Здавалка
Главная | Обратная связь

Філасофскі змест і паэтыка “Казак жыцця”. Літ.-фальклорныя традыцыі.



Значнае месца ў тв-ці К. займаюць алегарычныя апавяданні "Казкі жыцця". Пашырылі ідэйна-тэматычныя і жанравыя межы бел. прозы: мудрасць прытчаў, павучальнасць баек, фантастычнасць казак, вобразнасць фальклорных твораў. Працаваў над гэтымі апавяданнямі пісьменнік = ўсё жыццё. Першае з іх ("У балоце") было напісана ў 1908 г., а апошнія ("Адзінокі курган", "Страказа", "Цвіркун") пазначаны 1955 г. Мяккі лірызм, задумёнасць, казачная загадкавасць, мудрасць, роздум аб чалавеку і яго прызначэнні, сэнс чалавечага існавання. Абагульненне разнастайных жыццёвых з'яу, складанасці навакольнага свету, адзінства чалавека і прыроды ("Адзінокае дрэва", "Вадаспад", "На чужым грунце", "Камень", "Хмарка", "Тры браты", "Жывая вада"). Жывёлы і птушкі размаўляюць, дрэвы перамяшчаюцца, рачулкі, хмаркі, камяні, светлячкі жывуць, думаюць, па-філасофску разважаюць. Кожны герой казак стварае пэўны асацыятыўны вобраз, што звязана са шматвяковымі народнымі традыцыямі і ўяўленнямі. Дуб сімвалізуе мужнасць, вечнасць жыцця, крумкач - штосьці трагічнае, матыль -легкадумнае, свіння - носьбіт такіх рыс, як абмежаванасць і тупасць. Белая Хмарка, што пакінула свой край і асудзіла тым самым сябе на бадзянне па шырокім свеце, увасабляе людзей, якія страцілі свае карані, згубілі бацькаўшчыну. Iх перасцерагае пісьменнік у казцы "Крыніца". Пакінуўшы свой край, Крыніца вярнулася на радзіму ў вобліку кропелек расы, якія ад прамянёў сонца высахлі і бясследна зніклі. Героем навелы "Супраць вады" з'яўляецца стары дзед, які панаваў над усім наваколлем. Адзіным жыццёвым клопатам яго было навядзенне парадку. Таму так пільна ахоўваў ён возера, каб стрымаць напор яго вады. Дарэмна возера спрабавала пераканаць дзеда, што "трымаць на прывязі" ваду нельга, як нельга стрымаць рух жыцця, развіццё прыроды. Грымнула навальніца - і вада змыла дзеда разам з умацаваннямі: спыніць развіццё нельга ніякімі сіламі. У пранізаных нар. мудрасцю радках "Казак жыцця" сцвярджаюцца вечныя ісціны, якія ўспрымаюцца як коласаўскія афарызмы: "Лепш быць няшчасным, але відушчым, чымся шчаслівым, ды сляпым"; "Не воля аднаго, а воля ўсіх толькі і можа мець сілу і права"; "Гэты сум, гэтая туга - адвечныя спадарожнікі тых, хто многа разважае, хто жыве адзін з сабой, а можа і праўда - такое ўжо жыццё, што не дае задавальнення"; "I хто ведае: можа, чым часцей наведваюцца да нас нягоды, тым глыбей пачуванне цаны жыцця, тым ясней яго светлыя моманты". Кнігай жыцця называюць коласаўскія алегарычныя апавяданні "Казкі жыцця". Яны вучаць нас па-філасофску адносіцца да жыцця, прымушаюць выступаць супраць расліннага існавання чалавека, яго бяздзейнасці, духоўнай слепаты, заклікаюць жыць ярка і хвалююча.

 

27.Гісторыя стварэння, праблематыка і мастацкія асаблівасці трылогіі Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Лабановіча.

Першыя 2 кнігі трылогіі «На ростанях» з'яв. 1922 і 1927. У 1954 была напісана заключная частка. У аснову твора ляглі факты ўласнай біяграфіі Коласа. Гал герой трылогіі Андрэй Лабановіч выразна аўтабіяграфічны вобраз. Аўтар не баяўся прызнацца, што многія вобразы, падзеі, сюжэтныя лініі ўзяты ім з рэальнага жыцця. Скіраваўшы асн.ўвагу на паказ пошукаў інтэлігенцыі свайго шляху, аўтар твора разам з гэтым не абмінае і жыццё народа. Яно паварочваецца на старонках трылогіі сваімі буднямі і святамі, драм.і камічнымі момантамі. Жыццё народа, яго будучыня не аднойчы становіцца тэмай размоў і спрэчак герояў аповесцей. «Кожны народ мае свой гонар. А мы, беларусы, не адважваемся прызнацца ў тым, што мы - беларусы. Бо на галаву бел. народа многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару», - з горыччу гаворыць Лабановіч у час 1-ай сустрэчы з Турсевічам. «На ростанях» - твор з незвычайна вялікім ахопам жыццёвых з'яў. Пісьменнік малюе дарэвалюцыйны Мінск, Вільню, вядзе нас у асяроддзе чыноўнікаў, шчырых абаронцаў царскага рэжыму, знаёміць з рэвалюцыйнымі і прагрэсіўнымі дзеячамі, вельмі шмат апісанняў прыроды. Прырода, як і чалавек, бывае радаснай і засмучанай, застылай і поўнай жыцця. У пейзажных замалёўках - яркіх, дэталёва дакладных, настраёвых - К. выступае як пісьменнік-рэаліст. Аўтар перакананы, што «прырода - найцікавейшая кніга, якая разгорнута перад вачамі кожнага з нас. Чытаць гэту кнігу, умець адгадаць яе мнагалучныя напісы - хіба ж гэта не ёсць шчасце «Палескія аповесці», якія з часам перараслі ў трылогію, задумваліся як жыццяпіс аднаго героя - Андрэя Лабановіча. Іншыя героі самі па сабе, без Лабановіча, не жывуць. Цэнтральным вобразам, які звязвае ўсе сюжэтныя хады і нітачкі, з'яў-ца вобраз Лабановіча, сына вёскі, інтэлігента ў 1-ым пакаленні. Аўтар паказвае некалькі гадоў жыцця свайго героя і тую складаную духоўную эвалюцыю, якую ён праходзіць. Аповесць «У палескай глушы» прысвечана філасофскім, маральна-этычным пошукам героя. Яна прываблівае лірыч. цеплынёй, паэтычнасцю, мяккасцю мастацкіх фарбаў. Лабановіч імкнецца зразумець, дзеля чаго жыве чалавек, што такое смерць, адкуль страх перад невядомым. Ён сцвярджае сябе прафесійна, як настаўнік, адстойвае сваё ўяўленне пра інтэлігента. «У палескай глушы» Лабановіч перажывае 1-ае глыбокае пачуццё. Каханне да Ядвісі для Лабановіча адначасова і шчасце, і пакута, ён яго прагне і баіцца. Сваімі паводзінамі, ведамі, інтэлектуальным узроўнем Лабановіч узвышаецца над іншымі. Разам з тым аўтар не ідэалізуе героя: ён можа штосьці не разумець, у чымсьці не разабрацца (падзеі руска-японскай вайны), дзесьці не стрымацца (вечарына ў хатовіцкага пісара). Колас шырока паказаў жыццё тагачаснай інтэлігенцыі, стварыў цэлую галерэю хар-раў: настаўнікі, пісарыі іх памочнікі, ляснічыя, фельчары, старшыні, служкі культу і г. д. Паказваючы балота абывацельшчыны, бяскрыласць, бессэнсоўнасць існавання прадстаўнікоў «інтэлігентных» прафесій, пісьменнік карыстаецца не аднымі сатырыч. фарбамі. Пад напластаваннямі жыццёвага друзу і бруду Колас-гуманіст умее разгледзець добрае, шчырае, чалавечае. Так, мала прывабнага ў Саханюку: не саромеецца прыехаць да калегі за ссыпкай, за напісанне лістоў бярэ плату, аднак ён спыняе перабраўшага меру Лабановіча, не хоча, каб калега п'янымі паводзінамі трапіў на язык. Развенчваючы святасць божых служкаў, пісьменнік таксама знаходзіць нешта добрае, вартае ў хар-рах і паводзінах айца Кірыла, Мікалая, Уладзіміра і інш. ЯК імкнуўся быць не суддзёй чалавечых заган і вартасцей, а аналітыкам жыцця. Лабановiч - чалавек вялiкага iнтэлекту, здольны радавацца i хвалявацца, адчуваць хараство роднай прыроды. Любоў да прыроды - адна з самых адметных рыс у яго хар-ры. Лабановiч, як i працоўны чалавек, куды глыбей успрымае хараство прыроды, чым розныя прадстаўнiкi мясцовых улад i iх прыслужнiкi, якiя на прыроду глядзяць, як на сродак узбагачэння. Складаны шлях прайшоў герой трылогii ЯК. Часамi ён памыляуся, але нiколi не iшоў на кампрамiс са сваiм сумленнем. Лабановiч быў мужным i непахiсным у час суровых выпрабаванняў, з якiх ён выйшаў з адзiнай думкай: "Чалавек павiнен жыць для дабра, ён павiнен быць карысным людзям". У Лабановiча моцна развiта пачуццё калектывiзму i адказнасцi за агульную справу. Асабiстыя якасцi Лабановiча - ён добра выхаваны чалавек. У спрэчках са сваiмi iдэйнымi ворагамi ён паводзiць сабе з пачуццём годнасцi. Лабановiч гатовы на самаахвярнасць дзеля агульнай справы. Лабановiч яшчэ i паэт. Ён складае вершы, вядзе дзённiк. Ён - паэт, са сваiм светаадчуваннем, сваёй мовай, замiлаваным стаўленнем да прыроды.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.