Здавалка
Главная | Обратная связь

Драматургiя Мiхайлы Грамыкi



Мiхайла Аляксандравiч Грамыка нарадзiўся ў 1985 г. у в. Чорнае Рэчыцкага раёна. У 1911 годзе Мiхайла Грамыка скончыў геалагiчны факультэт Маскоўскага унiверсiтэта. Мiхайла Грамыка -- адзiн з вядомых беларускiх вучоных i краязнаўцаў.

Лiтаратурную дзейнасць М.Грамыка пачынае яшчэ ў Маскве ў 1907 годзе. Яго першыя вершаваныя творы напiсаны на рускай мове.

Пасля заканчэння вучобы ён настаўнiчае ў Адэсе, затым у 1922--30 годзе працуе ў Iнбелкульце, выкладае геалогiю ў Белпедтэхнiкуме i ў БДУ. З 1931 па 1952 гг. М.Грамыка працуе ў навучальных установах Расii.

Да драматургii М.Грамыка ўпершыню звяртаецца ў 1918 г., калi iм была напiсаная п'еса "Змiтрок з Высокай Буды". Пазней iм напiсаны пьесы "Скарынiн сын з Полацку" (пастаўлена БДТ-1 у 1926 г.), "Каля тэрасы" i "Над Нёманам" (абедзьве напiсаны ў 1927 г.). Драма "Над Нёманам" прысвечана жыццю Заходняй Беларусi, якая ў той час знаходзiлася ў складзе Польшчы. П'еса гэта была пастаўлена ў 1927 г. Е.Мiровiчам у БДТ-1 i з прыхiльнасцю прымалася гледачом.

Найбольшую цiкавасць мае п'еса М.Грамыкi "Каля тэрасы". Яна таксама была пастаўлена ў 1927 г., але БДТ-2 у Вiцебску. Падзеi яе адбываюцца ў панскай сядзiбе ў перыяд памiж лютым i кастрычнiкам 1917 г. М.Грамыку ўдалося вельмi тонка i праўдзiва расказаць аб няпростым часе i складаных лёсах людзей -- ад простых сялян да буйнога памешчыка Васiля Барановiча, якiм наканавана ў пару рэвалюцыйнай вiхуры i грамадзянскага супроцьстаяння рабiць маральны выбар памiж дабром i злом. Адчуваецца пэўная этычная i тэматычная роднаснасць гэтага драматычнага твора М.Грамыкi з "Днямi Турбiных" М.Булгакава. Новая аўтарская рэдакцыя гэтай п'есы з'явiлася ў 1969 г., але пасля першай пастаноўкi яна больш у тэатры не ставiлася.

Мiхайла Грамыка памёр у Расii ў 1969 г.

 

Драматургiя Яўгена Рамановiча

Яўген Сцяпанавiч Рамановiч нарадзiўся ў Мiнску ў 1905 г., памёр у 1979 г. Вядомы беларускi тэатральны дзеяч i драматург, заслужаны артыст Беларусi. Вучыўся ў БДУ, з 1922 па 1931 гг. працаваў акцёрам у БДТ-1, з 1931 па 1948 гг. -- рэжысёр, затым загадчык лiтаратурнай часткi гэтага тэатра.

Лiтаратурную дзейнасць Яўген Рамановiч пачаў у 1923 г. вершамi i фельетонамi пад псеўданiмам "Брацiшка". Адначасова пачынае працаваць у драматургii. Ужо ў 1924 г. на сцэне БДТ-1 паяўляецца яго першая п'еса "Усё добра будзе". У наступныя гады на сцэне гэтага ж тэатра ўбачаць святло рампы яго п'есы -- драма "Вiр" (1926), "Крывая аблона" (1929), "Мост" (1929), "Камянi на дарозе" (1931).

Акрамя таго Я.Рамановiч быў аўтарам лiбрэта шэрагу беларускiх опер -- "У пушчах Палесся" А.Багатырова, "Алеся" Я.Цiкоцкага i iнш.; балетаў -- "Падстаўная нявеста" Г.Вагнера, "Мара" Я.Глебава.

Я.Рамановiч добра вядомы i як даследчык беларускага тэатра: яго кнiгi "Першы тэатр", "Народны артыст СССР Б.В. Платонаў", "Рэкi цякуць з ручаёў", "Людзi i маскi" добра знаёмыя тым, хто цiкавiцца гiсторыяй беларускага тэатра.

Я.Рамановiч перакладау на беларускую мову драматычныя творы А.Астроўскага, Л.Талстога, А.Чэхава, М.Горкага i iншых расейскiх аўтараў.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.