Ужыванне вялікай літары
1. 3 вялікай літары пішуцца імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы, празванні людзей, клічкі жывёл, назвы кніг, газет, часопісаў, устаноў, заводаў, калгасаў, саўгасаў, параходаў, геаграфічныя і астранамічныя назвы і інш.: Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Якуб Колас), Дунін-Марцінкевіч, Іван Грозны, аповесць «Абеліск», часопіс «Полымя», выдавецтва «Народная асвета», Еўропа, Нарач, Сонца, Сатурн, 3 а ў в а г а. Прозвішчы літаратурных персанажаў або ўласныя імёны людзей пішуцца з малой літары, калі яны ўжываюцца як агульныя, родавыя назвы з пагардлівым сэнсам: гарлахвацкія, абломавы. 3 малой літары пішуцца і індывідуальныя назвы, якія страцілі значэнне ўласных імён і набылі значэнне агульнай назвы: донжуан, лавелас, галіфэ, форд (аўтамабіль). Калі агульныя назоўнікі набываюць значэнне ўласнай назвы ці выкарыстоўваюцца як стылістычны сродак для падкрэслівання асаблівых адносін да чаго-небудзь, то пішуцца з вялікай літары: Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына. 2. Прыметнікі, утвораныя ад індывідуальных назваўлюдзей, міфалагічных істот, клічак жывёл, пішуцца з вялікай літары, калі яны: а) уваходзяць у склад назваў геаграфічных аб'ектаў, гістарычных падзей і інш.: Магеланаў праліў, Варфаламееўская ноч; б)паказваюць прыналежнасць чаго-небудзь пэўнаму чалавеку і маюць суфіксы -ев- (-ёв-, -ёў-), -ов-(-ав-,- аў-), ін(- ын ): Міхасёў сшытак, Рыгораў брат, Коласавы творы, Зеўсаў гнеў. У астатніх выпадках падобныя прыметнікі пішуцца з малой літары: коласаўская трылогія, брылёўскі стыль, эзопаўская мова, ахілесава пята. 3. 3 вялікай літары пішацца першае слова ў назвах гістарычных падзей, эпох, гістарычных дакументаў Лютаўская рэвалюцыя, Адраджэнне, Баркалабаўскі летапіс, Літоўская метрыка ; 4. 3 вялікай літары пішуцца ўсе словы: а) у назвах некаторых міжнародных арганізацый: Cавет Эканамічнай Узаемадапамогі, Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Наций, Сусветны Савет Міру; г) у афіцыйных і неафіцыйных назвах дзяржаў і іх частак: Далёкі У сход, Злучаныя Штаты Амерыкі. Практыкаванне 1. Пры спісванні напішыце патрэбную малую або вялікую літару. Растлумачце правілы яе напісання. 1. (Т, т)уравец меў прыхаваную надзею — а раптам яму удасца разгаварыць маўклівую партызанку (М,м)арыю і яна аддасць (П, п)аўлавы пісьмы. (Я. С.) 2. Тую зіму ў (В, в)ялікіх (С, с)какухах, якія калісьці былі ладнаю, хат на трыццаць, вёскаю, (А, а)ўгіння засталася адна. (Я. С.) 3. (В, в)аля прыдумвала музыку нават сама, і, хоць яе творы былі пад (Б, б)етховена, пад «(Л, л)унную (С, с)анату», ёй казалі, што яна таленавітая. (Я. С.) 4. (В, в)ыбраўшы вольную часіну, (Р, р)адаслаў пайшоў на (Я, я)лцінскія могілкі, на якіх пахаваны наш самотны (М, м)аксім (Б, б)агдановіч. (Я. С.) 5. А я, лічыце, ваш партызан, (Б, б)еларускі (Ш, ш)таб (П, п)артызанскага (Р, р)уху мяне медалём узнагародзіў. (Я. С.) 6. На поўдзень ад (С, с)тарога (С, с)вержаня, за аўтастрадай,— (Н, н)овы (С, с)вержань, (Н, н)епадалёк ад яго, па той бок (Н, н)ёмана,— (А, а)льбуць, у якой нарадзіўся паэт. (Пол.) 1. У тыя гады нарадзілася наша дружба з саўгасам «(В, в)едрыч». (Пол.) 8. Першы выпуск (В, в)едрыцкая (С, с)ярэдняя (Ш, ш)кола зрабіла ў 1967 годзе. (Пол.) 9. Худая маладзіца замахала хусткай. «(Н, н)яхай жыве свабода!» (Ад.)
Практыкаванне 2. Адзначце словы, якія пішуцца з вялікай літары: (К, к)оласавыя паэмы, (К, к)упалаўскія чытанні; часопіс “(П, п)олымя”, Вялікая (М, м)ядзведзіца, (Б, б)рылеўскі стыль, (Г, г)арлахвацкія, (Г, г)енадзевы прапановы, (С, с)афійскі сабор, (Д, д)амоклаў меч, (М,м)агілеўшчына, (М, м)іхасевы прыгоды, (З, з)аслужаны дзеяч навукі, (Н, н)авагоднія падарункі, (П,п)арыжская камуна.
§24. Правапіс канчаткаў прыметнікаў. Пры ўжыванні канчаткаў прыметнікаў у рускай і беларускай мовах існуе шэраг адрозненняў. Так, у белорускай мове ўжываюцца наступныя канчаткі прыметнікаў,якія адрозніваюцца ад адпаведных рускіх: У адзіночным ліку: у Н.скл. м. роду - -Ы, -I: зялёны луг, сіні касцюм; у Н.скл. ніякага роду- -АЕ, -ЯЕ: блакітнае возера, зімняе сонца; у Р.скл. м. і ніякага роду - -АГА, -ЯГА: жоўтага ліста, знешняга выгляду; у Т. і М. скл. м. і н. роду канчаткі прыметнікаўсупадаюць —ЫМ, -ІМ: вясновым днем, аб вясновым дні, зімнім вечарам, аб зімнім вечары; у Р., Д., Т. і М. скл. канчаткі прыметнікаў ж. родусупадаюць- -АЙ, -ЯЙ: ля высокай сасны, высокай сасне, пад высокай(аю) сасной, на высокай сасне; да суседняй хаты, суседняй хаце, побач з суседняй(яю) хатай, у суседняй хаце. Акрамя таго, у Родн. скл. ж. роду адз. л. часта ўжываецца канчатаке -АЕ, -ЯЕ: ля высокае елкі, да суседняе хаты. У Н. скл. мн. лпрыметнікіе м., ж. і н. маюць канчаткі -ЫЯ, -ІЯ: ружовыя кветкі, даўнія часы. Практыкаванне 1. Устаўце замест кропак неабходныя канчаткі прыметнікаў. У царкоўн... інтэр'ерах XVIII ст., як і на працягу папярэдн... двух стагоддзяў, вядуч. роля належала іканастасу. Шырок... распаўсюджанне на Беларусі атрымалі высок... шмат'ярусн... іканастасы. У XVII ст. яны ўпрыгожваліся пышн... барочн... аб'ёмн... пазалотай. Барочн... рысы выяўляюцца ў дэкарацыйн... завяршэнні прароч... рада, кампазіцыях дэісусн... чынаў ў Давыд-Гарадоцк... іканастасе. Сакавіт... гама, простанародн... тыпаж, канкрэтнасць бытав... дэталяў набліжаюць Давыд-Гарадоцк... іканастас да твораў свецкага жывапісу і сведчаць пра развіццё рэалістычн... тэндэнцый у беларуск... іканапісе XVIII ст. Практыкаванне 2. Перакладзіце на беларускую мову. Рядом со старым высоким дубом - на старом высоком дубе; осенним днем - об осеннем дне - осенние дни; шуба из рыжей лисы - увидеть рыжую лису - встретиться с рыжей лисой; изучение белорусского языка - в белорусском языке; познакомиться с новым городом - жить в новом городе; картина популярного художника - стать популярным художником - спросить о популярном художнике; выпить холодной воды - пить холодную воду.
Практыкаванне 3. Замест кропак устаўце патрэбныя канчаткі. А. Светл... вочы, у шэр... зімн... паліто, з бел... снегам, сін... лініі на чорн... фоне, у сін... моры, зялён... бярозу, у крайн... выпадку, з цёмн... граніту, асенн... вятры, сярэдн... росту, у малінав... шапачцы, з каляров... тканіны, ранн... цяпло, з сів... валасамі. Б. Быць бел... варонай, даць зялён... вуліцу, бачыць усе ў ружов... святле, з чорн... ходу, сярод бел... дня, здавацца сін... панчохай, трымаць у чорн... целе. Растлумачце сэнс словазлучэнняў у п. Б, складзіце з 2-3 з іх сказы.
§25. Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланення адзіночнага ліку. Да другога скланення належаць назоўнікі мужчынскага роду з чыстай асновай у назоўным склоне адзіночнага ліку і назоўнікі ніякага роду з канчаткамі -о, -ё, -а, -е: клён, ствол, дзень, кісель, нож, дождж, двор, шалаш, спеў, вырай, акно, жыццё, збожжа, поле Назоўнікі мужчынскага роду другога скланення ў р о д н ы м с к л о н е адзіночнага ліку маюць канчаткі -а (-я), -у (-ю). 3 канчаткам -а (-я) ўжываюцца назоўнікі, якія абазначаюць: а) асоб і жывых істот, а таксама часткі цела чалавекa і жывёл: брата, сына, каня, тыгра, носа, рота, зуба, але: твару; б) канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, якія можна лічыць, канкрэтныя паняцці, навуковыя тэрміны: нажа, мяшка, вугла, дзейніка, перпендыкуляра, косінуса; в) грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, установы: камітэта, завода, сельсавета, горада, камбіната; г) геаграфічныя і астранамічныя паняцці, населеныя пункты, назвы мясцовасцей: Мінска, Гомеля, Нёмана ,касмадрома, узгорка, бугра; д) грашовыя адзінкі, меры вагі, пэўныя прамежкі часу: рубля, франка, кілаграма, года, тыдня, аўторка, верасня. спартыўныя гульні, віды спорту, танцы: хакея, валейбола, футбола, тэніcа, біятлона, вальса, факстрота, твіста, рок-н-рола; адзінкі вымярэння, адрэзкі часу: вольта, градуса, грама, сантыметра, метра, рубля, дня, тыдня, месяца,
3 канчаткам –у (-ю) ужываюцца: а) абстрактныя назоўнікі, якія абазначаюць разнастайныя апрадмечаныя паняцці, якасці, дзеянні, працэсы, напрамкі ў прасторы, форму, час, грамадскія фармацыі, сацыяльна-палітычныя плыні, вучэнні, палітычныя і навуковыя аб'яднанні, стыхійныя з'явыпрыроды і інш.: густу, вопыту, гатунку, жалю, болю, сну, шуму, захаду, часу, рамантызму, абвалу, выбуху, грукату, шторму,; б) рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць разнастайныя рэчывы, хімічныя элементы і злучэнні, матэрыялы: гароху, пяску, цукру, снегу, моху, цэменту, мёду, торфу,цынку, алюмінію, вадароду, але: аўса, хлеба; в) зборныя назоўнікі: лесу, саду, пырніку, дубняку, чаю, мурашніку. г) прасторавыя паняцці: лугу, краю, шляху, усходу, захаду, небасхілу, нізу, верху; Канчатак -у(-ю)уласцівы назоўнікам, што ўваходзяць у склад устойлівых выразаў: даць маху, ні роду ні плоду, звесці са свету, час ад часу, ні слыху ні дыху, носу не паказваць, не да смеху, не да твару, ні складу ні ладу, з першага погляду. У залежнасці ад лексічнага значэння некаторыя назоўнікі мужчынскага роду ў родным склоне могуць мець канчаткі -а(-я) і -у(-ю):трэцяга лістапада(месяц) і прыйшла пара лістападу(працэс, з'ява), абляцела лісце з ясеня(прадмет) і шафа зроблена з ясеню(матэрыял). У давальным склоне назоўнікі мужчынскага роду маюць канчатак -у(-ю): брату, гораду, гароху, густу, кіслароду, цукру, соку, ветру, дажджу, краю, спакою, клею. Адушаўлёныя назоўнікі мужчынскага роду ў в інавальным склоне супадаюць з родным і маюць канчатак -а(-я): брата, чалавека, шчупака, мядзведзя, каня; неадушаўлёныя — з назоўным і маюць вулявы канчатак: інстытут, хлеб, гонар, цукар. У творным склоне назоўнікі мужчынскага роду з асновай на цвёрды і зацвярдзелы зычны, а таксама з асновай на г, к, х пад націскам маюць канчатак ом: арлом, будаўніком, мараком, ланцугом, не пад націскам ам: лёсам, пасёлкам, саюзам, з асновай на мяккі зычны пад націскам — -ём: вераб'ём, ласём, салаўём, не пад націскам — -ем: болем, краем, аленем. У м е с н ы м склоне назоўнікі мужчынскага роду могуць мець канчаткі -е, -і, -ы, -у(-ю). Канчатак -е маюць назоўнікі з цвёрдай асновай, а таксама з асновай на г, х, якія чаргуюцца з з', с': стол — у стале, агарод — на агародзе, парог — на парозе, луг — у лузе, кажух — у кажусе. Некаторыя назоўнікі з цвёрдай асновай пад націскам могуць мець канчатак -у, пры гэтым чаргавання цвёрдых і мяккіх зычных не назіраецца: ход — на хаду, лёт — на ляту. Назоўнікі з мяккай асновай маюць канчатак -і: цень — у цяні, пень — на пні, май — у маі, гай — у гаі; з асновай на зацвярдзелы -ы: дождж — на дажджы, шалаш — у шалашы. Назоўнік двор у залежнасці ад лексічнага значэння ўжываецца або з канчаткам -ы, або з канчаткам -э: На прасторным дварысабралася шмат людзей і На дварэбыло ветрана. Канчатак -у(-ю) маюць назоўнікі з асновай на к і на г, х, якія не чаргуюцца з з', с': цвік — на цвіку, канчатак — у канчатку, подзвіг — аб подзвігу, доўг — у даўгу, сцяг — на сцягу, мех — у мяху, мох — на моху, рух — у руху, а таксама назоўнікі, што абазначаюць асобу чалавека: пры мастаку, студэнту, рэктару, госцю, кавалю. Некаторыя назоўнікі з цвёрдай асновай, што абазначаюць асобу чалавека, часам ужываюцца і з канчаткам -е: пры сыне, аб аграноме, на Міхале. Назоўнікі н і я к а г а роду з асновай на цвёрды і зацвярдзелы зычны, а таксама на г, к, х у р о д н ы м склоне маюць канчатак -а: акна, дна, возера, сонца, іржышча, рэха, вуха; з асновай на мяккі зычны -я: поля, полымя, семя, насення, галля, жыцця. У давальным склоне назоўнікі ніякага роду маюць адпаведна асновам канчатак -у(-ю): дну, акну, возеру, сонцу, полю, полымю, галлю, жыццю. Канчаткі вінавальнага склону назоўнікаў ніякага роду, супадаюць з канчаткамі назоўнага склону: дно, акно, возера, сонца, іржышча, рэха, вуха, поле, полымя. Творнаму склону назоўнікаў ніякага роду, як і назоўнікам мужчынскага роду, уласцівыя канчаткі -ом(-ам), -ём(-ем):дном, акном, сонцам, галлём, полем, полымем. У м е с н ы м склоне для назоўнікаў ніякага роду ў залежнасці ад асновы, як і для назоўнікаў мужчын-скага роду, характэрныя канчаткі -е, -і, -ы, -у: дно — на дне, акно — на акне, поле — у полі, мора — на моры. Практыкаванне 1. Спішыце сказы, пастаўце пададзеныя ў дужках словы ў родным склоне адзіночнага ліку. 1. Прыхінуўшыся плечуком да сцяны, я стаяў ля самага (ганак) сянец і думаў. (Б. С.) 2. Варакса выцер руку, зачэрпнуў чысцейшага (снег), зноў прыклаў да брыва, да губ і (нос), зноў адкінуў. Ш. М). 3 Вузенькая дарожка да самага (ганак) была высыпана жоўтым пяском і выкладзена бетоннымі плітамі. (П. М.) 4. Яны завярнулі ў завулачак, праціснуліся ў нейкі куток і падышлі да высокага (плот). (Я. М.) 5. Двое мужчын капалі бакавы равок ад (канал). 6. Бацька не чакаў такога (паварот). (Я. М.) 7. Адпусці тормаз — і з чорнага (дыск) пальецца музыка. (У. П.)
Практыкаванне 2. Запішыце прыведзеныя ніжэй словы ў родным склоне адзіночнага ліку, растлумачце правапіс канчаткаў. Твар, лоб, хмызняк, вецер, білет, класіцызм, узгорак, сшытак, дзень, грам, тыдзень, палец, горад, калектыў, тэлевізар, архіпелаг, каэфіцыент, здымак, саюз, бераг, алюміній, чай, гнеў, вулей, глей, торф, даход, праспект, кубак, саўгас, флот, скарб, гушчар, конь, азот, хлеб, смутак, тэрмін, ураган, кангрэс, грамадзянін, генерал, выказнік, сук, Апанас, Гомель, Віцебск. Практыкаванне 3. Дапішыце патрэбныя канчаткі назоўнікаў у М. скл., адз. л. Паклапацщца аб сняданк..., хочацца пабыць у лес..., на бера... рэчкі, надвор'е не як у верасн..., а як у лістапад..., пахмурна на двар..., патануць у даждж.,., барабаніць па дах..., сумаваць па водар... грыбоў, грыбы растуць у мох..., бабіна лета бывае ў кастрычнік..., хораша прагуляцца па га... у чэрвен... ці ліпен.,., бярэцца на вясну ў красавік, аб вясеннім ліўн..., успомніць аб Новым год.,., аб лютым мароз..., школьныя канікулы ў студзен..., на лыжах па сне.., успамін аб зімовым галалед... і віхур..., пасвятлела ў пако... і ў двар... дома, сонечна і цепла на двар... .
Практыкаванне 4. Запішыце словазлучэнні, ужывая назоўнікі ў дужках у патрэбным склоне с адпаведным канчаткам . Ляцець над (хвойнік, Свіслач); адпачываць на (Неман, Сож, поўдзень, узлесак); гуляць у (двор); гаварыць па (тэлефон); выйсці з (лес, дом); разам з (абаронца); успомніць аб (старшыня); расказваць аб (дзядзька); падысці да (мастак, гурт, хмызняк).
Практыкаванне 5. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Знайдзіце ў тэксце назоўнікі 2 скланення, растлумачце правапіс канчаткаў. ВАЛЮТНАЯ СИСТЕМА - совокупность денежно-кредитных отношений, сложившихся на основе интернационализации хозяйственно жизни и развития мирового рынка, закрепленная в договорных и государственно-правовых нормах. Различают мировую, международные, региональные (например, Европейская валютная система) и национальные В.с. Мировая В. с. основывается на ряде основных компонентов: определенном наборе международных платежных средств, режиме и условиях обмена и конвертируемости валют, механизме, регламентации и унификации форм международных расчетов, сети банковских учреждений и финансовых институтов и др. С ХIХ в. мировая В. с. основывалась на принципе "золотого стандарта", при котором курс и стоимость валют определялись количественным содержанием золота и устанавливались в законодательном порядке, и валютные ведомства (государственные банки) были обязаны обменивать бумажные деньги на соответствующее количество золота (в слитках и монетах). Золотой стандарт был системой твердых валютных курсов, но начал быстро разрушаться с 1913 г. Единственной валютой, которая обменивалась на золото до 1917 г., был доллар США.
§26. Правапіс лічэбнікаў. 1. Лічэбнік адзін мае формы роду, ліку, склону(адзін аловак, адна кніга, адно заданне), і змяняецца, як прыметнік: адзін дзень-аднаго дня, у множным ліку:адны вароты-адных варот. 2. Лічэбнікі два, абодва ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, а дзве, абедзве - з назоўнікамі жаночага роду: дзве дзяўчынкі, два хлопчыкі, абодва браты, абекдзве сястры. Адрозненне ў аснове захоўваецца і ва ўсіх ускосных склонах. 3. Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве, тры, чатыры ў творным склоне маюць на канцы –ма: двума, дзвюма, абедзвюма, трыма, чатырма. Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць скланяюцца, як назоўнікі трэцяга скланення: пяці, дваццаці і г.д. 4. Пры скланенні лічэбнікаў пяцьдзесят-восемдзесят, дзвесце-дзевяцьсот змяняюцца абедзве часткі: двухсот, двумастамі, двумстам, у двухстах; шэсцьсот - шасцісот, пяцьдзесят - пяцідзесяці і г.д. 5. Лічэбнікі сто, сорак маюць дзве формы: cто-ста, сорак-сарака, а лічэбнік дзевяноста ва ўсіх склонах не змяняецца. 6. Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова: дзвесце пяцьдзесят чатыры-двухсот пяцідзесяці чатырох - двумстам пяцідзесяці чатыром. 7. Парадкавыя лічэбнікі скланяюцца як прыметнікі: першы, першага, першаму.
Практыкаванне 1. Пры спісванні замяніце лічбы словамі, пастаўце назоўнікі, што ў дужках, у патрэбным склоне. 1.Максіму стала ніякавата ад таго, што за 2 (дзень) ён нікуды не схадзіў, не ўбачыўся ні з 1 (сябра). (Шам.) 2. 1 за 1 вырасталі буйнапанельныя і буйна-блочныя дамы на 4 і 5 (паверх). (Грах.) 3. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску жыло каля 250000 (жыхар) і налічвалася 470 (вуліца). (У. К) 4. Ад шашы да лясной вёскі — 8 (вярста). 5. 47 (школьнік) - 30 (юнак) і 17 (дзяўчына) аддалі сваё жыццё за перамогу над ненавісным фашызмам. (Сач.) 6. Недзе на 2 ці 3 (кіламетр) вандравання Высокі заблудзіў. 7. Толькі на Палессі можна яшчэ любавацца дубамі, узрост якіх дасягае добрых 6 (стагоддзе). (В. В.) 8. Узводзяцца звычайна будынкі першачарговай важнасці — і ў 1 (месца), і ў 2-м і ў 3-м, на вялікай плошчы. (Хадк.)
Практыкаванне 2 . Спішыце тэкст, ставячы лічэбнікі і ўзятыя ў дужкі словазлучэнні ў патрэбным склоне. Лічбы пішыце словамі. Станоўчыя тэндэнцыi намецiлiся ва ўсiх галiнах эканомiкi Мiншчыны, аб чым, дарэчы, яскрава сведчаць лiчбы: напрыклад, аб’ём iнвестыцый павялiчыўся на 60 (працэнт), экспарт — у 2,6, а iмпарт — у 2,3 (раз). Значна ўзраслi таксама рознiчны тавараабарот i аказанне платных паслуг насельнiцтву. За кошт усiх крынiц фiнанасавання ў вобласцi за мiнулыя пяць гадоў пабудавана больш чым 3 (мiльён) квадратных метраў жылля. Летась аб’ём вытворчасцi прамысловай прадукцыi склаў 7,3 (трыльён, рублі). У параўнаннi з папярэднiм годам гэты паказчык узрос на 11,7 (працэнт) (пры прагнозе 7-8 (працэнт)). Спажывецкiх тавараў у вобласцi было выраблена на 2,3 (трыльён, рублі) — на 10 (працэнт) больш, чым пазалетась (прагноз — 8 - 9 (працэнт)). Прагнозныя паказчыкi па гэтых пазiцыях выканалi большасць раёнаў. (“Звязда”, 2006, № 6)
Практыкаванне 4. Зрабіце пераклад з рускай мовы на беларускую. Две жизни, три студента, три столовые, три окна, четыре года, четыре озера, четверо прохожих, двести двадцать три километра, тридцать два человека.
Практыкаванне 5. Прачытайце тэкст, запішыце лічбы з тэксту словамі. Мінфін распрацаваў новыя памеры пакрыцця выдаткаў пры камандзіроўках у межах Беларусі. Згодна з праектам пастановы з 1 студзеня 2002 г. памер сутачных складае 3500 рублёу. Са жніўня па студзень тэты нарматыў складаў 2500 рублёў. Пры аднадзённых службовых камандзіроўках і камандзіроўках, адкуль можна штодня вяртацца да месца сталага жыхарства, сутачныя складуць 1750 рублеў (раней - 1250 рублёў). Выдаткі па найму жылога памяшкання без прадстаўлення пацвярджальных дакументаў павялічваюцца з 750 да 1050 рублёў («Звязда», 2002, № 1).
©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.
|