Источник «Живоносная криница»
Долина Березины граничит с лесным массивом. Слева от трассы находится «Живоносная криница». «Живоносная криница» - это источник в лесном урочище «Проща» на территории Любоничского сельсовета Кировского района Могилевской области. Место это расположено в 2 км на юго-запад от деревни Любоничи, в 5 км к востоку от реки Березины, в 7 км от северной окраины города Бобруйска. Урочище «Проща» представляет собой сосновый массив, расположенный юго-западнее д. Любоничи, протянувшийся вдоль дороги Минск – Гомель на несколько сотен метров. В 300 м от криницы, если подниматься вверх на горку, в сторону Любонич, в сосновом бору находится место, украшенное крестами и иконами, обрядовыми рушниками. На одном из деревьев здесь помещен щит с надписью «на гэтым месцы стаяў храм Божай мацi «Жываносная крынiца». Все местные жители называют это место «Любин бор». Легенды, исторические события, связанные с источником, можно услышать из уст одной из старейших жительниц деревни, которая и родилась в 1925 г. в Любоничах, Тимошиной М.А., а также Цвирбут Н.А., завуча местной школы. Вот их рассказ. «Мiнулае вескi Любонiчы авеяна легендамi. Да сеняшнiх дзён сярод мясцовых жыхароў захавалася адна з iх, звязаная з самой назвай вескi. У старадаўнiя часы жыла-была адна дзяўчына. I звалi яе Любай. Была Яна вельмi прыгожай. Гэта нiбыта пра яе напiсана: «Хараства такога ў свеце Не было й не будзе, Аб ей людзi гаварылi Як аб нейкiм цудзе». Нiхто лепш за Любу не мог саткаць рушнiка, праспяваць песню, патанчыць. I было ў Любы запаветнае месца ў лесе. Сюды яна прыходзiла ў вольную часiну адпачыць душой. I тут сустрэла дзяўчына свае каханне – хлопца Мiколу з суседняй вескi. Пакахалi яны адзiн аднаго, i заслаў ужо Мiкола сватоў да Любы, ды толькi запрыкмецiў прыгажуню пан. Прачуў ен пра хуткае Любiна вяселле i запатрабаваў споўнiць старадаўнi прыгонны звычай: каб нявеста ў першую ноч належыла яму, пану. Схапiлi панскiя гайдамакi Любу i павезлi ў палац, а назаўтра выпусцiлi абняслаўленай. Не змагла Люба перажыць такой ганьбы, кiнулася у лес i наклала на сябе рукi. Той жа ноччу загарэўся панскi маентак. Гэта Мiкола люта помсцiў за смерць каханай. А самаго пана схапiў хлопец за валасы i пацягнуў на тое месца, дзе не стала Любы. На каленях прасiў пан лiтасцi. Але няма памiлавання за знявечанае каханне, за гора людское. I пакацiлася з пагорка панская галава, а там, дзе яна ўпала, утварылася балота. Гару, дзе памерла Люба, дзе пан прасiў лiтасцi у Мiколы, людзi празвалi Прашчэнскай гарой, або Прошчай. Пазней на тым месцы была ўзведзена царква, якая прастаяла некалькi стагоддзяў. Мiнулi стагоддзi, многае змянiлася, але i цяпер гару гэту называюць Прошчай, а месца, дзе ўпершыню Люба сустрэлася з Мiколам – Любiн Бор. Засталася i сцяжынка, па якой Люба бегала на спатканнi – Любiна сцяжынка… Там, дзе падалi слезы зняслаўленай дзяўчыны, прабiлiся крынiцы. Яны i дагэтуль наталяюць смагу сваей сцюдзенай вадой. Ад гэтых светлых крынiц узяла свой пачатак рэчка, якой мясцовыя жыхары далi мiлагучную назву Любанка. А па абодва яе берагi вырасла веска Любонiчы». С тех времен криницу стали называть «Жываносная крынiца», а сама криница и «Любин бор» стали святыми. В день великого православного праздника «Крещение» прихожане Любоничской церкви приходят к кринице крестным ходом, берут воду для проведения обряда освящения в церкви. Здесь часто останавливаются путники, сюда приходят или приезжают специально, чтобы утолить жажду и взять с собой холодной, чистой и очень вкусной воды. За ракамi, за гарамi, За хваевымi барамi Есць празрыстая крынiца. Усе атруты, усе пакуты З сэрца людскага, бы путы, Зьнiме, дзiўная вадзiца. Лечыць цела, што збалела I душу, калi змарнела, Сiлу, веру лье ў грудзi. I часамi, i гадамi Да яе iдуць палямi Горам зломаныя людзi. Толькi трудная дарога Да яе, нiбы да Бога… Н. Арсеньева
©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.
|