Здавалка
Главная | Обратная связь

Iгнат Буйнiцкi і яго Першая беларуская трупа



БУЙНІЦКІ Ігнат Цярэнцьевіч (22.8.1861, фальварак Палівачы, Глыбоцкі р-н — 2.9.1917), акцёр, рэжысёр, тэатр. дзеяч. Пачынальнік бел. нац. прафес. тэатра ў ХХ ст., яго яшчэ пры жьіцці называлі “бацькам беларускага тэатра”. Скончыў Рыжскае землямернае вучылішча, вучыўся ў прыватнай драм. студыі ў Вільні. Меў гаспадарку ў Палівачах, што дало магчымасць яму набыць пэўную матэрыяльную базу для стварэння тэатра. Добра ведаючы нар. жыццё (працаваў каморнікам на Навагрудчыне, Магілёўшчыне, Полаччыне, Ашмяншчыне), ён глыбока адчуваў і разумеў нар. творчасць. Прымаючьі ўдзел у вечарынках, вывучаў песні і танцы, збіраў узоры нар. адзення, арнаменту, размалёўкі.

3 1905 г. сістэматычна наладжваў у Палівачах і Празароках вечарынкі, актыўным удзельнікам якіх быў. Паступова вакол Буйніцкага арганізавалася група аматараў, якая на працягу 1907 г. ператварылася ва ўстойлівы аматарскі тэатр. калектыў. Яго ўдзельнікі сістэматычна выступалі перад мясц. жыхарамі. 12.2.1910 г. з танцавальнай групай паспяхова ўдзельнічаў у Першай бел. вечарынцы ў Вільні, пасля чаго папоўніў трупу таленавітымі здольнымі драм. акцёрамі і спевакамі і паставіў яе на прафесійную аснову. Яна атрымала назву Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага. Буйніцкі фарміраваў трупу як сінтэтычны сцэнічны калектыў, дзе акцёры валодалі драматычным, вакальным і танцавальным мастацтвам. Ён захаваў традыцыйную форму і асноўныя прынцыпы народных вечарынак: паказы складаліся з 3—4 аддзяленняў: 1 — пастаноўкі п'есы, 2 --выступленне хору, спеваў (сола), 3 – дэкламацыі вершаў і прозы, 4 -- выканання танцаў. Дзейнасць трупы пад кіраўніцтвам Буйніцкага была скіравана на абуджэнне ў народзе пачуцця чалавечай грамадзянскай годнасці, на адраджэнне нац. культуры. У драм. рэпертуары былі п'есы “Па рэвізіі” і “Пашыліся ў дурні” М.Крапіўніцкага, “У зімовы вечар” паводле Э.Ажэшкі, “Міхалка” братоў Далецкіх, “Сватанне” А.Чэхава, “Модны шляхцюк” К.Каганца.

Буйніцкі ўключаў у праграму вершы Цёткі, Я.Лучыны,Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, А.Паўловіча, Старога Уласа і інш., народныя танцы і песні. Рэпертуар трупы быў разлічаны на масавага гледача.

Сам Буйніцкі бьіў сінтэтычным акцёрам: з поспехам выступаў у драматычных творах, чытаў прозу і дэкламаваў вершы, спяваў сола і ў хоры (меў лёгкі бас — барьггон), па-майстэрску, з высокім прафесіяналізмам танцаваў. Выконваў звычайна характарна-драматычныя ролі, у якіх умела выяўляў гумар і тонкую іронію. Сярод роляў: Аляксей (“У зімовы вечар” паводле Ажэшкі), Ігнась (“Модньі шляхцюк” К.Каганца), Антон, Мірановіч (“Пашыліся ў дурні”, “Па рэвізіі” Крапіўніцкага). Як чытальнік аддаваў перавагу гумарыстычным творам з сатырычнай накіраванасцю (“Ракі” Паўловіча).

Буйніцкі першы на Беларусі звярнуў увагу на прыгажосць і эстэтычныя магчымасці беларускага народнага танца, вывеў гэты “мужыцкі” танец на сцэну, узняўшы яго да ўзроўню высокага мастацтва.

Буйніцкі называў сябе “распарадзіцелем тэатра”; яму пастаянна даводзілася пераадольваць складаныя абставіны, звязаныя з негатыўнымі адносінамі ўлад да адраджэння беларускай культуры.

У 1910—11гг. трупа Буйніцкага гастраліравала па Беларусі (Дзісна, Свянцяны, Паставы, Полацк, Капыль, Нясвіж, Клецк, Ляхавічы, Слуцк, Мінск і інш.). Падчас гэтых гастроляў Буйніцкі звяртаў вялікую ўвагу на мясцовых аматараў тэатра, праводзіў з імі заняткі, даваў ім драматычны рэпертуар, што садзейнічала ўздыму аматарскага тэатральнага руху на Беларусі. 3 трупай выступаў у Пецярбургу на вечарах беларускай культуры ў 1911 г. і этнаграфічным у 1912 г., у Варшаве ў 1913 г. на вечары студэнтаў-беларусаў.

Дзейнасць Буйніцкага знаходзіла падтрымку прагрэсіўных дзеячаў беларускай культуры: Я.Купалы, Ядвігіна Ш., Цёткі, Ц.Гартнага, З.Бядулі, Ч. і Л. Родзевічаў і інш.

Уціск царскіх улад і матэрыяльныя цяжкасці прымусілі Буйніцкага ў 1913 г. закрыць тэатр. У маі 1914 ён рабіў захады, каб стварыць новы тэатр, але 1-я сусветная вайна перашкодзіла ажыццяўленню яго планаў.

Буйніцкі быў ініцыятарам арганізацыі Першага таварыства беларускаи драмы і камедыі ў красавіку 1917 г. У апошнія месяцы жыцця Буйніцкі знаходзіўся на вайсковай службв ў рускай арміі ў раёне Маладзечна (таксама займаўся з салдатамі мастацкім аматарствам), дзе і памёр. Быў пахаваны непадалёку ад в. Палачаны Маладзечанскага р-на, перапахаваны ў Палівачах, а ў 1975 на цэнтральнай плошчы в. Празарокі Глыбоцкага р-на. На магіле пастаўлены помнік (10.10.1975, скульптар І.Міско, арх. М.Бурдзін). У Празароцкай сярэдняй школе ў 1982 г. створаны музей Ігната Буйніцкага. З 1992 г. прысуджаецца прэмія яго імя ў галіне тэатральнага мастацтва.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.