Здавалка
Главная | Обратная связь

Драматургiя Каруся Каганца



 

Карусь Каганец (1868–1918), сапрауднае iмя Казiмiр Карлавiч Кастравiцкi. Яго талент быу вельмi шматгранны – ён выступау як паэт, празаiк, драматург, мастак-жывапiсец. Але у гiсторыi беларускага мастацтва К.Каганец больш вядомы як драматург, аутар некалькiх драм i камедый: "У iншым шчасцi няшчасце схавана", "Модны шляхцюк", "Двойчы прапiлi", "Старажовы курган", "Сын Данiла".

Самы лепшы твор Каганца – камедыя з засцянковага жыцця "Модны шляхцюк". Камедыя гэта напiсана i дазволена да пастаноукi на сцэне у 1910 г. А у тым жа годзе была надрукавана i выйшла асобным выданнем у Пецярбургу у беларускiм выдавецтве "Загляне сонца i у наша аконца".

П'еса адразу набывае значную папулярнасць, i яе поспех звязаны з тым, што аутар закранае актуальную праблему сацыяльнай няроунасцi у грамадстве i вострасатырычна выступае супраць усялякiх саслоуных прывiлей.

Галоуны герой камедыi "Модны шляхцюк" Пранцiшак Карчэушчык – адзiн з тых прадстаунiкоу так званай "залатой моладзi", якiх па праву можна лiчыць роднаснымi тым "галантным" кавалерам, якiх яшчэ у першай палове XIX ст. бязлiтасна высмейвалi Пушкiн i Мiцкевiч за духоунае убоства, маральную агiднасць, рабалепства перад замежнымi звычкамi i модамi. Але Карчэушчыка аддзяляе ад тых "модных" кавалерау цэлая гiстарычная эпоха. Герой К.Каганца нiяк не можа зразумець таго, што тое, што лiчылася модным для пэйнага часу, страцiла свае якасцi на пачатку ХХ ст. Ён згубiу пачуццё рэальнасцi. "Пан" Карчэушчык забываецца на тое, што ён такi ж самы мужык, толькi з вёскi перабрауся жыць у мястэчка i завучыу некалькi польскiх слоу i выразау. Такiм чынам, ён прыпмсвае сабе веданне польскай мовы, што у яго уяуленнi сведчыць аб выключнай культурнасцi i быццам бы дае права трымаць сябе у адносiнах да iншых ганарлiва i фанабэрыста.

Пранцiшак Карчэускi – тупы i абмежаваны чалавек, але з прэтэнзi- ямi на светкасць. У гэтых адносiнах ён з'яуляецца прадаужальнiкам галерэi "модных шляхцiцау" з беларускiх iнтэрмедый XVII–XVIII ст., а таксама вобразау беларускiх шляхцiцау з п'ес Дунiна-Марцiнкевiча, у прыватнасцi, Харытона Куторгi ("Пiнская шляхта"), Антона Сабковiча ("Залёты"). Крыху пазней, прыгадаем, вобраз падобнага шляхцiца – Адольфа Быкоускага – з'явiцца у Купалавай "Паулiнцы".

Адмоунаму персанажу камедыi "Модны шляхцюк" Карчэушчыку супрацьпастаулены вобразы беларускай вясковай моладзi: Янкi, Якуба, Андрэя, Iгнася, Ганны. Памiж гэтымi дзеючымi асобамi i Карчэушчыкам менавiта i адбываецца асноуны канфлiкт п'есы К.Каганца.

С пункту погляду драматургiчнага майстэрства камедыя "Модны шляхцюк" выгадна адрознiваецца ад астатнiх п'ес Каганца кампактнасцю кампазiцыi, дынамiзмам дзеяння, псiхалагiчнай распрацоукай характарау. Вельмi цiкавая мова гэтай п'есы. Яе персанажы, за выключэннем Карчэушчыка (гаворыць на скажонай польска-беларускай гаворцы) – размауляюць на народнай мове.

Камедыя "Модны шляхцюк" карысталася вялiкiм поспехам i на Беларусi трывала увайшла у рэпертуар шэрагу аматарскiх тэатрау, таксама ставiлася на Украiне.

У 1910 г. з'явiлася яшчэ адна камедыя К.Каганца "Двойчы прапiлi", але па iдэйна-мастацкiх вартасцях гэта п'еса значна слабейшая за камедыю "Модны шляхцюк". Перанаселенасць дзеючымi асобамi (каля 30) адмоуна адбiваецца на развiццi дзеяння невялiкай па памеру п'есы, а асаблi- ва на абмалёуцы характарау яе герояу. Мабыць таму, гэтая п'еса i не атрымала сцэнiчнага увасаблення.

Наследуючы i развiваючы традыцыi В.Дунiна-Марцiнкевiча, К.Каганец, нягледзячы на пэуную мастацкую недасканаласць большасцi яго творау, усё-такi унёс важкi уклад у развiццё беларускай драматургii пачатку ХХ ст.

 

Тв.: Творы. Ми., 1979.

Літ:. Усікаў Я. Беларуская камедыя, Мн., 1979.

Семяновіч А. Гісторыя беларускайдраматургіі XIX — пач. ХХ ст. Мн., 1985.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.