Здавалка
Главная | Обратная связь

Рэалістычна-бытавыя апавяданні Змітрака Бядулі.



Многія апавяд. Б. сталі хрэстаматыйнымі: “Пяць лыжак заціркі”, “На каляды к сыну”, “Велікодныя яйкі”, “Малыя дрывасекі”. Большасць з іх заснавана на драмат. сюжэце з паэтызацыяй незвычайных абставін і незвычайных герояў, з трагічным фіналам.

“Пяць лыжак заціркі”. Для Агаты і Антося – герояў апав. – вясной, калі няма чым і муху накарміць, мерка найвялікшага шчасця – фунт пазычанай на зацірку мукі. А мерка няшчасця? Калі ўжо зацірка – гатовая – дымілася ў місцы, у хату пастукалася суседка Сцёпчыха. На яе “Дзень добры!” і “Хлеб ды соль!” гаспадары адказваць запросінамі да стала: яны не могуць парушаць народнага закону гасціннасці. Але колькі адчаю, скрухі, нянавісці да няпрошанай, нечаканай госці стрымліваюць гаспадары у сваіх грудзях! Адно пяць лыжак заціркі, перш чым развітацца, з’ела суседка, таксама галодная, а свята ў беднай сямейкі “папсулася”. Спахмурнелі твары. Кожны думаў: “Ого! Каб лепей я з’еў гэтыя пяць лыжак заціркі…”. І зноў, як нечаканы выбух, нібы знаёмая ўжо і разам з тым да балючага завостраная аўтарская філософскі-лірычная сентэнцыя: “Няшчасце не мае сваёй асобнай меркі для ўсіх людзей на свеце, але кожны чалавек маець сваю асобную мерку да няшчасця і свой асобны погляд на самое няшчасце”. Гэтым сваім завастрэннем мерак шчасця і няшчасця ЗБ сапраўды раскрыў такі праўдзіва-жахлівы малюнак народнага жыцця.

У апав. “Велікодныя яйкі” дзіцянё, якому рупіць маляваць, а грошай на фарбы маці даць яму не можа, рэжа сабе руку, каб толькі ў чырвоны колер памаляваць святочныя пісанкі. Навела “Ліст” гора непісьменнай маці, што не можа прачытаць пісьма ад сына, які служыць у салдатах. У цэлым сац.-бытавыя апав. Бядулі даюць даволі панарамны паказ жыцця гаротнай вясковай і местачковай Беларусі.

“На каляды к сыну” – гэта больш сац.-псіх. твор, які развівае тэму больш не тэму гаротнага сялянскага жыцця, а тэму бел літ пач 20 ст. – патрыятычную, “родных каранёў”, рэнегацтва нац. інтэлігенцыі. Лаўрук, сын Цыпрука, узяты на выхаванне панамі, стаўшы у горадзе вядомым адвакатам Лаўрэнціем Кіпрыянавічам, замест таго, каб абараняць правы народа, не прызнае, гоніць з парога ў калядны марозны вечар родную маці, абзываючы яе “жабрачкай шалёнай”. Наўздагон ёй ён высылае, праўда, таго ж лёкая, што выгнаў яе, з некалькімі рублямі. Лёкай крычыць старой: “Ад пана!.. Яна нават не чула, як з акалелых пальцаў выпаў гасцінец роднага, доўгажаданага сына. Некалькі трохрублёвак…” – трохрублёвак, якімі родны сын хацеў як бы адкупіцца ад маці, змыць з сябе чорныя плямы забыцця свайго роду і племені, сваіх абавязкаў перад народам. Высокім, знішчальным маральным пафасам напоўнена апав. ЗБ – пафасам асуджэння рэнегацтва, з-за якога народныя слаі ў дакастрычніцкі час заставаліся і безабароннымі і бяспраўнымі.

У шэрагу апавяданняў Бядулі сялянскае, вясковае жыццё – цяжкае невыноснае, без ніякай надзеі на прасветліну ў будучыні. Да ліку такіх апав. адносяцца “Малыя дрывасекі”, “Сымон”, “Злодзей”, “Ашчаслівіла”.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.