Здавалка
Главная | Обратная связь

Практыкаванне 1. Напішыце словы па-беларуску. Растлумачце правапіс о, э або ы.



Ветеран, водолаз, демонстрировать, депеша, депутат, дремота, дровосек, Женева, зарево, литературный, поцеловать, рецензия, решето, секретный, церемониться, черемуха, телецентр, Щедрин, характеристика, дефект, лотерея, сердечный, кровавый, цена, майонез, шерстяной, театр.

Практыкаванне 2. Спісаць і ўставіць замест кропак прапушчаныя літары.

1. Калгас меў свой паравы млын, ц...гельню, лесапілку, ...лектрастанцыю. (Крап.) 2. Аднойчы група д...легатаў наведала дзяржаўны т...атр. (Сам.) 3. Глянуў я ў карц...р — таксама нікога, дыхала стынню з ц...менту падлога. (Бр.) 4. Аднойчы з В...лгаграда да нас прыехаў інж...нер - удасканальваць новую д...таль. (ЛіМ) 5. Даша зрабіла ...легантны р...веранс Сасноўскаму і ўзяла Максіма пад руку. (Шам.) 6. Працавалі мы ў розных установах: жонка ў школе, я ў спажывецкай кааперацыі, фактычна с...кратаром-юрысконсультам,— вёў усе пр...т...нзійна-арбітражныя справы. (У. Д.) 7. Максіма трохі збянтэжыла прац...дура знаёмства Галіны Уладзіміраўны з Шугачовымі. (Шам.) 8. Па дарозе сустрэлі двух хлопчыкаў, якія ехалі на фурманцы ў кузню, везлі нейкую д...таль ад жняяркі для р...монту. (У. Д.) 9. Тут, у шпіталі, часам «земляком» называем разанец — астраханца, ад...сіт — растаўчаніна, ч...лябінец —хабараўца. (Шам.) 10. 3 прабоіны тэнд...ра вырываўся з шыпеннем струменьчык пары. (Лыньк.) 11. Госці ў часе антракту, пакуль р...жысёр рыхтаваў «камедыю», пакуль расстаўлялася д...карацыя на сцэне, пачалі падмацоўвацца. (Бяд.)

§21. Вымаўленне і правапіс і, ы, й пасля прыставак

Галосныя [ы],[і] пасля зычных у націскным і ненаціскным становішчы заўседы вымаўляюцца выразна: журавіны, крывічы, білеты, дыплом.

Караневы [і] пасля прыставак на галосны, калі не ўтварае самастойнага склада, вымаўляецца як [й], гэта перадаецца і на пісьме: ісці – выйсці, імя – займеннік. Калі караневы [і] утварае склад, то вымаўляецца як [йі], пасля прыставак на галосны тады пішацца і: за[йі]скрыцца – заіскрыцца, за[йі]нець – заінець. Пасля прыставак на зычны ненаціскны караневы і прыстаўны [і] вымаўляюцца як [ы] і на пісьме абазначаюцца адпаведнай літарай: ісці – абысці, падысці; іграць – падыграць, абыграць.

Прыстаўны [і] пасля прыставак на галосны літара ізвычайна не пішацца: памкнуцца, заржавець, замшэць, хоць і напісанне заімчаць, заімшэлы, заірдзецца нарматыўнае.

Літара ізаўседы пішацца (хоць вымаўляецца [ы]) пасля прыставак між-, звыш-, дэз-, суб-, крнтр-, пан-:міжінстытуцкі, дэзінфекцыя, субінспектар, панісламізм, контрігра.

Літара іпішацца таксама ў складаных словах, першая частка якіх заканчваецца на зычны, а другая пачынаецца з і: палітінфармацыя, спортінвентар, бортінжынер.

.

Практыкаванне 1. Спішыце і ўстаўце, дзе трэба прапушчаныя літары.

Ня…начай, непры..мальны, пад…дзеш, пры…дзе, с…сціся, раз…граць, аб…сці, без…менны, за…скрыцца, без…ніцыятыўны, за…сці, пры…мальнасць, пад…ду, пера…маць, пры…шоў, за…кнуцца, аб…ду, дэз…нфарміраваць, аб…лгаць, вы…шаў, пра…гравальнік, аб…мшэлы, дэз…нфекцыя, за…граць

 

Практыкаванне 2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца ы:

а) за…мацца; е) за…кацца; л) спад…лба;

б) с…граць; ж) аб…сціся; м) с…сціся;

в) за…скрыцц з) пера…шлі дарогу; н) за…кнуцца;

г) вы…граць; і) пера…манне; о) па…менна;

д) раз…ходзіцца. к) спад…споду. п) суб…нспектар.

 

Практыкаванне 3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца і:

а) з…льну; е) контр…дэя;

б) …мкнуцца; ж) уз…шло;

в) аб…ржавелы; з) пера…маць;

г) дождж …мжыць; і) паліт…нфармацыя;

д) нітка …рвецца; к) аб…граць.

 

§22. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах

 

У большасці слоў неславянскага паходжання, якія маюць спалучэнне галосных, у беларускім вымаўленні паміж галоснымі развіўся ўстаўны [й] (ёт). У некаторых выпадках іншамоўныя спалучэнні галосных захоўваюцца нязменна.

1. Спалучэнне іо абазначаецца на пісьме:

а) у пачатку слова пад націскам літарамі іо, а не пад націскам іа: іон, іанізацыя, Іарданія;

б) у сярэдзіне слова пад націскам літарамі іё (ыё), а не пад націскам ія (ыя): біёграф, стадыён, біялогія, перыяд, але Эфіопія.

2. Спалучэнне [йо] пад націскам абазначаецца літарай ё, а не пад націскам я: ёд, раён, маянэз, раяніраванне. У пачатку ўласных назваў гэта спалучэнне пад націскам захоўваецца, а не пад націскам абазначаецца літарамі йа: Нью-Йорк, Йагансен, Йашкар-Ала.

3. Спалучэнне [йе] абазначаецца літарай е: фае, канвеер, феерверк.

4. Спалучэнне [ео] пад націскам абазначаецца літарамі ео (эо), а не пад націскам еа: фразеолаг, акардэон.

5. Спалучэнне [іа] абазначаецца літарамі ія (ыя): авіяцыя, геніяльны, энтузіязм, сацыялізм, матэрыял, варыянт.

6. Спалучэнне [еа] абазначаецца літарамі еа (эа): Неапаль, рэабілітацыя (але акіян

7. Спалучэнне [іе] абазначаецца літарамі іе (ые): кліент, арыентацыя, абітурыент

 

Практыкаванне 1. Напішыце словы па-беларуску. Растлумачце напісанне спалучэнняў галосных.

Виолончель, диапазон, неон, лауреат, районный, фразеология, авиапочта, адажио, майор, радио, мелиорация, палеонтология, океан, диета, майонез, океанский, биография, абитуриент, аудиенция, аукцион, колониальный, миллиардер, грандиозный, идеолог, гигиена, патриот, театр, чемпион, аккордеонист, диаметр, приоритет.

 

Практыкаванне 2. Устаўце прапушчаныя літары.

 

1. Нью-...ркцам гэтак жа няўлежна — зірніце з Пятай авеню: на лаўцы не адзін начлежнік спіць без надзеі на меню. 2. Ізноў у руху несціханым, і не крыніцай, не ракой, народ мой, стаўшы ак...нам, перада мной і на-да мной.3. Максім пайшоў назад у фа..., каб сустрэць і папярэдзіць Шугачовых.4. Над дарогаю ўзняўся фе...рверк агнёвы.5. Інакш кажучы, сатырык заўсёды мае крытэрыем нейкія пэўныя нормы. жыцця або ід...лы6. Пачаўся аўкц...н. 7. На груб...нства і дакор аж загудзеў зялёны бор. 8. М...р прынёс два экземпляры газеты, дзе вельмі недакладна і залішне ўзнёсла апісваўся наш бой. (Шам.) 9. Зірнуўшы ў вышыню, я пабачыў добрыя, кубатурныя саракоўкі,—бярвенне да сарака сантыметраў у д...метры. (У. Д.)

 

Практыкаванне 3. Адзначце словы, у якіх пішуцца спалучэнні:

-іё- або -ыё-:

а) патр(ыо, ыё)т; д) камед(іо, ыё)граф;

б) бібл(іё, ія)тэка; е) панс(іо, іё)н;

в) добры рац(ыо, ыё)н; ж) стад(іо, ыё)н;

г) Антон(іо, іё); з) фраз(ео, іё)лаг.

 

-ыя- або- ія-:

а) ф...лка; ж) патр(ыо, ыя)тызм;

б) г...графія; з) рац(іо, ыя)нальны;

в) нац...нальны; і) патр(ыа, ыя)тызм;

г) спартак...да; к) кл(іе, ія)нтура

д) ід...олаг

 

-ео- або- эо-:

а) ід(ыо, эо)лаг;

б) фраз(ео, еа)логія;

в) н(ео, еа)лагізм;

г) г(ео, её)лаг;

д) ід(ыё, ео)т.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.