Здавалка
Главная | Обратная связь

Беларуская мова і іншыя славянскія мовы.



ПАНЯЦЦЕ МОВЫ

Так склалася ў гісторыі, у развіцці чалавецтва, што кожны народ мае сваю мову, якая аб'ядноўвае людзей пэўнай тэрыторыі ў нацыю.Мова ўзнікае ў грамадстве, з патрэб грамадства i з'яўляецца сродкам зносін паміж людзьмі, формай нацыянальнай культуры пэўнага этнасу.

Тэрмін «мова» выкарыстоўваецца для абазначэння зносін людзей увогуле і зносін пэўнай (этнічнай) групы людзей, напрыклад: беларуская мова, англійская мова, французская мова ці нават асобы, напрыклад: мова Якуба Копаса, мова Маэма . Слова «мова» выкарыстоўваецца і для абазначэння іншых дапаможных сродкаў зносін. Так, існуе мова жэстаў, мова знакаў дарожнага руху і інш. Словам «мова» можна абазначыць і своеасаблівыя сістэмы выразных сродкаў, напрыклад, мова лічбаў, мова геаграфічнай карты, мова кіно, мова музыкі. Тут слова «мова» ўжыта ў пераносным значэнні.

Толькі гукавая мова можа выражаць, адлюстроўваць, выказваць усё пра навакольны свет, дастасоўваючыся да патрэб яе носьбіта, змяняючыся ў залежнасці ад розных умоў жыцця, эканомікі, ступені развіцця духоўнай культуры грамадства. Мова ўзнікае ў грамадстве і з патрэб грамадства. Мова -гэта істотная адзнака этнічнага калектыву - народа, нацыі, племені. Менавіта адчуванне мовы, пачуццё адзінства мовы, з дапамогай якіх ажыццяўляецца сувязь чалавека са сваім народам, дазваляе кожнаму лічыць сябе прыналежным да пэўнай нацыі, народа.

 

 

§2 Функцыі мовы ў грамадстве (соцыуме)

Соцыум –грамадства, сацыяльнае акружэнне чалавека, сукупнасць складзеных гістарычных форм дзейнасці людзей.

Мова ў жыцці чалавека выконвае розныя функцыі: камунікатыўную, пазнавальную, намінатыўную, экспрэсіўную, эстэтычную і інш.

Найважнейшай з'яўляецца камунікатыўная, таму што мова-гэта сродак зносін паміж людзьмі. Менавіта карыстаючыся мовай, людзі разумеюць адзін аднаго, дамаўляюцца паміж сабой, абменьваюцца пэўнай інфармацыяй. Калі чалавек успрымае, атрымлівае пэўную інфармацыю, напрыклад, слухае лекцыю ці чытае кнігу, ен пазнае свет і самога сябе- гэта функцыя пазнавальная. Пазнанне чалавека грунтуецца на ведах, якія фіксуюцца, назапашваюцца, класіфікуюцца, абагульняюцца з дапамогай мовы. Кожны прадмет, з'ява, дзеянне, прыкмета атрымлівае назву сродкамі мовы,у першую чаргу - словам. Сувязь чалавека з навакольным светамажыццяўляецца праз намінатыўнуюфункцыю мовы.

Намінацыя (ад лац. nominatio- называнне, найменне) -гэта складаны працэс, які ажыццяўляецца на аснове агульных законаў мыслення і спецыфічных законаў пэўнай мовы. Ён звязаны з апрадмечваннем чалавекам аб'ектыўнага свету. У адных выпадках лёгка растлумачыць, чаму так, гэтым словам, названа з'ява, прадмет. у другіх - цяжка і нават немагчыма. Напрыклад, у беларускай мове слова "падасiнавiк" называе «грыб, якi расце пад асiнай; слова неруш утворана ад спалучэння не і рухаць «кранаць. варушыць» і абазначае «што-н. некранутае (нявораная зямля, дзікі лес, грыбное месца і пад.)»; слова страляць этымалагічна звязана са словам «страла» і азначала спачатку «пускаць стрэлы», а затым стала абазначаць «рабіць выстралы». Як відаць, адны словы з празрыстай матывацыяй, тлумачэнне матываных другіх звязана з роднаснымі ім словамі. А вось чаму названы словамі зямля, ноч, дзень, застаецца невядомым.

Тлумачэнне, чаму такім словам названа з'ява, можна знайсці толькі ў той мове, адкуль прыйшло слова, напрыклад, нямецкае слова бухгалтар - «трымальнiк кнiгi», англійскае мэнеджмент — «кiраўнiцтва», італьянскае валюта “цана, кошт”, рускае смородина - «моцны пах» і інш.

Праз мову перадаюцца не толькі пэўныя звесткі, веды, але і выяўляюцца адносіны да іх таго, хто карыстаецца мовай. I гэта ўжо экспрэсіўнаяфункцыя мовы. Так, калі да Сакрата, які лічыўся ў старажытнай Грэцыі глыбокім знаўцам чалавечых душ, прывялі незнаёмага чалавека, каб грэчаскі мудрэц ахарактарызаваў яго, то Сакрат доўга глядзеў на гэтага незнаёмца, а потым усклікнуў: «Ды загавары ж ты ўрэшце. каб я мог пазнаць цябе!» Праз мову выяўляюцца здольнасці, вопыт, эрудыцыя, інтэлект, упутраны свет чалавека.

Надзвычай цікавай, нават выключнай функцыяй мовы з'яўляешш эстэтычная,ці мастацкая,калі слова, мова, пачутыя, прачытаныя, уздзейнічаюць на думкі і пачуцці, напаўняюць чалавека радасцю ці смуткам, перажываннямі. Эстэтычная функцыя мовы ўвасабляецца ў мастацкай прозе. паэзіі, сцэнічным маўленні, красамоўстве. Можна сказаць: «Радзiма», а можна з дапамогай слоў мовы стварыць узнёслы, лірычны вобраз радзимы, як гэта зрабіў Якуб Колас:

 

Мой родны кут, як ты мне мілы!!!!

Забыць цябе не маю силы!!!!

Не раз утомлены дарогай,

Жыццем вясны маей убогай,

К цябе я ў думках залятаю

I там душою спачываю....

Вось як цяпер перада мною

Ўстае куточак той прыгожа,

Крынічкі вузенькае ложа

І елка ў пары з хваіною....

Розныя функцыі мовы рэалізуюцца яе адзінкамі, іх узаемадзеяннем. Але толькі ў маўленні моўныя адзінкі характарызуюцца выбарам, размяшчэннем, спалучэннем у залежнасці ад камунікатыўных задач і асобы таго, хто гаворыць або піша.

 

Практыкаванне 1. Прачытайце выказванні пра мову. Аб якой ролі мовы, функцыі яе гаворыцца у іх?

I. Поруч з любоўю да сваіх братоў патрэбна яшчэ нешта, што злучае людзей у суцэльны народ, - гэта родная мова.

Яна, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найпершы спосаб разумець адзін аднога, адной думкай жыць, адной долі шукаць. Хто адрокся ад мовы бацькоў, хто ўздзеў чужую апратку - той адышоў ад народу далёка-далёка (Цётка).

II. Мова - не толькі сродак зносін. Яна - душа народа, аснова яе культуры. Пакуль жыве мова, жыве народ. Выбіраць мову зносін - права асобнага чалавека… Але такога права пазбаўлены народ, бо страта нацыянальнай мовы вядзе да знікнення яго як самабытнай зтнакультурнай супольнасці. Кожная мова - гэта неацэнны скарб, які разам з тьм належыць не толькі аднаму народу, а ўсяму чалавецву, духоўна ўзбагачаючы яго (Беларуская мова. Энцыклапедыя).

 

Практыкаванне 2. Прачытайце тэкст. Якія значэнні нададзены слову «слова»?

Асноватворньм у чалавеку павінна быць усведамленне сябе часцінкай Сусвету. Нельга адчуваць сябе часткай адзінага цэлага, не ўступаючы ў кантакт з іншымі людзьмі. А для гэтага трэба валодаць Словам. Слова сродак выражэння свайго «я» і стварэння незалежнай творчай асобы.

Слова - носьбіт духоўнага, узвышанага. Менавіта з яго дапамогай можна вылечыць душу сапсаваную, загубленую. Пра ўнутраны свет чалавека часцей за ўсё мяркуюць па яго мове, багатай, эмацыянальнай ці шэрай, беднай, нуднай (паводле Д. Ліхачова).

 

Практыкаванне 3. Прачытайце выказванні пра мову на рускай мове, перакладзіце на беларускую. Пра якія функцыі мовы ідзе размова? Якая роля роднай мовы? Што мова значыцб аса

I. Природа страны и история народа, отражаясь в душе человека, выражались в слове. Человек исчезал, но слово, им созданное, оставалось бессмертной и неисчерпаемой сокровищницей народного языка, каждая его форма есть резулытат мысли и чувства человека, через которые отразились вслове природа страны и история народа. (К. Ушинский).

II. Наш язык - это важнейшая часть нашего общего поведения в жизни. И по тому, как челавек говорит, мы сразу и легко можем судить о том, с кем имеем дело: мы можем определить степень интеллигентности человека, степень его психологической уравновешенности...

Учиться хорошей, спокойной, интеллигентной речи надо долго и внимателыю - прислушиваясь, запоминая, замечая. Но хоть и трудно - это надо. Наша речь - важнейшая часть не только нашего поведения, но и нашей личности, нашей души, ума (Д. Лихачев).

III Изучение родной речи-это великое дело. Самые высшие достижения человеческой мысли, самые глубокие знания и самые пламенные чувства остануться неизвестными для людей, если они не будут ясно и точно оформлены в словах. Язык-это орудие выражения мысли. И мысль только тогда становится мыслью, когда она – как сказали бы философы, опосредована и объективировалась для других. Вот почему я говорю, что знание родного языка-это самое основное, что требуется для вашей дальнейшей работы. (М.И. Калинин)

 

Практыкаванне 4.Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Аб якой функцыі мовы вы даведаліся?

Со школьной скамьи каждому известно выражение: «Труд создал человека». Этот классический фипософский афоризм с необходимостью предполагает, что труд создал и язык Ведь именно в процессе общественной трудовой деятельности у человека возникла потребность сказать что-то другим членам сообщества, потребность питать отдельного человека...

Вспомните, как часто преподаватель задает вопрос аудитории, учащиеся поднимают руки, преподаваталь говорит: «Ну, пожалуйста!», смотря на одного из учащихся, а встает не только тот, к кому обращается преподаватель, но и его сосед. Тогда преподаватель уточняет по имени, кого он желает выслушать. Следовательно, чтобы уточнить обращение взглядом, необходимо, чтобы индивид находился на определенном расстоянии и чтобы рядом не было соседа...

Не намного более точным является и указующий жест рукой, пальцем, так как он зависит от тех же условий, что и взгляд. Несколько возрастает лишь дистанция между зовущим и зовомым. Не на длину ли протянутой руки?

Однако в процессе усложнення форм трудовой деятелыюсти жестов оказалось недостаточно. Переход на звуковой язык принес новую, удивительную возможность создання личного имени. Ведь теперь можно было позвать человека, находясь на расстоянии и не видя его, что жизненно необходнмо на новом этапе развития человеческого общества. Можно и говорить о «соплеменниках» отвлеченно, не указывая на каждого пальцем. Может быть, с того временн и ведет свое начало запрет указывать пальцем на человека? .

 

Беларуская мова і іншыя славянскія мовы.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.