Здавалка
Главная | Обратная связь

Жыццёвы і творчы шлях Ц. Гартнага, грамадска-палітычная дзейнасць.



Сапр.: Зміцер Хведаравіч Жылуновіч. Бел пісьменнік і публіцыст, дзеяч бел нац-вызваленчага руху, дзяржаўны дзеяч БССР. Удзельнік рэвалюцыі 1905-07.

Нарадз. 23 кастрычніка 1887, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ. (цяпер Мінская вобласць) у сялянскай сям'і.

1905 - скончыў двухкласную пачатковую школу ў Капылі і працаваў у гарбарнай майстэрні ў Капылі, Літве, Украіне. Займаўся рэвалюцыйнай і палітычнай дзейнасцю, удзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях 1905-07 г. Друкавацца пачаў з 1908 у газ. "Наша ніва". 1-ая кніга "Pieśni" выйшла ў 1913. У 1910 і 1911 гг. прыязджаў у Капыль і браў удзел у рабоце мясцовай арганізацыі РСДРП, у выданні рукапісных часопісаў. Удзельнічаў у стварэнні Беларускай ССР, з’яўляецца аўтарам маніфесту аб яе абвяшчэнні. У траўні 1913 г. стаў працаваць на заводзе «Вулкан» у Пецярбургу. Газета «Правда» ў 1912-1913 гг. змясціла шэраг яго вершаў і нарыс пра гарбароў. Быў сябрам рабочага культурна-асветнага таварыства «Знанне». У 1914 г. перайшоў працаваць на завод «Айваз». Праводзіў прапагандысцкую дзейнасць сярод беларусаў-бежанцаў у Расеі, працаваў палітрабтнікам у штабе арміі. Пасля кастрычніцкага перавароту стаў сакратаром Бел нац камісарыята пры ўрадзе РСФСР.

Акрамя таго актыўна займаўся гістарычн. і публіцыст. дзейнасцю, праявіў сябе як пісьменнік. Некаторы час з’яўляўся галоўным сакратаром, загадчыкам выдавецкага адзела Белнацкама. Рэдактар 1-й савецкай газеты на бел мове "Дзянніца" (1918). З дня ўтварэння БССР (01.01.1919) да 03.02.1919 г. быў старшынёй Часовага рабоча-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі. У 1921 у Берліне наладзіў выданне бел кніг. Працаваў рэдактарам і сакратаром газеты "Красная заря" у Харкаве, рэдактарам газеты "Савецкая Беларусь", часопіса "Полымя", дырэктарам Дзяржаўнага архіва БССР, загадчыкам Галоўмастацтва і намеснікам народнага камісара асветы БССР. З 1934 г. член Саюза пісьменнікаў БССР і прэзідыума Інбелкульта.

Займаўся навуковай і гістарычнай дзейнасцю. Ў 1928 г. абраны акадэмікам Акадэміі Навук БССР. Працаваў у Інстытуце гісторыі і загадваў выдавецтвам АН БССР.

Быў выключаны з партыі у 1931 г. ў сувязі з абвінавачваннямі ў "нацыянал-дэмакратызме", і арыштаваны у 1936 годзе. У турме праз катаванні страціў здароўе, быў абвешчаны псіхічна хворым, і пераведзены ў Магілёў, у псіхіятрычную лячэбніцу, дзе неўзабаве і памёр 11 красавіка 1937 г. ад гангрэны легкіх (па некаторых звестках – скончыў жыццё самагубствам). Пахаваны на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве. На выяўленым месцы пахавання 11.4.1989 устаноўлены помнік.

15 кастрычніка 1955 г. пастановай Пракуратуры БССР за недаказанасцю складу злачынства была спынена крымінальная справа па абвінавачванню Жылуновіча, ён быў рэабілітаваны ў грамадска-прававых адносінах.

Поўная палітычная рэабілітацыя адбылася 10 верасня 1987 г.

Літ. дзейнасць пачаў у 1908 г. у «Нашай ніве». Выдаў зборнікі паэзіі «Песні» (1913), «Песні працы і змагання» (Берлін, 1922), «Урачыстасць» (1925). У 1967 г. выйшлі «Вершы».

Актыўна выступаў як празаік. Аўтар кніг апав. «Трэскі на хвалях» (1924), «Прысады» (апавяданні і п'есы, 1927), «Гаспадар» (1930), аповесцей «На новым месцы» (1930), «Зялёны шум» (1931), рамана «Сокі цаліны» (ч. I-III, 1922-1930).

 

68. Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі Цішкі Гартнага.

Дарэвалюцыйныя вершы паэта навеяны ідэямі нац. адраджэння, рэвалюцыйна-вызваленчым рухам. Некаторым з іх уласціва лозунгавасць, абстрактнае ўхваленне перамогі рэвалюцыі. У вершы "Роднай краіне" паэт стварыў вобраз роднага краю, дзе "раскінуліся шэрыя вёскі" са старажытнымі курганамі, "Дзвіна і чысты Нёман... свае воды ў мора нясуць", чуюцца песні - "долі людской адгалоскі". Заканчваецца верш прызнаннем лірычнага героя ў яго бясконцай любові да тых месц, дзе ён нарадзіўся і вырас. Ідэю ўваскрэсення краіны паэт звязвае з "нястрыманай яскравай свабодай", што хутка "заззяе для народа" (верш "Да надзеі"). Паэт, на думку Ц. Гартнага, павінен прыняць актыўны ўдзел у абуджэнні народа, барацьбе за знішчэнне рабскіх устояў:

Размахні рукою і званова сэрца Скалыхні сярдзіта. Хай грымяць удары,

І хто спіць, хто дрэмле, ўстане-скалыхнецца І спяшыць на зовы. Не праспі, званару!

Тэма паднявольнага жыцця селяніна і яго цяжкой працы знайшла адлюстраванне ў вершах "Да Нёмна", "Касьба", "Песня жняі", "Сявец". Захапляючыся спорнай працай касцоў, паэтызуючы працу жняі, пад сярпом якой "хутка жыта гнецца, сноп за снопам у радок покладам кладзецца", аўтар сцвярджае высокія маральныя нормы селяніна:

Праца павінна прыносіць асалоду, задавальненне, бо Праца ўвесь свет ускарміла, Праца нам шчасце дае. Працаю сілы прыроды К людзям у слугі ідуць,

З ёю ж у свеце народы Лепшае долі прыждуць.

У вершах "Каваль", "Гарбар на вандроўцы", "Песні гарбара" Ц. Гартны ўпершыню ў бел літ звярнуўся да вобраза рабочага, выказаў веру ў яго вялікія магчымасці. Апісваючы кавальскую і гарбарскую працу, разважаючы пра цяжкую долю гарбара (яго ў жыццёвых вандроўках заўсёды суправаджае гора), паэт стварае абагульнены вобраз "рыцара працы цяжкой", які ганарыцца сваёй прафесіяй і верыць, што ў працы адшукае лепшую долю, выкуе сваё шчасце.

 

69. Праблематыка апавяданняў Цішкі Гартнага.

Цішка Гартны (Зміцер Хведаравіч Жылуновіч) увайшоў у літ-ру “песняром працы і змагання”, “першым пралетарскім паэтам беларусі”. Аўтар першага закончанага бел рамана. Склаўся на перакрыжаванні 2-юх эпох. Працаваў ва ўсіх жанрах.

Апавяданні. Найбольш яскрава талент Гартнага выявіўся ў прозе. Як апавядальнік ён пакінуў у гісторыі бел літ-ры значны след. 1-ыя друкаваныя апавяданні пісьменніка на роднай мове ўбачылі свет у газеце «Наша ніва» ў 1909-10 («На ўсходзе сонца», «Думкі», «Адвячоркам», «Думка беларуса», «Скошаны луг» і інш.). У іх перададзены глыбокія душэўныя перажыванні герояў, іх роздум над уласным лёсам і лёсам блізкіх ім людзей. Гэтыя апавяданні спалучаюць у сабе сацыяльва-бытавыя і лірычныя эл-ты і сведчаць пра зараджэнне лірычнай прозы ў бел. літ-ры.

У 1918 былі надрукаваны некаторыя апавяданні Гартнага: «Лайдак», «Расдусніца», «Велікодная каробка», «Шукаючы працы», «Штрэйкбрэхер» і інш. У гэтых замалёўках (сказах, як называў іх пісьменнік) паказваецца суровая капіталістычная рэчаіснасць, напоўненая драматызмам сацыяльных канфліктаў, у барацьбе з якой людзі працы вымушаны ісці на амаральныя ўчынкі, а часам трагічна гінуць («Велікодная каробка», «Лайдак»).

Апавяданнем «Штрэйкбрэхер» Гартны пачаў асвойваць у бел. прозе рабочую тэматыку. Рабочы Анупрэй у разгар забастоўкі пайшоў да гаспадара прасіць грошай, бо не мог больш бачыць, як пакутуюць ад голаду яго дзеці. Гартны раскрывае складаны і супярэчлівы працэс абуджэння ў героя чалавечай годнасці і пачуцця грамадскага абавязку. «Штрэйкбрэхер» - твор выразна псіхалагічнага плану. Тэмы “Трэсах на хвалях”: рэвалюцыя, грамадзянская вайна. Трэскі на хвалях - становішча людзей падчас рэвалюцыі. “Дойдзем, сынок”, “На руінах”: жудасныя рэаліі разбурэння, маральныя і фізічныя пакуты, якія давялося перажыць людзям у час грамадзянскай вайны і акупацыі Беларусі. “Дойдзем, сынок” - гераіня разам з сынам вымушана пакінуць мястэчка, якое вось-вось зоймуць польскія войскі. Дома заставацца небяспечна, бо муж ваюе на фронце з палякамі. “Спатканне” - супярэчлівыя думкі. Дачка заможных сялян Агапа кахае камандзіра Чырвонай арміі, бальшавіка Костуся Акрайца. Бацькі супраць, яна ж хоча нават паехаць за ім на фронт, стаць “чырвонаю сястрою. Яна не адчувае сумнення, што ен забівае, бачыць яго толькі камандзірам гарнізона. Тут прыглушаецца жаночае жаданне спыніць вайну. Гэта - вобраз дзяўчыны-патрыёткі. “Панкел Ліпа” - галоўны герой - чырвонаармеец. Восьмы год на фронце, 5 разоў паранены, увесь час не бачыў ні жонкі, ні дзяцей. Вярнуўшыся са шпіталю, перажывае (“чалавек не сталь, не можа доўга трываць”). Хоча даведацца, дзе сям’я. Але зноў чуе пра “святую павіннасць забыць усе, што звязана з уласным жыццем”. Другі герой - Проў - знаходзіцца ў Чырвонай Арміі з мэтай агітацыі перайсці ў стан казацтва. Ен распальвае ў Панкела Ліпы незадавальненне уладай бальшавікоў і сваім становішчам. Апавяданне пабудавана на супрацьстаянні 2-ух герояў. Але ёсць і ўнутраная барацьба ў душы Ліпы. Ліпа пераадольвае “слабасць”, адганяе думкі пра асабістае. Аббавязак бярэ верх. Пісьменік разважае пра каштоўнасць жыцця. У вусны Прова укладвае гуманістычныя словы: “На свеце даражэй усяго чалавечае жыцце, яго самотнасць… Разумеш, чалавек - гэта святая рэч, і як святую рэч, яго трэба шанаваць у імя таго жыцця, якое яму дадзена, у імя шчасця гэтага жыцця. Бачыш - з цябе зрабілі бескаштоўную рэч, якую шпурляюць ўсюды, як трэску”. Проў становіцца забойцам. Ен не дараваў Панкелу яго выбара. Але словы - праўда. Героі рэвалюцыі забылі яе мэты. Тут знайшла адбітак трывога пісьменніка, які асэнсаваў падзеі тагачаснай рэчаіснасці. Героі апавяданняў адарваны ад мірнага жыцця, яны напалову людзі.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.