Здавалка
Главная | Обратная связь

Cпецыфічныя асаблівасці беларускай мовы.



· Асаблівасці фанетыкі:

1. Наяўнасць гука [ў]: акрэдытыў, каціроўка, доўгі.

2. Наяўнасць афрыкат [дз] і [дж] як самастойных гукаў: папярэджанне, дажджы, дзень, дзвесце.

3. Шыпячыя гукі [ж], [ш], [дж], [ч], а таксама [р] заўсёды цвёрдыя: шчасце, чысты, рэнтабельнасць, шырокі, крычаць.

4. Фрыкатыўны гук [г]: гарантыя, аблігацыя.

5. Дзеканне і цеканне, г.зн. на месцы рускіх мяккіх зубных [д’], [т’] у беларускай мове ўжываюцца мяккія афрыкаты [дз'], [ц']: цябе, дзве, падзел, цяпер.

6. У словах іншамоўнага паходжання зубныя [д], [т] перад галоснымі пярэдняга рада цвёрдыя: дэкларацыя, дырэктар, ратыфікацыя, тэндэр.

7. Наяўнасць якання: дзяржава, сярэдзіна, завяшчанне.

8. Наяўнасць акання: прадпрыемства, выкрасліць, кватарант, далікатэс.

9. Прыстаўныя зычныя [в], [г] і прыстаўныя галосныя [і], [а]: восень, гэты, імчацца, імгла, білет ільготны.

10. Падаўжэнне зычных (за выключэннем губных і [р]) у выніку асіміляцыі імі гука [j]: жыццё, ноччу, адміністраванне.

11. Чаргаванне складоў ро, ло, ле з ры, лы, лі ў становішчы перад зычныміі: глотка - глытаць, бровы - брыво, блеск — блішчаць.

12. Захаванне нязменнага націскнога е перад шыпячымі: пяеш, даеш, цешча (рус.: поёшь, даёшь, тёща).

13. Цвёрдасць губных [б], [п], [м], [ф] на канцы слова і перад ётавымі (е, ё, ю, я, і): голуб, верф, стэп. восем, сям'я (рус.: голубь, верфь, степь,восемь, семья).

· Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы.

1. Назоўнікі 2-га скланення ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку і назоўнікі 1-га скланення ў М. склоне адзіночнага ліку маюць пасля мяккіх асноў канчатак і: зямлі, пожні; у зямлі, на трамваі (рус.: земле, в земле, на трамвае). У адзначаных склонах гэтай жа групы назоўнікаў з асновай на заднеязычныя, калі націск падае не на канчатак, гукі [г], [к], [х] чаргуюцца са свісцячымі [з], [ц], [с]: кніга - кнізе. эканоміка - эканоміцы, эпоха- эпосе: (рус.: книге, экономике, эпохе).

2. Назоўнікі мужчынскага роду на -а (-я) (з націскам на аснове) у Т. склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ам –ем: са старастам, з дзядзькам, з Колем, Сярожам, а ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку канчатак -у (-ю): аб Васілю, дзядзьку.

3. У Н. склоне множнага ліку назоўнікі 1-га скланення маюць канчаткі –і (-ы): гарады, палі, лясы, азёры, вокны.

4. Адсутнасць чаргаванняў на канцы асноў назоўнікаў 1-га скланення ў адзіночным і множным ліку: брат - браты. сын – сыны. Параўн рус.: брат – братья, сын - сыновья.

5. Адсутнасць й у формах Н. склону адзіночнага ліку прыметнікаў і слоў, якія скланяюцца, як прыметнікі: сіні, валютны, вялікі, бюджэтны, самы, шосты (рус.: синий, валютный, большой и т.д.).

6. Утварэнне формы вышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў з дапамогай суфіксау –л, ейш, -эйш, -ш: вышэйшы, важнейшы, слабейшы, большы (рус.: выше, важнее, слабее, больше.

7. Непрадуктыўнасць кароткіх формаў прыметнікаў і абмежаванае ўжыванне кароткіх дзеепрыметнікаў, адсутнасць зваротных дзеепрыметнікаў.

Параўн. бел.: план выкананы, рус.: план выполнен; рускаму занимающийся, изменившийся, у беларускай мове адпавядае 'які займаецца', 'які змяніўся'.

8. У формах мужчынскага і ніякага роду займеннікаў мой, твой, свой, чый у Р. і Д. склонах адзіночнага ліку адсутнічае літара е ў канчатках: майму, твайму, свайму, майго, твайго, свайго.

9. Лічэбнікі паўтара, паўтары нескланяльныя.

10. Лічэбнікі два, дзве маюць асобныя формы ва ўсіх склонах: двух - дзвюх, двум - дзвюм, двума - дзвюма. Лічэбнік дзевяноста мае адну нязменную форму; у рускай мове ён мае дзве формы - девяносто – девяноста

11. Чаргаванне заднеязычных г, к, з шыпячымі ж, ч пры спражэнні дзеясловаў загаднага ладу: лягу - ляж - ляжце. пяку - пячы - пячыце (рус.: лягу - ляг - лягте, пеку - пеки - пеките).

12. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў -учы (ючы), -ачы (-ячы) ад асноў любога дзеяслова цяперашняга часу: лятаючы, аплачваючы, забягаючы, просячы, пішучы (рус.: летая, оплачивая, забегая, прося).

· Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

1. У беларускай мове больш пашыраны аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы. Напр.: бел.: Дом пабудавалі. рус. Дом построен.

2. Лічэбнікі два, тры, чатыры спалучаюцца з назоўнікамі ў Н. склоне мн. ліку: два дакументы. тры пастановы, чатыры банкі (рус.: два документа, три постановления, четыре банка).

3. Значэнне прыналежнасці ў беларускай мове выражаецца значна часцей, чым у рускай мове, прыналежнымі прыметнікамі: мужаў аўтамабіль, дырэктараў дом (рус.: автомобиль мужа, дом директора).

4. Нямала разыходжанняў у дзеяслоўным кіраванні. Беларускія і рускія словазлучэнні, якія акрэсліваюць адну і тую ж сітуацыю, могуць мець розную сінтаксічную структуру (іншы склон, іншы прыназоўнік і г.д.).

Рускія канструкцыі Беларускія адпаведнікі
благодарить друга; извиняться перед кем-то;   жениться на ком-то; испытать беду; лишиться покоя; избавиться от прошлого; смеяться над слабым; насмехаться над человеком; удивляться новому; издеваться над людзьми; сходить за водой; послать за врачом; рассказывать о происшествии; он старше и сильнее отца;   болеть гриппом;   дзякаваць сябру; прасіць прабачэння у кагосьці; ажаніцца з кім-небудзь; спазнацца з бядою; страціць спакой; пазбыцца былога; смяяцца са слабога; кпіць з чалавека; дзівіцца з новага; здеквацца з людзей; схадзіць па ваду; паслаць па ўрача; расказваць пра здарэнне;   ен старэйшы і дужэйшы за бацьку; хварэць на грып.






©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.