Здавалка
Главная | Обратная связь

Рэцэнзія, рэферат, анатацыя, канспектаванне



 

Працуючы з навуковым тэкстам чытач карыстаецца разнастайнымі прыемамі кампрэсіі тэксту, шо прыводзіць да складання тэксту рэферату, анатацыі, рэцэнзіі або канспекту.

Рэцэнзія

Рэцэнзія (ад лац. "rесепsіо" - разгляд) - кваліфікацыйны аналіз, разбор і ацэнка навуковага або мастацкага твора, спектакля, фільма, сачынення, навуковай работы і т.п. Пры падрыхтоўцы рэцэнзіі трэба нетолькі ўважліва прачытаць твор (кнігу і г.д.), але і пазнаёміцца з творамі, блізкімі па тэматыцы, праблеме. каб аб'ектыўна і добразычлііва ацаніць зробленае аўтарам.

Рэцэнзія, як і кожны маўленчы тэкст, - справа творчая. Аднак рэцэнзія мае пэўную структуру, кампазіцыю. Як правіла, рэцэнзія складаецца з:

агульнай даведкі, інфармацыі аб творы (акрэсліваецца жанр, тэма, праблематыка, галіна ведаў, да якой адносіцца твор);

характарыстыкі структуры, кампазіцыі;

агульнай ацэнкі твора;

аналізу частак (раздзелаў) (разглядаюцца асноўныя ідэі, палажэнні аўтара, яго аргументы, ход і логіка разважанняў, якасць ілюстрацыйнагаь матэрыялу, мова твора);

заключнай ацэнкі рэцэнзаванага твора, вывадаў, пажаданняў, прапаноў.

Ацэнка, якая даецца ў рэцэнзіі, звычайна абгрунтоўваецца. 3 гэтай мэтай выкарыстоўваюцца розныя віды даданых сказаў са злучнікамі таму што, паколькі і інш. Для большай пераканальнасці ацэнкі аўтара часта выкарыстоўваюцца цытаты з самога аналізуемага твора, якія "ўплятаюцца" ў змест рэцэнзіі.

У рэцэнзіі часта выкарыстоўваюцца словы, якія выражаюць ацэнку (добра, цудоўна, удала, дастаткова добра, няправільна, памылкова і інш)

Каб не быць катэгарычным, змякчыць адмоўную ацэнку, аўтары рэцэнзіі часта выкарыстоўваюць:

  • сінанімічныя замены больш рэзкіх слоў і выразаў менш рэзкімі (слабы - недастаткова моцны);
  • пабочныя словы і сказы, якімі падкрэсліваюць, што выказванне -толькі асабістая ацэнка аўтара (я мяркую, на маю думку, думаецца і т.п.);
  • пабочныя словы і словазлучэнні слоў, якія выражаюць шкадаванне наконт выказаных недахопаў (шкада, на жаль, засмучае і інш.);
  • умоўны лад, які надае выказванню форму пажаданняў і рэкамендацый (магчыма, належыць, добра было б, было б дарэчы і інш.)

*Заданне. Напішыце рэцэнзію на навуковы артыкул па эканоміцы або іншай навуковай дысцыпліне.

 

Анатацыя

 

Анатацыя (ад лац. "аппоtаtіо" - заўвага) - характарыстыка і ацэнка зместу, афармлення, прызначэння кнігі, твора, артыкула. Задача анатацыі: праінфармаваць чытачоў аб пэўным выданні. Паводле аб'ёму анатацыя можа быць кароткай (твор характарызуецца ў адным аспекце) і разгорнутай (інфармацыя падаецца падрабязна).

Паводле характару ацэнкі анатацыя можа быць:

апісальная - раскрываецца тэматыка, падаюцца звесткі пра кнігу, артыкул;

рэкамендацыйная - твор ацэньваецца з розных пазіцый;

анатацыя-зварот, якая ставіць за мэту зацікавіць, прывабіць чытачоў. Як правіла, такія анатацыі адрасаваны дзецям малодшага і сярэдняга ўзросту.

Змест разгорнутай анатацыі можа ўключаць: сціслыя звесткі пра аўтара і яго творчасць, аналіз структуры, кампазіцыі; характарыстыку мовы галоўных герояў часу, якому прысвечаны твор; інфармацыю пра тое, што даведаецца .чытач з анатаванага твора, каму ён адрасаваны (студэнтам, настаўнікам, спецыялістам, масаваму чытачу); агульную ацэнку твора.

Пры падрыхтоўцы анатацыі выкарыстоўваюцца тыповыя звароты:

Þ кніга змяшчае...;

Þ у кнігу ўключаны (увайшлі) ...;

Þ у кнізё змешчаны ...;

Þ у гэтай кнізе (артыкуле) вы прачытаеце пра ....;

Þ у артыкуле аналізуюцца (вырашаюцца, выкладзены)...;

Þ чытач знойдзе звесткі (інфармацыю) пра ...;

Þ кніга дае ўяўленне пра...;

Þ твор (артыкул) прысвечаны ...;

Þ аўтар робіць спробу вырашыць ...;

Þ аўтар расказваё, разважае, раскрывае, малюе, прапануе ўвазе чытачоў, прасочвае, разглядае і г.д.

 

Практыкаванне 1: Напішыце анатацыю на падручнік згодна правілам напісання.

 

 

Рэферат

 

Рэферат(ад лац. "refero" - дакладываю, паведамляю) – кароткі выклад у пісьмовай форме ці ў форме публічнага выступлення зместу кнігі, навуковай працы, вынікаў вывучэння навуковай праблемы; даклад на пэўную тэму, які ўключае агляд адпаведных літаратурных і іншых крыніц. Як правіла, рэферат мае навукова-інфармацьійнае прызначэнне. Як і іншыя віды навуковых прац, рэферат мае пэўную структуру: уступ, асноўную частку і заключэнне.

Як працаваць над рэфератам

1. Прагледзьце патрэбнае выданне (выданні). Вызначце агульны змест работы, яе папярэдні план.

2. Уважліва вывучыце літаратурныя крыніцы, зрабіце алоўкам паметкі ці выпіскі.

3. Распрацуйце падрабязны канчатковы план. Каля пунктаў і падпунктаў укажыце, дзе ўзяць неабходны матэрыял.

4.Паслядоўна раскрыйце ўсе пытанні плана

5.У канцы работы зрабіце абагульненне, вывад.

6.Прыкладзіце да работы спіс выкарыстанай літаратуры.

 

Канспектаванне

Канспект(ад лац. "сопхреktus" - агляд) - кароткі запіс зместу лекцыі; прамовы, твора і г.д. Канспект - гэта разнавіднасць тэксту, які ствараецца ў выніку пераапрацоўкі пэўнай інфармацыі. Мэта канспектавання - выяўленне, сістэматызацыя і абагульненне найбольш каштоўнай для слухача (чытача) інфармацыі.

Асноўнае правіла канспектавання: зразумець логіку падачы матэрыялу, запісаць істотнае, самае значнае для разумення праблемы. Агульнапрынятыя спосабы канспектавання заключаюцца ў наступным:

а) адбор інфармацьц з улікам яе навізны і значнасці. У выніку адбору змяншаецца аб'ём інфармацыі (шляхам выключэння паўтораў, аднатыпных прыкладаў, абагульнення фактаў). Даслоўна запісваюцца фармулёўкі азначэнняў, правілаў, законаў, асноўныя характарыстыкі прадмета, з'явы, падзеі і г.д.;

б) перафармулёўка пачутага (прачытанага), занатоўванне апорных слоў (словазлучэнняў), тэрмінаў, запісаў у форме тэзісаў, планаў шляхам пераканструявання, змены сказаў, скарачэння слоў, выкарыстання абрэвіятур.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.