Здавалка
Главная | Обратная связь

Сущность предприятия и формы экономической деятельности.



Предприятие является первичным звеном в народном хозяйстве страны. На предприятии производятся товары, выполняются работы, оказываются услуги; создаются рабочие места, которые обеспечивают занятость трудоспособного населения и потребительский спрос. Предприятие является основным налогоплательщиком, пополняет доходную часть государственного и местного бюджетов. Эффективная работа предприятий – важнейшее условие благосостояние нации и процветания государства.

В социально-рыночной экономике предприятием является самостоятельный субъект хозяйствования, обладающий правами юридического лица, деятельность которого направлена на получение прибыли, осуществляется на свой риск и по свою имущественную ответственность.

Предприятие представляет собой имущественную обособленную хозяйственную единицу, организованную для достижения какой либо цели, т.е. это экономическая единица которая:

· Самостоятельно принимает решения;

· Реально использует факторы производства для изготовления и продажи продукции

· Стремиться к получению дохода и реализации других целей

 

Практыкаванне 2. Спішыце словы. Адкажыце, людзі якой прафесіі часцей за ўсё імі карыстаюцца.

Абзац, акустыка, балада, баланс, брута, бюджэт, вестыбюль, гаўптвахта, гіпатэнуза, гол, док, дэкарацыя, іск, каравул, карэктура, мензурка, наркоз, партэр, рампа, рапіра, скальпель, транзіт, указ, прыбытак, якар, шпрыц.

*Растлумачце значэнне тэрмінаў. Пры неабходнасці звяртайцеся да "Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы".

Практыкаванне 3. Пазнаёмцеся з "Русско-белорусским экономическим словарем". Выпішыце дзесяць новых слоў - прафесіяналізмаў. Складзіце з імі сказы.

Практыкаванне 4. Падбярыце да беларускіх словазлучэнняў адпаведныя рускамоўныя.

 

Административное взыскание; состав преступления; бездействие преступное; взяточничество; вменяемость; делопроизводство; деятельное раскаяние; длящееся преступление; заблуждение; исполнительные надписи; клевета; лишение свободы; мнимая оборона; небрежное хранение огнестрельного оружия; обвиняемый; побег; расхищение; стадии умышленного преступления; телесные повреждения; уклонение от исправительных работ; формы соучастия; хранение; ценные бумаги; явка с повинной.

 

Для даведак:склад злачынства; нядбайнае захоўванне агнястрэльнай зброі; хабарнiцтва; бяздзейнасць злачынная; выканаўчыя надпісы; паклёп; яўка з пакаяннем; формы саўдзелу; стадыі наўмыснага злачынства; абвінавачаны; дзейнае раскаянне; раскраданне; цялесныя пашкоджанні; уяўная абарона; пазбаўленне волі; уцёк; наяўная свядомасць; хаванне; ухіленне ад папраўчых работ; каштоўныя паперы; працяглае злачынства; адміністрацыйнае спагнанне; увядзенне ў зман.

 

Практыкаванне 5. Да ўстарэлых слоў першага слупка падбярыце сінонімы з другога слупка, Вызначце іх стылістычную прыналежнасць.

бортнік шчокі

чало чарніла

лемантар пчаляр

штандар лоб

дзіда плечы

дыярыуш піка

ланіты сцяг

рамены дзеннік

атрамант буквар

 

Практыкаванне 6. Прачытайце тэкст.. Знайдзіце ў ім спецыяльныя словы і тэрміны. У якой галіне навукі яны выкарыстоўваюцца? Складзіце з імі свае сказы.

Указ “Аб фiнансаваннi ўтрымання апарату кiраўнiцтва спажывецкiх таварыстваў i iх саюзаў”

 

1. Устанавiць, што з 1 студзеня 2006 г. па 31 снежня 2007 г. адлiчэннi на ўтрыманне апарату кiраўнiцтва спажывецкiх таварыстваў i iх саюзаў унiтарнымi прадпрыемствамi, заснавальнiкамi якiх з’яўляюцца гэтыя таварыствы i саюзы, праводзяцца ў памеры не больш за 1 працэнт ад агульнага аб’ёму выручкi ад рэалiзацыi прадукцыi (тавараў, работ, паслуг) арганiзацый спажывецкай кааперацыi, адносяцца на сабекошт i ўключаюцца ў склад затрат на вытворчасць i рэалiзацыю названай прадукцыi (тавараў, работ, паслуг), што ўлiчваюцца пры падаткаабкладаннi.

2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прыняць меры па рэалiзацыi гэтага Указа.

3. Беларускаму рэспублiканскаму саюзу спажывецкiх таварыстваў вызначыць памер адлiчэнняў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага Указа, з улiкам фiнансавага стану унiтарных прадпрыемстваў, заснавальнiкамi якiх з’яўляюцца спажывецкiя таварыствы i iх саюзы. (“Звязда”, 2006)

 

§16. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне

У духоўнай спадчыне кожнага народа ёсць выразы, якім суджана самой іх прыродай перажываць стагоддзі і эпохі, захапляць сваёй мудрасцю многія пакаленні. Да такіх выразаў належаць фразеалагізмы.

Ф р а з е а л о г і я (ад грэч. "phrasis"— выраз, моўны зварот і "logos" — вучэнне) - раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца значэнні фразеалагізмаў", іх структура, адносіны да слова і словазлучэння, іх паходжанне і ўжыванне ў мове. Фразеалогіяй яшчэ называюць і сукупнасць фразеалагізмаў пэўнай мовы.

Словы, з якіх складаецца сказ, спалучаючыся паміж сабой, утвараюць словазлучэнні - сінтаксічныя адзінкі з двух або больш граматычна аб'яднаных знамянальных слоў. Адны словазлучэнні могуць быць свабоднымі, дзе кожнае слова захоўвае сваё лексічнае значэнне і можа свабодна ўступаць у сінтаксічную сувязь з іншымі словамі: сусветны прагрэс, сусветная эканоміка, прагрэс ў вытворчасці і г.д.

Іншыя словазлучэнні несвабодныя, у іх словы аб'яднаны ў адно сэнсавае цэлае, з'яўляюцца сінтаксічна непадзельнымі і ў сказе выступаюць як эквіваленты асобных слоў і словазлучэнкяў. Напрыклад: узяць сябе ў рукі — супакоіцца; звесці са свету - знішчыць, загубіць; без аглядкі - вельмі хутка і г.д.

Фразеалагізмы, як і словы, - істотны састаўны кампанент мовы. Але яны адрозніваюцца ад слоў тым, што ў пераважнай большасці выступаюць як трапныя, выразныя сродкі выказвання думак і пачуццяў.

Фразеалагізмы як моўныя адзінкі маюць свае прыметы.

Асноўнымі з іх з 'яўляюцца:

- узнаўляльнасць: фразеалагізмы не ствараюцца ў час размовы, пісьма, гэта - гатовыя адзінкі з вядомым, самастойным значэннем, напрыклад: жыць душа ў душу - вельмі добра, дружна, у поўнай згодзе; мазоліць вочы - дакучаць;

- устойлівасць, якая выражаецца ўстойлівасцю яго складу і значэння. Так, фразеалагізм “збіцца з ног” складаецца з трох абавязковых кампанентаў і за ім замацавана значэнне “стаміцца, змарыцца”;

- шматкампанентнасць, што азначае неабходаасць мець у сваім складзе не менш як два словы,

- сэнсавая і сінтаксічная непадзельнасць. У фразеалагізме словы страчваюць сваё першаснае значэнне і зліваюцца ў цэласны сэнс, які не вынікае з паасобных значэнняў слоў, што ўваходзяць у яго склад.

Напрыклад: у фразеалагізме “акунёў вудзіць”, які мае значэнне "драмаць", словы-кампаненты поўнасцю страцілі, свае першаснае значэнне.

У некаторых фразеалагізмах словы-кампаненты наогул страцілі свае самастойнае значэнне і сталі зусім незразумелымі. Як асобныя лексічныя адзінкі ў мове яны зусім не ўжываюцца: даць дыхту, біць бібікі, збіць з панталыку.

У беларускай мове ёсць фразеалагізмы, якім адпавядаюць аманімічныя свабодныя словазлучэннні. Яны гучаць аднолькава, але маюць розны сэнс:

апусціць рукі (у час працы) - апусціць рукі - "страціць волю, жаданне да дзейнасці";

вуды закідаць (у рэчку) - вуды закідаць- "рабіць намекі на штосьці";

пагрэць рукі (над вогнішчам) - пагрэць рукі (на чым-небудзь) “атрымаць выгаду”.

Пераклад фразелагізмаў з адной мовы на другую ў большасці выпадкаў ажыццяўляецца шляхам падбору аднолькавых або блізкіх сэнсам адпаведнікаў.

Напрыклад : адмыкаць адамкненыя дзверы – ломиться в открытую дверь; абое рабое - два сапога пара, павесіць галаву - повесить голову - to hang one’s head, браць да сэрца-принимать близко к сердцу - to take smth to heart.

Фразеалагічны склад сучаснай беларускай мовы фарміраваўся і ўзбагачаўся на працягу многіх стагоддзяў

У сучаснай беларускай мове шмат запазычанных фразеалагізмаў, што прыйшлі да нас з іншых моў: з рускай - молада – зелена – молодо - зелено, ісці ў ногу з часам - идти в ногу со временем, з вачэй далоў і з сэрца вон- с глаз долой из сердца вон; з нямецкай - мець грунт пад нагамі - festen Boden unter den Füßen haben, ні рыба ні мяса – weder Fisch noch Fleisch, іграць першую скрыпку - die erste Geige spielen, з французкай: раз і назаўседы - une fois pour toutes, мець месца - avoir lieu, з англійскай – прайсці агонь і ваду- to go through fire and water, рукі прэч - hands off.

Беларуская мова надзвычай багатая на фразеалагізмы. У іх непаўторна, самабытна і арыгінальна адлюстраваны вялікі гістарычны вопыт беларускага народа, яго за стагоддзі накопленыя мудрасць, нацыянальны ўклад жыцця і побыту.

Да фразеалогіі некаторыя вучоныя адносяць прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы і афарызмы.

Прыказкі – гэта кароткія выслоўі павучальнага зместу. Напрыклад: Жыць – Радзіме служыць; Сем разоў адмерай – адзін раз адрэж.

Прымаўкі –вобразныя выслоўі, якія характарызуюць канкрэтныя з’явы рэчаіснасці і вызначаюцца сінтаксічнай незакончанасцю. Напрыклад: Ні к сялу ні к гораду; Ні гневу ні ласкі.

Крылатыя словы і афарызмы –гэта трапныя, яркія выразы або цытаты з твораў вядомых грамадскіх дзеячоў, вучоных, выдатных пісьменнікаў. Напрыклад: Кожны чалавек – гэта цэлы сусвет. (К. Чорны); Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма. (К. Чорны); Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраешь.(К-с)

Фразеалогія - гэта бясцэнны скарб мовы. Умелае карыстанне гэтымі залацінкамі народнай моватворчасці робіць нашу мову і маўленне вобразнымі, каларытнымі, эмацыянальнымі, маляўнічымі, дае магчымасці для стварэння свайго ўласнага моўнага аблічча, свайго адметнага стылю. Авалоданне фразеалагічным багаццем - адзін з дзейсных сродкаў павышэння моўнай культуры кожнага, хто шануе роднае слова

 

Практыкаванне 1. Прачытайце ўрыўкі з мастацкіх твораў і сказы, знайдзіце фразеалагізмы і растлумачце іх сэнс.

1. Цяпер жа ў Каржакевіча намер быў адзін: застацца убаку, паказаць, што ен тут нічым не зацікаўлены. Вось чаму, калі пачалі выбіраць дэлегацыю ў саўгас і выставілі яго кандыдатуру, ён адмахнуўся рукамі і нагамі, сказаўшы, што тут усе карты ў рукі беднаце, няхай яна сама для сябе стараецца. Ён нават спрабаваў адгаворваць: ці варта гэта, шмат турботы. Ды яшчэ ці выйдзе што. Але гэтым яшчэ падліў масла ў агонь.

2. Малады салдат не зводзіць вока - сцеражэ Айчыны родны бераг.

3. Каму-каму, а Валошку маніць не дай бог, на чыстую ваду ўсе роўна выведзе. Не сення, дык заўтра.

4. Дзед Талаш ускінуу плячамі, ямчэй паддаў стрэльбу, яшчэ раз абвёў вачыма навокал і ўжо хацеў рушыць і ісці хоць куды, абы не стаяць тут у пустым і бясплодным чаканні, і раптам знямеў...

5. Так век жыві і век вучыся,

Не плюй у студню... Гэта так...

Як доктар, сам лепш палячыся

I на ўсе рукі будзь мастак.

6. А хлопцы проста збілісь з тропу

I ў нейкім страсе і ў захопу

На дзядзьку кухара глядзелі,

Як бы яны аслупянелі.

 

Практыкаванне 2. Устаўце замест кропак прапушчаныя словы-кампаненты. Растлумачце сэнс фразеалагізмаў.

Як гара ... звалілася, адчыніць ... у іншы свет, біцца ... аб лёд, хапаць ... з неба, зубы класці..., у... рог скруцiць, мароз ... па скуры, іскры ... з вачэй, не ... шыты, кляваць ..., белая..., працаваць... рукавы.

Вызначце, якія з гэтых словазлучэнняў могуць быць свабоднымі. Складзіце сказы з імі як з фразеалагізмамі і як са свабоднымі словазлучэннямі.

Практыкаванне 3. Складзіце сказы з наступнымі фразеалагізмамі.

Сем пятніц на тыдні, да трох не гавары, на сёмым небе, і след прастыў, дзе наша не прападзе, за светам, як на далоні, паказаць, дзе ракi зiмуюць, замарыць чарвяка, ад'ядаць сэрца, галавой налажыць, чмурыць галаву каму-н, і брывом не вядзе, мянціць языком, натапырыць вушы, на скрут галавы, скруціць шыю, твар у твар.

 

Практыкаванне 4. Да слоў левага слупка падбярыце фразеалагізмы з правага слупка. Дзе магчыма, складзіце сінанімічныя рады фразеалагізмаў.

 

 

Практыкаванне 5. Знайдзіце фразеалагізмы ў сказах з паэмы Я. Коласа «Новая зямля». Растлумачце, чаму вы лічыце іх фразеалагізмамі.

1. Паслухаць вас, усе вы хваты! А чуць да дзела — душа ў пяты. 2. А вось папробуй на цікавасць, стрымай службовую рухавасць, служы, спусціўшы рукавы, і выкінь службу з галавы,— такія ў лесе выйдуць справы — пажар, парубкі і патравы — не адкараскацца ад ліха. 3. А за сталом маўчком сядзелі. Там хлопцы гыркацца не смелі, бо там парадак вельмі строгі, там падпілуюць табе рогі, калі парушыш дысцыпліну. 4. Апроч таго, тут абжыліся, на ногі трохі падняліся. 5. А авадні, як рой пчаліны, сляпіцай лезуць да скаціны. 6.То часам смехам, а то ў злосці перамывалі панам косці, рашалі розныя пытанні наконт сяброўскага спаткання... 7 ...Хто шнур зжуе няроўным плехам — Антось яго ўжо дойме смехам, задзене проста за жывое, хоць сэрца ў дзядзькі і не злое. Затое ж дзядзька хват і дока, набіў на косах сваё вока, і калі выбера ён коску — не пара іншаму падоску...

 

Практыкаванне 6. Растлумачце сэнс наступных выразаў, знайдзіце адпаведныя выразы ў рускай мове. Звярніце ўвагу на рад і лік назоўнікаў.

Як з гусі вада; надзьмуцца як мыш на крупы; наступіць на балючы мазоль; адваротны бок медаля; насіцца як кот з селядцом.

Практыкаванне 7. Выпішыце спачатку прыказкі, а потым — крылатыя выслоўі. Назавіце аўтараў крылатых выразаў.

 

1. Той не можа быць другам, хто ў бядзе абыдзе кругам. 2. Гуслям, княжа, не пішуць законаў. 3. Мой родны кут, як ты мне мілы. 4. На галаве строй, а ў хаце з лапатай стой. 5. Не тое багацце, што далі, а тое, што рукамі набылі. 6. Забілі зайца не забілі, але ж, брат, гуку нарабілі. 7.І ўсё мілагучна для слыху майго: і звонкае «дзе» і густое «чаго». 8. Няўмелыя рукі і плоту не загародзяць. 9. I тчэ, забыўшыся, рука замест персідскага ўзору цвяток радзімы васілька.

Практыкаванне 8. Знайдзіце ў тэксце прыказкі і фразеалагізмы. Апішыце сітуацыю, у якой яны могуць ужывацца.

Лявоніха і Сымоніха – гэта дзве блізкія суседкі, дзве вясковыя ягадкі. Жывуць яны побач, пасярод вескі, хата супроць хаты...

Размова іх на першы погляд здаецца самай простай і бязвіннай, як дзіцячая гутарка. Але каб зразумець глыбокі сэнс яе, патрэбен добры тлумач, іначай чалавек не пачуе аніякага праўдзівага смаку, анічагусенькі не зразумее.

- Дзень добры, Сымоніха! – кажа Лявоніха.

Гэта значыць: галавой уніз, паскудніца!

- Добры дзень, Лявоніха! – кажа Сымоніха.

Гэта значыь: згінь ты, прападзі, падла старая!

- А даўненька мы не бачыліся, суседачка!

Гэта значыць: дай бог, каб цябе, паганіцу, ужо болей аніхто ніколі не бачыў.

- А во, іду даведацца, як ты маешся, міленькая.

Гэта значыць: чаму так доўга ліха цябе яшчэ не забрала, шэльма?

Пры гэтым суседкі дробнымі і пэўнымі крокамі падыходзяць адна да адной, не спыняючы гутаркі. Нібы войска на войска наступае.

- Эт, - кажа Лявоніха цукровым голасам, - жыву-гадуюся, як гарох той пры дарозе, кратаюся як-колечкі. А што чуваць у цябе, кумачка-любачка?

Гэта значыць: трасца табе ў бок, ліха тваей матары. Прыйшла ты, сарока, выведаць, што ў хаце маей робіцца – скулле даведаешся, не дачакаешся, анічагусенькі не скажу!

- Эт, - кажа Сымоніха мядовым галаском, - добра не чуваць і ад ліха не ціха. Ой, бедная мая галовачка! Ой, жыцце мае палын-травіцаю зарасло! Прыяцельніцы можна трохі пажаліцца ды паскардзіцца.

Гэта значыць: каб ты не дажыла, аніяк не дачакалася, пакуль я буду табе хваліцца, нячыстая душа, сваім багаццем. Працую і жыву. Бог і рубельчык і тым, і сім не абміне – я не такая крывуля, як ты!.. А ў нядзелю ідуць разам на кірмаш, як ні ў чым не бывала, і сяброўства ў іх яшчэ болей павялічваецца 9999999999

 

  · Раздзел 4   Тэрміналагічная лексіка

Паняцці «тэрмін»,

«тэрміналагічная сістэма»,«тэрміналогія»

Прагрэс навукі непазбежна вядзе да ўзнікнення спецыяльных слоў для абазначэння прадметаў, аб'ектаў, паняццяў, з'яў, якія вывучаюцца, даследуюцца. Аднак не кожнае спецыяльнае слова з'яўляецца тэрмінам, як і не любая сукупнаснь спсцыяльных слоў можа быць названа тэрміналогіяй.

Тэрмін- гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае (прынятае, запазычанае і пад.) для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў, напрыклад: валюта – грашовая адзінка краіны, што ўдзельнічае ў міжнародным эканамічным абмене і іншых міжнародных сувязях, пры якіх адбываюцца грашовыя разлікі (валютная каціроўка, валютны курс, валютныя аперацыі, валютныя каштоўнасці)*

Слова тэрмініншамоўнага паходжання: ад лац. terminus (канец, мяжа), які па паходжанні і значэнні звязаны з грэч. tepua (1) канечны слуп на рысталішчах; (2) канец, край, мяжа; (3) вынік, вывал, зыход.

Тэрмінам называецца спецыяльнае паняцце, якое ўзнікае ў пэўнай галіне навукі, тэрмін - гэта імя паняцця.

Напрыклад: каштоўнымі паперамі ў залежнасці ад многіх паказчыкаў называюць: акрэдытыў - імянная каштоўная папера, што падмацоўвае права асобы, на імя якой яна выпісана, атрымаць у крэдытнай установе пазначаную ў акрэдытыве суму; акцыя - каштоўная папера, што пацвярджае ўзнос пэунага пая ў прадпрыемства і дае права яе ўладальніку на ўдзел у справах і прыбытках гэтага прадпрыемства; банкнот - каштоўная папера, банкаўскі білет, крэдытныя знакі грошай; дэвіза - вэксаль, чэк, акрэдытыў і пад., выпісаныя ў замежнай валюце для міжнародных разлікаў; дэпазіт - грошы або каштоўныя паперы, якія ўносяцца ў крэдытную ўстанову для перадачы іх крэдытору або іншай асобе; дэпазітны сертыфікат - каштоўная папера, якая з'яўляецца пісьмовым пасведчаннем банка пра уклад грашовых сродкаў і пацвярджае права ўкладчыка на атрыманне пасля сканчэння ўстаноўленага тэрміну сумы ўкладу і працэнтаў па ім; тратта - пераводны вэксаль; чэк - дакумент з распараджэннем укладчыка банку пра выдачу або пералічэнне прад'яўніку пэўнай сумы з бягучага рахунку і інш.

 

Асаблівасць тэрмінаў заключаецца ў тым, што значэнне звычайнага слова можа быць растлумачана, а значэнне, сутнасць тэрміна павінна быць вызначана. Вось чаму у тэрмінах заключаецца «максімальна дакладнае, канцэнтраванае і эканамічнае выражэнне тых агульных і прыватньіх паняццяў, з якімі спалучана навуковая і тэхнічная дзейнасць чалавека».

___________________________________________________________

* Каўрус А. А. Дакумент па-беларуску. Мн., 1994. С.72

 

Слова тэрміналогія мае два асноўныя значэнні: 1) сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва і 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы. Так, можна гаварыць аб біялагічнай, лінгвістычнай, правазнаўчай, сельскагаспадарчай, эканамічнай, медыцынскай, матэматычнай і іншых тэрміналогіях і аб тэрміналогіі беларускай мовы. Тэрміналогія пэўнай навукі — гэта штучна створаны лексічны пласт, кожная адзінка якога мае пэўныя абмежаванні для свайго ўжывання і аптымальныя ўмовы для свайго існавання і развіцця.

Тэрміналагічныясістэмы розных галін навукі і тэхнікі, нягледзячы на іх адрозненні, маюць агульныя рысы, паколькі складаюцца з лексічнага матэрыялу той мовы, на якой гавораць вучоныя, і з выкарыстаннем некаторых лагічных заканамернасцей.

Словы агульнай лексікі засвойваюцца людзьмі па меры іх авалодвання мовай. Тэрміны ж патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, яны зразумелыя толькі тым, хто вывучае, займаецца, працуе ў гэтай сферы. Вось чаму прафесійная падрыхтоўка патрабуе авалодвання тэрмінамі. Так, цяжка ўявіць бухгалтара, менеджэра, які не ведае сутнасці тэрмінаў, напрыклад, дэбет, дэвальвацыя , дэбітор, дэбіторская запазычанасць, дэпазіт, крэдытор, калькуляцыя, крэдыт, манаполія, паблісіці, пасіў, тратта і інш.

За кожным тэрмінам заўсёды стаіць прадмет думкі, але не думкі наогул, а спецыяльняй, абмежаванай пэўным полем, ці прадметнай вобласцю, галіной навукі. Кожны тэрмін унутры тэрміналагічнага поля выяўляе цэлы рад сваіх асаблівасцей. Разгледзім асноўныя з іх.

Адназначнасць тэрміна. Кожны тармін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы, тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін. Напрыклад: датацыя – дзяржаўная дапамога прадпрыемствам, установам і арганізацыям для пакрыцця страт або на іншыя мэты.

Мнагазначнасць, ці полісемія. Тэрмін можа набываць новае значэнне нават у межах пэўнага тэрміналагічнага поля і заўважаецца гэта не толькі сярод дзеясловаў. Прыклады такога неадназначнага ўжывання тэрмінаў знаходзім у тэрміналагічных слоўніках розных галін навукі і тэхнікі: манаполія- 1) выключнае права (вытворчасці, гандлю, промыслу і г.д), якое належыць адной асобе, пэўнай групу людзей ці дзяржаве. 2) тып эканамічных адносін, пры якіх прадпрымальнікі могуць навязаць сваім канкурэнтам і грамадству ўмовы, што адпавядаюць інтарэсам сваіх прадпрыемстваў.

Адсутнасць экспрэсіі, эмоцыі. Тэрміны ўзнікаюць рознымі шляхамі спосабамі, у тым ліку і на аснове метафарызацыі, вобразнага пераасэнсавання паняццяў. Можна прывесці безліч тэрмінаў, якія ўтвораны ў выніку пераносу па рознага роду асацыяцыях (метафарычны, метанімічны і пад.) і выкарыстоўваюцца ў розных галінах ведаў, напрыклад: у геаграфіі - нос «мыс», рукаў (ракі), падол «ніжняя частка гары», складкі (гор); у паліграфіі - шапка «загаловак», у металургіі - калена (трубаправода), пята «ніжняя апора», галава (галоўка) «верхняя ці пярэдняя частка інструментаў, дэталяў»; у аўтамабілебудаванні - стакан «дэталь аўтамабіля, якая мае цыліндрычную форму»; сабачка «прыстасаванне ў машынах, механізмах, якое перашкаджае руху назад зубчатага кола»; рукаў «выраб з гумы, гумавай тканіны, пластмасы або іншага матэрыялу для падачы вады, сыпучых, вязкіх рэчываў і газаў» і інш. Але, стаўшы тэрмінамі, гэтыя словы трацяць экспрэсіўна-эмацыянальную афарбоўку, яны па-за вобразным іх ужываннем.

Падобны працэс адбываецца і ў тэрміналогіі, калі агульнанаўжывальнае слова з экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкай тыпу ручай «невялікі вадзяны струмень, паток», пераходзячы ў разрад тэрмінаў, страчвае афарбоўку: ручай у металургіі, напрыклад. суправаджаецца ў радзе тэрмінаў азначэннем дыферэнцыяльнага, класіфікацыйнага характару тыпу: авальны ручай, перыядычны ручай, рэйкавы ручай, фасонны ручай, фаянцавы ручай, чыставы ручай.

Такім чынам, тэрмін можа з'яўляцца ў выніку метафарычнага пераносу значэнняў агульналітаратурных слоў, але, стаўшы тэрмінам, гэты знак губляе сувязь са словам, ад якога яно ўтворана, і становіцца адзінкай новай сістэмы, тзрміналогіі, напрыклад, у батаніцы барадач, бородка, калена, лапка, шыйка, хвосцік, гарлачык жоўты

Сістэмнасць. Кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. А пэўная тэрміналагічная сістэма абмежавана адной галіной навукі. Тэрміны ў межах пэўнай сістэмы - члены адной сям'і. Яны залежаць адзін ад аднаго, кожны мае сваё месца.

Тэрміны ў пэўнай тэрмінасістэме могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя і нават аманімічныя адносіны, хоць яны вельмі спецыфічныя. Так, сінанімічныя тэрміны ў адрозненне ад агульнаўжывальных сінонімаў, пад якімі разумеем розныя словы з блізкім значэннем і часцей за ўсё розным стылістычным ужываннем, не характарызуюць розныя ўласцівасці паняцця. Напрыклад, для абазначэння паняцця «перадатачны надпіс на адвароце вэксаля, чэка і іншых каштоўных папер, які сведчыць аб пераходзе правоў па гэтых дакументах іншай асобе» выкарыстоўваюцца два тэрміны індасамент і жыра.

Узнікненне ў беларускай мове варыянтаў - тэрмінаў, сінонімаў - тэрмінаў тлумачыцца сёння нераспрацаванасцю многіх тэрмінасістэм. Напрыклад, у металургічнай тэрміналогіі маем: завусеніца - задзірына, захоп - захопліванне - захват, радовішча - месцазнаходжанне, шурпаты - няроўны, натуральны (прыродны) газ; шпуля -катушка, пэндзлік - памазок, пайка - літаванне і інш.

Наяўнасць сінонімаў і варыянтаў сярод тэрмінаў тлумачыцца і стыхійнасцю моўных кантактаў, паколькі больш за ўсё розных тыпаў тэрмінаў для абазначэкня аднаго і таго ж паняцця звязана з узаемадзеяннем слоў уласных і запазычаных. У выніку можна выдзеліць нават некалькі груп такога тыпу тэрмінаў:

· два іншамоўныя тэрміны: аўтамагістраль - аўтастрада, буфер - бампер, кантралёр - рэвізор, вэксалядаўца - трасант, фундатар - спонсар, універсам - супермаркет, кадзіраванне - шыфраванне, гавань - порт, калумбіт - ніабіт;

· іншамоўны і ўласны тэрміны: экспарт - вываз, імпарт - увоз, маркетынгавая лагістыка - рух тавараў, авуары – маёмасць, фонд акумуляцыі – фонд накаплення, філігрань - вадзяны знак, бартэрны - тавараабменны, матор – рухавік, дэманстрацыя - паказ (тавараў), календула - наготкі, полісемія - мнагазначнасць і інш;

  • поўны тэрмін і скарочаны, ці аднаслоўны: крыптаграфічны дакумент – крыптаграма, заработная плата - зарплата, фатаграфічны дакумент - фотадакумент, дзяржаўны стандарт - дзяржстандарт, намінальная цана -намінал і інш.

Як і ў агульналітаратурнай лексіцы, у тэрміналогіі словы-тэрміны або кампаненты тэрмінау-словазлучэнняў уступаюць у антанімічным адносіны, ці, інакш кажучы, - тэрміны могуць абазначаць супрацьлеглыя паняцці. Амаль у кожнай галіне навукі, тэхнікі выдзяляюцца антонімы, напрыклад: дэ-юрэ - дэ-факта, актыў - пасіў, буйналістасць - дробналістасць; палярны дзень – палярная ноч, форта – піяна, лізіс крызіс, монасемія - полісемія і інш.

 

Практыкаванне 1. Прачытайце радкі В. Гардзея. Вызначце значэнні агульнаўжывальнага слова поле і тэрміны са словам поле. Што абазначаюць тэрміны? Якая розніца паміж імі?

Поле памяці людское.

Поле з жытам у прыполе.

Поле бітваў, што прайшлі.

Электрычнае ёсць поле.

Ёсць магнітныя палі.

 

Практыкаванне 2. Карыстаючыся тэрміналагічнымі слоўнікамі, вызначце, што могуць абазначаць наступныя тэрміны:

у лінгвістыцы- арфаграфія, абзац;

у справаводстве– агляд, адзнака, акт, адрас, адтэрмінаваць, выкананне, выступленне, даклад, дастаўшчык; даручэнне, заява, кантракт.

у эканоміцы- крэдыт, артыкул, эканоміка, чэк, тавар, намінал, кансалтынг.

 

Практыкаванне 3. Перакладзіце тэкст з рускай мовы на беларускую. Вызначце тэрміны, назавіце галіну навукі, якой належаць тэрміны, і іх тыпы паводле будовы.

 

Олигополия

Термин "олигополия" применяется для описания рынка, на котором господствует несколько (примерно от 3 до 5) крупных фирм. На мировом рынке это, например, автомобильное и компьютерное производство.

Олигополия существует потому, что другим конкурирующим фирмам трудно выйти на данный рынок. Существует ряд барьеров, препятствующих проникновению новых фирм на существующий рынок. Это:

1) высокая стоимость организации производства (строительство завода, закупка современного оборудования и т.д.);

2) патентная защита производства.

Во многих технологически передовых отраслях (химическая, электроника) продукция защищена патентами. Для того чтобы организовать выпуск такой продукции, конкуренты должны заплатить владельцам патентов за право использовать их технологии в своем производстве или изобрести собственную новую технологию, не защищенную существующими патентами.

На олигопольном рынке ценовая конкуренция менее эффективна. Фирмы знают, что, если они понизят цены, конкуренты сделают то же самое. В итоге у всех уменьшатся доходы. Поэтому вместо ценовой конкуренции фирмы на олигопольном рынке стремятся проводить согласованную ценовую политику. Это может быть либо лидерство в ценах, либо соглашение о ценах. Лидерство в ценах означает такую практику, когда ведущая компания отрасли назначает свои цены, а остальные фирмы следуют за ней.

Соглашения о ценах могут тайнo заключаться двумя или несколькими крупными компаниями для установления фиксированных цен или раздела рынка. Законодательства большинства стран считают такую практику противозаконной.

 

Практыкаванне 4. Прачытайце эканамічныя тэрміны, раздзяліце іх на групы паводле будовы (аднаслоўныя і шматслоўныя). Дзе гэтыя тэрміны часцей за ўсе выкарыстоўваюцца?

Валютны рахунак, пеня, адлічэнні ад прыбытку, перфаратар, пакрыцце страт, ордэр, дэвальвацыя, доўгатэрміновыя эканамічныя нарматывы, затраты на вытворчасць, разліковы прыбытак, рознічныя цэны, сертыфікат, пазыка, гандаль, экспарт, экстрэмум, эмісія.

 

Практыкаванне 5. Прачытайце эканамічныя тэрміны на беларускай і рускай мовах. Якія іх граматычныя асаблівасці?

Зваротлівасць капиталу – оборачиваемость капитала, аптовы гандаль - оптовая торговля, поўны сабекошт - полная себестоимость, прыбытак - прыбыль, разліковы прыбытак - расчетная прибыль, рамонтная гаспадарка - ремонтное хозяйство, рацыяналізатарская прапанова - рационализаторское предложение, сыравіна - сырье

Практыкаванне 6. Прачытайце тэкст. Знайдзіце фінансава-эканамічныя тэрміны.

Закон аб адукацыі істотна зменены. Устанаўлена сума агульнага фінансавання галіны ў памеры 10 працэнтаў ад валавога ўнутранага прадукту. Пераход да гэтай сумы будзе ажыццяўляцца паэтапна з 2002 да 2006 года, Такім чынам, закладзена база для нармальнага фінансавання галіны. Паэтапна будзе павялічвацца і заработная плата педагогаў, якая будзе закладзена ў бюджэце асобным артыкулам. Сярэднямесячная заработная плата педагагічных работнікаў павінна быць не ніжэйшая за тую, што атрымліваюць у прамысловасці, а прафесарска-выкладчыцкага складу - неменш як у 1,5 раза вышэй за гэты ўзровень. Пашыраны ўмовы забеспячэння правоў грамадзян на адукацыю, знятаабмежаванне на атрыманне толькі адной адукацыі за кошт срод-каў бюджэту. Прадугледжана таксама крэдытаванне студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю на платнай аснове, і ўстаноўлена забарона на скарачэнне бюджэтных месцаў у ВНУ за кошт паве-лічэння месцаў платных. Выпускнікам устаноў адукацыі незалежна ад формаў уласнасці будуць выдавацца дыпломы адзінага узору («Звязда», 2002, № 1).

 

Практыкаванне 7. Прачытайце тэкст, устаўляючы замест кропак:

А.патрэбныя фінансавыя тэрміны.

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу, індэкс спажывецкіх цэн у Беларусі на ўсе тавары і паслугі павялічыўся ў лістападзе 2001 года, у параўнанні з лістападам 2000 года, на 45,5 .... Больш як на 118 % «падаражэла» водазабеспячэнне, на 91,5 % - ... жыллёва-камунальнай гаспадаркі. ... на харчовыя ... павялічыўся на 44,8 %, мяса і птушка сталі даражэйшыя на 41 працэнт, малако і малочныя ... - амаль на 67 % («Звязда», 2002, №2)

 

Для даведак:прадукты, паслугі, індэкс спажывецкіх цэн, працэнт, тавары.

Б.словазлучэнні, якія датычацца фінансава-эканамічнай дзейнасці.

Апошнія гады сістэма аховы здароўя працуе ва ўмовах пастаяннага .... Напрыклад, у 2001 годзе бюджэт складаў усяго 70 тысяч рублёў на аднаго чалавека. На 2002 год у ... закладзена лічба 110 тысяч рублёў на чалавека.

... неабходна дапаўняць дадатковымі крыніцамі ад ... . Іх ... можа дасягаць 30 % ад ... . На сёняшні дзень да 20 % медыцынскага бюджэту мы выдаткоўваем на паслугі, незвязаныя з лячэбным працэсам, у той час як нам ... на абнаўленне абсталявання, укараненне новых тэхналогій і набыццё лекаў.

Медыцынскія установы вельмі ўзважана падыходзяць да ... медыцынскіх паслуг. Калі ... не толькі ..., але і ..., то многія медыцынскія паслугі могуць аказацца для большасці беларусаў проста недаступнымі. Ёсць і альтэрнатыўны спосаб атрымання медыцынскай дапамогі - ... («Звязда», 2002, № 1).

 

Для даведак:дэфіцыт фінансавых сродкаў, нарматыў фінансавання, бюджэтнае фінансаванне, платныя паслугі, удзельная вага, агульны аб'ём фінансавання, не хапаць сродкаў, вызначэнне кошту, закладваць у кошт, рэальныя выдаткі, патэнцыяльны прыбытак, добраахвотнае страхаванне.

 

Практыкаванне 8. Якія з наступных эканамічных тэрмінаў суадносяцца з прыведзенымі ніжэй азначэннямі:

Валютная сістэма, адзіны народнагаспадарчы комплекс, дзяржаўны доўг, вытворчыя адносіны, канкурэнцыя, банкаўскі капітал, гандлёвы баланс, абсалютная зямельная рэнта, закон перамены працы, біметалізм,

1. адасобленая форма прыбавачнай вартасці, якую ва ўмовах капіталізму прысвойвае ўласнік зямлі, здадзенай на пэўны тэрмін арандатару;

2. сукупнасць эканамічных сувязей, якія аб'ядноўваюць грамадскі працэс вытворчасці ў адзінае цэлае;

3. частка грамадскага капіталу, занятая ў сферы абарачэння грошай;

4. грашовая сістэма, усеагульным эквівалентам якой выступаюць заканадаўча зацверджаныя два высакародныя металы - золата і срэбра;

5. сукупнасць форм арганізацыі валютных адносін у межах краіны і на міжнародным узроўні;

6. эканамічная форма развіцця прадукцыйных сіл таго ці іншага грамадства;

7. суадносіны паміж увозам і вывазам тавараў пэўнай краіны ў грашовым выражэнні за азначаны перыяд;

8. сума запазычанасці дзяржавы па непагашаных пазыках і нявыплачаных працэнтах па іх;

9. выражае тэндэнцыю адпаведнасці паміж сродкамі вытворчасці, тэхнікай і занятымі у вытворчасці людзьмі;

10. барацьба паміж прыватнымі таваравытворцамі за най-больш выгадныя ўмовы вытворчасці і продажу тавараў.

 

Практыкаванне 9. Складзіце сказы, ужываючы словы ў патрэбнай форме.

1. вэксаль, сродак, функцыя, узнікнуць, як, грошы, плацеж. 2. з’яўляцца, спажыванне, сувязны, вытворчасць, гандаль, паміж, і, звяно. 3. кожны, спецыфічны, грамадскі, фармацыя, выступаць, яна, праца, форма. 4. выступаць, эквівалент, у, грошы, усеагульны, якасць. 5. развіцце, рост, абумоўлівацца, дабрабыт, вытворчасць. 6. доўг, абясцэненне, папяровы, рост, дзяржаўны, грошы, садзейнічаць. 7. або, знішчыць, абмежаваць, маярат, баць, заканадаўства, дзяржаўны.

· Раздзел 5 Моўны этыкет кіраўніка §18. Паняцце і прыклады моўнага этыкет.

 

Ад слова вырастаюць крылы,

А ў сэрцы стукае любоў.

Ад слова прыбываюць сілы.

Дык не шкадуйце шчырых слоў!

С. Грахоўскі

Неад'емнай часткай моўнай культуры чалавека з'яўляецца моўны этыкет.

Моўны этыкет- гэта правілы моўных паводзінаў, якія рэалізуюцца. ў сістэме ўстойлівых формул і выразаў у прынятых грамадствам сітуацыях "ветлівага" кантакту з суразмоўцам.

Наша мова, нашы словы аказваюць вялікае ўздзеянне на паводзіны чалавека, на тых, хто побач з намі. Словам можна садзейнічаць стварэнню здаровай маральнай атмасферы ў тым ці іншым, калектыве, але можна і парушыць яе. Гэту думку выказаў у свой час вялікі рускі пісьменнік Л. М.Талстой: " Слова – справа вялікая. Вялікая таму, што словам можна злучыць людзей, словам можна іраз’яднаць іх, слова можа служыць каханню, і слова можа служыць нянавісці".

Асновай моўнага этыкету з'яўляецца добразычлівасць. Культура зносін (а мова яе выражае) - залог добрага настрою, узаемаразумення. людзей. Дэманстрацыя павагі да людзей, выказаная пэўнымі словамі, пэўным тонам — гэта перш за ўсё праяўленне павагі да сябе, фарміраванне гэтай павагі. У манеры гаварыць, выказваць свае думкі, ва ўменні знайсці ў той ці іншай сітуацыі патрэбныя словы, адпаведную інтанацыю праяўляецца агульная культура чалавека, яго адукаванасць, выхаванасць, моўны этыкет. Адным словам, "маўленне - гэта не толькі голас чалавека, словы і іх спалучэнне. Гэта перш-наперш сам чалавек, увесь яго ўнутраны духоўны свет, этыка і культура". (В.Протчанка)

Моўны этыкет мае сваю нацыянальную спецыфіку, у якой адлюстроўваюцца не толькі асаблівасці той ці іншай мовы, але і непаўторнасць ладу жыцця, звычаі і традыцыі самога народа, яго багаты жыццёвы вопыт.

Існуе шэраг стэрэатыпных выразаў, прынятых у кожным грамадстве для таго, каб павітацца, развітацца, папрасіць прабачэння або выказаць падзяку іг.д.

Веданне рэплік моўнага этыкету, уменне карыстацца імі ў розных жыццёвых сітуацыях і ў залежнасці ад удзельнікаў зносінаў фарміруюць члена грамадства, яго культуру. Чым больш дасканалая будзе наша мова, тым лепш і лягчэй нам будзе спраўляцца з патрэбамі моўных зносінаў у любой сферы грамадскай і працоўнай дзейнасці.

Практыкаванне 1. Прачытайце тэкст. Сфармулюйце азначэнне “моўны этыкет кіраўніка”. Якія правілы прафесійных зносінаў у калектыве можна вызначыць?

Самы высокi сацыяльны статус (а значыць, i эфект ад ужытага слова) — у кiраўнiка, выкладчыка i журналiста. Iх прамая задача — ствараць маральна-псiхалагiчны камфорт унутры асобнага грамадзянiна. Словам трэба ўзвышаць людзей, выпрамляць iх душы, натхняць i ачалавечваць, выхоўваць пачуццё гонару за сябе i сваю краiну. Кiраўнiкі рознага тыпу павiнны быць эталонам, узорам для iншых, зараджаць уласным станоўчым прыкладам. Калi ж акцэнт робiцца на недахопах, слабасцях, чалавека публiчна крытыкуюць, яго розум забруджваецца негатыўнай iнфармацыяй. Такi чалавек не здольны выпраменьваць станоўчую энергетыку, а значыць, i не можа пазiтыўна ўплываць на iншых. Сярод усiх сацыяльных патрэб для нас самая важная — патрэба ў прызнаннi за добра выкананую справу. I пра гэта заўсёды трэба памятаць, асаблiва людзям вышэйазначаных прафесiй. Сёння найбольш папулярнай з’яўляецца часцiца «не»: усюды гавораць, як i што НЕЛЬГА рабiць. Наспеў час пазбаўляцца ад такога падыходу i тлумачыць як ТРЭБА жыць, працаваць i г.д. (“Звязда 2006, №10)

Сустрэча, прывітанне

У беларускай мове мовазнаўцы налічваюць больш за 200 адзінак формул вітання, якія абслугоўваюць пачатковы момант зносінаў людзей і цесна звязаныя з паняццем "сустрэча".

Практыкаванне 2. Прачытайце словы і звароты ветлівасці, якія ўжываюцца ў беларускай мове пры сустрэчы і прывітанні і вызначце, каму і ў якой сітуацыі яны могуць быць сказаны. Складзіце вусна 2-3 сказы (на выбар)

Добры дзень! Дзень добры! Добрага дня! Добрай раніцы! Добры вечар! Вечар добры! Добры дзень (вечар) вам! Добры дзень (вечар) добрым людзям! Добры дзень у хату! Здаровы былi! Здароў! Прывітанне! Вітаю вас! Каго я бачу! Бацюхны мае! Хто ж гэта! Маё шанаванне! Гонар маю! Чэсць!

Дапоўніце слоўнік словамі і выразамі, якімі карыстаюцца жыхары вашых родных мясцін пры сустрэчы і вітанні адзін аднаго.

*Практыкаванне 3. Заўважана, што ў вёсках вітаюцца нават незнаёмыя людзі. Растлумачце сэнс гэтага звычаю.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.