Здавалка
Главная | Обратная связь

РОЛЬ ГОСУДАРСТВА В ЭКОНОМИКЕ



В развитии экономики важную роль играет государство, которая состоит в:

1) сохранении рыночной системы. Нормальное функционирование рынка зависит от конкуренции, поэтому правительство поощряет и защищает конкуренцию. Для этого государство устанавливает и закрепляет "правила рыночной игры", способствует развитию нормальной конкуренции;

2) защите населения от вредных последствий хозяйствования (загрязнения окружающей среды). Для этого государство использует различные методы: убеждение, налогообложение, субсидии и регулирование (установление различных стандартов безопасности);

3) обеспечении производства общественных товаров и услуг, которые, в частности, служат большому числу людей и не могут быть произведены в рамках частного предпринимательства. Примером таких товаров и услуг являются общественные школы, дороги, полиция, национальная оборона;

4) перераспределении доходов в пользу необеспеченных и бедняков. За счет этого государство материально поддерживает безработных, пенсионеров, инвалидов;

5) стабилизации экономики. Деловая активность в рыночной экономике имеет тенденцию колебаться, то есть возрастать и падать. Поэтому государство посредством методов прямого и косвенного воздействия на деловую активность стремится стабилизировать развитие экономики.

§12. Антонімы

А н т о н і м ы (грэч. апгі — супраць, опута — імя) — словы адной і той жа часцІны мовы з супрацьлеглым значэннем. Антонімы, у адрозненне ад сінонімаў, аб'ядноўваюцца не ў рады, а ў пары і супрацьстаўляюцца толькі па значэнні: вялікі малы, новы стары, смелы нясмелы, весяліцца сумаваць. Звычайна антонімы абазначаюць: а) якасць і ацэнку: гарачы халодны, прыгожы непрыгожы, стары малады; б) пачуцці і стан чалавека: радасць сум, здаровы — хворы; в) дзеянні: зачыніць -адчыніць, будаваць разбураць, легчы устаць; г) з'явы прыроды: світае змяркаецца, мароз — спёка, гарачыня — холад, святлець — цямнець; д) часавыя і прасторавыя паняцці: раніца вечар, пачатак канец, зіма лета, верх ніз, захад усход і інш.

Антанімічныя пары могуць утвараць не толькі асобныя словы, але і спалучэнні слоў: светлы дзень цёмная ноч, бурная радасць ціхі смутак.

Антонімы могуць быць аднакарэннымі і рознакарэннымі. У аднакарэнных антонімах супрацьлегласць значэння выражаецца не коранем, а прыстаўкай: зайсці - выйсці, жывы нежывы, вялікі невялікі, навуковы антынавуковы, згода нязгода. У рознакарэнных антонімах супрацьлегласць значэння выражаецца ўсім словам: карысць шкода, сіла слабасць, узнагародзіць пакараць, даць —- забраць.

Як правіла, антонімамі могуць быць словы з якасным, колькасным, прасторавым і часавым значэннем. Не ўтвараюць антанімічных пар большасць назоўнікаў з канкрэтным значэннем: стол, акно, пясок, сасна, уласныя назоўнікі: Гожль, Венера, Нарач, многія якасныя прыметнікі — назвы колеру: сіні, чырвоны, зялёны, карычневы, жоўты.

Мнагазначнае слова можа мець некалькі розных антонімаў, кожны з якіх суадносны з пэўным значэннем такога слова. Напрыклад, да слова лёгкі ў прамым значэнні (лёгкі пух) антонімам з'яўляецца слова цяжкі, а ў пераносных значэннях — іншыя: лёгкае адзенне — цёплае адзенне, лёгкае заданне складанае заданне, лёгкі мароз моцны мароз, лёгкі крок мядзведжы крок.

Антонімы належаць да выразных сродкаў мовы, яны шырока выкарыстоўваюцца ў назвах зборнікаў вершаў, раманаў, іншых мастацкіх і публіцыстычных твораў,а таксама ў прыказках, прыпеўках, народных песнях, казках, легендах, паданнях.

Практыкаванне 1. Прачытайце тэкст. Падбярыце да вызначаных слоў антонімы.

 

Яшчэ летам 2002 года Мiнiстэрствам па падатках i зборах быў зацверджаны спецыяльны дакумент, у якiм распрацавана палажэнне аб парадку выдачы даведкi аб адсутнасцi запазычанасцi па выплаце грамадзянамi падаходнага падатку, зямельнага падатку i падатку на нерухомасць, якая неабходная для прадстаўлення ў натарыяльную кантору для афармлення дагавораў куплi—продажу, рэнты, абмену i дарэння кватэр, дамоў. Ужо тады супрацоўнiкi падатковых iнспекцый яшчэ на стадыi выдачы даведак змаглi выяўляць асоб, якiм неабходна выплацiць падаткi. У вынiку папоўнiўсяпадаткамi бюджэт, а таксама стала магчыма кантраляваць змену ўладальнiкаў маёмасцi i своечасова прад’яўляць да выплаты неабходныя сумы падаткаў. Гэта дазволiла грамадзянам пазбегнуць непрыемных праблем.

Ноу—хау — прынцып аднаго акна, паводле слоў спецыялiстаў, толькi пойдзе на карысць, як iм, так i грамадзянам. Бо час патрабуе змен у лепшы бок. (газета“Звязда” 2005)

 

Практыкаванне 2. Выпішыце з тэксту спачатку сінанімічныя словы, потым — антанімічныя. Растлумачце, сэнсавымі ці стылістычнымі адценнямі адрозніваюцца ўжытыя аўтарам сінонімы. Якую функцыю выконваюць у тэксце сінонімы і антонімы?

 

Сёння цяжка, амаль немагчыма сказаць, хто першы прыдумаў святы. Але што яны неабходны ў жыцці чалавеку, гэта кожны ведае. I справа не ў тым, што чалавек — не машына, яму трэба не толькі працаваць, але і адпачываць. Справа ў іншым: у чалавечай натуры, чалавечай душы ёсць патрэба ў абнаўленні, прыўзнятасці, урачыстасці, пасля якіх і працуецца і жывецца быццам лепш. I гэта адчувалі ўсе людзі. Ды і падзеі ў жыцці бываюць такія, якія хочацца адзначыць, запомніць. I таму кожны народ мае свае святы, па-свойму іх аздабляе, святкуе. Акрамя чыста сямейных — радзін, хрысцін, вяселля, імянін — нашы продкі мелі і іншыя святы, звязаныя непасрэдна з работай, яе пачаткам і канцом. Закладваўся, снаваўся новы дом, новая хата — свята.

(Б. Сачанка)

Практыкаванне 3. Да прыведзеных тэрмінаў розных галін навукі падбярыце антанімічныя.

Знешні гандаль -.... Дапаможны цэх -.... Ускосныя выдаткі -.... Закончанае трыванне - .... Адназначнасць - .... Адзіночны лік - .... Сыры мацунак... Сушаны стрыжань - .... Пераменны ток - .... Гарачая трэшчына -., Цвёрды прыпой - .... Горны рэльеф •- .... Вадкае паліва -...., Адкрытая форма -.... Ласось высакародны - ...., Луг высокага ўзроўню -.... Муха капусная вялікая -.... Пазітыўны -....

 

Для даведак: унутраны гандаль, асноўны цэх, прамыя выдаткі, незакончанае трыванне, мнагазначнасць, множны лік, сухі мацунак, сыры стрыжань, пастаянны ток, холодная трэшчына, мяккі прыпой, раўнінны рэльеф, цвёрдае паліва, закрытая форма, ласось звычайны, луг нізкага ўзроўню, муха капусная малая, негатыўны.

§13. Паронімы

П а р о н і м ы (грэч. раrа - каля, побач і оnyma - імя) — гэта словы, што маюць блізкае гучанне, але розныя па лексічным значэнні. Паронімы — словы адной часціны мовы: дыпламат дыпламант, адрасат адрасант, фабрыкат фабрыкант. Найчасцей паронімы ўтвараюць двухкампанентныя групоўкі (гнёзды): гліняны — гліністы; кантакт кантракт; адрыўны адрывісты адрывачны. Кожны паронім характарызуецца самастойнасцю, слова можа мець свае сінонімы і антонімы, ужываецца ў пэўнай моўнай сітуацыі.

Узнікненне паронімаў звязана з пастаянным павелічэннем колькасці лексічных адзінак, пашырэннем іх сэнсавай нагрузкі, узаемаўплывам слоў на семантычным і марфалагічным узроўні. Колькасць паронімаў павялічваецца таксама за кошт пранікнення ў склад агульнаўжывальнай лексікі слоў лексікі спецыяльнай, запазычання слоў з іншых моў: абанент (ням. Abonnent) — абанемент, (франц. аbonnement), эскалатар (англ.escalator) — экскаватар (англ. ехсаvator). Паронімы могуць адрознівацца прыстаўкамі і суфіксамі: управіць выправіць, паглынуць праглынуць, генеральны генеральскі. Гукавое падабенства паронімаў нярэдка вядзе да таго, што іх няправільна ўжываюць у мове, не адрозніваюць семантыку гэтых слоў. Павысіць культуру вуснай і пісьмовай мовы, пазбегнуць памылак такога тыпу дапамагаюць слоўнікі іншамоўных слоў, тлумачальныя слоўнікі, а таксама спецыяльныя даведнікі С. М. Грабчыкава «Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў» (1977), «Межъязыковые омонимы и паронимы. Опыт русско-белорусского словаря» (1980). У мастацкай літаратуры паронімы выкарыстоўваюцца як сродак стылістычнай выразнасці, для канкрэтызацыі, удакладнення думак, высвятлення тонкіх сэнсавых адценняў супастаўляльных слоў, для моўнай характарыстыкі дзейных асоб і герояў мастацкага твора, стварэння камічнай сітуацыі і пабудовы каламбураў.

Практыкаванне 1. Пазначце лічбай, у якіх адносінах знаходзяцца выдзеленыя ў парах словы: сінанімічных (1), антанімічных (2), паранімічных(3):

 

Цяжкае пытанне — складанае заданне ( ); балоцістая мясціна — балотная расліннасць ( ); далей пакладзеш — бліжэй знойдзеш ( ); благі намер — добры ўчынак ( ); блішчыць шкельца — зіхаціць расінка ( ); ганаровае даручэнне — ганарлівая дзяўчына ( ); пастух крычыць — нехта лямантуе ( ); канец вуліцы — пачатак артыкула ( ); пачаліся спрэчкі — цяжкія дэбаты ( ); дзядуля занядужаў — дзіця захварэла ( ); звонкі голас — глухі стогн.

Практыкаванне 2. Адзначце словы з сэнсава не спалучальными словами.

а) балоцістая мясціна; л) адзіночны чалавек;

б) ступні лесвіцы; м) цеплая аўчарня;

в) пажылы мядзведзь; н) назойлівы сляпень;

г) падышлі на ўзгорак; о) адзіночны стрэл;

д) бескарыслівы чалавек; п) вадзяны млын;

е) каменная мясціна; р) дыялектычнае слова;

ж) акраек дома; с) эфектыўны жэст;

з) сталая жанчына; т) разбіты сервіз;

і) прыступкі ганка; у) заключыць кантракт;

к) балотная расліннасць; ф) балоцісты колер.

 

Практыкаванне 3. Прачытайце і запомніце значэнне слоў - паронімаў. Складзіце з імі5-6 сказаў.

Эфектны “які прыцягвае ўвагу, кідаецца ў вочы”; эфектыўны “дзейсны”; арганізатарскі “уласцівы арганізатарам”; арганізацыйны “звязаны з арганізацыяй, з падрыхтоўкай чаго-небудзь”; даходлівы “такі, што лёгка даходзіць да розуму”, даходны “матэрыяльна выгадны, прыбытковы”; адрас “месца знаходжання адрасата”, адрасант “асоба, якая пасылае пісьмо, тэлеграму і т.п.”; адрасат “асоба, якой адрасавана пісьмо, тэлеграма і т.п.”; рэклама “папулярызацыя чаго-н. пры дапамозе розных сродкаў інфармацыі”; рэкламацыя “скарга, прэтэнзіі, незадавальненне чым-н.”; ордэн “знак павагі за якую-н. дзейнасць”, ордэр “пісьмовае распараджэнне, дакумент на атрыманне, на выдачу чаго-небудзь”, антракт “перапыненне дзеяння”, кантракт “дагавор, пагадненне паміж двума бакамі з узаемнымі абавязацельствамі”; абагуліць “зрабіць індывідуальнае, уласнае калектыўным, грамадскім”; абагульніць “выразіць у агульным палажэнні вынікі назіранняў над асобнымі фактамі, з’явамі”.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.