Здавалка
Главная | Обратная связь

Лексікалогія і фразеалогія



§9. Лексіка беларускай мовы.

Лексікалогія - раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку мовы.

Лексіка - сукупнасць слоў, слоўнікавы склад мовы.

Слова – гэта фанетычна і граматычна аформленая адзінка мовы, шт мае пэўнае значэнне і выступае сродкам моўных зносін. Слова – гэта адзінства лексічнага і граматычнага значэнняў.

Лексічнае значэнне слова – гэта суадноснасць гукавога комплексу слова з пэўным прадметам, з’явай рэчаіснасці.

Граматычнае значэнне слова – гэта значэнне, уласцівае слову як часціне мовы.

Лексічная сістэма сучаснай беларускай літаратурнай мовы ахоплівае сёння многія сотні тысяч слоў, розных як па часе іх узнікнення, так і па паходжанні.

Фарміраванне слоўнікавага складу сучаснай беларускай мовы, як і самой мовы, адбывалася на працягу многіх стагоддзяў у непарыўнай сувязі з гісторыяй беларускага народа. Адпаведна таму, як адбывалася фарміраванне народа на стадыях роду, племені, народнасці і нацыі, ішло развіцце беларускай мовы ад родавых і племянных моў праз мову народнасці да мовы нацыі. Гэту складаную гісторыю беларускага народа мова адлюстроўвае ў сваім слоўнікавым складзе.

Лексіка сучаснай беларускай мовы падзяляецца на пэўныя групы або пласты

 

 

Прымета Пласты слоў
Паводле паходжання   Спрадвечна беларускія словы Агульнаславянскія
Агульнаўсходнесла-вянскія
Уласнабеларускія
Запазычаныя словы Са славянскіх моў
З неславянскіх моў
    Паводле сферы ўжывання Агульнаўжывальныя словы  
  Словы абмежаванага ўжытку Спецы-яльная лексіка Тэрміны
Прафесія-налізмы
Дыялектызмы
Жаргонная лексіка
Паводле актыўнасці ўжывання Актыўная лексіка  
Пасіўная лексіка Неалагізмы
Устарэлыя словы

Практыкаванне 1. Вызначце лексічнае і граматычнае значэнне выдзеленых слоў.

Ацэнка якасцей фінансавых інвестыцый грунтуецца на трох асноўных характарыстыках каштоўных папер: цане, вартасці і даходнасці. Цана і вартасць - гэта абсалютныя характарыстыкі. Цана каштоўнай паперы - гэта дэклараваны (аб'яўлены) у каціроўках кошт, па якім яе можна набыць на рынку: Вартасць каштоўнай паперы - гэта разліковы паказчык, які характарызуе яе ўнутраны цякучы кошт з пункту гледжання інвестара.

Партфельны інвестар набывае каштоўныя паперы выключна з мэтай атрымання цякучага даходу або прыросту капіталу ў перспектыве. Ен і не ставіць перад сабой задачу сфарміраваць кантрольны пакет акцый для рэальнага ўдзелу ў кіраванні той або іншай кампаніяй, таму для яго важнейшым момантам у ацэнцы любога фінансавага інструмента з'яўляецца суаднясенне паміж чаканымі даходамі і рызыкай. У сувязі і гэтым ацэнка эфектыўнасці асобных фінансавых інструментаў інвесціравання ажыццяўляецца на аснове параўнання з аднаго боку, аб'ёму інвестыцыйных выдаткаў, а з другога - сум зваротнага грашовага патоку па іх (Л. Шаўлюкоў).

Практыкаванне 2.Перакладзіце на беларускую мову. Знайдзiце ў тэксце фiнансава-эканамiчныя тэрмiны, лексiчнае значэнне якiх вы ведаеце.

НАЛОГИ

Основной статьей доходов бюджета являются налоги. Налоги - это обязательные платежи физических и юридических лиц, взимаемые государством для выполнения своих функций.

Налоги выполняют две основные функции: фискальную и экономическую. Суть фискальной функции состоит в аккумуляции денежных средств в бюджете, п образовании государственных денежных фондов.

Экономическая функция налогов заключается в перераспределении с помощью налоговых средств, что оказывает активное влияние на процессы, на ход общественного воспроизводства.

Налоговая система включает различные виды налогов, в основу классификации которых могут быть положены разные признаки.

В зависимости от объекта обложения налоги делят на прямые и косвенные. Прямые налоги устанавливаются непосредственно на доход и имущество (подоходный налог, земельный налог). К косвенным относятся налоги на товары и услуги, включаемые в цену или тариф (акциз, НДС).

В зависимости от органов взимания различают государственные и местные налоги. Первые взимаются, как правило, центральным правительством и направляются в государственный бюджет (подоходный налог, налог на прибыль, акцизы, таможенные пошлины и др.). Местные налоги взимаются местными органами управления соответствующей территории и поступают в местный бюджет.

В зависимости от системы построения налогов различают твердые и долевые ставки. Твердые ставки устанавливаются в абсолютных суммах на единицу обложения (земельный налог), долевые - в процентах. Они могут быть пропорциональными, прогрессивными и регрессивными. Первые действуют в едином проценте к объекту налогообложения, вторые возрастают в соответствии со шкалой. Регрессивный налог - это такой налог, средняя ставка которого снижается по мере роста доходов.

Несмотря на то что налоги объективно необходимы и широко применяются, практикой доказано, что их чрезмерный рост снижает деловую активность как индивидуальных лиц, так и компаний.

 

§10. Мнагазначныя словы.

Прамое і пераноснае значэнне слоў.

 

Словы могуць мець адно ці некалькі лексічных значэнняў. У залежнасці ад гэтага яны падзяляюцца на адназначныя і мнагазначныя.

А д н а з н а ч н ы я словы маюць адно лексічнае значэнне. Такіх слоў у мове няшмат, звычайна гэта тэрміны: дэфіс, нейрон, флексія, катэт, косінус, уласныя назвы: Свіцязь, Купала, Гомель, Сатурн, Прыпяць. Большасць слоў у беларускай мове — мнагазначныя. Напрыклад, слова браня мае 2 значэнні: 1) металічная засцерагальная вопратка воіна ў мінулым; панцыр, латы, кальчуга; 2) стальная абшыўка танка, баявога карабля, бронецягніка.

М н а г а з н а ч н а с ц ь, ці п о л і с е м і я (грэч. polysēmоs — мнагазначны) — гэта ўласцівасць слова мець некалькі лексічных значэнняў. Яна ўзнІкае ў мове ў выніку пераносу назваў з аднаго прадмета на другі на аснове падабенства іх па форме, якасці, уласцівасці, функцыі і сувязі паміж імі. Асноўнае, першапачатковае, зыходнае значэнне слова называецца п р а м ы м. Вытворнае, другаснае значэнне, што набываецца словам з часам і існуе ў ім побач з прамым, называецца пераносным. Існуюць тры спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў: метафара, метанімія, сінекдаха.

М е т а ф а р а (грэч. metaphora — перанясенне) — гэта перанос назвы з аднаго прадмета, з'явы рэчаіснасці на іншыя на аснове падабенства тых ці іншых прымет (фор-мы, функцый, колеру, унутраных якасцей, размяшчэння ў прасторы, уяўлення, адчування). Асноўны сродак ўтварэння метафары — параўнанне, у ім выражаюцца адносіны чалавека ці калектыву да навакольнага свету: язык чалавека язык полымя, шэпча дачка шэпча жыта, медны дрот медны твар.

М е т а н і м і я (грэч. metōnymia — перайменаванне) - гэта перанос найменняў з аднаго прадмета на другі па сумежнасці, суаднесенасці ў часе і прасторы. Пры гэтым, у адрозненне ад метафары, не прадугледжваецца якое-небудзь падабенства паміж прадметамі, дзеяннямі ці з'явамі. Метанімічныя пераносы характарызуюцца вялікай разнастайнасцю семантычнага асэнсавання, прадуктыўнасцю і ўстойлівасцю ў мове. Напрыклад, можа пераносіцца: а) назва таго, што ўмяшчае, на тое, што ў ім умяшчаецца (змесціва); будуецца інтэрнат на працу выйшаў інтэрнат; купілі новыя талеркі маці прынесла чарніцы, Сяргей з'еў дзве талеркі; б) назва дзеяння на яго вынік: пераклад тэксту раздалі пераклады; пераход праз дарогу — новы падземны пераход; в) назва матэрыялу на вырабы з яго; пярсцёнак з серабра выстава старажытнага серабра; фужэр з хрусталю — ўбачыў паліцу хрусталю; г) прозвішча (псеўданім) аўтара на яго творы: сустракалася з Брылём перачытваю Брыля і інш.

С і н е к д а х а (грэч. synekdoche — суаднесенасць) адносіцца да разнавіднасцей метанімічных пераносаў.

§ Перанос назвы цэлага на яго частку і наадварот: не хапае рабочых рук, пяць галоў жывелы г.д. Адзіночны лік назоўнікаў набывае значэнне множнага, а множны – адзіночнага: Ці не багаты тут лясы і рознай птушкай і звярамі, арэхам, ягадай, грыбамі (К-с.)

§ Назвы адзення, частак цела чалавека ці жывёлы могуць набываць значэнне 'чалавек', 'жывёла': Заячая шапка схавалася за соснамі. (Шам.) А побач юныя бароды размовы тонкія вядуць. (Бур.) Адгэтуль ён аглядаў некалі свой каровін атрад, які налічваў пятнаццаць галоў. (Пестр.)

Практыкаванне 1. Спішыце сказы, падкрэсліце словы з пераносным значэннем. Растлумачце значэнне гэтых слоў.

1. Вакол маўкліва і маркотна, і лес застыў, глядзіць гаротна. (К-с) 2. Можа і добрыя хлопцы. Свае. Толькі раскіслі. (Б.) 3. Возера з чорнае хмары набухла, родная вёска ад стрэлаў аглухла. (Е. Л.) 4. Эх, здорава засакаталі над далінай, над самым морам кулямёты. (Б.) 5. Зразумела, акіян злуецца... А назаўтра ён зноў сцішыцца і зноў па-кацінаму будзе забаўляцца з кожнаю пясчынкаю. (Я. С.) 6. Прытамілася лета, спадае спякота. (Е. Л.) 7. Ды нечакана сэрца засмылела па роднай хаце, па асеннім полі з гусінымі чародамі ў тумане, з трывожным крыкам позніх журавоў. (Грах.) 8. Стары так кіпеў, што Яўхім не стаў спрачацца. (I. М.) 9. Халадком задыміліся травы збуялыя. 3 агародаў паўзуць праз платы гарбузы. (Грах.) 10. Мы бачылі вёску ва ўсіх чатырох порах года — і калі сама што прачынаюцца дрэвы, палі, лугі, і калі яны ціха супакойваюцца да новай вясны. (Я. С.) 11. Дарога пайшла тут цвёрдая, без сумётаў, падмеценая, вылізаная ветрам. (I. М.) 12. Была сумяціца пачуццяў і думак, калі вазок выслізнуў з-за гумнаў, пад рыпенне гужоў нячутна паплыў у белае пустое поле. (7. М.) 13. «Чаго ты снуеш тут?» — спытаў Васіль лесніка. (К-с) 14. Ведала: будзе непрыемная, цяжкая гаворка, але гатовая была да яе. (І. М.)

 

Практыкаванне 2. Адзначце словазлучэнні, ужытыя ў пераносным значэнні.

а) мяккі дакор; о) мяккая канапа;

б) позняя вясна; п) сухі адказ;

в) цвердае слова; р) шапка снегу;

г) востры нож; с) гняздо ластаўкі;

д) глыбокая думка; т) дыетычны стол;

е) сухое сена; у) бура пачуццяў;

ж) познія ўсходы; ф) аснова слова;

з) корань зла; х) ранні званок;

і) востры позірк; ц) густы кісель;

к) глыбокі калодзеж; ч) глухі куток;

л) дваранскае гняздо; ш) цверды грунт;

м) чэрпаць веды; ў) сухі адказ;

н) мяккі намек; э) паляўнічы нож.

Практыкаванне 3. Адзначце словазлучэнні, ужытыя ў прамым значэнні

.

а) глыбокі ручай; н) высокі плот;

б) дружная вясна; о) роўная дарога;

в) залатая пара; п) вяселы ручай;

г) доўгі плот; р) светлы касцюм;

д) невялікае возера; с) жалезныя нервы;

е) дружная група; т) дарагі ўспамін;

ж) срэбныя завушніцы; у) глыбокі канал;

з) доўгі перапынак; ф) глыбокі падыход;

і) свежая думка; х) дубовая бочка;

к) сухая бялізна; ц) гарачы прыхільнік;

л) свежае вока; ч) свежая страва;

м) жыве памяць; ш) цердыя веды.

 

Практыкаванне 4. Выпішыце словы з пераносным значэннем і згрупуйце іх: метафары, метаніміі, сінекдахі.

1. Яго гарачая, вострая прамова, бачыў Башлыкоў, хвалявала, даходзіла. (I. М. ) 2. Калі знялі веялку, паставілі на прыгуменні, Міканор сам паказаў Зайчысе і Алёшавай сястры, як трэба абыходзіцца з ёю, паказваў з радасцю і годнасцю — ледзь не паў-Куранёў глядзела на яго і на яго радасць — веялку. (I. М.) 3. Класікаў перачытваю. («По-лымя») 4. Аж, здаецца, зямля пацяжэла за верасень, падабрэла, прыціхла ў асенняй красе. (Грах.) 5. Ганна была давольная, што школа жыла з ранку да позняга вечара. (I. М.) 6. І дружба ходзіць дзіўнымі шляхамі. (Б.) 7. I тут мы ўбачылі людзей. Адразу пазнаць можна было, што гэта вёска, якая збегла ў лес, і менавіта сёння, можа дзве гадзі-ны таму гэта адбылося. (Адам.) 8. У небе плывуць ласка-выя аблокі. (Б.) 9. Абапал машыны беглі вузлаватыя дубы, танклявыя грабы, густыя спляценні арэшніку(I. М.) 10. Боты цвёрда мералі мяккую ружаватую бель. (I. М.) 11. Чырвоныя курткі выйшлі недзе скора за рабочымі на прыпынку. (Пташн.) 12. Думкі віхурыліся, пяклі, каралі. (I. М.) 13. Другі [хлопец] — неяк не па-вясковаму элегантны і гнуткі, бялявы, з шырокай, перасалоджанай усмешкай, што таксама кідалася ў вочы адразу. (Б.) 14. Днём Курані былі ў будзённым, нехапаткім клопаце. Пасвілі коней, глядзелі калёсы, рыхтавалі граблі, косы, біклагі. (I. М.) 15. Спіць, стаміўшыся, вецер ля імшарнай крыніцы. (М. Т.) 16. Калі мне пішацца, тады — такі бага-ты, што ўсе ракфелеры і форды не раўня. (Бач.) 17. Твар гарэў, дыханне сцінала. (I. М.)

 

Практыкаванне 5. Вызначце, на якой аснове адбыўся перанос значэння ў выдзеленых словах. Скласці сказы, каб у іх раскрываліся іншыя значэнні гэтых слоў. Растлумачыць знакі прыпынку ў першым сказе.

1. Колькі б ты ні пражыў: семдзесят, восемдзесят, дзевяноста, сто гадоў, але залаты запас усяго твайго жыцця, які абумовіў усю тваю чалавечую сутнасць,— гэта твае першыя гады, тваё маленства. (В. В.) 2. Паклон табе нізкі, што ад самай калыскі ты вяла мяне, маці, дарогай зямною! (Кір.) 3. Старонкі Мележа крані — і з небыцця, з майго маленства мае узнікнуць Курані. (Панч.) 4. Шкада, што да нас так позна прыходзіць суровай позвай сумленне, якое завецца словам кароткім — мама. (Бар.) 5. Дзеля тых, хто павінен нарадзіцца, усімі маткамі свету ствараліся калыханкі, вынашаныя пад сэрцам разам са сваімі самымі лепшымі надзеямі.(В.В.) 6. Вялікая беларуская жанчына, сястра і маці!.. Твая глыбокая душа і вялікае сэрца заўсёды сагравала вялікай ласкай усё наша жыццё. (К.Ч.) 7. Я піў святло, здавольваў смагу і лёс прасіў: не адарві ад цёплай матчынай увагі, ад смутнай матчынай любві. (Луж.) 8. Душа твая — нібыта мяккі воск — ад чалавечай ласкі ўраз растане, ды скамянее ад ліхіх пагроз і ў небяспецы непахіснай стане. (Зв.)

 

Практыкаванне 6. Спішыце сказы, падкрэсліце словы, ужытыя ў пераносным значэнні. Складзіце словазлучэнні, у якіх бы гэтыя словы ўжываліся з прамым значэннем.

1. Прачніся, беларусе! Зірні на бацькаўшчыну, на сябе! (Куп.) 2. Веды працуюць не меней, як рукі, машыннаму веку праклаўшы дарогу. (К.Б.) 3. Народ пранясе цябе, родная мова, святлом незгасальным у сэрцах сваіх праз цемру і годы змаганняў суровых, (М. Т.) 4. І, не спакушаны маною, павінен ведаць цвёрда я: і што за мною, і што са мною, як будзе жыць зямля мая. (Панч.) 5. Усміхнулася ласкава сонца і схавалася ціха за лесам. (Я. С.) 6. Я сваё мінулае гартаю з першае старонкі буквара, я сваё мінулае чытаю, як святло дарожнага кастра. (Пыс.) 7. Хочацца верыць што памяць людзей не сплыве ў небыцці, назаўжды застанецца. (С. 3.) 8. Ні дар, ні спрыт, ні навык не дапаможа, калі спіць душа

 

 

§11. Сінонімы

 

С і н о н і м ы (грэч. synonimos — аднайменны) —словы, што па-рознаму гучаць, але поўнасцю ці часткова супадаюць па значэнні: есці з'ядаць, карміцца, жывіцца, харчавацца, спажываць, сталавацца. Наяўнасць сінонімаў характэрная для большасці моў свету; багатая сінаніміка робіць мову выразнай, яркай, эмацыянальнай. Сінонімы абазначаюць адно і тое ж паняцце, але адрозніваюцца адценнямі значэння, сферай ужывання, стылістычнай ці эмацыянальнай афарбоўкай. Сінонімы належаць да адной лексіка-граматычнай катэгорыі слоў (часціны мовы). У сказе такія словы могуць узаемазамяняцца: заўседы (заўжды, увесь час, ва ўсе часы, вечна, век векам, еекавечна).

Крыніцы сінонімаў — разнастайныя. Яны ўзнікаюць у выніку лексічнага збліжэння:

а) слоў літаратурнай мовы і народна-дыялектнай: рабро скаба, рад шар, бульба картопля, недахоп сказа, лодка чайка;

б) уласнабеларускіх слоў і запазычаных: цягнік поезд (рус.), успомніць прыгадаць (укр.), аловак карандаш (цюрк.), прыстаўка прэфікс (лац.),

в) уласнабеларускіх слоў і агульнаславянскіх: дружба – сяброўства, ежа – страва, гаварыць – гутарыць, граніца – мяжа.

Група слоў, якая складаецца з двух і больш сінонімаў, называецца с і н а н і м і ч н ы м р а д а м. У ім выдзяляецца асноўнае, стрыжнявое слова, якое найбольш ужывальнае і стылістычна нейтральнае. Гэта д а м і н а н т а. Яно паўней за іншыя словы перадае агульнае значэнне рада і стаіць у ім першым. У слоўніках сінонімаў дамінанта падаецца ў пачатку слоўнікавага артыкула з абзаца. Так, у сінанімічным радзе балота, багна, дрыгва, твань, дрыгвянік, алёс, імшара, імшарына, імшарышча дамінанта слова балота, астатнія кампаненты рада выяўляюць розныя дадатковыя сэнсавыя і стылістычныя адценні. Сінонімы пашыраны сярод самастойных часцін мовы — дзеясловаў, прыметнікаў, прыслоўяў, назоўнікаў. Сінанімічныя пары складаюць некаторыя прыназоўнікі, злучнікі: каля бярозы ля бярозы пры бярозе; да хаты к хаце; возера як (нібы, быццам бы, нібыта) казка.

Паводле спосабу ўтварэння і ўжывання лексічныя сінонімы падзяляюцца на семантычныя, стылістычныя і кантэкстуальныя.

С е м а н т ы ч н ы я сінонімы адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі і ўжываюцца ва ўсіх стылях мовы: беспадстаўны, несправядлівы, неабгрунтаваны, беспрычынны, бяздоказны, дарэмны.

С т ы л і с т ы ч н ы я сінонімы ўжываюцца ў розных стылях мовы і маюць стылістычную афарбоўку, якая вызначаецца пры параўнанні з адпаведным нейтральным словам: бюракрат, фармаліст (нейтральныя) — кручкатвор, кручок (размоўныя).

К а н т э к с т у а л ь н ы я (аўтарскія) сінонімы — гэта словы, якія набылі статус сінонімаў толькі ў пэўных кантэкстах, моўных сітуацыях; па-за імі гэтыя словы выконваюць уласцівую ім намінатыўную функцыю і не ўтвараюць сінанімічнага рада. Кантэкстуальныя сінонімы выкарыстоўваюцца з мэтай больш яркага і дэталёвага апісання прадмета, з'явы, што звязана са стылем канкрэтнага мастацкага твора, асаблівасцямі мовы аўтара: Цёплай срэбнаю расой дождж дубам абсыпаў плечы. (Дайн.) Стала й Нязнанка, пад панцырам коўзскім хваляў разбег прыпыніла. (М. К.) У гэтых прыкладах слова плечы — кантэкстуальны сінонім да слова галлё; панцыр — да слова лёд.

Роля сінонімаў у развіцці культуры мовы людзей надзвычай вялікая, з дапамогай іх можна вырашаць разнастайныя стылістычныя задачы, перадаваць найтанчэйшыя адценні сэнсу, больш дакладна выражаць свае думкі. Ужыванне сінонімаў дапамагае пазбегнуць паўтораў адных і тых жа слоў, робіць мову багацейшай і прыгажэйшай.

Практыкаванне 1. Прачытайце тэксты. Выдзеліце тэрміны. Падбярыце, калі магчыма, да іх сінонімы.

З'ява полісеміі характэрна для фразеалагічных адзінстваў і фразеалагічных зрашчэнняў. Фразеалагічныя злучэнні ў асноўным адназначныя. Гэта тлумачыцца іх рознай семантыкай. У фразеалагічных адзінствах і зрашчэннях пераважае функцыяльна-аказіяльны фактар, а ў фразеалагічных злучэннях — прадметна-лагічны. Пазбаўлены шматзначнасці і ўстойлівыя словазлучэнні тэрміналагічнага характару. Напрыклад - умоуны рэфлекс, закон захавання энергіі. Але ў выніку дэтэрмінізацыі і яны робяцца полісемантычнымі.

Параўн : удзельная вага, пункт замярзання Не з'яўляюцца іншазначнымі фразеалагічныя выразы пакуль яны канчаткова не страцілі сувязі з той глебой, на якой утварыліся. (А. Аксамітаў).

Практыкаванне 2. Да слоў з групы А падбярыце сінонімы (адзін ці некалькі) з групы Б.

А. Уладарыць, якасны, пільны, карпатлівы, худы, спачуваць, спагадлівы, чуллівы, годзе, летуценіць, брак, прыклад, крыху, станоўчы, марудна, абгрунтаваць, маніць, наваколле, астатні, адносіцца, дарэмны, уласны, праніклівы.

 

Б. Хлусіць, прыватны, ставіцца, дадатны, персанальны, дака-заць, сентыментальны, чуйны, спагадаць, марны, асяроддзе, ледзь, узор, хопіць, марыць, недахоп, валодаць, добры, сухарлявы, старанны, бракаваць, загана, хударлявы, пільны, апошні, павольна.

 

Практыкаванне 3. Адзначце сказы, у якіх есць сінанімічныя словы.

а) Белыя бярозкі аздабляюць, упрыгожваюць наш край.

б) Шырокі і чысты прасвет убачыла Алеся здалек.

в) Маразы ўжо ў снежні моцна, люта скавалі зямлю.

г) Дзяўчыны ніколі не сябравалі, паміж імі была нават маўклівая, глухая непрыязнь.

д) Упала кропля і другая, за імі цэлым вадаспадам буйныя каплі, як бы градам, па лісцях дуба секанулі...

е) Брат нявесткі гэтай ноччу спаў неспакойна, трывожна было на душы і ў нас.

ж) Вецер вые, не сціхае, тонкія дрэўцы гнуцца да зямлі.

з) Вясна – гэта пара, у якую адны толькі няўдатнікі, адны няздольнікі не знаюць радасці.

і) Маці вельмі непакоілася за сына, старалася ўберагчы ад нягод.

 

Практыкаванне 4. Выпішыце са сказаў сінанімічныя словы. Вызначце іх сэнсавыя і стылістычныя адрозненні.

1. Узбагачацца, збіраць, набываць — у нашай справе гэта не скупасць; быць вечна ў руху — гэта не мітусня, не гастралёрства; дапытліва, прагна глядзець на свет — гэта не ўласцівасць толькі наіўнага юнацтва, гэта проста прырода мастака. (Б.) 2. Бабка мая носіць спадніцу і зверху сарочкі нейкую камізэльку, якую заве кабатам. (Як.) 3. Як гэта ў нас бывае зімою, калі добра падзьме? Замець? Кудаса? Завіруха? Мяцеліца? Усё не так. А потым схамянуліся: «Зі-ма-ве-я!...» (Б.)4. Усё, што збудавалі нашы рукі, усё, што мы стварылі на зямлі, — атамаходы і сімфоній гукі спачатку толькі думкамі былі. (Грах.) 5. Часамі быў не па гадах бяздумны, наіўны і даверлівы прастак, таму цяпер успомніць нават сумна, што жыў не так і штось рабіў не так. (Грах.) 6. Храбрасць, смеласць, мужнасць, адвага, непахіснасць, рашучасць... Няўжо не мужчыны стаялі пад сцягам на ахове сваіх рубяжоў? Няўжо не яны ў паход, а жанчыны ішлІ? Бо наўрад сталі словы жаночага роду ў гэты рад проста так — на парад... (В. 3.) 7. Глядзеў, калі шла праз поле... Сачыў, як знікла ў бары... (Ян.)

 

Практыкаванне 5. Падзяліце словы на групы на падставе падабенства іх значэнняў. Пры неабходнасці карыстайцеся “Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы”.

Дзерціся, дрыжаць, здарожыцца, змарыцца, калаціцца, намульвацца, наносіцца, напухаць, націрацца, нашароўвацца, прыціскацца, прычыняцца, прышчамляцца, рабіцца, раздзімацца, уздувацца, стаміцца, таўсцець, трэсціся, успушвацца, учыняцца, надзімацца.

 

Практыкаванне 6. Перакладзіце тэкст. Да вызначаных слоў падбярыце сінонімы.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.