Здавалка
Главная | Обратная связь

Нормы беларускай мовы



У аснове нарматыўнасці ляжаць наступныя крытэрыі: а) адпаведнасць нормы законам мовы, яе сістэме і структуры; б) пашыранасць моўнай з'явы; в) моўная традыцыя; г) нацыянальны каларыт; д) мова пісьменнікаў, творы якіх з'яўляюцца ўзорам найвышэйшых дасягненняў нацыянальнай моўнай культуры. 3 улікам гэтых крытэрыяў і вызначаюцца нормы літаратурнай мовы. Нормы вымаўлення абапіраюцца на фанетычную сістэму, граматычныя нормы — на марфалагічную і сінтаксічную сістэмы. Нормы выпрацаваны на аснове агульнабеларускіх асаблівасцей з улікам традыцый (напрыклад, правілы арфаграфіі) і нацыянальнага каларыту.

Нормы літаратурнай мовы забяспечваюць яе адзінства, яны абавязковыя для ўсіх, хто карыстаецца беларускай мовай. Адзінства нормаў робіць літаратурную мову даступнай і зразумелай для жыхароў усіх рэгіёнаў Беларусі

У сістэму нормаў сучаснай беларускай літаратурнай ўваходзяць:

арфаэпічныя нормы- правільнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў. Арфаэпічныя нормы патрабуюць адзінага вымаўлення галосных і зычных гукаў, іх спалучэнняў у словах; напрыклад, правільным лічыцца вымаўленне: лё[чч]ык, навагру[ц]кі, на пе[цц]ы, а не лё[тч]ык, навагру[дс]кі, на пе[чц]ы. Арфаэпічныя нормы рэгламентуюцца правіламі беларускага вымаўлення. Яны ўласцівыя вуснай форме літаратурнай мовы

акцэнталагічныя нормы- правільная пастаноўка націску;

арфаграфічныя нормы- правільнае напісанне слоў; Арфаграфічныя нормы патрабуюць аднолькавага напісання, узаконенага пэўнымі правіламі. Так, у беларускай мове вымаўляецца [зуп], [лух], [бапка], а пішацца зуб, луг, бабка. Арфаграфічныя нормы рэгламентуюцца ўзаконеным правапісам. Яны ўласцівыя пісьмовай мове.

лексічныя нормы- правільны выбар слова і дарэчнасць яго прымянне ў агульнавядомым значэнні і агульнапрынятых спалучэннях.

словаўтваральныя нормы- правільнае ўтварэнне новых слоў у адпаведнасці з законамі мовы.

Граматычныя нормы:

марфалагічныя нормы- правільнае выкарыстанне формаў слоў; нормы патрабуюць правільнага ўжывання формаў слова (у родным склоне — лесу, снегу, менеджменту, ветру, але вучня, аленя, сшытка). Граматычныя нормы вызначаюцца нарматыўнымі граматыкамі, слоўнікамі.

сінтаксічныя нормы- правільная пабудова словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў.

Напрыклад: спалучэнне слоў у словазлучэннях (двух мужчын, але дзвюх жанчын; прабачце мне, пайшла ў ягады, а не прабачце мяне, пайшла за ягадамі)

пунктуацыйныя нормы- правільная пастаноўка знакаў прыпынку.

стылістычныя нормы- выкарыстанне моўных сродкаўу адпаведнасці з пэўным стылем.

Практыкаванне 1. Прачытайце тэкст артыкула Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на беларускай і рускай мовах. Якія асаблівасці беларускай мовы вы выдзеліце у параўнанні з рускай?

Артыкул 34.

Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, аб палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці, стане навакольнага асяроддзя. Дзяржаўныя органы, грамадскія аб'яднанні, службовыя асобы абавязаны даць грамадзяніну Рэспублікі Беларусь магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі, якія закранаюць яго правы і законныя інтарэсы.

Карыстанне інфармацыяй можа быць абмежавана заканадаўствам у мэтах абароны гонару, годнасці, асабістага і сямейнага жыцця грамадзян і поўнага ажыццяўлення імі сваіх правоў.

Статья 34.

Гражданам Республики Беларусь гарантируется право на получение, хранение и распространение полной, достоверной и своевременной информации о деятельности государственных органов, общественных объединений, о политической, экономической, культурной и международной жизни, состоянии окружающей среды.

Государственные органы, общественные объединения, должностные лица обязаны предоставить гражданину Республики Беларусь возможность ознакомиться с материалами, затрагивающими его права и законные интересы.

Пользование информацией может быть ограничено законодательством в целях защиты чести, достоинства, личной и семейной жизни граждан и полного осуществления ими своих прав.

 

Практыкаванне 2. Прачытайце тэкст. У выдзеленых словах назавіце гукі і растлумачце напісанне літар.

Л і з і н г(ад англ. lease - арэнда, маёмасны наём) - асаблівая форма фінансавых капіталаўкладанняў, дапаўненне да традыцыйных спосабаў фінансавання. Лізінгпараўноўваецца з арэндай і азначае выкарыстанне рэчы, якая не належыць карыстальніку, за перыядычную, як правіла, штомесячную плату на працягу вызначанага кантрактам тэрміну. Прадметам лізінгу можа быць абсталяванне рознага профілю і камплектнасці, сродкі транспарту, будынкі і пад., а таксама ноў-хаў і шматлікія паслугі. Пасля сканчэння тэрміну лізінгавага кантракту магчыма: купля абсталявання арандатарам па астаткавым кошце; пралангацыя тэрміну - заключэнне новага пагаднення, вяртанне матэрыяльных каштоўнасцейлізінгавай кампаніі (А. Каўрус).

Практыкаванне 3. Перакладзіце словы на беларускую мову. Вызначце, якімі фанетычнымі асаблівасцямі ці марфалагічнымі катэгорыямі адрозніваюцца рускія словы ад беларускіх.

1.Вода, гора, весна, земля, день, дети, писать, правда, улица, залесье, залужье, заполье, заречье, река, женщина, шесть, человек.

2.Дверь, бровь, брусника, грудь, жизнь, запись, кавычки, поведение, дрожь, конопля, крупа, летопись, жираф, полынь, пыль, шинель, тополь, степь, запись, тяжесть, яблоко, комод, табак, ромашка, салат, зал.

 

Практыкаванне 4..Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Звярніце увагу на асаблівасці кіравання. Складзіце 5-6 сказаў.

Выйти из школы, выбраться из болота, поехать за врачом, извини меня, пойти за водой, простить брата, болеть корью (адзёр), спросить об отце, рассказывать об охоте, старше меня, болеть гриппом, благодарить друга, издеваться над слабым, не обращать внимания на жару, не говорить об этом, зависеть от сведений, извиняться перед товарищем, жениться на Ане, лишиться покоя, смеяться над слабым, насмехаться над человеком, выбрать по своему вкусу, забыть об работе, скучать о весне.

 

Практыкаванне 5. Выпраўце памылкі ў словазлучэннях, словы ў якіх звязаны кіраваннем.

1.Яўхім наперакор бацьку ажаніўся на Ганне. 2. Народ цярпеў здзекі над сабой. 3. Больш дзесяці гадоў пісаўся гэты твор. 4.Давай у рабоце забудзем пра ўсе. 5. Наадварот, Івану ўсе 24 гады сумеснага жыцця было прыемна, што жонка яго выглядае прыгажэй усіх у Добрынцы. 6. Забывае, ветрагонка, аб бацьках, аб Добрынцы нашай. 7. Якія мы няўважлівыя бываем адзін к аднаму. 8. Марыя паехала ў горад за дакументамі. 9. Тоні было няемка за свой страх, яна смяялася над сабой. 10. Выбачай мяне, што так атрымалася, я не хацеў гэтага шчыра кажу. 11. Дзякуем вас за ўдзел у нашай перадачы.

Практыкаванне 6. Выпраўце граматыка-стылістычныя памылкі

1. Наведаўшы Вязынку, вучнямі былі напісаны цікавыя сачыненні.

2. Прабягаючы па вуліцы, позірк хлопчыка шукаў сяброў.

3. Не вельмі смешна над хлопцам, а шкада яго.

4. Два пчаляры-Галя і Васілек- не прымала ўдзелу ў размове.

5. Самай выдатнейшай фігурай Адраджэння быў Францыск Скарына.

6. Ні лекамі, ні зеллем прываротным нехта сябе не зробіць бессмяротным.

7. Мястэчка, даўшы поўны газ, хутка ўбачыў Андрэй.

8. Кожны з гэтых дубоў мелі не адну сотню гадоў.

9. Мінуўшы ўзгорак і выйшаўшы на палявую сцежку ў Міхася моцна забілася сэрца.

10. Так гаварыў дзед Іван, як быў жывы.

11. І трывогу ен зноў паклаў на душу цвердым чорствым каменем.

12. Чалавек у суконным паўшубку кіраваў каня на брукаваны падворак.

13.Стала сонечна і цепла, радуючы хлопчыка, які сабраўся на рыбалку.

Практыкаванне 7. Словы са слупкоў А і Б злучыце так, каб атрымаліся словазлучэнні.

А Б

ажыццяўляць ахова органы захоўваць патрабаванне крымінальная аказваць ажыццяўленне засведчанне спадчынныя інтарэсаў справа кіравання дагавораў следства правоў правы тайну садзейнічанне суда  

Практыкаванне 8. Перакладзiце тэкст на беларускую мову. Параўнайце напісанне іншамоўных слоў па-беларуску і па-руску. Якую выснову можна зрабіць пра асаблівасці беларускай мовы?

Маркетинг - такой вид рыночной деятельности, благодаря которой предвидятся: постоянно меняющиеся нужды и потребности людей. От обычного сбыта товаров маркетинг отличается тем, что это целая система коммерческой деятельности. Она помогает так понять клиента, что, как сказал один американский ученый, "товар и услуга будут точно подходить ему и продавать себя сами".

История у маркетинга очень древняя. Еще в Библии описано немало примеров коммерческой деятельности. Это были зачатки маркетинга. Различные виды посредников, изучающих спрос, существовали в Древней Греции и Риме.

Русские купцы успешно торговали и в Европе, и в Азии, и в Америке, зная заранее, какие товары туда нужно везти.

В начале XX в. основное внимание в мире уделяется тому, как совершенствовать производство, расширять его объекты и снижать цены на товары. Все это делалось для того, чтобы они стали доступными более широкому кругу покупателей. Однако, не изучив детально потребности, пришли ккризису производства.

США, например, после Великой депрессии 1929 - 1932 гг. вывела из кризиса администрация президента Рузвельта. Она пришла к гениально простому выводу: производить надо ровно столько товаров и yслуг, сколько может востребовать и выкупить общество. В этом главный девиз: производить нужно только то, что требуют рынок, покупатель, и не навязывать "несогласованную" с ним продукцию

Раздзел 2

Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы.

§8. Паняцце стыляў мовы

 

Словы, якія складаюць лексіку сучаснай беларускай мовы, адрозніваюцца сваім ужываннем. Для выражэння думак або перадачы пэўнага паведамлення мы выбіраем толькі тыя моўныя, у тым ліку і лексічныя, сродкі, якія адпавядаюць абставінам, мэце і задачам паведамлення. Таму і адрозніваюцца, напрыклад, справаздача ці заява ад вуснай размовы суседзяў або пісьма бацькам. Падбор моўнавыяўленчых сродкаў і вызначае стылі сучаснай беларускай мовы, вывучэннем якіх займаецца стылістыка.

Моўны стыль (грэч. Stylos палачка для пісьма ў старажытнасці і сярэднявеччы) — гэта сукупнасць моўных сродкаў, ужыванне якіх залежыць ад характару, мэт і зместу выказвання. У стылістыцы вылучаецца пяць асноўных функцыянальных стыляў: навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, гутарковы і мастацкі.

Навуковы стыль абслугоўвае патрэбы людзей, звязаныя з іх дзейнасцю ў пэўнай галіне навукі і тэхнікі. Гэта стыль навуковых прац, падручнікаў, манаграфiй, рэфератаў, лекцый. Асаблівасцямі гэтага стылю з’яўляюцца:

· у лексіцы: выкарыстанне стылістычна нейтральнай лексікі, тэрміналогіі і наменклатуры, ужыванне спецыяльных слоў, якія падкрэсліваюць абагульнена-адцягнены характар маўлення.

· у марфалогіі: шырокае выкарыстанне назоўнікаў з абстрактным значэннем (адлюстраванне, вылучэнне, вынясенне, скажэнне і інш); выкарыстанне назоўнікаў, утвораных ад уласных іменаў (барэль, ампер, ом і інш); актыўнае выкарыстанне злучнікаў і прыназоўнікаў, у ролі якіх могуць выступаць паўназначныя словы (у адпаведнасці, пры дапамозе, у меру і інш);

· у сінтаксісе: пераважаюць складаназлучаныя і складаназалежныя сказы, сярод простых распаўсюджаны няпэўна-асабовыя, пэўна-асабовыя і безасабовыя; для аб’яднання частак тэксту (абзацаў), выкарыстоўваюцца прыслоўі, прыслоўныя выразы і іншыя часціны мовы (так, такім чынам, больш таго, затым, па-першае, па-другое, з аднаго боку, з другога боку).

У сучаснай навуцы навуковую літаратуру прынята ўмоўна падзяляць на:

1. навукова-тэхнічную (артыкулы, мана-графіі, падручнікі, патэнты, тэхнічныя справаздачы і апісанні)

2. прававую і палітычную літаратуру (пастановы, указы, дагаворы і інш)

3. дакументальную літаратуру кіраўніцтва (загады, дырэктывы, справавыя паперы і пад)

Афіцыйна-дзелавы стыль — гэта стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, дагавораў, законаў і кодэксаў, актаў, даверанасцей, распісак, пратаколаў, справаздач, аб'яў і г.д. Сярод іншых кніжных стыляў мовы афіцыйна-дзелавы вылучаецца пэўнай устойлівасцю і адасобленасцю.

Асаблівасці мовы афіцыйна-дзелавога стылю абумоўлены сферай яго ўжывання.

 

Кожны дакумент патрабуе дакладнасці, акрэсленасці ў падачы фактаў, паслядоўнасці, лагічнасці, адназначнасці фармулёвак. Для ўсіх дзелавых папер уласціва сцісласць, эканомнасць выкладу. Патрабаванне максімальнай дакладнасці ў перадачы інфармацыі спрыяла выпрацоўцы агульнапрынятай, устойлівай формы размяшчэння матэрыялу ў дзелавых паперах (даведка, заява, пратакол, распіска, аўтабіяграфія і інш.). У пэўных сітуацыях выкарыстоўваюцца гатовыя бланкі (розныя пасведчанні, дыпломы, атэстаты, грашовыя дакументы і інш.).

У залежнасці ад сферы выкарыстання выдзяляюцца наступныя жанры афіцыйна-дзелавога стылю:

1) Дыпламатычны. Рэалізуецца ў тэкстах камюніке, ноты, канвенцыі, мемарандума, міжнародных пагадненнях.

2) Заканадаўчы (юрыдычны). Рэалізуецца ў тэкстах законаў, статутаў, указаў, грамадзянскіх і крымінальных актаў.

3) Адміністрацыйна-канцылярскі. Рэалізуецца ў тэкстах перапіскі, адміністрацыйных актах, дагаворах, заявах, даверанасцях, аўтабіяграфіях, распісках, характарыстыках, пратаколах.

Публіцыстычны стыль выконвае дзве асноўныя функцыі — інфармацыі і эмацыянальнага ўздзеяння. Ён выкарыстоўваецца ў грамадска-палітычнай літаратуры, перыядычным друку, палітычных выступленнях, прамовах на сходах, у мове радыё і тэлебачання.

Гутарковы стыль — гэта стыль штодзённай неафіцыйнай размовы людзей. Ён абслугоўвае сферу бытавых моўных зносін і адрозніваецца ад іншых стыляў не толькі падборам моўных сродкаў, але і наяўнасцю пры размове жэстаў, мімікі, інтанацыі.

Асобнае месца ў мове займае мастацкі стыль, або стыль мастацкай літаратуры. Асноўная яго функцыя — эстэтычнае ўздзеянне на чытача і слухача праз мастацкія вобразы. Таму гэты стыль вызначаецца вобразнасцю, эмацыянальнасцю і выразнасцю.

Кожны з разгледжаных стыляў, побач з агульнаўжывальнымі, стылістычна нейтральнымі лексічнымі і граматычныміі адзінкамі, уключае толькі яму ўласцівыя словы, фразеалагізмы, сінтаксічныя канструкцыі, інтанацыйныя сродкі, якія атрымалі назву стылістычна абмежаваных.

Навуковы   У галіне навукі, тэхнікі, навучальным працэсе Лагічнае, паслядоўнае, дакладнае, абстрактна-абагульненае выкладанне матэрыялу, яго доказнасць, выкарыстанне тэрмінаў, спецыфічных слоў і сінтаксічных канструкцый, складаных сказаў, адсутнасць вобразных сродкаў   Даклады, лекцыі, выступленні, навуковыя артыкулы, водгукі, рэцэнзіі, падручнікі і інш.  

 

Публі- цыстычны   У перыядычным друку, грамадскім жыцці   Дакументалізм, факталагічная дакладнасць, даступнасць, афіцыйнасць, адкрытасць аўтарскай пазіцыі, выкарыстанне агітацынна-прапагандысцкіх сродкаў, уласна-ацэначнай лексікі і фразеалогіі, эпітэтаў, метафар, паўтораў, рытарычных зваротаў   Газеты, часопісы, выступленні, даклады, лекцыі, рэцэнзіі, замалёўкі, артыкулы і інш.  
Мастацкі     У мастацкай літаратуры   Спалучае ў сабе элементы розных стыляў, характарызуецца шырокім выкарыстаннем сінонімаў, мнагазначных слоў, разнастайных тропаў, а таксама дыялектызмаў, жарганізмаў, прафесія-налізмаў і інш.   Апавяданні, аповесці, раманы, казкі, быліны і інш.  
Размоўны Неафіцыйная штодзенная сфера зносінаў людзей Спецыфічная, стылістычна зніжаная, прастамоўная лексіка і фразеалогія, жаргонныя словы. Перарывістасць, экспрэсіўнасць, ужыванне няпоўных сказаў, сказаў-слоў, усечаных словазлучэнняў, частае ужыванне выклічнікаў, часціц і іншых выяўленчых сродкаў.  

Практыкаванне 1. Вызначыце стыль тэксту:

а) гутарковы;

б) навуковы;

В) публіцыстычны.

Бабуля расказвае далей. Мінула шэрая восень, зноў настала белая зіма. Снегу нападала шмат. На полі, на лузе, у лесе – скрозь бела-бела. А на тым белым снезе русачок вельмі прыметны. Страшна яму. Сядзіць ен пад елачкай і горка плача. На задніх лапках сядзіць, а пярэднімі – слезы горкія выцірае. (Паводле З. Бяспалага)

а) афіцыйы;

б) навуковы;

В) публіцыстычны.

Падчас выхаду “Беларускай граматыкі” Браніслава Тарашкевіча ў 1918 годзе на Беларусі існавала ўжо больш за дзвесце беларускіх школ і настаўніцкая семінарыя ў Свіслачы. Ім патрэбна была ўнармаваная граматыка, бо пакуль пісалі так, як гаварылі. Гэта асноўнае правіла занатаваў у сваім падручніку і Браніслаў Тарашкевіч. Найпрасцейшыя правілы, найпрасцейшая граматыка – гэта вялікае дасягненне народа, бо за прастатой правапісу стаіць вялікая эканомія чалавечых рэсурсаў, матэрыяльных і духоўных. Выданне адкрывала для беларускіх асветнікаў новыя мажлівасці. (Паводле У. Содаля)

а) гутарковы;

б) мастацкі;

В) публіцыстычны.

Карані дрэва пасля зімовага нябыту прагна пацягнулі з адталай зямлі сокі, і тыя пабеглі вышэй і вышэй, да галін і галінак, да сучка, што з восені ўчэпіста трымаў бурштынавы лісток. Салодкая дрыготка прабегла па агромністым целе, і клен прачнуўся. Ен страпянуў веццем і ўбачыў з вышыні тое, што сніў усю доўгую зіму. (Паводле У. Арлова)

а) афіцыйны;

б) навуковы;

В) публіцыстычны.

Гісторык і этнограф Леў Гумілеў пісаў, што любое грамадства налічвае некалькі генітычна прадвызначаных груп. Умоўна ен называў іх “салдаты”, “купцы“, “вучоныя”, “падарожнікі” і “ідэолагі”. Ясна, што “салдаты” прывыклі падпарадкоўвацца, “купцы” – мяняць і прадаваць, “вучоныя” – шукаць і адкрываць, “падарожнікам” не сядзіцца на месцы, а “ідэолагі” заняты складаннем сістэмы ідэй грамадства.

Гэты расклад тым больш цікавы, што ў наш час ці не палова грамадства стала “купцамі”. Хац прыроду не аспрэчыш. Калі вы нарадзіліся “вучоным”, “купцом” вам не быць. І наадварот. (С. Шаўцоў)

Практыкаванне 2. Размяркуйце дадзеныя ніжэй словы на тры групы: 1-назвы заканадаўчых дакументаў, 2-назвы дыпламатычных дакументаў, 3–назвы адміністрацыйна-канцылярскiх папер.

Нота, закон, статут, камюніке, дагавор, указ, мемарандум, інструкцыя, даведка, акт, даверанасць, пакт,характарыстыка, анкета, аўтабіяграфія, распіска, заява, пагаджэнне, тлумачальная запіска, канвенцыя.

 

*Знайдзiце азначэнне вышэй пададзеных дакументаў у «Тлумачальным слоўнiку беларускай мовы»

 

Практыкаванне 3.Прачытайце тэкст і прааналізуйце яго. Прывядзіце доказы таго, што гэты тэкст навуковага стылю.

 

Нацыянальныя меншасці - гэта супольнасці, якія ў поліэтнічных дзяржавах складаюць адносную меншасць насельніцтва ў параўнанні:з асноўнай, тытульнай нацыянальнасцю краіны. Такія групы людзей звычайна адрозніваюцца па сваім этнічным паходжанні, матэрыяльнай і духоўнай культуры, самасвядомасці, мове, рэлігіі, ментальнасці.

Нацыянальныя меншасці існуюць ва ўсіх шматнацыянальных краінах свету. Асноўныя іх правы і свабоды забяспечваюцца адпаведнымі міжнароднымі канвенцыямі і дэкларацыямі, дзяржаўнымі законамі і іншымі заканадаўчымі актамі.

На тэрыторыі Беларусі прадстаўнікі розных нацыянальных меншасцей з'явіліся пераважна ў эпоху сярэднявечча, што было абумоўлена рознымі гістарычнымі прычынамі: геапалітычным становішчам беларускіх земляў на скрыжаванні шляхоў паміж Захадам і Ўсходам, Поўначчу і Поўднем, міграцыйнымі працэсамі, войнамі, міжэтнічнымі сувязямі, працяглым сумесным пражываннем у этнакантактных зонах і г.д. (Паводле Э.Дубянецкага)

Практыкаванне 4. Перакладзіце на беларускую мову. Вызначце яго характэрныя асаблiвасцi як тэксту афiцыйна-дзелавога стылю. Да якога жанру адносіцца гэты тэкст?

Доводим до вашего сведения, что вчера после полуночи над районным центром – городом Сосны и прилегающей к нему сельской местностью пронеслась сильная гроза, продолжавшаяся около получаса. Скорость ветра достигала 30-35 метров в секунду. Причинен значительный материальный ущерб собственности колхозов и деревень Ивановка, Щепилово и Вязники исчисляемый, по предварительным данным, в десятки тысяч рублей.

Имели место пожары, возникшие вследствии удара молнии. Сильно пострадало здание школы, для его восстановления требуется капитальный ремонт. Вышедшая из берегов в результате проливного дождя река Вад затопила значительную площадь. Человеческих жертв не было. Образована специальная комиссия для выяснения размеров причиненного стихийным бедствием ущерба и оказания помощи пострадавшему местному населению. О принятых мерах будет незамедлительно доложено.

Практыкаванне 5. Прачытайце артыкул. Вызначце моўныя сродкі, якія даюць падставу аднесці яго да публіцыстычнага стылю.

Колькі ёсць дзяржаў на свеце - кожная ў свой час утваралася, станавілася, умацоўвалася на грунце нацыянальнай ідэі. Ідэі палітычнай, эканамічнай і духоўнай самастойнасці народа, дзяржаўнай незалежнасці краіны. Ад дашкольнага ўзросту грамадзяне засвойваюць гэту ісціну так, што пасля не ўзнікае пытанняў тыпу: хто я - грамадзянін якой дзяржавы? Ці павінен я даражыць і ганарыцца сваёй прыналежнасцю да гэтай краіны? Ці павінен я ведаць мову гэтай зямлі, гэтага народа, часцінкай якога з'яўляюся? Такія пытанні не ўзнікаюць у грамадзян Францыі, Германіі, Венгрыі, Польшчы, Балгарыі і г.д. Не ўзнікаюць - бо проста не могуць узнікнуць. Недарэчнасцю было б задавацца такімі пытаннямі. Там гэта ўсе зразумела само сабою. Унікальнае выключэнне - Рэспубліка Беларусь. Суверэнная дзяржава ў цэнтры Еўропы.

Чаму ў нас, беларусаў, такі нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці - вялікая тэма для асобнай гаворкі. Цяпер жа магу сказаць толькі адным радком: гэта вынік трагічнага гістарычнага лёсу народа. Пачалася гэта, наша трагедыя шмат стагоддзяў назад і доўжыцца па сённяшні дзень. Але якім бы трагічным ні быў шлях - народ ацалеў, выжыў і справядліва прэтэндуе на свае законнае месца пад сонцам. І выжыў дзякуючы таму, што захаваў сваю мову, бо, як геніяльна сказаў Дастаеўскі “народ і мова – сінонімы”, бо зберажэнне мовы есць адна з умоў зберажэння народа. (Паводле Н. Гілевіча)

Практыкаванне 6. Прачытайце тэкст. Да якога стылю ен належыць? Абгрунтуйце свой адказ.

 

Фінансавы план распрацоўваецца на год з разбіўкай па кварталах. У першым раздзеле адлюстроўваецца прыбытак ад усіх відаў дзейнасці, паявыя ўзносы і ўклады членаў працоўнага калектыву. Важнае месца ў даходнай частцы фінансавага плана займаюць амартызацыйныя адлічэнні і ўстойлівыя пасівы. У акцыянерных таварыствах істотнае месца ў паступленнях займаюць паступленні ад выпуску і распаўсюджвання акцый і даходы па аперацыях з імі.

У другім раздзеле фінансавага плана адлюстоўваюцца выдаткі на расшырэнне і тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемства, сацыяльныя патрэбы членаў калектыву, пагашэнне банкаўскіх крэдытаў. Акцыянерныя таварыствы плануюць у гэтым раздзеле выдачу дывідэндаў.

У трэцім раздзеле паказваюцца такія плацяжы ў бюджэт, як падаткі на прыбытак, даходы, нерухомасць і г.д. Да фінансавага плана дадаюць разлікі выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, планы прыбытку і яго размеркаванне, разлікі па ўсіх відах падаткаў і абавязковых адлічэнняў у пазабюджэтныя фонды, планы фінансавання капітальных укладанняў і рамонту і іншыя планаваныя разлікі выдаткаў і паступленняў (А.Шаўлюкоў).

Практыкаванне 8. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Да якога стылю ён належыць?

НА ИСХОДЕ ЛЕТА

Все доцветало вокруг. Миллионы листьев, стеблей, веток и венчиков преграждали дорогу на каждом шагу, и мы терялись перед этим натиском растительности, останавливались и дышали до боли в легких терпким воздухом столетней сосны. Под деревьями лежали слои сухих шишек. В них нога тонула по косточку.

Иногда ветер пробегал по реке с низовьев, из лесистых пространств, оттуда, где горело в осеннем небе спокойное и еще жаркое солнце. Сердце замирало от мысли, что там, куда струится эта река, почти на двести километров только лес, лес и нет никакого жилья. Лишь кое-где на берегах стоят шалаши смолокуров и тянет по лесу сладковатым дымком тлеющего смолья. Но удивительнее всего в этих местах был воздух. В нем была полная и совершенная чистота. Эта чистота придавала особую резкость, даже блеск всему, что было окружено этим воздухом. Каждая сухая ветка сосны была видна среди темной хвои очень далеко. Она была как бы выкована из заржавленного железа. Далеко было видно каждую нитку паутины, зеленую шишку в вышине, стебель травы. (Е. Носов)

· Раздзел 3







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.