Здавалка
Главная | Обратная связь

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання



 

Спрадвечна беларуская лексіка ўзнікла ў розныя перыяды фарміравання беларускага народа. Гэта словы, якія перайшлі ў беларускую мову з агульнаславянскай і агульнаўсходнеславянскай моў або ўтварыліся на аснове ўласна беларускага лексічнага матэрыялу рознымі спосабамі.

Агульнаславянская лексіка – пэўны пласт слоўнікавага складу сучасных славянскіх, у тым ліку і беларускай, моў, атрыманы ў спадчыну ад праславянскай мовы. У яго ўваходзяць:

Þ назвы роднасці, сваяцтва і іншых адносінаў паміж людзьмі (сын, сястра, брат, маці, дзед, госць і інш,);

Þ назвы частак цела чалавека і жывёліны (бровы, вока, вуха, зуб, грыва і інш.);

Þ назвы раслін (бяроза, вярба, дуб, лён, мох);

Þ найменні жывёл (бабёр, воўк, выдра, журавель);

Þ назвы прадметаў і з'яў прыроды (агонь, вецер, балота, град, дым, мора, неба);

Þ часавыя паняцці (век, вечар, зіма);

Þ назвы жылля, гаспадарчых пабудоў, прылад працы, прадуктаў харчавання (вароты, дзверы, двор, жорны, кола, мёд, соль);

Þ назвы дзеянняў, вытворчых працэсаў, стану (біць, браць, везці, віць, драмаць, плакаць) і іншыя. Такія словы ёсць у іншых славянскіх мовах.

Вялікая колькасць слоў у складзе беларускай мовы - гэта словы, якія ўзніклі ў перыяд супольнага жыцця ўсходнеславянскіх народаў - рускіх, беларусаў, ўкраінцаў. Гэта ўсходнеславянская лексіка

У тэматычным плане гэта лексіка таксама багатая і разнастайная. Яна абазначае назвы жывой і нежывой прыроды, раслін; звязанай працоўнай, гаспадарчай дзейнасцю чалавека, земляробствам. У гэты час з'явілася грамадска-палітычная тэрміналогія, якая выразна адлюстроўвае іерархію тагачаснага класавага грамадства (дзяржава, дружына, вяльможа, намеснік, людзін/смерд, халоп і інш.); ваенная, юрыдычная, гандлёвая лексіка (сцяг, порах, асада, раць, астрог, закон, злодзей, пасол і інш.)

Такія словы мы сустрэнем у трох мовах усходнеславянскіх, але іх няма ў ішных славянскіх мовах.

Асобны пласт лексікі беларускай мовы складаюць словы, якія з 'явіліся ў перыяд фарміравання беларускай народнасці, а потым і нацыі (XIV - ХVII; XIX - XX стст.). Гэты пласт лексікі папоўніўся словамі, якія абазначаюць уласна беларускія этнічныя паняцці і рэаліі. Яны адлюстроўваюць далейшы рост прадукцыйных сіл, грамадскія адносіны, культуру, эканоміку. Такія словы (волат, абапал, поспех, сейбіт, араты, хустка, практыкаванне, крыжачок, гаспадар і інш.) ёсць толькі ў беларускай мове. Яны называюцца ўласнабеларускімі.

Запазычаная лексіка - гэта пэўны пласт слоўнікавага складу мовы, які фарміраваўся на працягу ўсяго гістарычнага перыяду яе развіцця пры ўзаемадзеянні з іншымі мовамі.

Засваенне любой мовай іншамоўных слоў - гэта натуральны працэс, вынік эканамічных, палітычных і культурных сувязей з іншымі народамі, вынік цесных моўных кантактаў. Запазычванне новых слоў адбывалася двума шляхамі: вусным - праз непасрэдны кантакт з носьбітамі другой мовы і пісьмовым - праз перапіску, афіцыйныя дакументы, а таксама праз літаратуру (мастацкую і навуковую).

У залежнасці ад часу і крыніцы запазычвання іншамоўныя словы прайшлі ў беларускай мове розную стугіень адаптацыі. Адны з іх былі поўнасцю асвоены і цяпер як іншамоўныя зусім не ўспрымаюіша (напр., айчына, аркуш, блакітны, фундатар, кірунак, ганьба - з польскай; варта, гандаль, рэнта, вэксаль, ланцуг, штат - з нямецкай; гарантыя, цывілізацыя, рэклама, шыфр, фурнітура, ініцыятыва - з французскай). Іншыя ў большай ці меншай меры яшчэ захоўваюць прьметы мовы-крыніцы і гэтым вылучаюцца сярод астатніх слоў.

Шмат слоў у розны час было запазычана з рускай (аплот, аказаць, выключны, плошча) і ўкраінскай (прыгадаць, бадзеры, чубаты, боршч) моў. Сярод запазычанняў есць значная колькасць слоў лацінскага (эквівалент, інфляцыя, інстанцыя, ліквіднасць) грэчаскага (этап, эканоміка, аксіёма, манаполія), англійскага (чартэр, кансалтынг, джоуль, холдынг, бізнес) літоўскага (клуня, свіран, жвір, кубел) паходжання, якія трапілі ў беларускую мову непасрэдна або праз рускую ці польскую мовы.

Асноўнай прыметай запазычанага слова з'яўляецца яго функцыянальная значнасць, якая заключаецца ў тым, што слова абазначае прадметы і паняцці, што не маюць адэкватнага абазначэння ў самой беларускай мове, або з'яўляецца семантычным ці стылістычным сінонімам да адпаведнага беларускага слова.

Сярод запазычанняў вылучаецца пласт інтэрнацыянальнай лексікі - словы, якія паходзяць з адной першакрыніцы і ўжываюцца ў многіх роднасных і няроднасных мовах з аднолькавым або блізкім значэннем. Гэта перш за ўсё спецыяльныя тзрміны з розных галін навукі, тэхнікі, міжнароднага права: альянс, гуманізм, дыскрэдытацыя, суверэнітэт, кансэнсус, дыктатура і інш.

Як ужо адзначалася, працэс запазычвання слоў - гэта натуральны працэс, працэс узбагачэння мовы. Але празмерная колькасць запазычаных слоў часам зацямняе сэнс выказвання, робіць яго не заўсёды зразумелым.

Практыкаванне 1. Прачытайце тэкст. Выпішыце ў адзін слупок словы спрадвечна беларускія, у другі - запазычаныя. Растлумачце іх сэнс. Якіх слоў у тэксце больш?

Беларусь дасягнула «фазы ўстойлiвага развiцця» ва ўсiх галiнах эканомiкi i грамадскага жыцця. Аб гэтым на праведзенай сустрэчы з Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Суверэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна ў нашай краiне Паулем Фрыдрыхам фон Фурхерам

Спiкер верхняй палаты беларускага парламента высока ацанiў дзейнасць Ордэна ў нашай краiне, адзначыўшы пры гэтым асабiсты ўклад пасла Пауля Фрыдрыха фон Фурхера. Ордэн аказваў дапамогу Беларусi ў складаны для яе час станаўлення нацыянальнай эканомiкi i ўмацавання суверэнiтэту: у прыватнасцi, пачынаючы з сярэдзiны 1990-х гадоў, прадаставiў гуманiтарную дапамогу на суму каля 1,5 млн еўра. Толькi ў 2005 годзе беларускiя медустановы атрымалi лекавыя прэпараты, дзiцячыя цацкi, адзенне, iнвалiдныя каляскi на суму 102 тыс. еўра.

Супрацоўнiцтва памiж Мальтыйскiм Ордэнам i Беларуссю ў гуманiтарнай сферы будзе развiвацца i ў далейшым, прычым бакi пяройдуць да распрацоўкi i рэалiзацыi сумесных iнвестыцыйных праектаў. (“Звязда”, 2006, №8)

* Знайдзіце ў тэксце інтэрнацыяналізмы.

Практыкаванне 2. Падбярыце да іншамоўных слоў адпаведныя тлумачэнні, запішыце іх. Пры неабходнасці звяртайцеся да слоўніка.

І Абрэвіятура, антычны, баталія, баул, білінгвізм, бра, брунет, гарбата, гастраном, інфармацыя, каледж, канвенцыя, канструкцыя, крама, лінгвіст, ліман, этымалогія, этнас, этнагенез.

 

ІІ Падарожны куфэрак круглаватай формы, сярэдняя школа ў некаторых краінах, паходжанне народа, мужчына з чорнымі валасамі, сукупнасць звестак, будова,cкладанаскарочанае слова, народ, двухмоўе, прадуктовы магазін, марскі заліў, паведамленне, бой, бітва, чай (травяны), міжнародны дагавор (па спецыяльным пытанні), старажытнагрэчаскі або старажытнарымскі магазін, мовазнаўца, паходжанне слова, насценны свяцільнік

Практыкаванне 3. Растлумачце значэнне наступных іншамоўных слоў, якія даволі актыўна ўжываюцца ў сучасным грамадскім і палітычным жыцці. Складзіце з імі сказы. Пры неабходнасці звяртайцеся да слоўніка.

Аванс, альтэрнатыва, альянс, баланс, вотум, датацыя, дылер, інвестыцыя, інаўгурацыя, крэдыт, маркетынг, інтэграцыя, кампраміс, менеджэр, менталітэт, парламент, прыярытэт, плюралізм, рарытэт, саміт, спікер, электарат.

 

Практыкаванне 4. Замест кропак дапішыце іншамоўныя словы, якія адпавядаюць значэнню наступных выразаў:

1. За выдатныя заслугі ў галіне навукі, тэхнікі і мастацтва прысуджаецца званне-...

2. Паўднёвае вечназялёнае дрэва з пахучым лісцем-...

3. Моцная бесперапынная стральба з многіх гармат-...

4. Афіцыйнае паведамленне. пераважна па пытаннях міжнароднага значэння-...

5. Сукупнасць прадстаўнікоў якога-небудзь народа, якія жывуць за межамі бацькаўшчыны ў новым раене пасялення - ...

6. Стаянка войска (турыстаў) па-за населеным•пунктам —...

7. Манументальнае скульптурнае збудаванне-помнік на месцы якой-небудзь. падзеі -...

8. Вузкі, з крутымі і высокімі берагамі марскі заліў, які глыбока ўразаеццаў скалу -...

9. Наведвальнік урача ў паліклініцы- ...

10.Дасведчанасць у чым-небудзь-..

11.Бадзёры, жыццярадасны настрой - ...

12. Непрымірымыя супярэчнасці-...

13.Падсвечнік з разгалінаваннямі для некалькіх свечак або электрычных лямп у выглядзе свечак -...

14.Увоз у краіну замежных тавараў -..

Адказы: антаганізм, імпарт, лаўр, кананада, аптымізм, мемарыял, камюніке, лаўрэат, фіёрд, кандэлябр, бівак, дыяспара, пацыент, кампетэнтнасць.

 

 

§15. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання

У залежнасці ад сферы ўжывання лексіка сучаснай беларускай мовы падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання, або cпецыяльную. Такі падзел лексікі асноўваецца на ўліку структуры таго грамадства, якое абслугоўвае мова.

Словы, якія пашыраны на ўсёй тэрыторыі Беларусі і якія выкарыстоўваюць усе носьбіты мовы (самыя разнастайныя сацыяльныя групы насельніцтва: прафесіянальныя калектывы, грамадскія і вытворчыя арганізацыі, прадстаўнікі розных ідэалагічных, мастацкіх, рэлігійных плыняў, жыхары адной мясцовасці і г.д.) складаюць агульнаўжывальную лексіку, а словы, якімі карыстаюцца пераважна асобныя групы насельніцтва, словы, абмежаваныя пэўнай тэрыторыяй ці сферай дзейнасці людзей, - гэта лексіка абмежаванага выкарыстання.

Агульнаўжывальная лексіказ'яўляецца найбольш важнай часткай слоўніка нацыянальнай мовы, складае ядро яе лексічнай сістэмы, на базе якога адбываецца яе далейшае ўзбагачэнне і ўдасканаленне.

Агульнаўжывальнымі могуць быць словы ўсіх лексіка-граматычных класаў: назоўнікі, прыметнікі, займеннікі, лічэбнікі, дзеясловы, прыслоўі і службовыя часціны мовы (горад, лес, мова, холад, шчасце; блакітны, вялікі, зімні, лагодны, жнівеньскі; мы, яны; тры, пятнаццаць, шэсцьдзесят; ехаць, любавацца, спачуваць, радавацца; важна, добра, моцна і г.д.).

Да лексікі абмежаванага выкарыстакня напежаць словы спецыяльныя, дыялектныя, жаргонныя. Паколькі дыялектныя і жаргонныя словы знаходзяцца па-за слоўнікам літаратурнай мовы, то разгледзім толькі спецыяльную лексіку.

Да спецыяльнай лексікі адносяцца тэрміны і прафесіяналізмы.

Тэрміны(ад лац. "terтіna" - граніца, мяжа, пагранічны знак) - гэта словы ці словазлучэнні, якія абазначаюць спецыяльнае паняцце са сферы навукі, культуры, вытворчасці і заключаюць у сабе дакладнае лагічнае азначэнне гэтага паняцця. Найчасцей яны ўжываюцца ў навуковай і навучальнай літаратуры. Тэрміны ў адрозненне ад агульнаўжывальных слоў не маюць сінонімаў. Напрыклад: атмасфера, бюджэт, гравюра, дзейнік, імпульс, сертыфікат, сінус, сюжэт, спадчыннасць, менталітэт, эвалюцыя і інш.

Прафесіяналізмы - гэта словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі або сферы дзейнасці. Яны называюць адпаведныя прылады працы, дзеянні, з'явы і да т.п. Напрыклад: "камбуз" - кухня на судне; "шапка" - агульны загаловак для некалькіх газетных нататкаў; "дворнік" - шклоачышчальнік; "цэйтнот" - недахоп часу на абдумванне чарговага ходу ў шахматах, шашках; "талер" - рухомая металічная пліта ў друкарскай машыне і г.д.

Паводле актыўнасці ўжывання лексіка беларускай мовы падзяляецца на актыўную і пасіўную.

Актыўную лексіку складаюць агульназразумелыя і шырокаўжывальныя словы. Гэтыя словы абслугоўваюць штодзённую моўную дзейнасць людзей ва ўсіх сферах зносін. Такіх слоў у беларускай мове большасць: час, лета, брат, блізка і г.д.

Да пасіўнай лексікі адносяцца словы, выкарыстанне якіх звязана з пэўнымі працэсамі ў грамадстве, развіццём навукі, тэхнікі, культуры і г.д. Новыя паняцці, з'явы рэчаіснасці, прадметы, якія ўзнікалі ў пзўны канкрэтны перыяд функцыянавання мовы, патрабавалі новых слоў-назваў. I наадварот, у сувязі са знікненнем нейкіх паняццяў, рэчаў, рэалій выходзілі з ужытку і словы, якія іх абазначалі.

Неалагізмы – словы, якія ўзніклі нядаўна і не страцілі адцення навізны: тэрмавізар, венераход, аэраджып, а таксама вядомыя словы з новым значэннем: камерцыйны дырэктар, прыватызацыя, безнаяўныя разлікі і г.д.

Словы, якія ўжо штодзённа не ўжываюцца, адносяцца да ўстарэлай лексікі і падзяляюцца на гістарызмы і архаізмы.

Гістарызмы словы, якія выйшлі з актыўнага ўжытку, сталі “гісторыяй”: ураднік, цівун, асаднік, лучына, харунжы.

Архаізмы –устарэлыя словы, якія маюць адпаведнікі ў сучаснай беларускай мове, паколькі тыя прадметы, з’явы, працэсы, назвамі якіх яны з’яўляюцца, існуюць і ў наш час: іспыты – экзамены, атрамант – чарніла, каліта – сумка.

Практыкаванне 1. Прачытайце тэкст. Выпішыце ў адзін слупок некалькі слоў, якія належаць да агульнаўжывальнай лексікі, у другі - словы спецыяльныя. Абгрунтуйце свой выбар. Перакладзіце тэкст на беларускую мову.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.