Здавалка
Главная | Обратная связь

Практыкаванне 1. Заканспектуйце дадзены тэкст.



Хочаш быць паспяховым? Пазбягай песімістаў

У старажытнасцi iснавала адзiная навука, якая вывучала агульныя законы развiцця прыроды, грамадства i чалавечага мыслення — фiласофiя. З цягам часу яна атрымлiвала ўсё больш адгалiнаванняў, i ўжо ў XX стагоддзi Homo sapiens стаў аб’ектам вывучэння сацыялогii, этыкi, эстэтыкi, педагогiкi, псiхалогii, бiялогii, фiзiялогii i iншых навук.

Акмеалогiя (ад грэчаскiх «акме» i «логас») увасабляе сабой адзiнства i гармонiю думкi i слова. Гэта навука аб законах развiцця чалавека, аб фiзiчным, псiхiчным, iнтэлектуальным, эстэтычным, прафесiянальным самаўдасканаленнi i руху наперад. Па вымаўленню, правiльнасцi словаўжывання, па эмацыянальнасцi мовы чалавека можна вызначыць яго характар, тэмперамент, скiраванасць, схiльнасцi i таленты. А значыць, высветлiць, якая прафесiя найбольш яму падыходзiць. Асноўная задача акмеалогii — давесцi да росквiту асобу i яе прафесiйнае майстэрства ў пэўнай галiне на аснове схiльнасцяў i талентаў, закладзеных прыродай у канкрэтнага чалавека.

Даказана, што чалавек, якi пастаянна знаходзiцца ў стане духоўна-iнтэлектуальнага напружання, можа пражыць да 120 гадоў. Для гэтага трэба быць актыўным, дзейсным, апантанным сваёй любiмай справай чалавекам, якi ўмее слухаць, думаць, разважаць, кантактаваць з iншымi, любiць чытаць i абмяркоўваць прачытанае, а таксама не забываецца на фiзiчныя нагрузкi.

Перыядычна мы сутыкаемся з людзьмi, пагружанымi ў змрочныя дэпрэсiўныя думкi, i заражаемся ад iх песiмiстычным настроем i адмоўнай энергетыкай. Звычайна пасля кантактавання з такiмi «вампiрамi» ахоплiвае пачуццё, быццам бы з вас высмакталi ўсе сiлы. Як засцерагчы сябе i захаваць душэўны камфорт?

Па-першае, па магчымасцi пазбягаць зносiнаў з такiмi асобамi i наадварот iмкнуцца кантактаваць з вясёлымi, аптымiстычнымi, жыццярадаснымi людзьмi. Па-другое, навучыцца кiраваць сваёй псiхiкай. Па-трэцяе, кантактуючы з рознымi людзьмi, пераймаць у iх толькi станоўчае (манеры, веды, рысы характару i iнш.).

Увогуле, у працэсе кантактавання чалавек становiцца больш уважлiвым, кемлiвым, сканцэнтраваным, у яго развiваецца памяць.

(“Звязда” №7, 2006)

АКТ

Акт — дакумент, які складаецца некалькімі асобамі сцвярджае ўстаноўлены факт, падзею, дзеянне. Часцей за ўсё акты складаюцца камісіямі як сталадзейнымі так і назначанымі распарадчым дакументам вышэйшай арганізацыі або кіраўніка. У асобных выпадках акт можа быць складзены адной або некалькімі службовымі асобамі.

Тэкст акта падзяляецца на тры часткі: уводзіны, канстатавальная частка і вывады. Ва ўводзінах паказваецца падстава складання акта, пералічваюцца асобы, якія складаюць акт. Пачынаецца гэта частка словам «Падстава», пасля якога падаецца назва распарадчага

дакумента. Напрыклад:

Падстава: загад дырэктара завода ад 17.05.93 № 72 «Аб правядзенні інвентарызацыі матэрыяльных каштоўнасцяў на складзе». 3 новага радка адразу ад поля пішацца слова «Складзены» і далей называюцца прозвішчы з ініцыяламі складальнікаў акта або склад камісіі. Напрыклад:

Складзены:

Старшыня _______________(пасада, прозвішча, ініцыялы)

Члены камісiі 1. __________ (пасада, прозвішча, ініцыялы)

2. ___________(пасада, прозвішча, ініцыялы)

Прысутнiчалi 1. __________(пасада, прозвішча, ініцыялы)

2. __________(пасада, прозвішча, ініцыялы)

 

Канстатавальная частка пачынаецца з абзаца. У ёй выкладаюцца мэты, задачы і сутнасць працы, выкананай складальнікамі акта, яе вынікі. У заключнай частцы акта робяцца вывады або даюцца рэкамендацыі. Гэтая частка неабавязковая. Акт можа заканчвацца і канстатацыяй фактаў. Завяршаюць тэкст акта подпісы. Як і ў іншых дакументах, у акце перад тэкстам даецца загаловак. У практыцы складання актаў могуць быць нязначныя адхіленні ад прапанаванай формы.

АКТ







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.