Здавалка
Главная | Обратная связь

Алегарычны змест казкі Змітрака Бядулі “Сярэбраная табакерка”.



Сюжэт твора будуецца на барацьбе, што вядуць Дзіда-Дзед і яго добраахвотныя памочнікі супраць сілаў Зла. Апошнія імкнуцца завалодаць сярэбранай табакеркай, каб выпусціць адтуль Смерць і выкарастаць яе ў якасці зброі для агідных мэтаў: пасеяць у свеце страх, пакору, наогул, знішчыць усё лепшае ў чалавеку, зрабіць яго нявольнікам.

У гэтай напружанай барацьбе дзвюх спрадвечных сілаў – дабра і ліха – ЗБ адлюстраваў не толькі драматызм чалавечай гісторыі ў часы таталітарных уладаў, калі падаўляліся паліт правы і духоўная свабода чалавека (быццам раскрыжоўваецца сама чысціня, носьбітамі якой былі лепшыя людзі), але наогул – бясконцае змаганне ў сферы чалавечага духу, што вядзецца спрадвеку. Бо спрадвеку існуюць у чалавечым грамадстве святло і цемра, дабро і ліха, радасць і пакута. Яны існуюць як еднасць і глабальная супярэчнасць, у барацьбе якіх, як гэта ні сумна канстатаваць, і развіваецца свет. І надзвычай важна, на думку ЗБ, да чаго імкнецца сам чалавек, які полюс яго больш прыцягвае.

У творы падымаецца тэма мастака і мастацтва (дыялогі Паэта і Дзіды-Дзеда:

Кучаравы Паэт – “Нягледзечы на тое, што вы схавалі Смерць у табакерку, мае творы уміраюць… Парайце мне як знайсці і схаваць у табакерку Смерць мастацтва…”

Дзіда-Дзед – “Смерць тваіх песняў знаходзіцца ў тваім уласным сэрцы і ў тваёй уласнай галаве. Гэта смерць строгая, але справядлівая. Яна забівае песні фальшывыя і не чапае песняў шчырых”.).

ЗБ у казцы прама не гаворыць пра тое, як трэба абуджацца да дзейснага духоўнага жыцця: жыцця на ўзроўні душы, калі цеплыня, спагада і ўвага чалавека да чалавека іх аб’ядноўвае. Ён раіць гэтаму вучыцца ў прыроды: “Гэтыя пралескі – першы парашок супраць сну, які цёплы ветрык, як цар скамарохаў, даў панюхаць зямлі, каб разбудзіць яе ад зімовага сну. Хутка-хутка сонца знішчыць апошні снег па лясах. Смерць зямлі схавана ў табакерцы-сонцы. Спявае жаўранак. Прылятаюць буслы, шпакі…”

 

66.Публіцыстыка Зм.Бядулі. Сваю публіцыст. дзейнасць пачаў с допісаў у “НН”. Сярод артыклаў нашаніўскай пары 1913-14 гг.напісана “Не адным хлебам ...”, “Купальская ноч”, “К жыццю”, “Жыла, жыве і будзе жыць”. У полі зроку Б. знах. пытанні эстэтыкі, мінулае, праблемы развіцця і узбагачэння роднай мовы, актыўнага станаўлення да жыцця, абарона агульначалавечых каштоўнасцей. У ранні перяд яго публіцыст. дзейнасці стаяць адраджэн. матывы. Лірыч. прырода яго таленту выявілася ў артыкуле “Не адным хлебам...”, у якім Б. сфармуляваў эстэтыку прыгожага, узвышанага. Засяроджваючы увагу людзей на харастве, прыгажосці роднай прыроды, на сац. праблемах. Яго публіцыстыка вобразная, асацыятыўная, па-сапраўднаму лірычная. Яна стаіць на мяжы прозы і паэзіі. Выяўленчыя сродкі гэтых 2-х родаў літ-ры спалучаюцца ў тв-ці Б. Вызначальнымі асаблівасцямі паэтыкі публіц. твораў Б. з’яўл-ца лірызм, эмацыянальнае успрыманне рэчаіснасці, павышаная ўвага да асабістага, перавага светлай танальнасці над змрочнымі фарбамі, фрагментарнасць.

У артыкуле “Купальская ноч” (1913) Бядуля заклікае беларусаў шматмільённай грамадой ісці наперад па сваім шляху, шукаць “загубленую сваю душу, душу свайго народа”. Старэйшае пакаленне, настойвае пісьменнік, павінна перадаваць свой духоўны, эстэтычны, гістарычны вопыт і веды маладзейшым. Няхай дзяды пры купальскіх агнях, сімвалах жывой памяці продкаў, раскажуць унукам дзіўныя казкі сівой даўніны, калі народ жыў вольна і годна. Аўтар метафарычна-ўзнёсла выказвае сваё запаветнае жаданне, каб у душах бел моладзі запалаў “агонь змагання за сваё роднае”. Бядуля падказвае, што для бел народа пошукі купальскай кветкі шчасця – гэта пошукі сваёй душы, бязмернага скарбу, які можна знайсці толькі на “бел шляху”, на шляху “нашага нац адраджэння”.

Верай у маладую Беларусь, у сілу і розум моладзі, якой пад сілу ратаваць свой народ ад фізічнага і духоўнага вымірання, прасякнуты артыкул “Падмогі” (1914). Як асветнік, як добры знаўца бел вёскі разважае Бядуля аб прычынах “народнага п’янства”. Народ п’е, бо цёмны, а цёмны, бо п’е. Але ёсць выйсце з гэтага зачараванага кола – даць народу асвету. “Ён (народ) цёмны – ён не ведае, якой другой гульнёй насыціць сябе пасля цяжкой працы, як выпіўка. Яму патрэбна нейкая гімнастыка, рух, сувязь з людзьмі і… ён ідзе ў карчму, бо другога месца няма. Тут настае яго душэўнае жыццё, пачынаючы шчырымі пацалункамі добрага прыяцеля і канчаючы бурнымі бойкамі…”. Бядуля настойліва пераконвае, што народ трэба ратаваць, хутчэй ісці селяніну на дапамогу: “Трэба даваць страву, рух і новае жыццё яго мазгам і душы”. Ён звяртаецца да народнай інтэлігенцыі шчыра ўзяцца за асветніцкую работу, каб ратаваць свой народ ад выраджэння. “Не дачакаемся мы – ад “лепшых” братоў сваіх ніякай падмогі – мы самі павінны ратавацца!” “Болей светлыя, свядомыя сыны бацькаўшчыны, цяпер пара брацца за працу! Цяпер рука аб руку з народам! Гэта праца дасць у скорым часе багатае жніво і народная душа выгоіцца з тых глыбокіх ран, каторыя спрадвеку ўка-раніліся ў яго душы, дзякуючы варункам, у якія быў пастаўлены народ”.

У артыкуле “К жыццю!” (1914) Бядуля абазначыў шэраг праблем, што стаялі ў той час перад бел народам і краем, каб, нарэшце, змяніць жыццё да лепшага, да павышэння ўзроўню жыцця і асветы працоўнага народа. Гэты артыкул – непасрэдны зварот да бел інтэлігенцыі і да заможных людзей, хто, кіруючыся сумленнем, спачуваннем да цёмнага і пакутнага жыцця народа, павінен вывесці беларусаў на шляхі сапраўднага годнага чалавечага жыцця.

Артыкул “Святло” (1914) – арыгінальны ідэйна-эстэтычны трактат. Гэта метафарычна-філасофскі роздум мастака аб уласнай творчасці і яе прызначэнні, аб вялікім творчым патэнцыяле народнай душы, аб тым, што духоўная праява, творчасць, урэшце мае практычную мэту –“чын-дзела”. Творчасць, слушна даводзіць Бядуля, павінна быць рухавіком грамадскага жыцця, скіроўваць народ да прагрэсу. Пісьменнік, па сутнасці, робіць бліскучую спробу тэарэтычна асэнсаваць прыроду і прызначэнне мастацтва, хараства. У артыкуле пісьменнік вылучае тры складнікі, тры ўмовы, пры якіх літаратурная творчасць становіцца сілай. Гэта – думка, слова і справа. Думку-страсць, думку-імкненне, што нараджаецца ў душы творцы, Бядуля параўноўвае з вулканам, які дрэмле ў глыбокіх нетрах да пары. Але ў свой час гэты вулкан прабівае “ўсю душу, усё нутро, усе пачуцці. Кіпіць, …ірвецца, выходзіць наверх і фармулюецца словам”.

У артыкул “Чакайце сваіх” (1914) праводзіцца думка аб захаванні Беларусі, бел народа і яго самабытнага нац духоўнага жыцця. Артыкул пачынаецца зваротам да бел народа чакаць з вайны сваіх сыноў, братоў, мужоў, бацькоў. Аўтар перакананы, што вайна - вялікае няшчасце і сапраўднае выпрабаванне для народа, верыў, што яна нарэшце адкрые бел народу вочы на крывадушную палітыку самадзяржаўя і падштурхне нерашучых беларусаў да самавызначэння, бо ўсе войны рана ці позна заканчваюцца і народу трэба думаць аб будучыні свайго краю. Імперыялістычная вайна чужая і непатрэбная для беларусаў. Пісьменнік спадзяваўся, што народ, нарэшце, усвядоміць гэта. У Бядулі была надзея, што, выпакутаваўшы і гэта, народ зразумее, што няма іншага шляху як самастойнасць, незалежнасць, самабытнасць Беларусі. А тыя, хто ваявалі за імперскія далёкія інтарэсы, у першую чаргу павінны зразумець гэта: “Яны вам скажуць, што сіла – у злучэнні вялікім, … у адвазе і праваце сваёй… Яны вам скажуць, што кожнаму народу трэба стаяць за сваё, толькі за сваё…”.

У гэтым кароткім, ды вельмі змястоўным артыкуле Бядуля робіць філасофскае абагульненне аб сутнасці жыцця і смерці, як асобнага чалавека, творцы, так і цэлага народа: “… трэба пужацца не жыцця ў смерці, а смерці ў жыцці…, бо яшчэ больш небяспечна смерць духу”.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.