Здавалка
Главная | Обратная связь

Пытанне 24. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі БССР. Акупацыйны рэжым.



Фашысцкая Германія, парушыўшы пакт абненападзенні, 22 чэрвеня 1941 г. вераломна ўварвалася ў межы СССР. На тэрыторыі Беларусі разгарнуліся абарончыя баі. У адпаведнасці з планам маланкавай вайны галоўны ўдар на маскоўскім напрамку наносіла група армій «Цэнтр». Яна мела на мэце знішчэнне ў прыгранічных баях войскаў Заходняй асобай вайсковай акругі. У першапачатковы перыяд вайны савецкія войскі вымушаны былі адступаць. Справа ў тым, што асабовы склад Чырвонай Арміі рыхтаваўся галоўным чынам да наступальных дзеянняў, бо існавала думка аб будучай вайне як наступаль-най, скарацечнай і на чужой тэрыторыі. Не было цалкам праведзена пераўзбраенне войскаў, новая тэхніка была яшчэ не асвоена. Разам з тым узброеныя сілы, у тым ліку і тая іх частка, што размяшчалася ў БССР, былі аслаблены рэпрэсіямі, якія пазбавілі Чырвоную Армію вопытных камандзіраў. Савецкія воіны аказвалі адчайнае супраціўленне, праяў-лялі стойкасць і мужнасць. Насмерць, да апошняга патрона, стаялі на сваіх рубяжах пагранічнікі. За тыдзень баёў байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А. Кіжаватава, што знаходзіліся ў Брэсцкай крэпасці, знішчылі каля батальёна гітлераўцаў. Штаб абароны крэпасці ўзначалілі капітан Зубачоў і палкавы камісар Я. Фамін. Кіраўніком абароны стаў маёр П. Гаўрылаў. Абаронцы крэпасці пратрымаліся каля месяца, хаця па планах фашыстаў на захоп крэпасці адводзілася толькі некалькі гадзін. Апошнія дні абароны крэпасці авеяны легендамі. Наяе сценах былі зроблены надпісы, якія ведае ўвесь свет: «Я паміраю, але не здаюся! Бывай, Радзіма». У 1965 г. Брэсцкая крэпасць атрымала званне «Крэпасць- герой». Ужо ў першыя гадзіны вайны разгарнуліся паветраныя баі ў небе Беларусі. Каля Радашковіч здзейснілі гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі, капітан М. Гастэла і члены яго экіпажа. Са згоды экіпажа камандзір накіраваў палаючы са-малёт на трупу нямецкіх танкаў і аўтамашын. Пры абароне Гомеля здзейсніў свой першы паветраны таран лётчык Б. Коўзан — адзіны ў свеце лётчык, які зрабіў чатыры паветраныя тараны і застаўся жывы. У абароне Мінска прымала ўдзел 100-я стралковая дыві-зія пад камандаваннем генерал-маёра Русіянава, байцы якой упершыню ў гады вайны выкарысталі так званую шкляную артылерыю — бутэлькі з гаручай сумессю для барацьбы з танкамі. Надзвычай напружаны характар мелі баі ў раёне Магілёва. Абарона горада працягвалася 23 дні. У ліку адважных абаронцаў вызначыўся стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка С. Куцепава. Толькі за адзін дзень баёў байцы Куцепава знішчылі 39 фашысцкіх танкаў. 14 ліпеня 1941 г. пад Оршай упершыню батарэя мінамё-таў пад камандаваннем капітана Флёрава выкарыстала рэактыўную артылерыю — «кацюшы». Двухмесячныя абарончыя баі савецкіх войскаў у Беларусі не дазволілі праціўніку рэалізаваць план «маланкавай вайны», далі магчымасць сканцэнтраваць рэзервы і падрых-тавацца да абароны на маскоўскім напрамку. АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. ДЗЕЙНАСЦЬ БЕЛАРУСКІХ КАЛАБАРАЦЫЯНІСТАЎ.Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. Ідэалагічнай асновай акупацыйнай палітыкі былі чалавеканенавісніцкія тэорыі нацыстаў: аб “расавай перавазе” нямецкай нацыі над усімі іншымі; аб “гістарычнай неабходнасці” пашырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў і іх “неад’емным праве” на сусветнае панаванне. У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі. Беларусь была падзелена на асобныя часткі:

· паўночна-заходнія раёны Брэсцкай і Беластоцкай абласцей з гарадамі Гродна і Ваўкавыск былі перададзены Усходняй Прусіі;

· паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыята “Украіна”;

· паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці былі далучаны да генеральнай акругі Літвы;

· тэрыторыя Віцебскай і Магілёўскай абласцей, большая частка Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай вобласці былі ўключаны ў зону армейскага тылу групы армій “Цэнтр”, дзе ўсе адміністрацыйныя функцыі выконвала ваеннае камандаванне;

· Баранавіцкая, Вілейская (без паўночна-заходніх раёнаў), Мінская (без усходніх раёнаў) вобласці, паўночныя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай абласцей склалі “генеральбецырк Беларутэнія” – генеральную акругу Беларусі.

Тэрыторыя генеральнай акругі Беларусі, якая складала прыкладна 1/3 тэрыторыі БССР, была ўключана ў рэйхскамісарыят “Остланд” з рэзідэнцыяй у Рызе і падзелена на 10 “гебітаў” (акругоў). Для кіраўніцтва генеральнай акругай, акругамі і раёнамі ствараўся жорстка цэнтралізаваны адміністрацыйны апарат гітлераўцаў. На чале генеральнай акругі Беларусі стаяў генеральны камісарыят, які ўзначальваў адзін з паплечнікаў Гітлера гаўляйтар Вільгельм Кубэ. Ён праводзіў чалавеканенавісніцкую палітыку нацызму. Пасля знішчэння Кубэ мінскімі падпольшчыкамі 22 верасня 1943 г. яго месца заняў групенфюрэр войск СС Курт фон Готберг. Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі. Зрабіў гэта гаўляйтар Беларусі Кубэ: “Колеры бела-чырвона-бела павінны быць у будучым прыкметай Беларутэніі”. Кіраванне акругамі ажыццяўлялі гебітскамісары, гарадамі – штатскамісары, раёнамі – ортскамісары. Для стварэння ўяўнага выгляду самакіравання і ўзмацнення ўплыву на насельніцтва з мясцовых жыхароў арганізоўваліся гарадскія, раённыя і павятовыя ўправы, а ў вёсках прызначаліся старасты, солтысы, войты. Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў. З розных краін Еўропы гітлераўцы прывозілі да нас сваіх прыслужнікаў беларускага паходжання, якія пачыналі кар’еру яшчэ ў перыяд Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918–1920 гг. Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі. Галоўным сродкам падтрымання “новага парадку” былі войскі і розныя службы: СС (ахоўныя атрады); СА (штурмавыя групы); СД (служба бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі); гестапа (палітычная паліцыя); жандармерыя і інш. Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы. Згодна з ім прадугледжвалася 75% рускіх, белару-саў, украінцаў фізічна знішчыць, а астатнія 25% ператварыць у рабоў. Што датычыцца цыганоў і яўрэяў, якія таксама жылі ў Беларусі, дык іх чакала поўнае знішчэнне. Галоўным срод-кам ажыццяўлення сваіх мэт фашысты зрабілі палітыку ге-нацыду — знішчэнне груп насельніцтва па тых або іншых матывах: за прыналежнасць да камуністаў або яўрэяў, за любое непаслушэнства акупацыйным уладам.

У межах рэспублікі было арганізавана 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў, з якіх мала хто вярнуўся жывым. Вязняў трымалі пад адкрытым небам, марылі голадам, заражалі інфекцыйнымі хваробамі, катавалі. У Мінску і яго ваколіцах было размешчана 5 такіх лагераў, адзін з якіх – Трасцянецкі – па колькасці знішчаных людзей стаяў на трэцім месцы пасля Асвенціма і Майданака. Напярэдадні наступлення савецкіх войск гітлераўцы практыкавалі стварэнне на пярэднім краі сваёй абароны спецыяльных лагераў смерці, у якіх размяшчалі інфекцыйных хворых з мэтай масавага распаўсюджвання цяжкіх захворванняў сярод насельніцтва і часцей Чырвонай Арміі. На тэрыторыі Беларусі было больш за 100 гета, у якія гітлераўцы сагналі сотні тысяч яўрэяў, як жыхароў рэспублікі, так і яўрэяў з Польшчы, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Францыі, Галандыі, Венгрыі, Германіі і іншых краін. 21–23 кастрычніка 1943 г. было здзейснена адно з самых крывавых злачынстваў фашызму – масавае знішчэнне яўрэяў у мінскім гета і ў Трасцянецкім лагеры смерці, дзе загінула амаль што 100 тыс. яўрэяў. Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі. Паступова працэс знішчэння сваіх ахвяр гітлераўцы механізавалі: атручвалі ў спецыяльна прыстасаваных для гэтага памяшканнях – “gaswagen” (душагубках). Жорсткай расправе падлягалі ваеннаслужачыя, да якіх гітлераўцы адносілі практычна ўсіх мужчын ва ўзросце 16–55 гадоў, што знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад раёнаў ваенных дзеянняў. Нечуваныя зверствы чынілі акупанты над партызанамі і мірным насельніцтвам. Пад выглядам барацьбы з партызанамі яны правялі больш за 140 карных экспедыцый, у ходзе якіх цэлыя раёны Беларусі ператвараліся ў зоны пустыні. 22 сакавіка 1943 г. былі спалены 149 жыхароў, у тым ліку 76 дзяцей, в. Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці. За гады акупацыі ў Беларусі разам з жыхарамі спалена 628 вёсак, 186 з якіх так і не адноўлены пасля вайны. Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. За час акупацыі з Беларусі было вывезена 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей. Вярнулася ж дамоў пасля перамогі каля 120 тыс. чалавек. Ахвярамі нямецка-фашысцкай “палітыкі генацыду і выпаленай зямлі” стала чвэрць насельніцтва Беларусі. Усяго ў рэспубліцы, як ужо гаварылася, было знішчана больш за 2 млн 200 тыс. чалавек. У галіне эканомікі акупацыйны рэжым прынёс працоўным Беларусі страшэнную галечу, звышэксплуатацыю, адкрытае рабаванне матэрыяльных каштоўнасцей. Эканамічная палітыка на захопленай тэрыторыі Беларусі насіла каланіяльны характар. Для грабяжу і падрыву гаспадарчага патэнцыялу рэспублікі быў створаны спецыяльны штаб “Ольдэнбург” з вялікім штатам інспекцый, атрадаў для збору прадукцыі вытворчасці і сыравіны. Гітлераўцы вывозілі ў Германію найбольш каштоўнае абсталяванне фабрык, заводаў, электрастанцый, сельгастэхніку, прадукты харчавання, лясныя і тарфяныя багацці. Сістэматычна яны грабілі і асабістую ўласнасць насельніцтва. За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена 90 % станочнага і тэхнічнага абсталявання, 96 % энергетычных магутнасцей, 18,5 тыс. аўтамашын, больш за 9 тыс. трактароў і цягачоў, 1100 камбайнаў. Акупацыйныя ўлады і штаб “Ольдэнбург” у інтарэсах Германіі, вермахта арганізоўвалі работу часткі прадпрыемстваў прамысловасці, транспарту, гандлю. Усяго ж у гады вайны на тэрыторыі нашай рэспублікі дзейнічала каля 60 прадпрыемстваў пераважна металаапрацоўчай, мясцовай, лёгкай і харчовай прамысловасці. На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10–12 гадзін. За розныя правіннасці, за сабатаж білі, саджалі у карцэр, адпраўлялі у канцлагер. Рацыён харчавання працоўнага ўключаў 200 г хлеба на дзень і 10 г солі. Каб раскалоць адзінства беларускага народа, знайсці ў яго апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі. Так, 22 кастрычніка 1941 г. была створана Беларуская народная самапомач (БНС). Яе статут быў зацверджаны Кубэ. БНС дамагалася прызнання за сабой права на самакіраванне і рабіла спробы стварыць сваё ваенізаванае фарміраванне – Беларускі корпус самааховы (БКС).З дазволу акупантаў у чэрвені 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ), які аб’ядноўваў каля 8 тыс. юнакоў і дзяўчат. Кіраўнікі трэцяга рэйха імкнуліся рыхтаваць юнакоў да службы ў вермахце, былі сфарміраваны нават роты СС для барацьбы з партызанамі. Саюз беларускай моладзі ў многім нагадваў нямецкі “Гітлерюгенд”. У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Рада ставіла мэтай мабілізацыю ўсіх сіл беларускага народа для знішчэння бальшавізму і працавала па зацверджанаму Генеральным камісарам Беларусі Готбергам статуту. Падпарадкаваныя Радзе ці створаныя ёю мясцовыя арганізацыі і саюзы – Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб’яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і іншыя садзейнічалі ажыццяўленню нацысцкай акупацыйнай палітыкі. У сакавіку 1944 г., калі войскі Германіі апынуліся ў катастрафічным становішчы, акупанты дазволілі стварыць у Беларусі большыя, чым раней, узброеныя нацыянальныя фарміраванні. Было арганізавана 55 батальёнаў Беларускай краёвай абароны. Але шырока разгарнуць сваю дзейнасць БЦР, БКА ўжо не ўдалося. Чырвоная армія пачынала падрыхтоўку аперацыі па вызваленні Беларусі. У гэтых умовах у акупіраваным Мінску 27 чэрвеня 1944 г., за шэсць дзён да вызвалення горада савецкімі войскамі, быў скліканы ІІ Усебеларускі кангрэс (І з’езд (кангрэс) адбыўся ў снежні 1917 г.). Кангрэс абвясціў сябе “паўнапраўным і найвышэйшым прадстаўніком беларускага народа” і выказаўся за аддзяленне Беларусі ад СССР. Спроба стварэння беларускай дзяржаўнасці з дапамогай акупантаў не мела рэальнасці. Калі ў час работы кангрэса стала вядома, што Чырвоная Армія зрабіла прарыў нямецкіх войск і імкліва рухаецца на Мінск, СС выдзелілі спецыяльны цягнік для эвакуацыі сваіх памагатых і членаў іх сем’яў. Такім чынам, у час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя (ад французскага ccolloboration – супрацоўніцтва). Савецкі ваенна-гістарычны слоўнік тлумачыць калабарацыю як здраду сваёй радзіме і пераход на шлях супрацоўніцтва з ворагам. Да моманту вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на яе тэрыторыі дзейнічалі больш за 35 тыс. актыўных членаў розных калабарацыянісцкіх арганізацый. Уся іх дзейнасць кантралявалася гітлераўцамі.

Пытанне 25. Партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Беларусы ў еўрапейскім руху Супраціву.

На захопленай тэрыторыі стваралася сетка падпольных арганізацый і груп. Ініцыятыву ў стварэнні атрадаў і груп супраціўлення бралі на сябе радавыя камуністы і беспартыйныя патрыёты.

Ужо на пяты дзень вайны ў Пінскім раёне быў сфарміраваны адзін з першых партызанскіх атрадаў у Беларусі пад кіраўніцтвам В. Каржа. У Кастрычніцкім раёне Палескай вобласці быў арганізаваны партызанскі атрад, які ўзначалілі Ц. Бумажкоў і Ф. Паўлоўскі — першыя з савецкіх партызан, якім у жніўні 1941 г. было присвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У ліпені 1941 г. быў створаны партызанскі атрад пад кіраўніцтвам М. Шмырова, якога любоўна называлі «бацькам Мінаем». Гэты атрад у далейшым ператварыўся ў першую беларускую партизанскую брыгаду. У барацьбу з ворагам уступілі падпольшчыкі. Шырокую дыверсійную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле «Орша» разгарнуў былы начальнік паравознага дэпо гэтага вузла К. Заслонаў, які прыбыў з-за лініі фронту. Ён уладкаваўся да немцаў начальнікам паравозных брыгад з правам самастойнага набору рабочай сілы. Яго людзі пачалі рабіць міны, знешне падобныя да кавалкаў вугалю, якія праз вугальныя склады падкідваліся ў паравозныя топкі.

Актывізацыі барацьбы з ворагам у значнай ступені садзейнічала перамога войскаў Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой. Сумеснымі намаганнямі войскаў Калінінскага фронту, якія ў час контрнаступления выйшлі да граніцы Беларуси з партызанскімі атрадамі быў утвораны 40-кі-ламетровы праход, які праіснаваў да верасня 1942 г. Ён вядомы ў гісторыі як «Віцебскія (Суражскія) вароты».

2. Разгортванне масавай барацьбы супраць фашысцкіх захопнікаў вясной 1942 г. было звязана са стварэннем партызанскіх брыгад. Камісарам адной з іх стаў П. Машэраў, які быў напярэдадні вайны настаўнікам фізікі і матэматыкі. Ён стварыў Расонскае партыйна-камсамольскае падполле, быў ка-мандзірам партызанскага атрада, сакратаром Вілейскага падпольнага абкома камсамола.

30 мая 1942 г. Дзяржаўны Камітэт Абароны прыняў рашэнне аб утварэнні Цэнтралънага штаба парты-занскагаруху (ЦШПР)пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнака-мандуючага, які ўзначаліў сакратар ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка. а таксама Беларускага штаба партызанскага руху(БШПР).

Многие наши земляки приняли активное участие в европейском движении Сопротивления. Это касается прежде всего жителей западных районов Беларуси, которые были депортированы накануне войны в Сибирь и оттуда попали в армию генерала В. Андерса, сформированную на территории Советского Союза. Позже на стороне союзников она приняла участие в тяжелых боях за освобождение Италии Подпольную организацию в концентрационном лагере Маутхаузен после гибели генерал-лейтенанта Д. М. Карбышева возглавил уроженец города Чаусы Могилевской области полковник JI. Е. Маневич.

Наиболее мощным и организованным было участие советских патриотов во французском Сопротивлении. В октябре 1943 г. во Франции был создан Центральный комитет бывших советских военнопленных.

Пытанне 26. Пачатак вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аперацыя “Багрціён. Крыніцы перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Восенню 1943 г., пасля разгрому фашысцкіх войск пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. 23 верасня савецкія войскі вызвалілі першы раённы цэнтр Беларусі – г. Камарын, а да канца верасня выйшлі на подступы да Віцебска, Рагачова, Магілёва.

У лістападзе 1943 г. вызвалены буйны прамысловы і культурны цэнтр рэспублікі – г. Гомель,. Усяго ў Беларусі ў выніку асенне-зімовага (1943–1944) наступлення савецкіх войск было вызвалена 40 раёнаў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і Палескай абласцей.

У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны. Адной з буйнейшых падзей гэтага этапа з’явілася Беларуская наступальная аперацыя, якая ўвайшла ў гісторыю пад кодавай назвай “Баграціён”.

Да пачатку бітвы гітлераўцы сканцэнтравалі на лініі фронту найбольш буйную групоўку сваіх войск (група армій “Цэнтр” і “Поўнач”, “Паўночная Украіна”) Створаную ў Беларусі глубокаэшаланіраваную сістэму абароны, якая прыкрывала галоўныя стратэгічныя напрамкі (усходне-прускі і варшаўска-берлінскі), гітлераўцы называлі “Фатэрлянд” (Айчына), паказваючы, што тут іх армія адстойвае рубяжы самой Германіі.

Савецкае камандаванне, улічваючы важнасць і складанасць задачы, прыняло ўсе неабходныя меры для забеспячэння поспеху аперацыі па вызваленні Беларусі: на працягу красавіка – мая 1944 г. быў дэталёва распрацаваны план аперацыі “Баграціён”; праведзена ўсебаковая падрыхтоўка да наступлення – савецкія войскі былі аб’яднаныя ў чатыры фронты. Раніцай 23 чэрвеня 1944 г. пачалася бітва за поўнае вызваленне Беларусі. У наступленне перайшлі войскі 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы І.Х. Баграмян), 2-га Беларускага (Г.Ф. Захараў) і 3-га Беларускага (І.Д. Чарняхоўскі) франтоў. На другі дзень да іх далучыліся войскі 1-га Беларускага фронту (камандуючы К.К. Ракасоўскі). У аперацыі ўдзельнічалі таксама Дняпроўская ваенная флатылія, авіяцыя далёкага дзеяння і процівапаветранай абароны, першы асобны французскі добраахвотніцкі знішчальны авіяполк “Нармандыя-Нёман”. Актыўны ўдзел прымалі партызанскія злучэнні. Каардынавалі дзеянні франтоў маршалы А.М. Васілеўскі і Г.К. Жукаў.

Разгарнуліся баі за сталіцу Беларусі – Мінск. Каля Мінска ў акружэнні апынулася больш чым 100-тысячная групоўка ворага (“Мінскі кацёл”).

Разгром нямецка-фашысцкіх войск у Беларусі ўвайшоў у гісторыю як адна з важнейшых бітваў Вялікай Айчыннай і другой сусветнай вайны.

Савецкія войскі разам з амерыканскімі, англійскімі, французскімі, польскімі, чэхаславацкімі і югаслаўскімі, а таксама з войскамі румынскай і балгарскай армій, якія далучыліся пазней, наносілі гітлераўскім полчышчам знішчальныя ўдары. Супраць фашызму, за свабоду і незалежнасць сваіх краін змагаліся патрыёты Італіі, Грэцыі, Венгрыі, Албаніі, Нарвегіі і іншых краін. У выніку гітлераўская Германія апынулася пад пагрозай немінучага разгрому.

Рашаючае значэнне для разгрому фашысцкай Германіі мела Берлінская аперацыя (16 красавіка – 8 мая). 2 мая савецкія войскі завяршылі разгром берлінскай групоўкі ворага і поўнасцю авалодалі Берлінам.

8 мая ў прадмесці Берліна Карлсхорсце ў прысутнасці прадстаўнікоў камандаванняў армій СССР, ЗША, Англіі і Францыі прадстаўнікі павергнутай Германіі падпісалі акт аб безагаворачнай капітуляцыі сваіх узброеных сіл.

Крыніцамі перамогі над агрэсарам з’явіліся:

· дзейнасць Камуністычнай партыі і савецкага ўрада,

· Савецкіх Узброеных Сіл,

· дружба народаў СССР,

· савецкі патрыятызм.

Пытанне 27. БССР у 1946-1985.

Пераход да мірнага жыцця адбываўся ў цяжкіх умовах.

Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1945—1953 гг.было звязана з існаваннем сталінскага палітычнага рэжыму: поўны кантроль дзяржавы над жыццём грамадства, адзіная дзяржаўная ідэалогія, аднапартыйная палітычная сістэма.

Асаблівасцю г-п жыцця з'яўлялася адсутнасць шматпартыйнасці. У гэтых умовах камуністычная партыя была не столькі палітычнай, колькі дзяржаўнай арганізацыяй, якая ажыццяўляла функцыі заканадаўчай і выканаўчай улады праз выбары сваіх прадстаўнікоў у Саветы дэпутатаў працоўных.

У першыя гады пасля вызвалення адбылося аднаўленне работы Саветаў. У 1947 г. былі праведзены першыя ў пасля-ваенныя гады выбары ў Вярхоўны Савет БССР, аў 1948 г. — у мясцовыя Саветы рэспублікі, у тым ліку і на тэрыторыі за-ходніх абласцей.

Развіццё культуры Беларусі ў першыя пасляваенныя гады праходзіла ў складаных умовах.

У беларускай літаратуры існаваў - сацыялістычны рэалізм, які патрабаваў толькі станоўчага адлюстравання падзей, звязаных з будаўніцтвам сацыялізму.Галоўная тэма -мінулая вайна, раскрыццё гераізму савецкіх людзей, адданасці іх са-цыялістычнаму ладу і яго стваральніку — камуністычнай партыі («Глыбокая плынь» Івана Шамякгна, раманы «Мінскі напрамак» Івана Мележа і «Векапомныя дні» Міхася Лынькова). Чалавек у іх рас-крываўся праз яго гераічныя ўчынкі.

У выяўленчым мастацтве пераважала героіка-патрыятычная тэматыка. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у другой палове 50-х — першай палове 60-х гг. XX ст.

Прамысловае развіццё БССР было звязана з разгортваннем навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР). НТР прадугледжвала ўкараненне ў вытворчасць новых дасягненняў навукі і тэхнікі.

У др. п. 50-х —60-х гг. у БССР пабудаваны завод аўтаматычных ліній і ўпершыню ў СССР — завод электронных вылічальных машын (ЭВМ) у Мінску. Пачаў дзейнічаць Полацкі нафтаперапрацоўчы камбінат і ўведзены ў строй буйныя прадпрыемствы хімічнай пра-мысловасці: Гомельскі суперфасфатны і Гродзенскі азотна-тукавы заводы, Салігорскі калійны камбінат. Быў асвоены выпуск акучвальнага трактара «Беларусь», лесавозных аўтамабіляў «МАЗ». Сышлі з канвеера першыя 25-тонныя аў-тасамазвалы «БелАЗ» у Жодзіне. Выдаў першы пракат Ма-гілёўскі металургічны завод. Пачаўся выпуск халадзіль-нікаўз маркай «Мінск».

2. Развіццё сельскай гаспадаркі адбывалася за кошт павышэння дзяржавай закупанных цэн на яе прадукцыю, прыцягнення да непасрэднага ўдзелу ў калгаснай вытворчасці калектываў прамысловых прадпрыемстваў, навуковых і на-вучальных устаноў.Значную ролю ў развіцці сельскай гаспадаркі адыграла перадача сельскагаспадарчай тэхнікі калгасам.

У падсобнай сялянскай гаспадаркі пачалося прымусовае насаджэнне кукурузы ў якасці галоўнай сельскагаспадарчай культуры літаральна ва ўсіх раёнах БССР незалежна ад кліматычных умоў. Размах набыла меліярацыя — асушэнне забалочаных зямель.

3. Паказчыкам сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР стала паляшпэнне матэрыяльнага становішча працоўных. Былі ўстаноўлены больш высокія мінімальныя ўзроўні зара-ботнай платы і пенсій. Істотна павысілася аплата працы кал-гаснікаў. 3 1956 г. калгаснікам сталі назначацца пенсіі па старасці і інваліднасці. Сяляне атрымалі.

Развіццё культуры ў БССР у другой палове 50-х — першай палове 60-х гг. XX ст

1. Развіццё навукі было звязана з разгортваннем навуко- ва-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР). Вядучым навуковым цэнт- рам з'яўлялася Акадэмія навук Беларусі.

2. Паспяхова развівалася адукацыя. Буйным дасягненнем стала ўвядзенне ў рэспубліцы з 1959 г. абавязковай 8-гадовай школьнай адукацыі. Ствараліся сярэднія агульнаадукацыйныя працоўныя політэхнічныя школы з вытворчым навучаннем.

У пачатку 60-х гг. былі створаны ПТУ — установы, якія рыхтавалі рабочых. Развівалася сістэма вышэйшай адукацыі. Буйнейшай вышэйшай навучальнай установай з'яўляўся Белдзяржуніверсітэт.

3. Литаратура - шырокую вядомасць сваімі ваеннымі апавяданнямі «Жураўліны крык», «Алыіійская балада», «Трэцяя ракета» набыў Васіль Быкаў.

У 60-я гг. вядучым жанрам стаў раман «Людзі на балоце» з трылогіі Івана Мележа «Палеская хроніка», «Птушкі і гнёзды»Янкг Брыля, «Каласы пад сярпом тваім». У ім узнаўляліся падзеі, звязаныя з выспяваннем паўстання 1863—1864 гг.

Галоўныя дасягненні ў грамадска-палітычным жыцці БССР у сярэдзіне 50-х — сярэдзіне 80-х гг. XX ст

1. Спроба дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР была звязана з адыходам пасля смерці ў 1953 г. I. Сталіна ад палітычных рэпрэсій і прыняццем пры М. Хрушчове курсу на пераадоленне адмоўных наступстваў сталінскага паліт. рэжыму. У 1956 г. на XX з'ездзе КПСС было пастаўлена пытанне аб кульце асобы Сталіна, злоўжываннях у час яго кіравання партыяй і краінай.

Былі спынены рэпрэсіі, пачала ажыццяўляцца рэабілітпацыя (аднаўленне добрага імя) бязвінна асуджаных. Простыя людзі сталі больш свабодна выказваць свае думкі і жыць больш вольна. Рабіліся спробы павысіць ролю Саветаў у кіраўніцтве краінай і грамадствам. Пачынаецца наспяванне застойных з'яў у грамад-ска-палітычным жыцці. Гады кіраўніцтва ў СССР Л.І. Брэжнева (1964—1982) атрымалі назву «застою», які прыйшоў назмену «хрушчоўскай адлізе». адбываўся паварот да кансерватызму — захавання старых камандных метадаў кіравання і кантролю дзяржавы над грамадствам. Уся ўлада была ў руках партыйнага апарату. Захоўвалася аднапартыйная палітычная сістэма. Партыйным кіраўніком у Беларусі з'яўляўся Пётр Міронавіч Машэраў.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.