Здавалка
Главная | Обратная связь

Правапіс мяккага знака і апострафа



Мяккі знак бывае змякчальны і раздзяляльны. Змякчальны мяккі знак ужываецца для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага, а раздзяляльны мяккі знак, як і апостраф, паказвае на раздзельнае вьшаўленне зычнага з наступным галосным.

Змякчальны мяккі знак пішацца пасля мяккіх зычных з,л, н, с, дз, ц:

а) на канцы слова: мазь, соль, зелень, вось, мядзведзь, садзіць;

б) у сярэдзіне слова перад цвёрдым зычным: пісьмо, дзядзька, бацька;

в) у сярэдзіне слова паміж двума мяккімі зычнымі, калі пры змяненні слова другі зычны становіцца цвёрдым, а першы застаецца мяккім: васьмівосьмы, канькі канькоў, дзьме дзьмуць;

г) пасля мяккага [л] перад любым зычным (цвёрдым або мяккім, за выключэннем [л]): пальцы, вельмі, гульня, столькі, ралля, галлё, вяселле, гуллівы.

Мяккі знак пішацца ў некаторых граматычных формах:

а) перад канчаткам -мі ў назоўніках творнага склону множнага ліку, а таксама перад суфіксам -чык, калі слова без гэтага суфікса заканчваецца на -нь: коньмі, людзьмі, дзецьмі; камень каменьчык, агонь агеньчык;

б) перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў на -нь і ад слова восень, а таксама ў суфіксах -еньк-, -аньк-,-эньк-: студзеньскі, чэрвеньскі, снежаньскі, восеньскі маленькі, прыгожанькі, старэнькі.

в) у складаных лічэбніках пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот;

г) у дзеясловах загаднага ладу перад канчаткам 1-й асобы множнага ліку -ма, перад канчаткам 2-й асобы множнага лiку -це, перад афіксам-часціцай -ся: кіньма, станьма; кіньце, станьце; агледзься, намылься;

д) у прыслоўі ледзьве (як і ў слове ледзь) •

е) у часціцы -сьці: хтосьці, дзесьці, чагосьці (як і ў словах хтось, дзесь, чагось).

Мяккі знак не пішацца:

а) пасля мяккіх зычных перад мяккімі, калі пры змяненні слова абодва зычныя становяцца цвёрдымі ці застаюдца мяккімі: збіраць зборы, дзве два; песня песню песні песнямі, дзверы дзвярэй;

б) паміж падвойнымі зычнымі: жыццё, насенне, палоззе;

в) перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -нь, калі гэтыя назоўнікі не з'яўляюцца назвамі месяцаў, а таксама кiтайскiмi назвамі: конскі, разанскі, уманскі (але: ліпеньскі, жнівеньскі, цянь-шаньскі, цяньцзіньскі).

Раздзяляльны мяккі знак пiшацца пасля зычных з, л, н, с, дз, ц перад е, ё, ю, я, і:

а) у словах іншамоўнага паходжання: Лавуазье, мільён, канферансье, мадзьяр, парцьеры;

б) ва ўласных імёнах, утвораных ад імён на -iй, перад , суфіксальным -еў- (-ев-): Васільеў, Васільевіч, Васільеўка, Васільеўна, Васільеўскі востраў;

в) у словах Ілья, Касьян, Ульяна і вытворных ад іх, а таксама ва ўтварэннях ад слова ліць: Ільіч, Касьянавіч, Ульянаў, разалье, налью, недалье.

Апостраф пішацца перад е, ё, ю, я і націскным і:

а) пасля прыставак (у тым ліку і іншамоўных), якія канчаюцца на зычную, а таксама ў складаных словах пасля двух- трох-, чатырох-: аб'явіць, пад'езд, уз'яднанне, аб'iнець, раз'юшаны; ін'екцыя, аб'ект, суб'ект, ад'ютант; двух'ярусны;

б) у сярэдзіне слоў пасля зычных, акрамя з, л, н, с, дз, ц і ў (нескладовага): пад'ём, інтэрв'ю, куп'істы, сям'я надвор'е

Практыкаванне 1. Спішыце, пастаўце, дзе трэба раздзяляльны мяккі знак або апостраф.

Пагалоў...е, з...зянне, карэн...чык, між...ярусны, міл...ярд, ал...веола, аб....язны, змен...шыць, восен...скі, калос...се, п...яўка, аб...інелы, ад...езд, дзвяц....сот, павіл...ен, уз....юшаны, чамус...ці, Кас...ян, В...етнам, Юр...еў, бар...ер, медал...ен, надвор...е, Н...ю-Йорк, сем...янін, міл...ен, Аркадз...еў.

 

Практыкаванне 2. Спішыце сказы, устаўляючы, дзе трэба, апостраф ці мяккі знак. Растлумачце іх правапіс.

1. Сцяпан - чалавек сур...езны, хоць яму ўсяго дванаццаць гадоў. 2. Красуня нашая планета вялікімі людз...мі апета, але Зямля б не красавала, каб міру між людз...мі не стала. 3. Я люблю часіну навал...ніцы, калі б...е пярун па ўсіх ладах і злуюцца ў хмарах бліскавіцы, кроплі асыпаючы на дах. 4. Двух...ярусныя з неачэсаных дошчак палкі, на падлозе ніхто не спіць. 5. Па-над белым пухам вішняў, быццам сіні аганек, б...ецца, у...ецца шпаркі, легкі сінякрылы матылек. 6. У Запаляр...і расцвілі сады. 7. Надвор...е змянілася адразу. 8. Прамен...чык ранішняй зары ў шыбы б...ецца. 9. Дзес...ці пад зямлей крыніца л....ецца і с...мяецца. 10. Бац...кі, дзяды ішлі па с...веце, каб адстаяц... шчаслівы лес, каб вырасталі ўнукі, дзеці, сваю ўслаўлялі маладосц...

 

Практыкаванне 3. Напішыце словы па-беларуску.

Миллион, мышь, объездить, отрежьте, Двина, зверь, твердый, ночь, несешь, меньше, здоровье, объективный, курьер, карьерист, пьеса, подъезд, семьянин, верфь, голубь, взморье.

 

Практыкаванне 4. Адзначце словы, уякіх на месцы пропуску пішацца

апостраф:

1) салаў...і; 6) малакроў...е;

2) на Юр...я; 7) біл...ярд;

3) паштал...ен; 8) сузор...і;

4) саф...ян; 9) міл...ярд;

5) аб...інець; 10) раз...юшаны.

 

мяккі знак:

 

1) мен...шасць; 6) лепел...скі; 11) кон...скі;

2) ц...мяны; 7) сляз...мі; 12) медал...он;

3) дз...веры; 8) дз...весце; 13) чэрвен...скі;

4) кудыс...ці; 9) бар...ер; 14) не трац...це сілы.

5) шмат песен...; 10) мен...ш;

 

§28. Правапіс у, ў

У (складовае) пішацца:

а) у пачатку слова, якое стаіць пасля зычнай або знака прыпынку: Надвечар у першы дзень Аляксей ужо быў у баі. (I. М.) Туравец, які сачыў за полем, убачыў навод далек постаці. (I. М.);

б) у пачатку ўласных назваў: Тамара Уладзіміраўна, за Уралам;

в) у пачатку іншамоўных слоў: універсітэт, універмаг;

г) у сярэдзіне іншамоўных слоў, калі [у] утварае самастойны склад: натарыус, кансіліум, аул, шлагбаум, акварыум

У (нескладовае) пішацца:

а) пасля галосных у пачатку, у сярэдзіне і на канцы слова: на ўсю моц, пайсці ў лес, кроў, настаўнік;

б) пасля галосных у сярэдзіне іншамоўных слоў, калі [у] не ўтварае самастойнага склада: аўкцыён, аўдыторыя, паўза, лаўрэат;

в) пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова

заканчваецца на галосную: жанчына-ўрач,паўднёва-ўсходні; калгас «Перамога» ўзнагародзілі ордэнам.

У вершаванай мове для захавання рытму іншы раз пішацца ў замест у і наадварот: І так мілы хлопцу сталі родныя палеткі, лес, што кінуў ў сіняй далі, ўзгоркі, межы, кветкі... (К-с) Цяжка дзеўчыне, ой, цяжка у чужым палоне. (Т.)

Практыкаванне1. Устаўце прапушчаныя літары ў - у. Растлумачце правапіс.

На ... краіне, натары...с, ванька-...станька, ва ... ніверсітэт, пазднева-....сходні, па...за, праменні ...льтрафіялетавыя, рады...с, рака ...шача, стра...с, прэзіды...м.

1. Шлагба...м быў спушчаны. 2. Усю ягоную маемасць прадавалі з а..кцыена. 3. Гучнае і радаснае “...ра” страсянула паветра. 4. Край ...весь Міхед абмераў пешу ...поперак і ...доўж. 5. Галіна ....ладзіміраўна заціснула рот далонямі, каб не закрычаць, не завыць па-бабску ад свайго ...довінага гора. 6. Падышоў я да ветрыка, зірнуў-конь цемна-шэры, ...яблыках, але, відаць, біты-перабіты, худы-худы. 7. Пасля ...ніверсітэта я працаваў ... рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва”

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.