інтэлігенцыі, непісьменнае альбо паўпісьменнае беларускае сялянства далучалася да высокай нацыянальнай куль-туры, пераўтваралася ў яе актыўнага спажыўца У асяроддзі ся-лян-беларусаў актывізаваліся працэсы нацыянальнай самаідэнты-фікацыі, якая выцясняла лакальную, канфесійную і сацыяльную тоеснасць. Аднак у выніку рэпрэсій польскім уладам удалося да-сягнуць поспеху ў разгроме беларускага руху і фактычна спыніць культурна-асветніцкую працу на вёсцы Значную ролю тут адыг-ралі жахлівыя рэпрэсіі супраць дзеячаў беларускай культуры, якія \L адбываліся ў 1930-х г. у Савецкім Саюзе.


43. Лёс беларускай культуры ў гады другой сусветнай вайны.

Вывучэнне культуры Беларусі перыяду другой сусветнай вай-ны неабходна пачынаць з аналізу кулыурна-асветнай і канфесійнай палітыкі савецкіх ўладаў у Заходняй Беларусі ў 1939-1941 г. У галі-не асветы бальшавіцкія ўлады імкнуліся ^іфікаваць сістэму наву-чання ва ўсёй БССР паводле мадэлі, якая існавала на ўсходзе рэс-публікі. А гэта абазначала непазбежную русіфікацыю асветы і ў заходніх абласцяч. Але гэты курс праводзіўся асцярожна. Арганіза-ная ў 1939 г. сетка школ з нацыянальнымі мовамі выкладання адпа-вядала нацыянальнаму складу насельніцтва (у 1939/1940 г. у заходніх абласцях працавалі 4268 школ з беларускай мовай навучання. 923 -польскай, 173 - рускай, 150 - ідыш, 61 - літоўскай, 49 - украінскай). Такая палітыкавынікала з існай кан'юктуры. У сувязі з планаваным далучэннем прыбаптыйскіх краін бальшавікі імкнуліся даказать, што савсцкая ўлада не пагражае нечыім нацыяналышм інтарэсам. Сітуа-цыя змянілася ўжо ў наступным 1940/1941 навучальным годзе. С лстэма падрыхтоўкі настаўнікаў на рускай мове. выдавсцкая і кад-равая палітыка ў школах (замена мясцовага настаўніцтва. Пераважна шляхам рэпрэсій. на настаўнікаў з усходу Беларусі і Расіі) свед-чылі аб курсе на русіфікацыю адукацыі.

Папаўненнем традыцыйнага школьніцтва былі курсы грама-дзянскай адукацыі, якія вяліся на заводах, у вясковых клубах. у ВНУ спсцыяльна падрыхтаванымі групамі агітатараў. У буйных гарадах адкрываліся дамы палітасветы, у вёсках і мястэчках - дамы сац-культуры, хаты-чытальні. Савецкія ідэолагі везлі назахад горы мар-ксісцка-ленінскай літаратуры і партрэты савецкіх кіраўнікоў.

Савецкія улады многа ўвагі адводзілі кулыурнай актывізацыі грамадства. Перавагу аддавалі самадзейнасці У кожнай вялікай вёсцы арганізаваліся гурткі самадзейнікаў, дэкламатарскія конкур-сы і фестывалі рэвалюцыйнай песні. Кожны абласны цэнтр атры-маў драматычны тэатр, а Гродна - тэатр лялек, Баранавічы - ан-самбль цыганскай песні і танца. Беласток разглядаўся як вітрына савецкага жыцця. Тут быў створаны Дзяржаўны джаз БССР пад кіраўшцтвам Эдзі Разнера. Планавалася адчыніць філармонію, музычнае і мастацкае вучылішчы.

Самымэфектыўнымсродкам прапаганды камуністычных ідэа-лаў і савецкай мадэлі жыцця было кіно. За 1939-1941 г. колькасць кінатэатраў у гарадах Заходняй Беларусі павялічылася ўтрая Па вёсках качавалі кінаперасоўкі. Падобную ролю павінны былі выкон-ваць літаратура і друк. У кожным раёне была свая газета. Спачатку большасць перыядычных выданняў выходзіла на беларускай мове. Пад канец 1940 г. у друку пачала пераважаць руская мова.

Абмяжоўвалася рэлігійная дзейнасць. Ужо ў 1939 г. у ходзе наступлення Чырвонай Арміі бурыліся культавыя будынкі. царкоў-ныя землі канфіскоўваліся. Цэрквы, касцёлы, сінагогі перараблялі-ся ў кінатэатры, фабрыкі, казармы, турмы. Забаранялася выкла данне рэлігіі ў школе, ужыванне царкоўных званоў, нашэнне рэлігіь нага адзення па-за межамі храмаў. 3 мая 1940 г. царкоўныя шлн бы трацілі юрыдычную сілу. Некаторыя райвыканкамы выганя святароў на будаўнічыя работы разам з сялянамі. Фізічная прг духавенства лічылася перавыхаваннем «паразітычных элементаў» У сапраўднасці гэтабыла форма прыніжэння кліру. Многія служь целі культу абвінавачваліся ў супрацоўніцтве з былымі польсіш ўладамі і арыштоўваліся.

Рэпрэсіям былі падвергнуты і іншыя слаі насельніцтва. У паведнасці з савецкім заканадаўствам прыналсжнасць да некат рых грамадскіх саслоўяў і прафесійных груп была злачынства\ Злачынцамі лічыліся і ўсе асобы, якія да 1939 г. удзсльнічалі ў па літычным жыцці па-за структурамі камуністычных арганізацыі Вялікія страты панесла і беларуская інтэлігенцыя Пасля дамовы паміж Літвой і Савсцкім Саюзам аб перадачы Віленскай вобласці Літве (10 кастрычніка 1939 г.) былі арыштаваны віленскія бела-рускія дзеячы Антон Неканда-Трэпка. Уладзімір Самойла, Макар Краўцоў (Касцсвіч) і інш. Усе яны пазней загінулі. Вельмі трагічна склаўся лёс і самага аўтарытэтнага дзсяча беларускага руху ў Вільні Антона Луцкевіча.

Такім чынам, на працягу 1939 - 1941 r. y заходніх абласцях БССР адбывалася паступовая саветызацыя духоўна-культурнага жыцця з усімі выцякаючымі адсюль наступствамі.

Вялікія страты панесла культура Беларусі ў гады нямецка-савецкай вайны (1941 - 1945 г). Псторыкамі, філолагамі, грама-дазнаўцамі іншых накірункаў праведзена вялікая даследчая праца па вывучэнню культуры Беларусі перыяду мінулай вайны. Дасле-даванне тэмы было распачата ўжо ў ходзе вайны і працягваецца да нашых дзён. Назапашаны значны інфармацыйны багаж, які ас-вятляе наступны комплекс праблем:

- эвакуацыю навуковых і іншых творчых кадраў рэспублікі ў розныя рэгіёны Савецкага Саюза;

- дзейнасць работнікаў навукі і культуры Беларусі ў савецкім тыле;

- літаратурны працэс праз аналіз твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія выйшлі ў ваенных умовах;

- беларускі фальклор перыяду Вялікай Айчыннай вайны;

- савецкае беларускае сцэнічнае і выяўленчае мастацтва ў гады вайны;

- развіццё медыцынскіх ведаў ва ўмовах партызанскай барацьбы;

- школьную палітыку акупантаў;

- стварэнне савецкіх шюл у тылу ворага;

- арганізацыю культурна-асветніцкай работы ў партызанскіх зонах і краях;

- стварэнне франтавога, партызанскага і падпольнага друку;

- удзел работнікаў культуры ў баявых дзеяннях партызан і на фронце;

- аднаўленнс цэнтраў культуры і адраджэнне культурнага жыцця пасля вызвалення Беларусі;

- аналіз урону і стратаў, нанесеных гітлераўцамі к>'льтуры захоплсных абласцей

Пры вывучэнні беларускай савецкай к>'льтуры перыяду вайны варта звярнуць увагу на пералічаныя аспекты. Культура рэспублікі за гады вайны панесла вялікія страты. Сума матэрыяльных стратаў у галіне асвсты, рэлігійнага культу і мастацтва склала 3192.5 млн. рублей. Гітлераўцы вывезлі з музе-яў Беларусі звыш 14 тыс. мастацкіх твораў сусветнага значэння. Ад рук фашыстаў загінулі сотні тысяч працаўнікоў культуры. Уда-лося выратаваць і эвакуяваць у савецкі тыл 60 навукова-даслед-чыцкіх інстытутаў і лабараторый, 6 тэатраў, звыш 20 вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установаў Беларусі.

Наакупаванай тэрыторыі Беларусі працавалі савецкія школы: тайныя школы ў раёнах, што знаходзіліся пад кантролем акупан-таў, школы ў партызанскіх зонах і краях, «лясныя» (лагерныя) шко-лы. Распаўсюджваліся падпольныя перыядычныя выданні - газе-ты, часопісы, лістоўкі, бюлетэні. Усяго ў акупаванай Беларусі вы-ходзіла каля 170 газет. У партызанскіх зонах і краях праводзіліся розныя формы культурна-масавых мерапрыемстваў: лекцыі, да-клады, палітінфармацыі, мітынгі, прагляды кінафільмаў Шырокае развіццё атрымала партызанская самадзейнасць.

У гады вайны многія з маладзейшай генерацыі пісьменнікаў былі на фронце і ў партызанскіх атрадах. Шмат хто з іх загінуў (З.Астапенка, А.Жаўрук, А Дубровіч, Л.Гаўрылаў, Р.Жалязняк, А.Мілюць, А.Ушакоў і інш). Пісьменнікі былі актыўнымі карэс-пандэнтамі франтавых і партызанскіх газет. Аператыўным і рас-паўсюджаным жанрам стала публіцыстыка. Пафасам змагання, верай у нязломны дух народа і перамогу, апяваннем мужнасці і ге-раізму вызначалася паэзія («Беларускім партызанам» Я.Купалы, «Народу-барацьбіту» Я.Коласа, «Смерць салдата», «Партызаны» П.Глебкі, «Байцам-беларусам» П.Броўкі, «Балада аб чатырох за-ложніках» А.Куляшова, вершы А.Астрэйкі, В.Таўлая, М.Танка, П.Панчанкі, К.Буйло, М.Лужаніна і інш). Героіка і цяжар вайны адлюстраваны ў эпічных творах «Сцяг брыгады» А.Куляшова, «Янук Сяліба» М.Танка, «Эдэм» З.Астапенкі. Неардынарнай з'я-вай прозы ваенных часоў сталі кнігі апавяданняў «Астап» М Лынь-кова, «Вялікае сэрца» К.Чорнага. У акупаваным Мінску ў 1944 г. выйшла кніга вершаў Н.Арсенневай «Сягоння», дзе вайна прад-стае як агульная трагедыя чалавецтва.

3 пачаткам вайны большасць тэатраў спыніла сваё існаванне. У вядучых эвакуяваных у савецкі тыл тэатрах Беларусі арганізоў-валіся і дзейнічалі франтавыя тэатральныя брыгады.

Беларускія кампазітары ваеннага часу працавалі галоўным чынам у галіне вакальнай музыкі. Створаны харавыя заклікальна-гсраічныя масавыя песні ў духу паходнага марша («Калі над Ра дзімай» А Багатырова. «Песня беларускіх партызан» Я.Цікоцкага на словы П.Броўкі і інш), драматычныя маналогі («Дарагая мая Беларусь» А.Багатырова на словы П.Панчанкі, «Партызанам Па-лесся» Я.Цікоцкага на словы М.Машары), песні і рамансы, у якіх перадаюцца асабістыя перажыванні, звязаныя 3 падзеямі вайны («Помню, помнютыя росы» І.Любана на словы К.Крапівы, «Над пушчаю вечар» Р.Пукста на словы П.Панчанкі і інш). Асаблівае месца ў вакальнай музыцы тых гадоў належыць лірыцы. Пранік-нёнасць і душэўная цеплыня характэрны рамансам Р.Пукста «Шоў-кавыя травы» на словы А.Астрэйкі і «Як у лесе зацвіталі» на сло-вы Я.Купалы. Значныя поспехі дасягнуты ў музычных творах буй-ных жанраў: кантата для хору, салістаў і аркестра «Беларускім партызанам» А.Багатырова на словы Я.Купалы, сімфонія-балада «У суровыя дні» М.Аладава. опера «Алеся» Я.Цікоцкага на лібрэ-

та П.Броўкі і інш.

У гады вайны многія беларускія мастакі сталі ўдзельнікамі ваенных дзеянняў, таму вялікую каштоўнасць маюць іх замалёўкі, зробленыя на фронце, у партызанскіх атрадах. Суровая праўда вай-ны, мужнасць народа, барацьба партызан адлюстраваны ў тэма-тычных карцінах І.Ахрэмчыка, Я.Зайцава, М.Абрыньбы, М.Філіпо-віча і інш. Значнае месца ў мастацтве гэтага часу займаў партрэт, дзе ў жывапісе, графіцы і скульптуры створаны вобразы ўдзельні-каў вайны, прадстаўнікоў інтэлігенцыі (У.Хрусталёў, Я.Зайцаў, І.Ах-рэмчык, З.Азгур, А.Бембель і інш.). Падчас вайны многія жывапіс-цы звяртаюцца да пейзажа, каб выказаць любоў да роднай зямлі (В.Бялыніцкі-Біруля, П.Гаўрыленка, У.Кудрэвіч).

Практычна да пачатку 90-х гадоў грамадазнаўцы рэспублікі не маглі да канца шчыра і аб'ектыўна гаварыць у друку аб многіх працэсах нашага мінулага, у тым ліку і ў культуры Беларусі ваен-ных гадоў. 3-за ідэалагічнага ўціску пракгычна ўсе цёмныя бакі савецкай рэчаіснасці (у тым ліку і тыя. якія тычацца культуры пе-рыяду мінулай вайны) адкрытаму абмеркаванню не падлягалі. У публікацыях пераважалі пафас і паэтыка, апалагетыка падыхо-даў уладаў да вырашэння творчых праблем.

Толькі ў публіцыстыцы і ў шэрагу іншых публікацый апошня-га дзесяцігоддзя ўзняты праблемы:

- сапраўдных прычынаў трапчнай гібелі ў чэрвені 1942 r. y

Маскве Янкі Купалы;

- знішчэння сталіністамі ў перадваенныя і ваенныя гады значнай часткі творчай інтэлігенцыі рэспублікі, пакугаў людзей, што прайшлі сталінскія канцлагеры:

- татальнага сталінскага ідэалагічнага кантролю і ціску ў духоўнай сферы;

- узмацнення русіфікацыі на Беларусі ў 1944-1945 г.;

- культурных страт не толькі ад бясчанстваў знешняга ворага. алс і з прычыны складаных, яшчэ не асэнсаваных да канца працэсаў, што адбываліся ўнутры краін;

- рэлігійнага жыцця ў гады вайны і інш.

Пераважная доля ўвагі даследчыкаў па вядомых прычынах I была нададзена вывучэнню беларускай савецкай культуры, куль-туратворчай дзейнасці людзей, якія былі эвакуяваны на Усход і ўліліся ў Чырвоную Армію, дзейнічалі ў складзе партызанскіх фар-маванняў. у зоне іх кантролю. у савецкім падполлі. У 40-80-я гады можна канстатаваць толькі адзінакавыя спробы даследчыкаў ад-люстраваць культурны працэс у мясцовасцях, якія кантраляваліся гітлераўцамі (восень - зіма 1941 г. - амаль уся Беларусь, 1942 -першая палова 1943 г. - яе значная частка), у т. зв. «калабарацыя-нісцкім» асяродзі. У большай ступені гісторыкамі была закрану-тая школьная справа, якая наладжвалася ў 1941-1944 г. у Беларусі акупантамі і дзеячамі беларускага нацыянальнага антыкамуністыч-нага руху, што пайшлі на супрацоўніцтва з імі (асвятленне гэтага пытання ў большасці выпадкаў падавалася з артадаксальна-баль-шавісцкіх і агульна-абвінаваўчых пазіцый). Толькі ў апошні час у гэтым накірунку пачалі з'яўляцца працы новага ўзроўню: даследа-ванні Ю.Туронка, С.Жумара, З.Шыбекі і інш.

У гэтых выданнях па-новаму ацэньваецца супрацоўніцтва бе-ларускіх нацыянальных дзеячоў з акупантамі. З.Шыбека, напры-клад, адзначае, што гэта быў крок адчаю. які ва многім абумоўліваў-ся папярэднім нацыянальным прыгнётам. Гэта было супрацоўніцтва са сцятымі зубамі. Згодна міжнароднаму праву, такое супрацоўніцт-ва не лічыцца злачынствам, бо яно не скіроўвалася супраць уласна-га народа. Беларускіх нацыяналістаў няма падстаў лічыць калаба-рацыяністамі, гэта значыць, аднадумцамі нацыстаў Супрацоўніцтва беларусаў з нацыстамі можна разумець толькі як адну з праяў тра-гедыі народа. Паводле меркаванняў шэрагу замежных даследчы-каў другой сусветнай вайны, супрацоўніцтва савецкага насельніцт-ва з акупантамі ў шэрагу выпадкаў трэба разглядаць як рух супраць сталінізма і за ўсталяванне нацыянальных дзяржаў.

У 1941-1944 г. натэрыторыі Беларусі выходзіла каля 100 ле-гальных перыядычных выданняў, у тым лік>' каля 50 беларускіх газет, часопісаў. календароў і розных бюлетэняў. У перыядычных выданнях выкрываліся сталінскія злачынствы. друкаваліся гістарычныя і этнаграфічныя матэрыялы За гады акупацыі было на-пісана каля 60 му іычных твораў (Аляксей Туранкоў, Мікола Кулі-ковіч-Шчаглоў. Мікола Равенскі), дзесяткі вершаў (Наталля Ар-сеннева, Майсей Сяднёў). Беларускай інтэлігенцыі ўдалося выха-ваць цэлы пласт нацыянальна свядомай моладзі, большасць якой была выштурхнута вайной у замежжа. На доўгія гады бальшавіц-кай дыктатуры беларуская ваенная эміграцыя стала адзіным ася-родкам мэтанакіраванага захавання нацыянальных каштоўнасцей, якія зараз уключаюцца ў агульнанацыянальны скарб.

Зявіліся новыя ацэнкі дзейнасці Вільгельма Кубэ. На думку Ю.Туронка, Кубэ паспрыяў адраджэнню падаўленых у 30-я г. на-цыянальных пачуццяў беларусаў і ідэалу іх дзяржаўнай незалеж-насці. Аднак паводзіны «беларускага гаўляйтара» грунтаваліся на тактычных разліках. Вынікі цывільнага праўлення - гэта арганіза-цыя школьніцтва (у 1942 г. натэрыторыі цывільнага кіравання дзей-нічала 3,5 тыс. школ, каля 30 беларускіх гімназій), СБМ, культур-най і выдавецкай дзейнасці (усяго выяўлена 117 беларускіх кніг і брашур), беларусізацыя царкоўнага жыцця і, нарэшце, БНС, Камі-тэт Даверу і БЦР, якія, хоць і не атрымалі да канца акупацыі фар-мальнага прызнання ў Берліне як органы нацыянальнага прадстаў-ніцтва, фактычна ўсё ж такі адыгрывалі гэтую ролю. Яны стваралі магчымасці для ўзмацнення і распаўсюджання нацыянальнай свя-домасці беларусаў, для арганізацыі нацыянальнага грамадскага жыцця. Русіфікатарская палітыка савецкіх уладаў з'яўляецца най-важнейшым элементам для ацэнкі пазіцыі і дзейнасці беларускіх палітычных колаў і той часткі грамадства, якая ва ўмовах нямец-кай акупацыі імкнулася да захавання і ўзмацнення нацыянальнай самабытнасці. Вопыт падказваў ім, што даваенныя прынцыпы са-вецкай нацыянальнай палітыкі не зменяцца і пазней, а пасляваен-ная рэчаіснасць пацвердзіла гэтыя прагнозы. Таму, з пункгу гле-джання нацыянальных інтарэсаў, іх дзеянні былі апраўданыя, няг-ледзячы на тое, што яны не маглі прывесці да стварэння самастой-най беларускай дзяржавы. Гэтай ацэнкі, паводле меркавання Ю.Ту-ронка, не мяняе факт нацысцкага генацыду, паколькі не меншай была колькасць ахвяр сталіншчыны.

Я.Мірановіч звяртае ўвагу на тое. што ў выпадку Беларусі дру-гая сусветная вайна мела таксама і далейшыя адмоўныя наступ-ствы. Краіна засталася без нацыянальнай эліты, частка якой загіну-ла падчас акупацыі, частка эвакуіравалася 3 нямецкай арміяй. a ac-татнія неўзабаве апынуліся ў савецкіх канцэнтрацыйных лагерах. У Беларусі нс засталося сіл, якія маглі хаця б прыпамінаць аб ідэі не залежнасці. аб сваіх нацыянальных сімвалах. Усё гэта было скам-праметаванас ў час нямецкай акупацыі, што старанна выкарыста-ла савецкая прапаганда, прадстаўляючы кожную думку аб Бсла-русі, якая не была часткай савецкага свету, як нацыянальную здраду і праяву нацыяналістычна-фашысцкай тэндэнцыі. Змаганне паміж савецкім і нацыянальным інтарэсамі не закончылася ў 1944 г Пе-раможны савецкі бок пачаў знішчаць усё, што ў будучым магло б паспрыяць адраджэннюбеларускіх нацыянальных імкненняў


44. Складанасці і супярэчнасці культурнага жыцця на Беларусі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.

У духоўным жыцці беларускага грамадства другой паловы 40-х - 80-х г. паслядоўна вылучаюцца чатыры этапы: развіццё культуры ва ўмовах сталінскага таталітарнага рэжыму (40-я – першая палова 50-х г), хрушчоўскай «адлігі» (другая палова 50-х – першая палова 60-х г.), «застою» (другая палова 60-х - першая палова 80-х г), «перабудовы» (другая палова 80-х г.)

Перамога над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў другой сусветнай вайне выклікала ў першыя пасляваенныя гады (1945-1947) уздым нацыянальнай самасвядомасці. Узніклі прыкметы беларус-кага адраджэнскага руху: развіццё асветы на роднай мове, вяртан-не літаратурных, навуковых і мастацкіх традыцыяў, якія раней ад-маўляліся вульгарна-сацыялагічнай ідэалогіяй. Пазней адбываец-ца аднаўленне культу асобы І.В.Сталіна і масавых рэпрэсій, што негатыўна паўплывалі на становішча культурнай сферы. Узросшай самасвядомасці людзей супрацьстаяў ідэалагічны прэсінг супраць інтэлігенцыі. Ён быў распачаты пастановай ЦК УКП(б) «Аб часо-пісах «Звязда» і «Ленінград» (1946 г). Абвінавачванню ў фармалі-зме падверглася пісьменніцкая арганізацыя рэспублікі. Паралель-на разгортваецца кампанія па барацьбе з касмапалітызмам. Кам-панія па барацьбе л касмапалітызмам найперш закранула драма-тургію і тэатральных дзеячаў рэспублікі (Л.М.Літвінаў, В.Я.Галаў-чынер, Я.С.Рамановіч і інш.). Пад сцягам барацьбы супраць нацыя-налістычнай ідэалагізацыі мінулагаў 1946-1947 г. партыйнаекіраў-ніцтва p3cn>^iKi разгарнула крытыку поглядаў на існаванне бела-рускай дзяржаўнасці ў дасавецкія часы, на заходнееўрапейскія ўплывы на развіццё беларускай культуры і г.д.

У васьмігадовы пасляваенны перыяд праўлення Сталіна кан-чаткова склалася савецкая таталітарная культура. Большасць пісьменнікаў, мастакоў. кампазітараў уключылася ў праслаўленне Сталіна. Многія звярнуліся да тэмы вайньк партызанскага руху. Творцы павінны былі паказваць жыццё такім, якім яго хацелі ба-чыць камуністы. гэта значыць, бесканфліктным і напоўненым ве-рай у шчаслівае камуністычнае будучае. А між тым рэпрэсійны рэжым зноў набіраў абароты. Былі арыштаваны міністр асветы БССР П.В.Саевіч, пісьменнік і паэт С.І.Грахоўскі і інш. Паводле характарыстыцы У.Конана, ва ўмовах ідэалагічнага наступу стал-інізму і бальшавіцкай ідэалогіі на лепшыя здабыткі нацыянальнай і сусветнай культур Беларусь усё ж здолела захаваць частку нацы-янальна-культурнай спадчыны, аднактолькі селекцыйна, у ідэала-гічна адаптаваных формах і пад жорсткім кантролем КПБ і КДБ. У гады другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі была амаль поўнасцю знішчана матэрыяльна-тэхнічная база навукі і куль-туры. Яе аднаўленне працякала ў цяжкіх умовах і ў асноўным было завершана ў 1950 г. Разгарнулася дзейнасць АН БССР і ВНУ. Вельмі марудна аднаўлялася сістэма народнай адукацыі - не ха-пала самага неабходнага: памяшканняў для школ. настаўнікаў, сшыткаў, падручнікаў і г.д.

Пісьменнікі Беларусі зыходзілі ў гэты час з тэорыі бесканфліктнасці ў літаратуры, таму паказвалі не тое, што было. атое, што павінна было быць. Асноўнымі тэмамі былі мінулая вайна. бараць-ба за мір і працоўны подзвіг народа, недалёкае гістарычнае міну-лае (М.Лынькоў «Векапомныя дні», І.Шамякін «Глыбокая плынь», І.Меляжа «Мінскі напрамак»). Многія з беларускіх паэтаў ўслаў-лялі правадыра, апявалі ідылію кахання і г.д.

Аднавілася дзейнасць беларускіх тэатраў: імя Я.Купалы ў Мінску, імя Я.Коласа ў Віцебску. акадэмічнага тэатра оперы і ба-лета. 3 Гродна ў Мінск быў пераведзены Дзяржаўны Рускі тэатр БССР. Галоўнай тэмай з'яўлялася вайна або класіка.

Найбольшую вядомасць у сімфанічнай і інструментальнай музыцы атрымалі кампазітары М.Аладаў, А.Багатыроў, Я.Цікоцкі, М.Чуркін, Г.Вагнер і інш.

Сярод мастакоў Беларусі ў першыя пасляваенныя гадыплённа працаваў Я.Зайцаў, які ў 1948 г. стварыў карціну «Стаяць насмерць» - своеасаблівы ўступ у батальнае і эмацыянальнае палатно «Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе» {1950 г).

Таксама на тэму вайны пісалі свае карціны П.Гаўрыленка («На партызанскім аэрадроме»), А.Шыбнёў («Палонных вядуць»), Я.Ціхановіч («Дапамога Масквы партызанам»). Шэраг буйных работ стварылі беларускія скульптары З.І.Азгур. А.А.Бсмбель, А.К Глебаў. С.І.Селіханаў і інш.

У мастацтве часам праяўляліся нацыянальныя матывы. «Бе-ларусьфільм» экранізаваў купалаўскую «Паўлінку» (1952). У тэ-атры оперы і балета БССР у сталінскі час была пастаўлена опера Дз.Лукаса «Кастусь Каліноўскі». Аднак большасць падобных тво-раў не даходзіла да шырокай аўдыторыі. Створаны ў 1951 г. Бела-рускі дзяржаўны народны хор пад кіраўніцтвам Р.Шырмы трымалі ў Гродне. Вядомага фалькларыста і кампазітара крытыкавалі за нацыянальную абмежаванасць, не друкавалі складзеныя ім зборнікі J бсларускіх песень, якія абвяшчаліся сумнымі і безыдэйнымі.

Адраджэнне культурнага жыцця рэспублікі ў сярэдзіне 40-х -першай палове 50-х г. XX ст.: складанасці і супярэчнасці:

а) узмацненне ідэалагічнага дыктату і русіфікатарскіх тэндэнцый ва ўсіх сферах культурнага жыцця, ваяўнічы атэізм;

б) аднаўленне і развіццё адукацыі і навукі;

в) літаратура ва ўмовах партыйнага ўціску;

г) тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва:

д) культурна-асветніцкія ўстановы.


45. Умовы і асаблівасці развіцця культуры Беларусі ў другой палове 50-х – першай палове 80-х гадоў.

а) культура ва ўмовах хрушчоўскай «адлігі»:

б) пашырэннс каманднага стылю кіравання культурай і ўзмацнснне русіфікацыі духоўнага жыцця з сярэдзіны 60-х г:

 

XX з'езд КПСС, які адбыўся ў лютым 1956 г, азнаменаваў 7 пачатак новага этапа ў развіцці грамадства. На фоне пэўнай лібе-ралізацыі грамадства ішоў працэс барацьбы дэмакратычнай і кан-серватыўнай тэндэнцый, што выклікала разбурэнне склаўшыхся стэрэатыпаў і поглядаў. Дэсталінізацыя стварала ілюзію кардыналь-ных перамен і тым спрыяла гуманізацыі савецкай культуры. Ва ўмовах рэабілітацыі часткі рэпрэсаваных дзеячаў культуры і часо-вага паслаблення ідэалагічнага кантролю ўзнікла чарговая хваля беларускага адраджэнскага руху: паступова аднаўлялася праўда пра гісторыю навукі, літаратуры. мастацтва (літаратурна-мастац-кія аб'яднанні «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», газета «Наша ніва» і інш). вярталася ў літаратуру творчасць рэпрэсаваных пісьменнікаў (А.Бабарэка, ЦТартны, М.Зарэцкі, Я.Пушча і інш.), «другое дыханне» набыў талент старэйшых пісьменнікаў (П.Броўкі, Я.Коласа, А.Куляшова, М.Лынькова, П.Панчанкі і інш.), таленаві-та ўвайшлі ў літаратуру першае і другое пасляваенныя пакаленні беларускіх пісьменнікаў Адраджаліся нацыянальна-самабытныя школы беларускага тэатральнага, музычнага і выяўленчага мас-тацтваў. На жаль, духоўныя пераўтварэнні мелі часовы характар. М.С.Хрушчоў сваім валюнтарызмам садзейнічаў умяшальніцтву

партыі ў творчы працэс.

Хрушчоўская лібералізацыя не закранула сталінскія догмы ў галінс нацыянальнай палітыкі і культуры 3 рэпрэсаваных бела-рускіх пісьменнікаў не быў рэабілітаваны ніхто. Русіфікацыя на-ват узмацнілася. Рабілася спроба зрабіць культурнае жыццё на-цыянальных рэспублік рускамоўным БССР у гэтым накірунку дасягнула «найлепшых» поспехаў. У пачатку 60-х г. узмацнілася ідэалагічная цэнзура друку, літаратуры, мастацтва, адукацыі, на-вукі. Ніводнае выданнс не магло пабачыць свет без дазволу Га-лоўліта пры Савеце Міністраў БССР. Пераследаваўся «абстрак-цыянізм» у выяўленчым мастацтве Цэнзура захоўвалася і на трэцім - «брэжнеўскім» - этапе раз-віцця культуры. аб чым сведчыць пастанова ЦК КПСС «Аб павы-шэнні адказнасці кіраўнікоў органаў друку, радыё. тэлебачання, кіна-матаграфіі за ідэйна-палітычны ўзровень публікуемых матэрыялаў і рэпертуару» (1969 г). Брэжнеўскае кіраўніцтва, паводлс слоў З.Шыбекі, перастала тлуміць людзям галовы камунізмам Яно за-давальнялася развітым сацыялізмам і марыла ператварыць наро-ды шматэтнічнай дзяржавы ў адзіную шэрую масу савсцкіх лю-дзей, паслухмяных, бестурботных, рускамоўных. Кіраўніцтва БССР выяўляла асаблівую прыхільнасць да ідэй выхавання новага са-вецкага чалавека. У выніку гэтага аказалася. што ніводная з саюз-ных нацыянальных рэспублік не была так зрусіфікавана. як БССР. Партыйна-бюракратычная сістэма пазбаўляла бсларускі народ натуральнага права на веданне сваёй мовы, гісторыі. культуры. Аналіз стану духоўнага жыцця нашага грамадства ў 60 - 80-я г. дазволіў З.Шыбеку ахарактарызаваць гэты перыяд як час роскві-ту беларускага беспамяцтва. Аднак абмежаванні не змаглі спыніць рост цікавасці да нацыянальных каранёў у беларускіх інтэлектуа-лаў. такіх. як гісторык Мікола Улашчык, філолаг Адам Мальдзіс, краязнавец Генадзь Каханоўскі і інш. У розных галінах навукі наза-пашваліся каштоўныя матэрыялы, якія чакалі свайго часу для больш эфектыўнага выкарыстання ў інтарэсах нацыі. У 1967 - ] 975 г. пабачыла свет 12-томная энцыклапедыя Беларусі, у якой некато-рыя артыкулы па гісторыі і літаратуры былі напісаны з нацыяналь-ных пазіцый. Кожны народ мог бы ганарыцца такім выданнем, як 5-томная «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва» (1984 - 1987 г).

З'явіліся «дысідэнты», або «іншадумцы», - людзі. якія высту-палі супраць несправядлівасці, парушэння правоў чалавека. Ідэо-лагамі дэмакратычнага руху сталі акадэмік А.Дз.Сахараў, пісьменнік А.І.Салжаніцын і інш. Найбольш вядомым бсларускім дысідэнтам быў бабруйскі рабочы Міхась Кукабяка. За адказ ад удзелу ў выбарах савецкіх уладаў, абарону правоў чалавека і асу-джэнне русіфікацыі ў публіцыстычных творах яготрымалі ў псіхіят-рычнай лячэбніцы, а затым у турме. Леанід Лыч у брашуры «Бе-ларуская ідэя ў постацях і здзейсненнях» прыводзіць і шмат якія іншыя прыклады супраціву беларусаў таталітарнай сістэме, нацыя-нальна-культурнай палітыцы ўладаў. Дысідэнцкія, патрыятычныя настроі ўсё больш пранікалі ў асяроддзе творцаў беларускай куль-туры. У канцы 1960-х - пачатку 1970-х г. з'яўляюцца pyx y абарону гісторыка-архітэктурнай спадчыны, краязнаўчы рух. фальклорны рух. Паступова зараджаецца нацыянальны рух сярод навукоўцаў. літаратараў. мастакоў. студэнтаў. Інтэлектуалы пачыналі бараніць нацыянальную культуру ў рамках існай сістэмы. Аднак нацыяналь-ны рух не стаў масавым і слаба звязваўся з дзейнасцю правабор-цаў. Актыўнай найыянальнай інтэлігенцыі было мала. Нацыяналь-ныя справы амаль зусім не краналі шырокія масы насельніцтва.

.
Асвета і навука у БССР у другой палове 50-х - першай палове 80-х гадоў.

Другая палова 50-х г. - 80-я г. XX ст. азнаменаваліся далей-шым развіццём адукацыі, спробамі шматлікіх рэформ і рэарганіза-цый Гэтаму садзейнічаў эканамічны рост краіны, звязаны з ука-раненнем ў вытворчасць дасягненняў НТР. 3 1959 г. была ўведзе-на абавязковая 8-гадавая адукацыя, а ў 70-я г. - усеагульная ся-рэдняя адукацыя. 8-гадовая адукацыя спалучалася з політэхнічным навучаннем, калі ў кожнай школе наладжвалася працоўнае наву-чанне з атрыманнем кваліфікацыі. У 60-я г. арганізуюцца групы падоўжанага дня і школы-інтэрнаты. Дрэнная політэхнічная пад-рыхтоўка вучняў (адсутнасць праграм, кадраў) прывяла да адмо-вы ў 1966 г. ад прафесійнай адукацыі ў школах. 3 сярэдзіны 70-х г. пачынаюць дзейнічаць вучэбна-вытворчыя камбінаты.

Пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі патрабаваў ука-ранення новых навучальных планаў і праграм. Узровень адукацыі наблізіўся да патрэб жыцця.

Аднак пашыраўся працэс русіфікацыі народнай адукацыі. На беларускай мове працавала ў сярэдзіне 80-х г. 23,1 % школ і 19,3 % дашкольных устаноў. Беларускія школы ў гарадах зніклі цалкам.

Павялічылася колькасць ВНУ. У 1985 г іх налічвалася 33. Сярод новых устаноў можна назваць Мінскі радыётэхнічны інсты-тут (1964 г), Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1965 г), Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1966 г), Мінскі інстытут культуры (1975 г.) і інш.

Вядучай навуковай установай рэспублікі заставалася АН БССР, якая ажыццяўляла фундаментальныя даследаванні па праб-лемах фізікі, матэматыкі







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.