Здавалка
Главная | Обратная связь

Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка.



Гарун быў і выдатным празаікам. На працягу 1912-15 у «Нн» з'яв.4 яго празаіч творы: кароценькая алегарычная легенда «Першы снег» і апавяданні «Пан Шабуневіч», «Маладое», «Чалавек без крыві». Пасля вяртання з Сібіры ў газетах «Вольная Беларусь» і «Беларусь» пісьменнік апублікаваў яшчэ 3 апавяданні: «Свята», «П'ера і Каламбіна», «У Панасавым сяле». Празаіч. творы падпісваў псеўданімам I. Жывіца (Жывіца - дзявочае прозвішча маці Гаруна). Проза пісьменніка надзейна абапіралася на нац. традыцыі літ. і бытавога апавядання. Разам з тым яна незвычайна ўзбагачала традыцыйныя формы вобразнасці, мастацкага стылю, кампазіцыі. Найбольш адметная асаблівасць прозы Гаруна - яе ідэйна-тэматычнае багацце, смелы выхад за рамкі традыцыйнай тэматыкі, звязанай у тв-ці пераважнай большасці бел. пісьменнікаў з жыццём вёскі, яе паўсядзённым побытам, трывогамі, спадзяваннямі і з няўхільным ростам грамадскай свядомасці, пошукамі найвышэйшых маральных крытэрыяў для чалавечага грамадства. У сваёй прозе Гарун не абышоў пытання пра лёс роднай мовы і нац. самасвядомасць беларусаў. Шчырым патрыётам свайго краю, свядомым беларусам выступае гал герой апавядання «Пан Шабуневіч», напісанага ў канцы 1912 і апублікаванага ў «НН» №6, 1913 (7 лютага). У творы паказваецца складаны, вельмі няпросты лёс тых людзей, якія спрабуюць абараняць права роднай мовы на існаванне ў штодзённым жыцці. На іх долю выпадае шмат расчараванняў. Нават калі ў газетах з'яв. паведамленне аб праве дзяцей вучыцца на роднай мове, то і тут радасць прыхільнікаў беларушчыны аказалася неапраўданай. Апавядальнік з горкім жалем вымушаны быў - у каторы ўжо раз! - пераканацца: «Бел мову яшчэ раз выкасавалі з ліку родных моў…». Тут ужо ў разважаннях героя адчуваецца з'едлівая іронія. Блізкай Гаруну была астрожная тэматыка. Са зместу апавядання «Чалавек без крыві» відаць, як астрожнае жыццё калечыць лёс чалавека, разбуральна ўздзейнічае на яго псіхалогію. Не знайшоўшы сэнсу жыцця на волі, былы астрожнік канчае самагубствам. Вельмі нетрадыцыйным з'яўл. апав. «Маладое». Тут рэальнасць пераплятаецца з фантастыкай: група зняволеных, якая ўцякла з астрога, магла праходзіць незаўважанай, нават найбольш блізка знаючы людзей. Вырваўшыся на волю, людзі ішлі да нейкае мэты, якая давала сілы, вытрымку, хоць падарожнікі ад перанапружання знемагаліся. Некаторыя нават не вытрымлівалі і адсейваліся. Але асн. частка ішла і ішла туды, куды вёў адзін з іх асяроддзя. Увесь твор успрымаецца як алегорыя. Героі аказаліся ў экстрэмальных умовах. Яны пераносяць пакуты і ахвяры дзеля той волі, да якое імкнуцца, мабілізуючы ўсе свае фізічныя і духоўныя сілы. I тут узнікае пытанне: дзе тая мэта? Ці не ілюзорная яна, ці рэальная? Ці апраўданы ўсе нечалавечыя намаганні і пакуты?

Жыццёва праўдзівым у кожнай драбніцы з'яўл. апавяданне «Свята», прысвечанае апісанню жыцця і побыту паліт. пасяленца ў Сібіры - маладога Грыневіча родам з Беларусі. Начуючы ў незнаёмых людзей, ён выпадкова даведаўся, што цяжка хворая старая жанчына ў той сям'і - сястра яго роднае бабулі. Ён чуў пра яе дома, але ніхто там не ведаў пра яе лёс. У апавяданні рэалістычна абмалёўваецца жыццё пасяленцаў - і тут, бясспрэчна, нямала аўтабіяграфічнага,- а таксама побыт сібіракоў, іх норавы і звычаі. А яшчэ ў творы - выпадкова ці невыпадкова - нейкім незвычайным матывам усплывае пераклічка рэвалюц. падзей розных гістар. эпох. Малады пасяленец Грыневіч трапіў у Сібір за палітыч. дзейнасць - трэба меркаваць, што за ўдзел у рэвалюц. падзеях 1905-07. А галоўным і па сутнасці адзіным арыенцірам у часе для старэнькае жанчыны служылі колішнія паўстанні, з якімі перапляліся лёсы блізкіх ёй людзей. Так храналагіч. лінія падзей ідзе ў глыбіню мінулага стагоддзя - да 1863 і нават да 1830. Празаіч. творы Г. маюць наватарскі хар-р. Пра гэта сведчыць і спалучэнне рознамаштабных падзей у рамках аднаго і таго ж твора, і нечаканае, зусім нетрадыцыйнае выкарыстанне фантастыкі ў чыста, здавалася б, рэалістычным, бытавым апавяданні, і смелае ўвядзенне народных гутарковых лексічных, сінтаксічных, стылёвых форм. Апавяданні пісьменніка - жывое сведчанне няўхільнага пашырэння ідэйна-тэматычных абсягаў бел літ-ры, яе імклівага ўзбагачэння ўсё новымі жанравымі і мастацка-выяўленчымі сродкамі. Тв-ць Г. - яркая старонка ў гісторыі бел літ. Багдановіч яшчэ ў 1913 г. у артыкуле "За тры гады: Агляд бел. краснай пісьменнасці 1911-13 гг." пісаў, што "лёгкасць і мілазычнасць верша, рупная шліфоўка яго, новае і вельмі пекнае счэпліванне рыфм - усё гэта дужа аздабляе яго (Гаруна) паэзію. У дзе-якіх творах спатыкаецца сіла і сціснутасць мовы. Галоўна ж тое, што пры ўсім гэтым Гарун ні да каго іншага не падобны, што ён не зрабіўся нічыім "падгалоскам". Гэта зарука, што нашы надзеі на яго талент не пойдуць намарна". І сапраўды, Гарун цалкам спраўдзіў надзеі Багдановіча. Творы пісьменніка, які "народу на алтар свой дыямент прынёс", займаюць пачэснае месца побач з творамі Купалы, Коласа, Багдановіча.

 

40. Пошукі А. Гаруна ў драматургічн. жанры. П’есы для дзяцей: хар-ка канфлікту і герояў.

Перад самай смерцю, у 1920 Гарун выдаў зб.п'ес «Жывыя казкі» для дзіцячага тэатра: «Хлопчык у лесе», «Шчаслівы чырвонец» і «Дзіўны лапаць, або Не ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць». Двойчы таксама публікавалася пераробленая з польс. мовы дзіцячая п'еса «Датрымаў характар» (у адным выданні называецца «Датрымаў характару»). Пішучы гэтыя п'есы, аўтар быў прыкаваны цяжкай хваробай да ложка. Аднак, нягледзячы на гэта, у творах пануе светлая атмасфера жыццесцвярджэння, аптымізму, непрымірымасці да махлярства, фальшу, няпраўды, да любых заганных з'яў у жыцці, ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі.У п'есах, што ўвайшлі ў зб. «Жывыя казкі», вельмі арганічна спалучаецца народ.казачная фантастыка і багацце фантазіі самога аўтара, раскрываецца свет дзіцячых уяўленняў. Усе канфлікты, увесь ход падзей падпарадкаваны ў іх задачы ўслаўлення так патрэбных людзям маральных прынцыпаў справядлівасці, а таксама выпрацоўкі пачуцця спагадлівасці людзям - тых якасцей, якія павінны выпрацоўвацца яшчэ ў дзіцячым узросце, каб назаўсёды стаць нормамі паводзін кожнага чалавека. Першую казку зб. - «Хлопчык у лесе» - можна параўнаць з драм. паэмай Купалы «Сон на кургане». Героі абодвух твораў заблудзіліся ў цёмным дрымучым лесе, дзе іх падсцерагалі нечаканыя прыгоды. I Саму (герою купалаўскай драм. паэмы) і Хлопчыку (з казкі А. Гаруна) лясныя фантастычныя істоты, казачныя гаспадары лесу навяваюць сны, у якіх увасоблена казка долі і Сама, і Хлопчыка. Гарун у драматургіі ішоў таксама нетрадыцыйным шляхам. У казцы «Шчаслівы чырвонец» старая, хворая, зусім слабая Жабрачка ходзіць па свеце не для таго, каб прасіць хлеба, а каб памагаць людзям. Яна сама раскідае па дарозе чырвонцы, якія, аднак, прыносяць шчасце толькі сумленным людзям. I ў гэтай казцы перамагае дабро, справядлівасць, праслаўляецца спагадлівасць. Мы бачым, што праўда і крыўда, дабро і зло ўвесь час супрацьстаяць. Малы вясковы пастушок - герой казкі «Дзіўны лапаць, або Не ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць» - перажывае нечаканыя прыгоды, знаходзіць незвычайны лапаць-атопак, што ўмее гаварыць і дае магчымасць пастушку разумець чужыя думкі. Сама па сабе сцэнка з жыцця пастушка, яго канфлікт з местачковымі злодзеямі падаюцца на фоне рэвалюц. перамен у вёсцы, калі з суседняга маёнтка ўцёк пан, а рэальнымі гаспадарамі там сталі парабкі, якія ўтварылі свой камітэт. Казка пісалася і друкавалася ў час іншаземнай акупацыі, пры якой памешчыцкае землеўладанне з'яўл. непарушным, абаранялася ўсёй сілай законаў ваеннага часу. А гэта значыць, што Гарун - улічваючы зменлівасць абставін у перыяд грамадзянскай, а таксама савецка-польскай вайны - заглядваў наперад і прадбачыў такі паварот у лёсе працоўнага сялянства. Праўда, у сваёй казцы-жарце аўтар не канкрэтызаваў, якім чынам такое можа ажыццявіцца. Казкі Гаруна ўсім сваім зместам выхоўваюць у малых чытачоў і гледачоў найлепшыя чалавечыя якасці. А яшчэ ў іх вельмі каларытна раскрываюцца дзіцячыя хар-ры, паказваюцца іх гульні і ўяўленні.

 

41. Публіцыстычныя артыкулы А. Гаруна, ідэя незалежнай Беларусі ў іх.

чытай артыкулы“Одгукі”, “Увагі да нацыянальнага руху”!

 

42. Вацлаў Ластоўскі - пісьменнік, вучоны, грамадскі дзеяч.

Псеўд.: Власт; Юры Верашчака; Арцём Музыка; Пагашчанін; Сваяк; Ю.Сулімірскі. Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі, нарадзіўся 01.11.1883 г. у засценку Калеснікі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і беззямельнага шляхціца.

Скончыў на радзіме Пагосцкую пачатковую школу. Працаваў хлопчыкам на паслугах у віннай лаўцы ў Вільні, канцылярыстам у Шаўляі (Летува), бібліятэкарам у студэнцкай бібліятэцы ў Пецярбургу, дзе наведваў лекцыі ва ўніверсітэце. Уступіў у Польскую сацыялістычную партыю ў Летуве. Рабіў канторшчыкам на таварнай станцыі ў Рызе. Далучыўся да бел нац грамадскага і культурнага руху. У 1906-08 гг. уваходзіў у Бел сацыялістычную грамаду. З 1909 г. - сакратар рэдакцыі «Нашай нівы» і загадчык 1-й бел кнігарні (Вільня). Ён аўтар першай «Кароткай гісторыі Беларусі», выхад якой у 1910 годзе стаўся вялікай падзеяй у грамадскім жыцці. У 1916-17 - рэдактар газеты «Гоман», у 1918 выдаваў газету «Крывічанін» (Вільня). У канцы 1918 узначаліў Бел прадстаўніцтва ўрада БНР пры летувіскай буржуазнай Тарыбе, быў беларускім аташэ пры летувіскім пасольстве ў Берліне. З 1919 г. - ўступіў у Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў), са снежня 1919 - Старшыня Рады міністраў БНР. Быў зняволены польскімі буржуазнымі ўладамі, у 1920 г. яму дазволена вярнуцца ў Летуву. У красавіку 1923 г. выйшаў з урада БНР і адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. Выдаваў у Коўні літаратурна-навуковы часопіс «Крывіч» (1923-1927). У 1926 годзе ўдзельнічаў у працы Акадэмічнай канферэнцыі ў Менску. Аўтар грунтоўнага выдання «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» (Коўня, 1926), якое мае вялікую навуковую каштоўнасць. У 1927 г. урад БССР дазволіў яму вярнуцца ў Менск, каб узяць удзел у нацыянальна-культурным і дзяржаўным адраджэнні Беларусі.

Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея. Менавіта ягонымі намаганнямі быў выратаваны рэквізаваны бальшавікамі крыж Еўфрасінні Полацкай. Ад 1928 года В.Ластоўскі неадменны сакратар і акадэмік АН БССР. Праводзіў не толькі ўласныя даследванні, але і шмат энергіі аддаваў на арганізацыю новых кірункаў беларускае навукі і ўзгадаванне маладых навуковых кадраў.

У 1930 г. разам з іншымі выдатнымі дзеячамі навукі і культуры В. Ластоўскі быў арыштаваны, пазбаўлены звання акадэміка і засуджаны па сфабрыкаванай НКВД справе гэтак званага Саюза Вызвалення Беларусі на высылку за межы БССР (быў высланы на 5 год у Саратаў, дзе працаваў загадчыкам аддзела рэдкай кнігі ва ўніверсітэцкай бібліятэцы). У 1937 г. паўторна арыштаваны ў Саратаве і 23 студзеня 1938 г. расстраляны.

Выступаў у друку як крытык і літаратуразнавец. Аўтар першай «Кароткай гісторыі Беларусі» (Вільня, 1910), «Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі» (Коўна, 1926). Склаў «Руска-беларускі слоўнік» (Коўна, 1924). Ім напісаны ўспаміны пра нашаніўскі перыяд. Выступаў як паэт, празаік, публіцыст. Выйшлі «Творы» («Мюнхен, 1956).

 

43. Пазіцыя В. Ластоўскага ў дыскусіях 1913 г. на старонках “Нашай нівы”.

1913 г. Нашаніўская дыскусія 1913 г. мела праблемна-эстэтычны характар. Надрукаваны 5 ліпеня 1913 г. у “Нашай Ніве” крытычны артыкул В. Ластоўскага (Юры Верашчака) з задзірыстай назвай “Сплачвайце доўг”. Апаненты крытыка – Я. Купала (адказ Ю. Верашчаку ў артыкуле “Чаму плача песня наша?” пад псеўданімам “Адзін з парнаснікаў”), Лявон Гмырак (артыкул “Яшчэ раз аб сплачванні доўгу”). У скрытай (падтэкставай) палеміцы удзел прынялі З. Бядуля, М. Багдановіч, М. Гарэцкі.

У 1913 артыкулам «Чаму плача песня наша?» Купала прыняў удзел у вядомай дыскусіі з В.Ластоўскім (Юркам Верашчакам), у ходзе якой фактычна выпрацоўваліся і сцвярджаліся эстэтычныя прынцыпы тагачаснай бел літ. У публіцыстыцы перыяду рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны Купала пісаў аб шляхах бел народа да нац самавызначэння, закранаў праблемы нац палітыкі савецкай улады пасля Кастрычн. рэвалюцыі. Як прадстаўнік нац.-най гуманістычна настроенай інтэлігенцыі ён прапаведаваў ідэал нац рэвалюцыі, якая дазволіла б кожнаму народу стаць гаспадаром свайго лёсу, і супрацьстаўляў яе рэвалюцыі сацыяльнай («Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год», 1920). Погляды Купалы, вызначаліся дэмакратызмам, адмаўленнем насілля, сцвярджэннем прыярытэту агульначалавечых духоўных каштоўнасцей над класавымі.

Аўтар артыкулу „Сплачвайце доўг“ Ластоўскі казаў пра неабходнасць выпрацоўкі філасофскай канцэпцыі бел мастацтва, нац. культурных арыенціраў. Акрамя таго, ён з усёй адказнасцю нагадаў літаратарам аб іх найсвяцейшым абавязку - быць „вучыцелямі і прарокамі“ свайго народу; сцвярджаў, што бел. інтэлігенцыя мае поўнае права вымяраць тв-ць айчынных паэтаў і празаікаў „меркай еўрапейскай“.

у НН узнікае дыскусія, якую распачаў Ластоўскі, яго апанент - Купала. Артыкул Ластоўскага ”Сплачвайце доўг”; артыкул Купалы ”Чаму плача песня наша?”. Купала выступіў як аўтар, які адлюстроўваў самыя цяжкія праблемы народа+як прарок; адстойваў існаванне такіх твораў. Ластоўскі выступаў як прыхільнік паэтаў чыстай красы, а Купала - як прыхільнік паэтаў рэалізму. Крытыкуючы вершы, Ластоўскі гаварыў, што ў гэтых вершах няма прыгажосці, а не пра само існаванне такіх вершаў. Купала клікаў народ да свядомасці. Праў быў і той і другі. Яны хацелі, каб літ-ра развівалася.

 

44. В. Ластоўскі — майстар малых празаічных жанраў.

45. Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі В. Ластоўскага.

47. Публіцыстыка В. Ластоўскага.

48. Вацлаў Ластоўскі ― крытык.

Чытай кнігу Вацлаў Ластоўскі выдавецтва “Беларускі кнігазбор” там ёсць УСЁ! І гэтага будзе дастаткова! :)

 

46. Аповесць “Лабірынты” (1923) В. Ластоўскага.

Паміж творамі В. Ластоўскага, літаратурай мадэрнізму і сучаснай літаратурай постмадэрнізму існуе відавочная сувязь. "Мадэрнізм характарызуецца перш за ўсё адмаўленнем прынцыпу адлюстравання і заменай яго прынцыпам стварэння новай рэальнасці". Такую новую рэальнасць мы назіраем у творах В.Ластоўскага. Гэта датычыцца яго апавяданнаў, вершаў, а таксама аповесці "Лабірынты", якую даследчыкі прызналі нават нацыянальнай утопіяй.

Жанр гісторыка-прыгодніцкай прозы сёння вельмі актыўна і плённа развіваецца. Але ён з'явіўся ў нас не на пустым месцы. "3'явай, прыглушанай больш чым паўстагоддзем маўчання, сталася і аповесць Л. "Лабірынты", апублікаваная ўпершыню на старонках "Крывіча". Твор, насычаны нястрымнай гістарычнай фантазіяй, - бясспрэчная вяршыня творчасці Ластоўскага-празаіка. Чытаеш і разумееш: фенамен У.Караткевіча для беларускай літаратуры быў запраграмаваны. І праз дзесяцігоддзі ўвасобіўся".

У аповесці дзіўным чынам перапляліся праўда з фантазіяй, рэалізм з рамантызмам і марай. Тут мы маем не толькі выдатна распрацаваны прыгодніцкі сюжэт, які захапляе чытача; у творы паўстае і цікавая гіпотэза на паходжанне славян. Мабыць, гэтыя разважанні разам з народжаным В.Ластоўскім тэрмінам "Крывія" для афіцыйнай назвы дзяржавы і сталі падставай для абвінавачвання пісьменніка ледзь не ва ўсіх "смяротных грахах". Сёння пытанні паходжання беларусаў, нац менталітэту вырашаюць вельмі сур'ёзныя навукоўцы. Не апошнюю ролю ў гэтых даследаваннях адыгрываюць літ творы. Л. сапраўды стварае міф. Фантазія аўтара адштурхоўваецца ад рэальных фактаў і стварае падземныя лабірынты ў Полацку. У сваім змяшэнні рэальнага і нерэальнага аповесць "Лабірынты" нагадвае паданне пра затануўшыя гарады, у якіх да сённяшняга дня ідзе жыццё і звоняць званы. Пад зямлёй - вечна жывыя старцы, якіх, кажучы словамі Купалы,"не кранулі косы змен". Яны тут, побач, у рэальным Полацку.

Л. стварае свой свет, сваю рэальнасць, ці надрэальнасць, што можна лічыць прыкметаю мадэрнізму. У 1997 г. у часопісе "Маладосць" была надрукавана аповесць А.Лойкі "Кельты не паміраюць...". Аўтар, карыстаючыся прыгодніцка-дэтэктыўным сюжэтам, падымае пытанні паходжання беларусаў і нават абапіраецца на аповесць Л. "Лабірынты". Такім чынам, мы можам назіраць у суч. бел літ пэўную тыпалагічную і ідэйную традыцыю ад Л. да У.Караткевіча, А.Лойкі, А.Разанава інш, што прадстаўляюць плынь інтэлектуальн. мастацк. тв-ці.

 

49. Аляхновіч, Францішак (псеўд. Юры Монвід і інш.; 9 сакавіка 1883, Вільня - 3 сакавіка 1944) - драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст, празаік.

Нарадзіўся ў Вільні у сям'і збяднелага шляхціца з-пад Радашковічаў. Бацька працаваў скрыпачом у тэатры. Сыстэматычнай адукацыі не атрымаў. У 1903 г таемна перабіраецца ў Кракаў (Аўстра-Венгрыя), дзе робіцца вольным слухачом на літаратурна-гістарычным факультэце Кракаўскага ўнівэрсытэту.

У 1904 вяртаецца ў Расейскую Імпэрыю. Паступае у Варшаўскую драматычную школу пры Музычным таварыстве. Пасля працуе ў польскім вандроўным тэатры. У 1908 вяртаецца ў Вільню. Уладкоўваецца рэпарцёрам у польскія газэты, потым выдае на польс. мове гумарыстычны часопіс «Perkunas».

Далучыўся да беларускага нацыянальнага руху.

За антыдзяржаўныя публікацыі ў часопісе «Perkunas» трапляе пад следзтва.

У Лукіскай турме ў Вільні Аляхновіч напісаў сваю 1-ую бел. п'есу «На Антокалі».

У 1916 годзе ствараецца Беларускі Клюб, пры ім драматычны гурток пад кіраўніцтвам Аляхновіча. У чэрвені 1918 году далучаецца да тэатру Уладзіміра Галубка. Стварае вадэвіль «Чорт і баба», драму «Страхі жыцьця», драматычны вобраз са спевамі і танцамі «Дзядзька Якуб». Выдае брашуру «Тэатар на вёсцы».

Увесну 1919 году вяртаецца ў Вільню. Выдае газэту «Беларускае жыццё». Увосені 1919 году зноў пераязджае ў Мінск. Быў дырэктарам і рэжысёрам Бел. тэатру, які фундаваўся польскімі ўладамі. Піша п'есу «Цені». Дапісвае купалаўскую «Паўлінку» - дадаўшы 3-ці акт «Заручыны Паўлінкі». 1920 піша п'есы «Птушынае шчасце», «Няскончаная драма». У 1921 Аляхновіч - адзін з заснавальнікаў «Таварыства Беларускай Школы».

У 1921-23 гг рэдагаваў газэту «Беларускі звон».

Ф. Аляхновіча арыштоўваюць 1 студзеня 1927 году па абвінавачванню у супрацоўніцтве з польскай выведкай і прыналежнасці да контррэвалюцыйнай арганізацыі. У Маскве яго завочна асуджваюць да 10 год. Трапляе на Салаўкі.

6 верасня 1933 г яго абменьваюць на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча. Пасля вяртання ў Вільню напісаў успаміны пра знаходжанне ў савецкіх лагерах «У кіпцюрох ГПУ». Твор перакладзены на шматлікія мовы свету і выдадзены у розных краінах. Толькі на прыканцы 1937 году аўтар здолеў выдаць кнігу на бел мове сваім коштам.

За нямецкім часам рэдагуе газэту «Biełaruski hołas». Сябар бел камітэту.

3 сакавіка 1944 застрэлены на сваёй кватэры ў Вільні а восьмай вечара невядомым наведвальнікам, з якім размаўляў нейкі час. Жонка бачыла чалавека які пасля стрэлу ўцёк з хаты. Аляхновіч з прастрэлянаю галавой паспеў прамовіць: «Звані, звані…».

Аўтар 20 п'ес. Яго творы зноў пачалі друкаваць і ставіць на бел сцэне толькі ў 1990-я гады.

 

50. “Няскончаная драма” - аўтабіяграфічны твор, апіраецца на рэалістычныя традыцыі бел драмы. Падзеі адбываюцца ў Вільні ў 1918 г., калі горад быў акупіраваны кайзераўскімі войскамі, але затое народ Беларусі атрымаў шанс на пабудову незалежнай дзяржавы, была абвешчана БНР. Герой твора драматург Васіль перажывае нялёгкі перыяд жыцця – неўладкаванасць побыту (даводзіцца здымаць прыватную кватэру, фактычна дзякуючы мецэнацтву школьнага сябра Кастуся, перажываць штодзённыя сваркі і папрокі жонкі, якая лічыць мужа непрактычным чалавекам, хоча, каб ён уладкаваўся на больш грашовую службу; да таго ж памірае, не дагледжаны чужымі людзьмі сынок Юрка-Альфонс), пастаянныя нястачы, нападкі за “беларускасць”, - аднак не здаецца, ахвяруе звычайнымі чалавечымі радасцямі дзеля высокай ідэі нац. адраджэння. Ён пачуў пра стварэнне БНР і, пакінуўшы ўсё, што было над’емным, дарагім, блізкім, пехатою накіроўваецца з Вільні ў сталіцу новай дзяржавы.

Такі асн. змест твора пра пакутны шлях народа да вызвалення, пра лёс інтэлігенцыі. Васіль і Кастусь – непрымірымыя апаненты, абсалютна розныя людзі. Першы – летуценнік, якому здаецца, што аднымі словамі, агітацыяй можна распаліць чалавечыя душы і сэрцы, унесці іскру высокага ўсведамлення неабходнасці барацьбы “тутэйшых” за права людзьмі звацца. Наконт гэтага ён не адзін раз па ходу дзеяння (дарэчы, паслабленага, недынамічнага, як і ў інш. п’есах драматурга) выказваецца катэгарычна і рэзка: “…Я веру ў адраджэнне свайго народу…”. Для Васіля дастаткова таго, што ён найперш сам верыць у адраджэнне, а астатняе – прыкладзецца, народ паступова пераадолее сваю сцятасць, палахлівасць, зразумее, што і “польскі пан, і расейскі чыноўнік – людзі тут чужыя”. Летуценнасць Васіля і не прымаецца, і не абвяргаецца аўтарам п’есы, які прытрымліваецца аб’ектыўнай падачы матэрыялу, як і належыць аўтару. Васіль – гэта сам драматург, акрылены светлай марай пра нац.-дзярж. уладкаванне Беларусі.

Кастусь – чалавек, які не мае такіх, як Васіль утапічных ілюзій наконт нац. свядомасці нашага народа. Ён адчувае драматызм і складанасць вырашэння праблемы, што працэс духоўнага прасвятлення народа – з’ява не імгненная, падоўжаная ў часе, што залежыць ён не толькі ад намаганняў энтузіястаў-адзінак, але і ад многага іншага.

Кастусь увасабляе сабой інша шлях – шлях цвярозай ацэнкі таго, што робіцца ў краіне, стану рэчаў, калі народ яшчэ не вырас да высокага ўзроўню нац. свядомасці. З такім народам прыйдзецца працаваць і працаваць, чаго не хоча зразумець галоўны герой п’есы.

Героі п’есы многа гавораць, але мала дзейнічаюць. Іх учынкі лірызаваны задоўгімі маналогамі-споведзямі.

Скончыліся пошукі мадэрнісцкага кшталту. Пачаў надаваць первагу змястоўнаму, а не фармальнаму боку напісання. Бытапісальніцкае мастэрства. Паказана трагічная канкрэтыка жыцця пад кайзераўскай акупацыяй. Малады пісьменнік Васіль разрываўся паміж неабходнасцю ўтрымліваць сям’ю і неадольным жаданнем пісаць мастацкія творы. Вялікія надзеі ўскладаў на няскончаную драму. У адчаі Васіль кідае п’есу ў агонь. Кульмінацыя – прыход лідэра віленскіх беларусаў: аб’яўлена БНР. “У Мінск! Там можна будзе ўзнавіць і скончыць драму!”

 

51. Дакументальная аповесць Ф. Аляхновіча “У кіпцюрах ГПУ” як прысуд сталінізму. Вобраз апавядальніка ў творы.

Успаміны аб высалкі ў Салаўкі (Салавецкі лягер) – “У кіпцюрох ГПУ”, выдадзена на 7 мовах. 1935-37. Адны з першых твораў гулагаўскай тэматыкі. Напісаны удзельнікам падзей. Напачатку аўтар хаваецца пад імем Попутчіка, але пасьля рашуча адкрываецца чытачу: «Скідаю маску. Але! Гэтым наіўным «Попутчіком» быў я – Францішак Аляхновіч».

Кніга прываблівае аб’ектыўнасцю. Не прыдумаваў дадатковых жахаў. Старонкі кнгі насычаны узгадкамі пра лёсы людзей. Пісьменнік не спяшаецца з маральнымі прысудамі. Задача: пакінуць аб’ектыўнае сведчанне аб адной з самых страшных старонак гісторыі.

Сам Аляхновіч так тлумачыць мэту напісання ўспамінаў:

«Мне пашанцавала. Я яшчэ жыву. Я на волі. Я магу яшчэ трымаць пяро ў руцэ. Ад свайго вызвалення, восем год назад, я не пакідаю пісаць і гаварыць аб найстрашнейшым ворагу чалавецтва.”

Паказваў Аляхновіч сапраўдны твар бальшавізму грунтоўна і дэталёва.

«Даведзеныя да роспачы людзi даставалі свайго роду псыхозу, які выяўляўся эпідэмічна. Няздолеўшы выканаць работу, а ведаючы, што яму за гэта пагражае, чалавек агорнуты бяссільнай роспачай, клаў на пень сваю руку і… адсякаў сабе пальцы… і кідаў іх у твар дзесятнiкаў» - пісаў ФА пра катаржныя працы на лесапавале, у якіх першы час прымаў удзел сам.

Аляхновіч не адседзеў прысуджаных 10 год: праз шэсць гадоў катаргі яго абмянялі на палітычнага вязьня польскіх уладаў Браніслава Тарашкевіча. Апошні неўзабаве таксама апынуўся ў савецкіх засьценках. Аляхновічу пашанцавала болей. Ён атрымаў яшчэ 10 гадоў вольнага жыцця. Увесь час ён няспынна працаваў.

Пісаў не таму, што злаваўся за сваё скалечанае жыццё (шмат гора савецкая сістэма прынесла ягонай маці, жонцы, дзецям, паплечнікам ўрэшце рэшт!), а таму што хацеў папярэдзіць сучаснікаў, расказаць праўду нашчадкам, адкрыць ім і нам вочы: «Мне цяпер сорамна, што я гэтак бяскрытычна верыў тады ў савецкі міраж, што нават агентаў ГПУ прымаў за людзей, якім можна верыць, мала што не за сваіх прыяцеляў».

Спадчына Францішка Аляхновіча ня згінула сярод пыльных паліцаў бібліятэк. Ягоныя п’есы і ўспаміны праходзяць у ВНУ. А у 1990-я ягоныя глыбокія, мэтафізычныя творы вярнуў на беларускую сцэну Мікола Трухан.

 

52.Міні-партрэт пісьменнікаў-нашаніўцаў (Буйло, К.Сваяк, З.Верас, А.Гурло)

Буйло Канстанцыя (сапр. Калечыц Канстанцыя), нарадз. 14.01.1893 г. у г. Вільні ў сялянскай сям'і. Сям’я часта пераязджала з вёскі ў вёску. У 6 год ужо чытала. Вучылася ў хатніх настаўнікаў. 1-ы надрукаваны верш - “Лес”, у 10 год.

У 1914 г. скончыла кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Вільні. Настаўнічала на Лідчыне. Загадвала бел. кнігарняй у Полацку (1915-16). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працавала статыстам у Валакаламскім павятовым выканкоме рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бухгалтарам саўгаса «Данілкава». З 1923 г. жыла ў Маскве. Працавала на заводзе «Аграном» (1929-34), начальнікам аддзела збыту палітэхлабарсаюза (1934-40), 1940-51 - начальнік аператыўнага аддзела, затым намеснік дырэктара цэнтральнай канторы ветэрынарнага забеспячэння трэста Саюзветзабпрам.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968).

Памерла 04.06.1986 г. у Маскве.

Дэбютавала вершамі ў 1909 г. (газета «Наша ніва»). 1-ю кнігу «Курганная кветка» (1914, Вільня, факсімільнае выданне ў 1989) адрэдагаваў Я. Купала. Аўтар зборнікаў вершаў «Світанне» (1950), «На адноўленай зямлі» (1961), «Май» (1965), «Роднаму краю» (1973). Выйшлі Выбраныя творы (1954), «Выбранае» (1968, 1976), Выбраныя творы ў 2 тамах (1981). Напісала кніжкі вершаў для дзяцей «Юрачка» (1957), «У бляску зор» (1968), «Вясной» (1984).

Аўтар п'ес «Кветка папараці» (1914) і «Сягонняшнія і даўнейшыя» (1914, пастаўлена ў 1921).

Многія вершы паэтэсы пакладзены на музыку. Асабліва шырокую вядомасць займела песня «Люблю», якая стала народнай.

Гурло Алесь, нарадз. 31.01.1892 г. у гарадскім пасёлку Капыль Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Капыльскую 4-класную навучальню (1908). Працаваў чорнарабочым на лесапільні, зарабляў падзённай работай. У 1909 г. уступіў у рады Капыльскай арганізацыі РСДРП. Пасля працаваў на заводзе «Вулкан» у Пецярбургу. З 1913 г. служыў на Балтыйскім флоце - спачатку матросам на крэйсеры «Богатырь», а ў 1-ую сусветную вайну - унтэр-афіцэрам на мінаносцы «Забияка». Быў цяжка паранены. Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый і грамадзянскай вайны. З атрадам рэвалюцыйных матросаў прымаў удзел у штурме Зімняга палаца, у падаўленні эсэраўскага мяцяжу ў Яраслаўлі, у барацьбе з калчакаўцамі. У 1921 г. вярнуўся на Беларусь. Працаваў у Інбелкульце, у Інстытуце мовы АН БССР. Быў сябрам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк», «Полымя», «Пробліск». У 1930 г. рэпрэсіраваны. Высланы на 5 гадоў у Самару. Вярнуўся ў Менск. Рэабілітаваны ў лістападзе 1957 г. Сябра СП СССР з 1934 г.

Памёр 04.02.1938 г. 1-ы верш надрукаваў у 1907 г. у газ. «Наша ніва». Аўтар зб-каў паэзіі «Барвёнак» (1924), «Спатканні» (1925), «Сузор'і» (1926), «Зорнасць» (1927), «Межы» (1929), «Выбраныя творы» (1950), «Вершы» (1953), «Вершы» (1972). У 1947 г. выйшла кніжка вершаў для дзяцей «Нашы птушкі». У 1912 г. напісаў сямейна-бытавую драму «Любоў усё змагае».

Перакладаў на бел мову творы расейскіх пісьменнікаў А. Аўдзеенкі, Ф. Гладкова, У. Стаўскага і інш.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.